• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    чае на падставе статута або ўстаноўчага дагавора. Яна набывае грамадз. правы і прымае на сябе грамадз. абавязкі праз свае органы. Парадак назначэння (выбрання) органаў Ю.а. вызначаецца заканадаўствам і ўстаноўчымі дакументамі. Ю.а. спыняе дзейнасць у выніку яе рэарганізацыі або скасавання. Скасаванне Ю.а. лічыцца завершаным, а Ю.а. — спыніўшай існаванне пасля запісу пра гэта ў Адзіны дзярж. рэгістр Ю.а. Парадак дзейнасці і скасавання Ю.а. рэгламентаваны Грамадз. кодэксам Рэспублікі Беларусь.
    Г.А.Маслыка.
    
    ЮРЫДЬІЧНАЯ КАНСУЛЬТАЦЫЯ, калектыў адвакатаў, які ствараецца прэзідыумамі калегій адвакатаў у гарадах і інш. населеных пункгах для аказання юрыд. дапамогі насельніцтву. Месца знаходжання Ю.к., колькасць працуючых у ёй адвакатаў і яе загадчыка вызначае прэзідыум калегіі адвакатаў па ўзгадненні з адпаведным органам юстыцыі.
    
    ЮРЫДЫЧНАЯ НАВЎКА, п р а в a знаўства, юрыспрудэнцыя, грамадская навука, якая вывучае права як сістэму сацыяльных норм, а таксама асобныя галіны права, гісторыю дзяржавы і права, функцыянаванне дзяржавы і паліт. сістэмы грамадства ў цэлым; адна з найб. стараж. навук, якая гістарычна звязана з узнікненнем і развіццём права. Найважн. тэарэт. праблемы Ю.н. пастаўлены ўжо ў стараж.грэч. філасофіі. Рымскія юрысты выпрацавалі прававыя паняцці і канструкцыі, якія захавалі сваё значэнне і ў нашу эпоху. Сучасная Ю.н. дыферэнцыравана на шэраг галін: цывільнае права, крымінальнае права, тэорыя дзяржавы і права, гісторыя права і прававых вучэнняў і інш. Прыкладнымі Ю.н. з’яўляюцца судовая медыцына, крыміналістыка, крыміналогія, юрыд. і суд. псіхіятрыя.
       На Беларусі навук. і публіцыст. працы, у якіх асвятляліся пытанні дзяржавы і права, вядомы з пач. 16 ст. Створаны першыя ў Еўропе зборы дзеючага права — Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588). Грамадскі і дзярж. лад ВКЛ аналізавалі Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны і інш. дзеячы 16—17 ст. Значны ўклад у развіццё Ю.н. зрабілі М.В.ДоўнарЗапольскі, М.В.Каяловіч, І.І.Лапо, Ф.І.Леантовіч, М.К.Любаўскі, У.Д.Спасовіч і інш. Першымі нарматыўнымі канстытуцыйнымі актамі Беларусі былі ўстаўныя іраматы БНР (1918), Маніфест Часовага ўрада, які 1.1.1919 аб'вясціў утварэнне Беларускай ССР, Канстытуцыя Рэспублікі і Дэкларацыя, пры
    
    нятыя на 1м з’ездзе Саветаў Беларусі. 3 1921 цэнтрам Ю.н. і гал. навуч. установай Беларусі, дзе рыхтаваліся юрыд. кадры, быў Белдзяржуніверсітэт. 3 заснаваннем АН БССР (1929) у яе складзе як структурнае падраздзяленне створана кафедра сав. будаўніцтва і права. дзе даследаваліся пытанні арганізацыі і дзейнасці дзярж. апарату, развіцця заканадаўства краіны, прычыны злачыннасці, абагульняўся вопыт прымянення дзеючага заканадаўства. Створаны ў 1931 Мінскі юрыд. інт рыхтаваў кадры юрыстаў і распрацоўваў асобныя пытанні Ю.н. У 1931 у складзе АН Беларусі створаны Інт сав. будаўніцтва і права. Пазней пры ім існаваў сектар, аддзел, а ў 1965 арганізаваны Інт філасофіі і права АН Беларусі. На яго базе створаны 2 секгары — тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; сацыялогіі права. Пазней у складзе інта ўгвораны: аддзел тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; аддзел дзярж. права і кіравання; алдзел прац. і гасп. права; аддзел с.г. і экалагічнага права. У 1999 арганізаваны самаст. Інт дзяржавы і права Нац. АН Беларусі.
       Вучоныяюрысты Беларусі праводзяць даследаванні амаль па ўсіх прававых праблемах. Вынікам іх даследчай работы з’явіўся шэраг навук. прац (манаграфій і калектыўных зборнікаў) па розных галінах права, каментарыяў па іх практычным выкарыстанні. Навук. даследаванн' вядуцца таксама на фтах унтаў, Акадэміі МУС Беларусі і інш. навуч. устаноў. Н.д. работай па актуальных праблемах дзяржавы і права займаюцца таксама практычныя работнікі праваахоўных органаў краіны. Г.А.Маслыка.
    
    ЮРЫДЫЧНАЯ ШКОЛА, адзін з гал. кірункаў у рас. гістарыяграфіі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст., гл. ў арт. Дзяржаўная школа.
    
    ЮРЫДЫЧНЫ АКТ, гл. Акт юрыдычны.
    
    ЮРЫДЫЧНЫ ФАКТ, гл. Факт юрыдычны.
    
    ЮРЫЙ (?—31.5.1223), князь нясвіжскі. Загінуў у бітве на р. Калка, дзе манголы сярод інш. князёў забілі «Святаслава Шумськаго, Мстнслава Чернеговськаго с сыном, Юрья Несвежьскаго». Некаторыя гісторыкі лічылі Ю. ўладальнікам г. Нясвіж на тэр. сучаснай Беларусі. Відаць, князі Святаслаў і Ю. мелі ўладанні і ва УладзіміраСуздальскай зямлі, дзе, паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца 14 ст., знаходзіліся гарады «Шумьскын, Несвежьскын». У г. Нясвіж устаноўлены бюст Ю.
    В.С.Пазднякоў.
    
    ЮРЫЙ ДАЛГАРЎКІ (каля 1090 — 15.5.1157), вялікі князь кіеўскі [1149—51, 1155—57]; фактычны родапачынальнік адгалінавання Рурыкавічаў, прадстаўнікі якога пазней кіравалі ў Маскоўскім вялікім княстве. Шосты сын Уладзіміра Манамаха. Пры жыцці бацькі кіраваў Рас
    
    
    товаСуздальскай зямлёй, пасля яго смерці (1125) перанёс сталіцу ў г. Суздаль і стаў першым князем самаст. РастоваСуздальскага княства (гл. УладзіміраСуздальскае княства), якое пры ім і яго сынах Андрэю Багалюбскім [1157— 74] і Усеваладзе Вялікае Гняздо [1176— 1212] заняло пануючае становішча ў Паўн.Усх. Русі. 3 пач. 1130х г. змагаўся за валоданне Пераяславам (цяпер ПераяслаўХмяльніцкі) і Кіевам, які заваёўваў у 1149 і 1155. За імкненне валоцаць аддаленымі ад уласнага княства землямі празваны Далгарукім. Лічыцца заснавальнікам гарадоў Масква (1147), ПераяслаўльЗалескі, Юр’еўПольскі і інш. Памёр (верагодна, атручаны баярамі) і пахаваны ў Кіеве. У Маскве Ю.Д. як заснавальніку горада пастаўлены помнік (1954), яго выява на медалі «У памяць 800годдзя Масквы» (1947).
    
    ібРЫЙ ЛУГВЕНАВІЧ (13957—1458?), князь мсціслаўскі, гл. ў арт. Мсціслаускія.
    
    КІРЫЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ (7—1292), князь пінскі. Сын пінскага кн. Уладзіміра. У 1262 разам са старэйшымі братамі пінскімі князямі Фё'дарам Уладзіміравічам і Дзямідам віншаваў у Неблі галіцкавалынскага кн. Васільку Расціславіча з перамогай над літоўцамі. 3 нагоды смерці (паводле М.Грушэўскага, у 1288/89), Ю.У. характарызуецца летапісцам як «кроткый, смнреный, правднвый». Апошні вядомы пінскі князь з дынастыі Ізяславічаў.
    
    ЙРЫЙ ЯРАСЛАВІЧ (7—11627), князь тураўскі і пінскі. Сын Яраслава Святаполчыча, унук кіеўскага і тураўскага кн. Святаполка Ізяславіча. У летапісах упамінаецца з 1149, калі быў даверанай асобай і служьшым князем у Юрыя Уладзіміравіча Далгарукага; па яго загадзе ў 1155 беспаспяхова намагаўся захапіць г. Луцк у кн. Мсціслава Ізяславіча. Відаць, у 1157 авалодаў Туравам і Пінскам як сваёй родавай спадчынай. Вывядзенне Ю.Я. гэтых зямель зпад улады кіеўскіх князёў азначала аднаўленне незалежнасці Тураўскага княства і панавання там дынастыі Ізяславічаў. У 1158 вял. кіеўскі кн. Ізяслаў Давыдавіч арганізаваў супраць Ю.Я. вял. паход, у якім прынялі ўдзел галіцкія войскі, у т.л. луцкі кн. Яраслаў Ізяславіч, Яраполк Андрэевіч, Рурык Расціславіч са смаленскімі атрадамі, Уладзімір Мсціславіч, полацкія войскі і качэўнікіберандзеі. У 1160 Ю.Я. ажыццявіў паход на сваіх паліт. праціўнікаў. намагаўся захапіць г. Выр у Пераяслаўскім княстве і г. Зарыты ў Чарнігаўскім княстве. У тым жа годзе вытрымаў у Тураве 3тыднёвую аблогу валынскіх князёў Мсціслава і Яраслава Ізяславічаў, Яраполка і Уладзіміра Андрэевічаў. Толькі ў 1162 вял. кіеўскі кн. Расціслаў Мсціславіч заключыў мір з Ю.Я. Відаць, у хуткім часе пасля гэтага Юрый памёр, бо ў 1162 тураўскім князем названы яго сын Святаполк Юр ёвіч. Летапісныя па
    
    
    юрэвіч 219
    
    ведамленні малююць Ю.Я. як вопьггнага дыпламата, умелага і ўдачлівага военачальніка.
    
    ЮРЫН Уладзімір Міхайлавіч (н. 7.2.1938, Мінск), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Др біял. н. (1981), праф. (1988). Скончыў Бел. лесатэхн. інт (1959). 3 1966 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі). 3 1991 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях элекграфізіялогіі і ксенабіялогіі расл. клеткі, выкарыстанні метадаў фізікахім. біялогіі ў даследаваннях на клетачным і мембранным узроўні механізмаў паступлення мінер. рэчываў, хім. рэгуляцыі, фізіялогіі імабілізаваных расл. прэпаратаў.
       Тв.: Регуляцня функцнй мембран растнтельных клеток. Мн.. 1979 (разам з В.М.Іванчанкам. С.Г.Галакціёнавым); Регуляцня нонного транспорта через мембраны растнтельных клеток. Мн., 1991 (разам з АІ.Саколікам, АП.Кудрашовым); Основы ксенобнологнн. Мн.. 2001.
    
    ЮРЫСАН (Jurisson: сапр. С о а н с; Soans) Хельві Мікалаеўна (н. 5.10.1928, Талін), эстонская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Тартускі унт (1953). Друкуецца з 1956. Аўтар кніг вершаў «У гарах нараджаюцца воблакі» (1961), «Дрэва на гарызонце» (1966), «Чалавечаму голасу» (1976), «У цені міравога дрэва» (1983), твораў для дзяцей. На эст. мову пераклала паэмы П.Броўкі «Заўсёды з Леніным» і «Голас сэрца» (у кн. «А дні ідуць...», 1964), выбр. вершы Я.Купалы (зб. «А зязюлька кукавала», 1966, з М.Веетам), Я.Коласа (зб. «Звон шыбаў», 1968, з Веетам), М.Танка («Летні дождж», 1974), кн. для дзяцей Р.Барадуліна «Ці пазяхае бегемот?» (1976). На бел. мову яе паасобныя вершы пераклаў М.Маляўка. Г.Я.Лдамовіч.
    
    ЮРЫСДЫКЦЫЯ (лац. jurisdictio судаводства ад jus права + dictio абвяшчэнне), устаноўленая законам або інш. нарматыўным акгам сукупнасць паўнамоцтваў адпаведных дзярж. органаў вырашаць прававыя спрэчкі і справы аб правапарушэннях: права ацэньваць дзеянні асобы або інш. суб’екта права з пункту гледжання іх правамернасці і прымаць юрыд. санкцыі да правапарушальнікаў. Ю. вызначаецца ў залежнасці ад віду і характару спраў, што вырашаюцца (злачынствы, праступкі. маёмасныя спрэчкі і г.д.), тэрытарыяльнай іх прыналежнасці, ад асоб, якія бяруць у іх удзел. Пад Ю. разумеецца таксама сфера адносін, на якія пашыраюцца паўнамоцтвы. Э.І.Кузьмянкова.
    
    ЮРЫСКбНСУЛЬТ (ад лац. jurisconsultus правазнавец), работнік прававой службы прадпрыемства (установы. арганізацыі), на якога ўскладаюцца: кантроль за законнасцю загадаў і распараджэнняў, што выдае адміністрацыя; удзел у складанні дагавораў і пагадненняў, што заключаюцца з інш. прадпрыемствамі і ўстановамі; інфармаванне рабочÑ