Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
каман
дзіра стралк. ўзвода ст. сяржант Ю. вызначыўся ў сак. 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: узняў узвод у атаку і першы ўварваўся на ўскраіну нас. гтункта Штрагаў (Вёрхняя Сілезія); у вулічных баях у гарадах Фалькенберг і Нейсе асабістым прыкладам натхняў байцоў на рашучыя дзеянні.
ЮШНЕЎСКІ Аляксей Пятровіч (23.3.1786, Падольская губ., Украіна — 22.1.1844), дзекабрыст. Вучыўся ў Маскоўскім унце. 3 1805 служыў у Калегіі замежных спраў. 3 1819 ген.інтэндант 2й арміі, з 1823 стацкі саветнік. Чл. «Саюза працвітання», адзін з заснавальнікаў «Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў» і член яго дырэкторыі (1822), прадстаўнік радыкальнага крыла дзекабрыстаў, рэспубліканец. Удзельнічаў у напісанні «Рускай праўды» П.І.Песцеля. 3 1839 на пасяленні, займаўся пед. дзейнасцю.
Літ:. Б у к ч н н С.В. К мечам рванулнсь нашн рукн. 2 нзд. Мн., 1985: Декабрвсты: Бногр. справ. М., 1988.
ЮШЧАНКА Алекс (Аляксей Якаўлевіч; н. 2.8.1917, с. Харужаўка Недрыгайлаўскага рна Сумскай вобл., Украіна), украінскі паэт. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Нежынскі настаўніцкі інт (1939). Друкуецца з 1935. У паэт. збках «Да роднай зямлі» (1945), «Мая вясна» (1949), «Над шырокім Дняпром» (1951), «Людзі і кветкі» (1959), «Шаўчэнка ідзе па свеце» (1964), «Споведзь» (1971), «Родныя зоры» (1972), «Слова пра сяброў» (1976), «Цішыня ў росным вянку» (1981), «Высокая хваля» (1984) тэмы дружбы народаў, прац. будняў, Вял. Айч. вайны. Аўтар гумарыстычнага зб. «Дружным пяром» (1973), кніг нарысаў і ўспамінаў «Бяссмертнікі» (кн. 1—з, 1974—82), «У памяці маёй» (1986). Аўтар вершаў пра Беларусь, артыкулаў пра творчасць В.Быкава, А.Зарыцкага, Я.Коласа, І.Мележа, Р.Няхая, М.Танка. Прысвяціў вершы Я.Купалу, Я.Коласу, М.Танку, баладу «Абеліск у стэпе» Быкаву. ІІеракладае на ўкр. мову творы бел. пісьменнікаў. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Р.Барадулін, Х.Жычка, Зарыцкі, Г.Каржанеўская, Г.Кляўко, М.Маляўка, М.Міровіч, В.Рагойша, М.Танк, М.Чарняўскі, У.Шахавец.
Тв.: Бел. пер. — Калі ласка! Мн.. 1963; Рус. пер. — Радуюсь каждому дню. М.. 1977; Сердце матерн. М., 1981. Г.Я.Адамовіч.
Юб ФЭЙ, Іо Фэй (24.3.1103— 27.1.1142), кітайскі палкаводзец. 3 1122 удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць кіданяў, з 1126 — супраць чжурчжэняў, якія ў 1125 уварваліся ў Кітай. Прыпыніў наступленне чжурчжэняў, вызваліў б.ч. правінцыі Хубэй і ч. Хэнані, а таксама разбіў атрады кіт. феадалаў, якія дапамагалі захопнікам. Фальшыва абвінавачаны ў дзярж. здрадзе, пакараны смерцю. Імя Ю.Ф, як патрыёта было адроджана ў 1163. Ён стаў адным з герояў кіт. нар. эпасу.
Я, трыццаць другая і апошняя літара бел. алфавіта. Запазычана з рус. графікі ў 19 ст. У старабел. мове гук «а» пасля мяккіх зычных і ётаваны «а» абазначаліся літарамі а (юс малы) пасля мяккіх зычных («зямла», «кназь») і іа («а» ётаванае) пасля галосных і ў пачатку слова («когарннь», «іазыкт,»). У 16 ст. іэтыя літары, акрамя рукапіснай, набылі друкаваную форму. У рус. графіцы 18 ст. літара іа выйшла з ужьггку, а на аснове скарапіснай а узнікла «я», уключаная потым у грамадз. азбуку. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «а» сярэдняга раду ніжняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («мята» — «м’ата»), а ў пачатку слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў «йа» («яблыня» — «йаблын’а», «маяк» — «майак». «Гаўя» — «Гаўйа», «трэльяж» — «трэл’йаш», «бур’ян» — «бурйан»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. А.М.Булыка.
ЯА, горад у Японіі, на Пд вва Хонсю, спадарожнік г. Осака. ТП тыс. ж. (1992). Прамсць: машынабудаванне, каляровая металургія, хім., тэкст., харчасмакавая.
ЯАКСАА (Jaaksoo) Андрэс (н. 12.5.1945, пас. Койгі, Эстонія), эст'онскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Тартускі унт (1965). 3 1969 працаваў у перыяд. друку. выдвах, бцы, Інфарм. цэнтры эст. дзіцячай лры, з 1999 у выдве «Steamark» («Знак свету»). Дэбютаваў як літ. крытык у 1962. Аўтар кніг «Дзень апошні, дзень першы» (1980), «Дзіцячы пісьменнік Яан Раннап» (1985), «Астрыд Лівдгрэн» (1997), «Джані Радары» (1998), энцыклапедый «Эстонскія савецкія дзіцячыя пісьменнікі» (1977), «Хто ёсць хто і што ёсць што ў эстонскай дзіцячай літаратуры» (1987), «Кароткі лексікон дзіцячай літаратуры Бал
тымарскага рэгіёна» (1998), даведнікаў па эст. дзіцячай літаратуры, выдання «Дзіцячая літаратура на эст. мове: Мастацкая літаратура. 1940—1987» (1989) і інш. Укладальнік на бел. мове анталогіі казак эст. пісьменнікаў «Скарбы старога Тоамаса» (1978). Пераклаў на эст. мову зб. «Вянок дружбы» (1986), казкі «Каза ў арэхах» Я.Коласа (1984), «Журавель і чапля» Цёткі (1986), кнігі «Бацькі і дзеці» І.Шамякіна (1974), «Тартак» І.Пташнікава (1976), «Надпіс на яблыку» М.Танка (1981), «Калі далёка ты...» А.Грачанікава (1983), «Курган» Я.Купалы (1986), а таксама асобныя творы Р.Барадуліна, П.Броўкі, Я.Брыля, Г.Бураўкіна, В.Быкава, З.Бядулі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, У.Караткевіча, К.Кірэенкі, А.Кудраўца, ЕЛось, П.Марціновіча, Н.Мацяш, І.Мележа, Г.Пашкова, АРазанава, Я.Сіпакова, П.Ткачова, В.Хомчанкі, І.Чыгрынава і інш. На бел. мову яго апавяданні пераклалі Я.Скрыган, С.Шупа.
ЯБЛАНАВЫ ХРЫБЕТ. У цэнтр. ч. Забайкалля, пераважна ў Чыцінскай вобл. Расіі. Даўж. 650 км. Выш. да 1678 м. Складзены з гранітаў, крышт. сланцаў, пясчанікаў. Сляды стараж. зледзянення. Пераважае сярэднягорны рэльеф. На схілах лістоўнічныя, хваёвыя, радзей — піхтаваяловыя лясы. Вышэй 1200— 1400 м горная тундра.
ЯБЛАНОЎСКІ Юзаф Аляксавдр (4.2.1711— 1.3.1777), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат. Стольнік ВКЛ у 1744—55, ваявода навагрудскі ў 1755— 73. 3 1768 у Лейпцыгу, дзе стварыў навук. тва «Сацыетас Ябланавіяна» для заахвочвання і ўзнагароды навук. даследаванняў у розных галінах. Падтрымліваў М.Догеля, інш. гісторыкаў. Аўтар прац па гісторыі: «Сармацкая імперыя, сёння Польскае каралеўства...» (1742, 4е выд. 1758), «Геральдыка, гэта значыць
збор рыцарскіх клейнодаў і ведамасць гербавых знакаў...» (1742, 3е выд. 1752), «Табліцы Ябланоўскага з генеалагічных дрэў славянскіх фа.мілій Польскага каралеўства...» (ч. 1—2, 1743— 48), «Польскі музей, або Збор пісьменнікаў і выдаўцоў у Польскім каралеўстве і Вялікім княстве Літоўскім...» (т. 1—2, 1752—54), «Лех і Чэх...» (ч. 1—2, 1771, 3е выд. 1777) і інш. В.С.Пазднякоў.
ЯБЛАЧКАЎ Павел Мікалаевіч (14.9.1847, с. Жадаўка Пензенскай вобл., Расія — 31.3.1894), рускі вынаходнік у галіне элекгратэхнікі, ваен. інжынер і прадпрымальнік. Скончыў Мікалаеўскае інж. вучыліпіча (1866) і Тэхн. гальванічную ўстанову (Пецярбург, 1869). Ваен. службу праходзіў у Кіеве. Пасля адстаўкі пераехаў у Маскву, дзе з 1873 нач. службы тэлеграфа МаскоўскаКурскай чыгункі. Асн. вынаходка — эл. свечка («свечка Я.») — эл. дугавая лямпа без рэгулятара адлегласці паміж вугальнымі электродамі (1875; запатэнтавана ў Парыжы, 1876). Сканструяваў эл. машыну пераменнага току для сілкавання свечкі, дынамамашыны, гальванічныя элементы і інш.; вынайшаў трансфарматар (1876), з дапамогай якога вырашыў праблему адначасовага ўключэння ў эл. ланцуг некалькіх лямпаў. У 1879 выказаў ідэю цэнтралізаванага вырабу эл. энергіі і перадачы яе па сетках да месца спажывання; арганізаваў «Тва эл. асвятлення П.М.Яблачкаўвынаходнік і К°» і электрамех. зд у Пецярбургу.
Тв:. Труды. Документы. Матерналы. М., 1954.
Літ:. Белькннд Л.Д. П.Н.Яблочков. М.. 1962.
ЯБЛАЧКІНА Аляксандра Аляксандраўна (15.11.1866, С.Пецярбург — 20.3.1964), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1937). Вучылася ў свайго бацькі акцёра А.А.Яблачкіна і ў Г.М. Фядотавай. На сцэне з 1885, з 1886 у маскоўскім Тры Корша, у 1888—1961 у Малым тры. Паслядоўніца лепшых традыцый рус. рэаліст. школы. Яе мастацтва вызначалася дакладнасцю малюнка ролі, тонкім камед. майстэрствам. вытанчанасцю жэстаў і рухаў. Сярол роляў: Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Мар’я Антонаўна і Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Лідзія і Чабаксаравамаці, Мамаева, Карынкіна, Мурзавецкая, Гурмыжская («Шалёныя грошы», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі», «Лес»
ЯБЛЫНЬКА 225
ААстроўскага), Звяздзінцава, Карэніна («Плады асветы», «Жывы труп» Л.Талстога), Беатрычэ, Кардэлія («Многа шуму з нічога», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Каралева («Шклянка вады» Э.Скрыба), Аспазія Баперцюі («Саламяны капялюшык» Э.Лабіша), Скутарэўская («Скутарэўскі» Л.Лявонава), Гарыцвет («Крылле» А.Карнейчука, роля напісана для Я.), міс Краўлі («Кірмаш пыхлівасці» У.Тэкерэя, апошняя роля Я.). 3 1915 старшыня Рус. тэатр. тва (з 1932 Усерас. тэатр. тва). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.: 75 лет в театре. 3 нзд. М., 1977.
Л.В.Ка.іенда.
П.М Яблачкаў.
А.А.Яблачкіна
ЯБЛбнСКАЯ Таццяна Нілаўна (н. 24.2.1917, г. Смаленск, Расія), украінскі жывапісец. Нар. мастак Украіны (1960). Нар. мастак СССР (1982). Правадз. чл. AM СССР (1975). Вучылася ў Кіеўскім маст. інце (1935—41), у 1944—73 (з перапынкам) выкладала ў ім (з 1967 праф.). Працуе ў розных жанрах. Жывапісная манера засн. на традыцыях нар. насценнай размалёўкі ў спалучэнні з дэкаратыўнасцю, вытанчанасцю пластычнага і колеравага рытмаў: «Хлеб» (1949), «Вясна» (1950), «Над Дняпром» (1954), «Разам з бацькам» (1962), «Жыццё ідзе» (1971), «Вечар. Старая Фларэнцыя» (1973), «Лён» (1977), «Вечар на лузе» (1979), «Ліпень» (1983), пейзажы,
партрэты і інш. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951, 1979.
Літ.: Попова Л.Й., Цельтнер В.П. Т.Яблонская. М.. [1968]: Короткевнч Е.Г. Т.Яблонская: [Альбом]. М.. 1980. І.Л.Чэбан.
ЯБЛОНСКІ Анаталь Іосіфавіч (20.4.1928, в. Багданава Валожынскага рна Мінскай вобл. — 4.2.1995), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1972), праф. (1975). Скончыў БДУ (1951). 3 1956 у Інце матэматыкі АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі). 3 1977 у Бел. інце нар. гаспадаркі (у 1977—92 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Даследаваў аналіт. ўласцівасці рашэнняў сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў, праблему агульнай класіфіканыі сістэм нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў паводле характару іх рухомых пунктаў, распрацаваў метады іх класіфікацыі. Вывучаў уласцівасці рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў з экспаненцыяльнай правай часткай.
Тв:. Решенн