Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
КЛ. Вял. князем стаў у маі 1377. Адразу ўступіў у канфлікт з уплывовым дзядзькам, князем троцкім Кейстутам, які намагаўся захапіць велікакняжацкі трон. У адрозненне ад Кейстута, які быў прыхільнікам барацьбы на 2 франты — з крыжакамі і рус. княствамі, Я. намагаўся замацаваць усх. тэрыторыі нават за кошт часовай уступкі Жамойці крыжакам. У 1380 Я. заключыў з Залатой Ардой дагавор, накіраваны супраць Маскоўскага княства, і планаваў удзел у Кулікоўскай бітве 1380. Крыжакі выкарысталі дынастычную барацьбу і заключылі перамір’е ў 1379 з Кейстутам, а ў 1380 з Я. У 1381 Кейстут захапіў уладу ў Вільні. аднак у чэрв. 1382 Я. вярнуў сабе сталіцу, у час перагавораў захапіў Кейстута, які паводле загаду Я. быў задуша
ягелоны 229
ны ў Крэўскім замку. Я. абапіраўся на дапамогу Тэўтонскага ордэна, якому ў 1382 перадаў палову Жамойці і заключыў з ім перамір’е на 4 гады. Яго стрыечны брат Вітаўт увосень 1382 уцёк з Крэўскага замка да крыжакоў і заключыў з імі саюз. У 1383 Я. вёў вайну з крыжакамі, адбіў у іх гарады Коўна і Трокі. У 1383—84 вёў перагаворы з маскоўскім вял. князем Дзмітрыем Іванавічам Данскім аб саюзе супраць крыжакоў; саюз меркавалася ўмацаваць шлюбам Я. з дачкой Дзмітрыя, аднак гэты план не быў здзейснены. Я. паразумеўся з Вітаўтам, і той вярнуўся ў ВКЛ, дзе атрымаў ад Я. Падляшша і г. Гародню. Для барацьбы супраць крыжакоў Я. заключыў Крэўскую унію 1385. У 1386 прыняў каталіцгва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і стаў каралём Польшчы (Уладзіслаў II). У 1387 здзейсніў хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаўязычнікаў і заснаваў Віленскае біскупства дая Літвы і Беларусі (для Жамойці пазней утворана ўласнае біскупства). Яго намаганні падпарадкаваць ВКЛ польскай кароне выклікалі незадаволенасць большай часткі бел. і літ. феадалаў на чале з Вітаўтам. Вайна вялася некалькі гадоў і скончылася Востраўскім пагадненнем 1392, паводле якога Вітаўт прызнаваўся пажыццёвым намеснікам караля і вял. князем ВКЛ (фармальна з 1401). Улада Я. ў ВКЛ станавілася намінальнай, хаця ён меў тытул вярх. князя (які амаль ніколі не ўжываўся). Пастаянныя канфлікты з Тэўтонскім ордэнам прывялі да стварэння ваен. саюза паміж Польшчай і ВКЛ. У выніку заключана новая, ВіленскаРадамская унія 1401. У Вялікай вайне 1409—11 з ордэнам саюзнікі атрымалі перамогу. У вырашальнай Грунвальдскай бітве 1410 галоўнакамандуючым быў Я. Пасля разгрому крыжакоў ён падпісаў Тарунскі мір 1411. паводле якога Жамойць перадавалася пажыццёва Вітаўту. Гарадзельская унія 1413 замацавала саюзныя адносіны паміж Польшчай і ВКЛ. У Польшчы Я. пацвердзіў ранейшыя прывілеі шляхты (1388), гарантаваў недатыкальнасць шляхецкіх маёнткаў (1422), забараніў сумяшчаць адм. і суд. пасады, у 1400 аднавіў Кракаўскі унт. Каб забяспечыць спадчыннасць трона для свайго старэйшага сына Уладзіслава, Я. ў 1430 яшчэ раз пацвердзіў правы шляхты і забараніў арышт шляхціцаў. Я. вёў актыўную палітыку ў дачыненні да «Свяшчэннай Рым. імперыі», Чэхіі і Венгрыі. Выступаў супраць гусітаў, падгрымліваў ідэю уніі каталіцкай і правасл. цэркваў. На Канстанцкім саборы 1414—18 дэлегацыя Я. дамагалася дыпламат. замацавання перамогі над Тэўтонскім ордэнам. Аднак канчатковае вырашэнне тэр. пытання адбылося пасля новай вайны з крыжакамі на тэр. ордэна. Паводле Мельнскага дагавора 1422 Жамойць замацавана за ВКЛ, невял. тэрыторыі атрымала і Польшча. У 1429 Я. падтрымаў план Вітаўта абвясціць ВКЛ каралеўствам, зыходзячы з разліку,
што каралеўская карона пасля смерці Вітаўта пяройдзе да яго сына Уладзіслава. Аднак пад націскам каралеўскай рады Я. адмовіўся ад падтрымкі гэтага плана. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 Я. прызнаў абранне на велікакняжацкі трон у Вільні свайго брата Свідрыгайлы, што выклікала незадавальненне польскіх паноў. У 1431 адбыўся ваенны канфлікг: польскае войска спрабавала захапіць Валынь. У 1432 у выніку перавароту вял. князем ВКЛ стаў Жыгімонт Кейстутавіч. Пачалася феад. вайна (гл. Свідрыгайлы паўстанне 1432—39). у якой Я. падтрымаў Жыгімонта. 15.10.1432 у Гародні адноўлена дзярж. унія Польшчы і ВКЛ. Прывілеем 1432 і Прывілеем 1434 Я. і Жыгімонт ураўнавалі ў маёмасных і асабістых правах феадалаўкатолікаў і праваслаўных у ВКЛ. Пасля смерці Я. каралём Польшчы стаў яго сын Уладзіслаў III Варненчык.
Літ:. Krzyzaniakowa J. , О с h m ansk і J . Wladyslaw II Jagiello. Wroclaw etc., 1 9 9 0. А.П.Грыцкевіч.
Ягайла.
ЯГВЕ, гл. Яхве.
ЯГЕЛОНСКІ УНІВЕРСІТЭТ, К р a каўскі універсітэт, найстарэйшы універсітэт Польшчы, адзін з першых у Еўропе. Засн. ў 1364 у Кракаве Казімірам III Вялікім: у 1400 рэарганізаваны каралём Польшчы Ягайлам (адсюль назва) на ўзор Парыжскага унта. Шырока вядомы ў 15 — пач. 16 ст. высокім узроўнем выкладання юрыд. навук, а таксама астраноміі, геаграфіі і матэматыкі. Сярод студэнтаў былі не толькі палякі, але і чэхі, венгры, немцы. Выхаванцамі унта былі М.Капернік, а ў 1504—06 Ф.Скарына (атрымаў ступень бакалаўра). 3 сярэдзіны 16 ст.
Я.у. заняпаў, навучанне мела царк.схаластычны характар. У 1782—86 рэктар унта філосафасветнік Г.Калонтай ліквідаваў устарэлыя метады навучання, увёў вывучэнне прыродазнаўчых і дакладных навук, выкладанне на польскай мове замест латыні. У канцы 19 ст. Я.у. — адзін з асн. цэнтраў польскай навукі. У гады 2й сусв. вайны закрыты. у 1945 аднавіў дзейнасць. Па стане на 2003 ва унце мелася 14 фтаў. Па стане на 2003/04 навуч. г. у Я.у. працавала 3174 выкладчыкаў (з іх 387 прафесараў) і навучалася каля 37 тыс. студэнтаў. Выдаюцца «Навуковыя сшыткі Ягелонскага універсітэта» (14 серый). Існуюць культ. сувязі з інш. навуч. ўстановамі замежных краін (абмен выкладчыкамі і студэнтамі, у т.л. з Беларусі).
ЯГЕЛбНЫ (папольску JagieUonowie), Ягайлавічы, галіна Гедзімінавічаў, нашчадкі вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Ягайлы (Уладзіслава II), сына Альгерда і ўнука Гедзіміна. Правілі ў ВКЛ у 1440—1572, у Польшчы ў 1434— 1572, у Венгрыі ў 1440—44 і 1490— 1526, у Чэхіі ў 1471—1526. Прадстаўнікі Я.:
Уладзіслаў III Варненчык (31.10.1424, Кракаў — 10.11.1444), старэйшы сын Ягайлы і Соф'і Гальшанскай (Друцкай), кароль Польшчы з 1434 і Венгрыі з 1440; гл. Уладзіслаў III Варненчык.
Казімір Андрэй Я г а й л a віч (30.11.1427, Кракаў — 7.6.1492). 3і сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай (Друцкай), вял. князь ВКЛ з 1440 і кароль Польшчы з 1447; гл. Казімір IV Ягелончык.
Уладзіслаў II (1.3.1456, Кракаў — 13.3.1516), старэйшы сын Казіміра IV. кароль Чэхіі з 1471 і Венгрыі з 1490 (Уласла II). У 1500 замацаваў прывілеі чэш. шляхты, у Венгрыі — прывілеі магнатаў, у 1515 прызнаў спадчыннае нрава на троны Чэхіі і Венгрыі за аўстр. Габсбургамі ў выпадку сканчэння там дынастыі Я.
Казімір (3.10.1458, Кракаў — 4.3.1484), 2і сын Казіміра IV і Альжбеты Ракушанкі, каталіцкі святы (кананізаваны ў 1522). Ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун зямель ВКЛ, патрон Гродзенскага біскупства (з 1991).
Ян I Ольбрахт (27.12.1459. Кракаў — 17.6.1501), 3і сын Казіміра IV, кароль Польшчы з 1492. Алначасова яго брат Аляксандр быў абраны вял. князем ВКЛ. і унія Польшчы і ВКЛ бьіла спынена. У 1496 выдаў Пётркаўскі статут. які прымацаваў сялян да зямлі і зацвердзіў правы шляхецкіх сеймаў.
Аляксандр Казіміравіч (5.8.1461. Кракаў — 19.8.1506), 4ы сын Казіміра IV, вял. князь ВКЛ з 1492 і кароль Польшчы з 1501; гл. Аляксандр.
Жыгімонт (1.1.1467 — 1.4.1548), 5ы сын Казіміра IV, вял. князь ВКЛ і
230 ягель
кароль Польшчы з 1506: гл. Жыгімонт I Стары.
Ян (8.1.1499, Кракаў — 18.2.1538), пазашлюбны сын Жыгімонта I Старога, біскуп віленскі ў 1519—36 і пазнанскі з 1536.
Ганна (23.7.1503, г. Буда, Венгрыя — 27.1.1547), дачка Уладзіслава П, апошняя прадстаўніца чэшскавенг. галіны Я. 3 1521 замужам за Фердынандам Габсбургам (з 1526 кароль Чэхіі і Венгрыі, з 1556 герм. імператар, гл. Фердынанд I). Дзякуючы гэтаму шлюбу Габсбургі набылі правы на чэш. і венг. троны.
Людовік II (1.7.1506—29.8.1526), сын Уладзіслава II, кароль Чэхіі і Венгрыі з 1516 (Лаяш II). 3 яго смерцю ў бітве з туркамі пад Мохачам дынастыя Я. у Чэхіі і Венгрыі спынілася.
Ядвіга (25.3.1513, Познань — 7.2.1573), дачка Жыгімонта I Старога. 3 1535 замужам за брандэнбургскім курфюрстам Іахімам II Гогенцолернам.
I з а б е л a (18.1.1519—15.9.1559), дачка Жыгімонта I Старога. 3 1539 замужам за каралём Венгрыі Янашам I Запальяі.
Жыгімонт Аўгуст (1.8.1520, Кракаў — 7.7.1572), сын Жыгімонта I Старога і Боны Сфорца, вял. князь ВКЛ (фармальна з 1529, фактычна з 1544) і кароль Польшчы з 1548; гл. Жыгімонт II Аўгуст. Апошні мужчынскі прадстаўнік дынастыі Я.
Соф’я (13.7.1522, Кракаў —28.5.1575), дачка Жыгімонта I Старога і Боны Сфорца. 3 1556 замужам за браўншвейгвольфенбютэльскім герцагам Генрыхам.
Га н н a (18.10.1523, Кракаў — 9.9.1596), дачка Жыгімонта I Старога і Боны Сфорца. 3 1576 замужам за Стафанам Баторыем (шлюб з ёю быў умовай абрання яго на трон Польшчы і ВКЛ).
Кацярына (1.11.1526, Кракаў — 16.9.1583), дачка Жыгімонта I Старога і Боны Сфорца. 3 1562 замужам за герцагам фінляндскім Янам Вазам (з 1568 кароль Швецыі Ян III). Іх сын Жыгімонт у 1587 быў выбраны на трон Польшчы і ВКЛ, адначасова ў 1592—99 быў каралём Швецыі; гл. Жыгімонт III Ваза.
Па жаночых лініях Казімір IV Ягелончык з’яўляецца продкам усіх цяперашніх еўрап. каралёў і пануючых князёў, а таксама тых дынастый, што страцілі троны ў выніку рэвалюцый у 19 і 20 ст., і шматлікіх арыстакратычных сем’яў.
Літ.: Wolff J. Rod Gedymina. Krakow, 1886; Genealogisches Handbuch des Adels: Fiirstliche Hauser. Bd. 1—13. Limburg, 1951—87: Isenburg K.W. Stammtafeln zur Geschichte der europaischen Staaten. Bd. 1—2. 2 Aufl. Marburg, 1953; Cenealogia. Warszawa, 1959: Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonow. Warszawa, 1968; D u c z m a 1 M. Jagiellonowie. Krakow, 1996. А.ІТ.Грыцкевіч.
ІШЬ, аленевы мох, група відаў кусцістых лішайнікаў сям. кладоніевых.
Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і паўн. зонах. Ва ўмовах Арктыкі Я. займае значную плошчу, утварае біямасу да 10—15 ц/га. Корм для паўн. аленяў. Mae уснінавую кту і з’яўляецца сыравінай для атрымання лек. прэпаратаў. На Беларусі трапляюцца асн. віды роду кладзіна: аленевая, зорчатая, лясная. Растуць на гнілой драўніне, купінах балот, на пясчаных глебах у хваёвых лясах утвараюць суцэльнае покрыва.
Н.М.Кобзар.
ЯГІЧ (Jagic) Ватраслаў (Ігнацій Вікенцьевіч; 6.7.1838, г. Вараждзін, ХарÐ