Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
е второго уравнення Пенлеве, продолжнмое на всю вешественную ось // Днфференцнальные уравнення. 1971. Т. 7, №6; Сістэма дыферэнцыяльных ураўненняў у комплексным абсягу. Гродна. 1999 (у сааўг.).
Літ.: АЙ.Яблонскнй // Днфференцнальные уравнення. 1995. №5. М.П.Савік.
ЯБЛОНСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 23.8.1924, в. Алянец Смаргонскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне суд. медыцыны. Др мед. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед. інт (1954). 3 1957 у Віцебскім мед. унце (у 1965—88 заг. кафедры). Навук. працы па судовамед. экспертызе, навуч.метадычнай рабоце па ьыкладанні суд. медыцыны.
Тв:. Судебномедццннская квалнфнкацня тяжестн переломов бедра н голенн // Судебномед. экспертнза. 1964: №4: йдентнфнцнруюшее значенне макро н мнкроэлементов длннных трубчатых костей человека // Там жа. 1973. №1; йзбранные лекцнн по судебной меднцнне. Внтебск, 2003.
Т Яблонская Разам з бацькам. 1962.
ЯБЛЫК, сінкарпны (з цэнтральнавуглавой плацэнтацыяй, паводле спосабу размяшчэння семязавязі) сакаўны шматнасенны нераскрывальны плод у раслін. Mae тонкі, скурысты пазаплоднік, мясісты міжплоднік і храсткаваты ўнугрыплоднік (у яблыні, грушы, рабіны, айвы, мушмулы). Таксама плод яблыні.
«ЯБЛЫК РАЗЛАДУ», выраз звязаны са стараж.грэч. міфам пра яблык з надпісам «Найпрыгажэйшай», які ў час вяселля героя Пелея з марской багіняй Фетыдай быў кінугы сярод гасцей багіняй разладу Эрыдай (з помсты, што яе не запрасілі на баль). За права валодаць яблыкам пасварыліся багіні Гера, Афіна і Афрадыта. Вырашэнне спрэчкі паміж імі Зеўс аддаў на разгляд траянскага царэвіча Парыса, які прысудзіў яблык Афрадыце. Тая за гэта дапамагла яму ўкрасці жонку спартанскага цара Менелая прыгажуню Алену, што стала гал. падставай для пачатку Траянскай вайны. Т.ч., паводле міфа, разлад «зза яблыка» паміж багінямі перайшоў у шматгадовы крывавы разлад паміж людзьмі. Звязаны з «Я.р.» сюжэт «суд Парыса» карыстаўся вял. папулярнасцю ў выяўл. мастантве (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс і інш.). У пераносным сэнсе «Я.р.» — прычына сваркі, разладу, спрэчак.
ЯБЛЫНАЎКА, вёска ў Стаўбцоўскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Баранавічы. Цэнтр Слабадскога с/с і с.г. вытв. кааператыва. За 10 км на ПнУ ад г. Стоўбцы, 69 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Кучкуны. 286 ж., 87 двароў (2003). Бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну
ЯБЛЫНЕВАЯ ПЛАДАЖЭРКА (Laspeyresia pomonella). матыль сям. ліставёртак, найб. небяспечны шкоднік яблыні. Пашкоджвае таксама плады грушы, слівы, персіка. айвы, абрыкоса, грэцкага арэха. Пашырана ў раёнах культывавання яблыні, у т.л. на Беларусі.
Крылы ў размаху 14—21 мм. пярэднія — падоўжаныя, дёмнапопельныя з папярочнымі хвалістымі палосамі і карычневабурай з брокзавым адценнем плямай на вонкавым краі. заднія — шараватакарычневыя, па краі махрыстыя. Вусені даўж. да 18 мм. ружаватыя з карычневай галавой і пярэднегрудным шчытком. Зімуюць у шчыльных коканах на ствалах і шкілетных галінах яблынь, у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе на глыб. 1—3 см і на яе паверхні пад смеццем. Матылі вылягаюць у перыяд цвіцення яблыні. яйцы адаладваюць па аднаму на плады. лісце, маладыя парасткі. Вусені адраджаюцца праз 2—3 тыдні. кормяцца мякаццю і насеннем пладоў.
ЯБЛЫНЬКА, другая назва р. Пліса ў Талачынскім рне Віцебскай вобл. і Крупскім рне Мінскай вобл.
8. Зак. 111.
226 яблыня
ЯБЛЫНЯ (Malus), род кветкавых раслін сям. ружавых. 25—30 відаў. Пашырана ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Паўн. паўшар’я, пераважна ў Сярэдняй і Усх. Азіі. Утварае лесапладовыя масівы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды Я.: лясная (М. sylvestris) і ранняя (М. ргаесох), а таксама здзічэлыя формы Я. дамашняй (М. domestica) гібрыднага паходжання. Трапляюцца адзіночна, не
Яблыневая пладажэрка
вял. групамі ці гаямі ў шыракалістых або хвойнашыракалістых лясах, на палянах і ўзлесках. Культывуюць з прамысл. мэтамі, на прысядзібных участках; як прышчэпы вырошчваюць Я. слівалістую, або кітайскую (М. prunifoІіа), і нізкую (М. sieversii).
Лістападныя кусты і дрэвы выш. да 20 м з моцнагалінастай каранёвай сістэмай. Жывуць да 300 і больш гадоў. Лісце чаргаванае, суцэльнае або лопасцевае, голае ці апушанае. Кветкі пераважна ружовыя, двухполыя ў паўпарасоніках або шчытках. Плод — яблык, у большасці відаў ядомы. Mae ў сабе да 16% цукроў. каля 0,9 арган. кт, вітаміны С (да 40 мг%), Bi, Bj, A, РР. Яблыкі — адна з найб. багатых крьшіц пекцінавых рэчываў, здольных звязвадь і выводзіць з арганізма чалавека злучэнні цяжкіх 1 радыеактыўных металаў.
Яблыня: 1 — лясная; культывуемыя сарты: 2 — Джанатан; 3 — Ранет Ландсберга; 4 — Размарын.
Драўніна з чырванаватабелай абалонай і светлабурым ядром, шчыльная. трывалая. выкарыстоўваецца на такарныя і сталярныя вырабы. Кара дае фарбу для тканін. Плады спажываюцца ў ежу, выкарыстоўваюцца ў харч. прамсці. Адна з найважн. пладовых дрэвавых культур — Я. дамашняя, што абумоўлена яе адносна высокай зімаўстойлівасцк> і ўрадлівасцю. дэсертнымі якасцямі, транспартабельнасцю і лёжкасцю пладоў. Mae больш за 12 тыс. сартоў. На Беларусі раянаваны Антонаўка звычайная, Беларускі малінавы. Беларускі сінап, Мелба, Мінскі, Папіроўка і інш. Харч., тэхн.. дэкар. і меданосныя расліны.
Марское ўзбярэжжа на захадзе вострава Ява.
«ЯБЛЫЧКА», сцэнічнабытавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца пад папулярныя прыпеўкі «Ох, яблычка, куды ты коцішся...» адным ці двума мужчынамі або масава, весела, з запалам, мае імправізацыйны характар. На Беларусі пашыраны з 1920х г. Быў папулярны ў час грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Тэксты прыпевак, якія нараджаліся ў народзе, часта былі водгукамі на падзеі, адлюстроўвалі настрой людзей. «Я.» ўвайшло ў матроскую сюіту балета Р.Гліэра «Чырвоны мак».
Л.К.Алексютовіч, Л. С.Мухарынская.
ЯБЛЫЧНАЯ КІСЛАТА, гідраксібурштынавая кіслата, дыкарбонавая аксікіслата, НООССН(ОН)СН2СООН; адзін з прамежкавых прадуктаў абмену рэчываў у жывых арганізмах (удзельнічае у выглядзе малату ў трыкарбонавых
кіслот цыкле). У свабодным стане пашырана ў раслінах (яе шмат у яблыках, вішнях, слівах, рабіне і інш., лісці махоркі, вегетатыўных органах сукулентаў). Існуе ў выглядзе стэрэаізамераў і рацэмату.
Бясколерныя крышталі. tₘ д.та стэрэаізамераў 100 °C, для рацэмата — 128 °C. Добра раствараецца ў вадзе. не раствараецца ў бензоле. Солі і эфіры Я.к. — малаты. Выкарыстоўваюць у прамсці пры вытвсці він. фруктовых вод і кандытарскіх вырабаў: у медыцыне — састаўная ч. слабільных сродкаў і прэпаратаў ад хрыпаты.
ЯВА (Jawa), востраў у групе Вялікіх Зондскіх астравоў Малайскага архіпелага: тэр. Інданезіі. Пл. 126,5 тыс. км². Даўж. больш за 1000 км. Адзін з самых густанаселеных раёнаў зямнога шара (113,6 млн. чал., 1994). Берагі слаба парэзаныя. Гарысты. Больш за 100 вулканаў (30 дзеючых, выш. да 3676 м), размешчаных уздоўж восі вострава. На Пн узгорыстая раўніна. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Тра паветра на працягу года на ўзбярэжжы 26—27 °C, у гарах 9—18 °C. Ападкаў 1—2 тыс. мм на раўнінах да 5—6 тыс. мм за год у гарах. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы, на вяршынях гор — хмызнякі і лугі, на У — саванныя рэдкалессі. Нац. паркі — Балюран, ГунунгГедэПангранга, УджунгКулон: некалькі рэзерватаў. На раўнінах вырошчваюць рыс, кукурузу, цукр. трыснёг, какосавыя, пальмы, каўчуканосы. Радовішчы нафты. серы, руд марганцу, золата. Гал. гарады — Джакарта, Бандунг, Сурабая.
ЯВАНСКАЕ МбРА, міжастраўное мора на 3 Ціхага ак. паміж авамі Суматра, Ява. Калімантан, Сулавесі, якія належаць Інданезіі. Пл. 522 тыс. км². Найб. глыб. 1272 м. Тра вады на паверхні 27—28 °C. Салёнасць 31,5—34%о. Прылівы сутачныя (да 2 м). Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Гал. парты: Джакарта, Семаранг (на вве Ява). Банджармасін (на вве Калімантан).
ЯВАН.СКІ ЖОЛАБ, другая назва Зондскага жолаба.
яворскі 227
ЯВАНТРАП (ад Ява + грэч. anthropos чалавек), выкапнёвы чалавек. які жыў каля 150 тыс. гадоў назад, разнавіднасць неандэртальца. Рэшткі Я. знойдзены ў 1931—37 на вве Ява. Да еўрап. неандэртальцаў падобны пакатым ілбом. малой вышынёй скляпення чэрапа, развітым валікам патыліцы, нізка размешчаным і прамым краем скроневай «лускі»; адрозніваецца ад іх больш прымітыўнымі рысамі.
ЯВАР Міхась (сапр. Карась Міхаіл Андрэевіч; 8.11.1903. в. Міневічы Мастоўскага рна Гродзенскай вобл. — 27.6.1933). бел. паэт. Удзельнік нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, за што праследаваўся ўладамі Польшчы. Працаваў рыбаком. Друкаваўся з 1932. У вершах пераважаюць грамадз. матывы. Светлае, рамант.летуценнае ўспрыманне жыцця. паэтызацыя бел. песні. прыроды спалучаюцца з абвостраным адчуваннем сац. і нац. несправядлівасці, трагізму жыццёвых супярэчнасцей («Гукі далёкія», «О, мой Нёман мілы». «Вечар», «Думы ў адзіноце», «Мы дзеці нядолі...»); глыбокае гуманіст. спачуванне нар. ropy, пачуццё духоўнай еднасці лірычнага героя з прыгнечанымі («ІІаклон чалавечаму страданню»), вера ў перамогу над няволяй. у шчасце будучых дзён («Зіма»), Настрой яго вершаў часцей журботнагоркі. драм.балючы. Выкарыстоўваў лірычнапрацяжныя ііпанацыі, нар.песенныя паўторы. традыц. паэтычную сімволіку.
Тв.: У кн.: Сцягі і паходні. Мн.. 1965.
Літ.: К а л е с н і к У.А. Час і песні. Мн.. 1962. С. 85—86: Наднёманскія былі. Мн.. 1968. С. 55. А.М.Пяткевіч.
ЯВАРАЎ (сапр. К р а ч о л а ў) Пеё (13.1.1878. г. Чырпан, Балгарыя — 29.J0.1914). балгарскі паэт. Вучыўся ў гімназіі ў г. Плоўдзіў (1891—93). Друкаваўся з 1896. У першым зб. «Вершы» (1901) прадоўжыў традыцыі Х.Боцева і І.Вазава. 36. «Гайдуцкія песні» (1903) і зб. нарысаў «Гайдуцкія мары» (1908) пра рэв.вызв. рух у Македоніі 1902— 03. Пад уплывам франц. мадэрнісцкай паэзіі стаў пачынальнікам сімвалізму ў балг. лры (зб. вершаў «Бяссонніца». 1907). Аўтар кн. лірыкі «Услед за ценямі воблакаў» (1910), драм «Ля надножжа Віташы» (1911), «Як замаўкае рэха грому» (1912). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Н.Гілевіч, А.РазаÐ