Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ІТЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, якія выпрацоўваюць ядавітыя рэчывы (фітатаксіны), што выклікаюць смерць ці паражэнне арганізма чалавека і жывёл. Адрозніваюць безумоўна Я.р. (з падгрупай асабліва ядавітых) і ўмоўна ядавітыя, таксічныя ў пэўных месцазнаходжаннях або пры няправільным захоўванні сыравіны, ферментатыўным уздзеянні грыбоў, мікраарганізмаў. Напр.. многія кураваі становяцца ядавітымі, калі растуць на глебах з павышаным змяшчэннем селену; таксічнасць жыціку п’янючага ўзнікае пад уздзеяннем грыбка, які паразітуе на яго зярнятах; ядавіты глікаалкалоід саланін назапайіваецца ў клубнях бульбы на святле.
Таксічная ахова з’яўляецца гал. сярод ахоўных стратэгій раслін. Расліны. не здольныя схавацца ад нападаючага ворага. нрадуцыруюць ахоўныя злучэнні — антыбіётыкі, фітанцыды, алкалоіды і інш. Горкі смак. рэзкі непрыемны пах. павышанае ўтрыманне эфірнага алею, гліказідаў, сапанінаў. смол. кіслот, танінаў, аксалатаў і інш. ядавітых. едкіх або вяжучых рэчываў — асн. сродкі барацьбы за самаахову ў раслін. Напр.. прывабнае для спажывання лісце прадстаўнікоў родаў шчаўе, кісліца і рэвень мае значную колькасць аксалатаў, якія выклікаюць нефрыты і ўрэмію, моцнае ўзбуджэнне ц.н.с. (да сутаргаў), памяншаюць згусальнасць крыві. та.му не паядаецца жывёлай. Таксічныя ўласцівасці адных і тых жа раслін адрозніваюцца паводле ўздзеяння на чалавека і розныя групы жывёл. Так
січныя для чалавека беладонна (красаўка) і дурнап 'ян. няшкодныя для псовых, грызуноў, курэй. Ядавітыя ягады ландышу не выклікаюць атручэння лісоў, і многія псовыя выкарыстоўваюць іх для пазбаўлення ад гельмінтаў. Агручэнні раслінамі ўзнікаюць пераважна пры спажыванні. лек. атручэнні — пры няправільным выкарыстанні і перадазіроўцы прэпаратаў ландышу. наперстаўкі, adonicy, валяр ’яну, чамярыцы, лімонніку, жэньшэню і інш. Радзей таксічнае ўздзеянне выклікаецца ўдыханнем ядавітых выдзяленняў (напр.. багун, рададэндран), адбываюцца кантактныя пашкоджанні скуры і слізістых (напр., крапіва, малачаі, шалёны агурок), вытв. атручэнні рэспіраторнакантактнага характару, спажыванне забруджаных расл. ядамі прадукгаў. У атручаных жывёл зніжаецца лакгацыя. прадукцыйнасць і інш.
Разам з тым Я.р. з’яўляюцца крыніцамі незаменных рэчываў (дек., інсектыцыдных), многія — карысныя кампаненты прыродных экасістэм (нектараносы, мікарызаўтваральнікі, лек. сродкі для дзікіх жывёл і інш.). У выніку антрапагеннага ўплыву скарачаюцца генафонд і пашырэнне сыравінных раслін, таму ствараюцца спецыялізаваныя плантацыі па вырошчванні Я.р. (напр., спарынні, блёкату, чамярыцы, наперстаўкі).
ЯДАВІТЫЯ РЫБЫ. рыбы, якія маюць у арганізме рэчывы, таксічныя для інш. відаў жывёл. Каля 500 відаў. Маюць асобыя залозы. якія выпрацоўваюць яд. ці змяшчаюць ядавітыя рэчывы ў некат. тканках цела. Напр., у марскіх дракончыкаў, ці рыбзмеек, на жаберных накрыўках ёсць доўгія вострыя шыпы з раўчукамі, у аснове якіх знаходзяцца ядавітыязалозы. Пры ўколе шыпам залозістыя клеткі разрываюцца і па раўчуках яд трапляе ў рану. У скарпенавых рыб залозы злучаны з шыпамі на плаўніках. Ядавітай бывае ікра некат. рыб (вусача, марынкі), сываратка крыві (напр., вугра, мурэны, скатаў). Пры выдаленні з рыб частак, якія маюць ядавітыя рэчывы, іх мяса яломае.
ЯДАХІМІКАТЫ, тое, што пестыцыды.
ЯДВІГА (15.2.1374, г. Буда, Венірыя — 17.7.1399), каралева Польшчы (1384— 99), жонка караля Польшчы і вял. князя ВКЛ Ягайлы. Малодшая дачка караля Венгрыі і Польшчы Людвіка I. У 1378 заручана з Вільгельмам Габсбургам, сынам аўстр. кн. Леапольда 111, і выехала ў Вену. Пасля смерці старэйшай сястры Кацярыны (1379) адклікана назад для падрыхтоўкі заняцця венгерскага трона. Аднак пасля смерці Людвіка I у 1382 польскія паны дамагліся. каб Я. атрымала польскі трон (Людвік завяшчаў яго дачцэ Ганне), і 15 або 16.10.1384 яна каранавалася ў Кракаве. Польскія паны вырашылі скасаваць мяркуемы шлюб з Вільгельмам, каб забяспечыць незалежнасць Польшчы ад Габсбургаў, і арганізаваць яе шлюб з вял. князем ВКЛ Ягайлам, што, як меркавалася, прывядзе да ўключэння ВКЛ у склад Польскага каралеўства і хрышчэння язычніцкай Літвы. У выніку заключана
Крэўская унія 1385. 18.2.1386 у Кракаве адбыўся шлюб Я. з Ягайлам. Я. атрымала ад яго ў якасці вена Магілёўскую і інш. воласці на Беларусі, Куяўскую і Рускую (Львоўскую) землі. Аказала значную дапамогу ў хрышчэнні Літвы. У 1397 заснавала пры Пражскім унце бурсу для літ. клірыкаў. Для падрыхтоўкі царкоўнай уніі паміж правасл. і каталіцкай цэрквамі заснавала разам з Ягайлам у Кракаве кляштар славянбенедыкцінцаў з Прагі, садзейнічала ўмацаванню пазіцый Кіпрыяна як мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі і падтрымлівала яго захады па заключэнні уніі. Завяшчала значныя сродкі на аднаўленне Кракаўскага унта. Садзейнічала далучэнню ў 1387 да Польшчы Галіцкай зямлі, занятай венграмі. Выступала за мірнае ўрэгуляванне канфлікту з Тэўтонскім ордэнам, вяла перагаворы пра вяртанне Польшчы Добжынскай зямлі, што. аднак, не было ажыццёўлена, бо Я. ў хуткім часе памерла. Адразу пасля смерці Я. пачала шанавацца як святая, афіцыйна кананізавана ў 1997.
Ядвіга
Літ.: Rydel L. Krolowa Jadwiga. Warszawa, 1984: K 1 u z W. Jadwiga krolowa Polski. Warszawa. 19X7: Wyrozumski J. Krolowa Jadwiga: Mi?dzy epoka piastowska ' jagiellonska. Krakow. 1997. В.С.Пазднякоў.
ЯДВІГІН Ш. (сапр. Л я в i ц к i Ahtoh Іванавіч; 4.1.1869. б. маёнтак Добасня, цяпер в. Добасна Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. —24.2.1922), бел. пісьменнік: адзін з пачынальнікаў новай бел. прозы. Вучыўся ў Маскоўскім унце, у 1890 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях арыштаваны, выключаны з унта. Вярнуўшыся на Беларусь, працаваў пам. правізара ў мяст. Радашковічы. Па ста
234 ЯДЗЕРКА
Тв.: Выбр. творы. Мн.. 1976.
не здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям’ёй у бацькоўскі фальварак Карпілаўка (каля Радашковіч), дзе і правёў б.ч. жыцця. У 1909—10 у Вільні, сакратар. заг. літ. адцзела газ. «Наша ніва». У 1913—15 у газ. «Беларус», час. «Саха», «Лучынка». 3 1916 удзельнічаў у рабоце «Беларускай хаткі», нам. старшыні Мінскага аддзела Бел. тва дапамогі па
цярпелым ад вайны. ІІамёр у Вільні. Літ. дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на бел. мову апавяданне У.Гаршына «Сігнал» (выд. ў Маскве ў 1891). У 1892 напісаў камедыю «Злодзей», якую рыхтаваў да пастаноўкі самадз. гурток беларусаўінтэлігентаў у Радашковічах (пастаноўка забаронена паліцыяй, рукапіс загінуў). У 1904—05 выступаў у газ. «Внленскнй вестннк» і інш., знаёміў чытача з побытам бел. селяніна, бел. фальклорам, узнімаў пытанні нац. жыцця. Першае апавяданне на бел. мове «Суд» надрукавана ў газ. «Наша доля» (20.9.1906). Найб. плённы ў яго творчасці перыяд 1906—14: надрукаваў апавяданні (збкі «Бярозка». 1912; «Васількі», 1914), артыкулы, успаміны ў газ. «Наша ніва» («В.Марцінкевіч у практычным жыцці», 1910, і інш.), нататкі з падарожжа па родным краі (нарыс «Лісты з дарогі», 1910). Сябраваў з Я.Купалам, апублікаваў першую рэцэнзію на яго зб. «Жалейка» («Мннское эхо», 8.7.1908). Лепшую частку яго маст. спадчыны складаюць алегарычныя апавяданні, апавяданнібайкі, разнастайныя па тэматыцы і эмацыянальнай афарбоўцы. вызначаюцца дасканаласцю формы і мовы. Для іх характэрны лёгкі гумар («Сакатушка»), з’едлівая паліт. сатыра («Павук», «Падласенькі», «Рабы», «Вяселле» і інш.), пранікнёны лірызм («Дубдзядуля». «Бярозка»), Звяртаўся і да сац.псіхал. апавяданняў («3 бальнічнага жыцця». «Зарабляюць», «Шчаслівая», «Гаротная», «Жывы нябожчык», «Зарабіў» і інш.). Творы Я. прасякнуты спачуваннем бел. селяніну, гарачым імкненнем садзейнічаць грамадскім пераменам у лёсе бел. народа, пратэстам супраць сац. несправядлівасці. Аўтар паэмы «Дзед Завала» (1910), кн. «Успаміны» (1921). Яму належыць першы бел. раман «Золата» (няскончаны), які вызначаецца напружаным драм. сюжэтам, спробай стварыць цікавыя харакгары. У г.п. Радашковічы Ядвігіну LLI. устаноўлены мемар. камень.
Літ:. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн.. 1969. Т. 2. С. 465—491: Ч ы г р ы н І.Н. Станаўленне беларускай прозы і фальклор. Мн., 1971; Лойка А Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1980. Ч. 2. С. 278— 302. Л.С.Голубева.
ЯДЗЕРКА. нуклеоль. шчыльнае шарападобнае цельца ўнутры ядра большасці клетак эўкарыёт. Складаецца з рыбануклеапратэідаў — папярэднікаў рыбасом. Звычайна ў ядры адно Я., радзей некалькі ці шмат (у рыб). Пры мітозе Я. звычайна распадаецца і фарміруецца нанава.
ЯДЗЕРНАЕ ПАЛІВА, рэчыва, у якім пад дзеяннем нейтронаў адбываецца дзяленне атамных ядзер з вылучэннем энергіі. Выкарыстоўваецца ў ядзерных рэактарах для ажыццяўлення ланцуговай ядзернай рэакцыі.
Як Я.п. выкарыстоўваюць уран (U) і плутоній (Pu). Толькі ядры ізатопаў !!’U, “U. ^’Pu. ²⁴¹ Pu могуць дзяліцца нейтронамі любых энергій. У прыродзе сустракаецца ^'U (першаснае Я.п.): астатнія (друтаснае Я.п.) атрымліваюць у атамных рэактарах у выніку рэакцыі радыяцыйнага захопу нейтронаў т.зв. сыравіннымі ядрамі ^Чі і В²Т1і (торыю) і наступных двух pраспадаў прамежкавых ядраў. У выніку гэтых рэакцый ²⁵⁸£/ ператвараюцца ў lwPu. a ²³²Th — у ²”U. У некаторых тыпах рэактараў (рэактарахразмнажальніках і рэактарахканвертарах) магчыма пашыранае ўзнаўленне Я.п. (колькасць угворанага другаснага Я.п. большае за колькасць выгаралага першаснага). Паводле хім. складу можа быць метал.. аксідным. нітрыдным. карбідным і інш. У ядз. рэактарах размяшчаецца ў цеплавыдзяляльных элементах. якія складаюцца са стрыжня з Я.п.. што знаходзіцца ў герметычнай (у асн. метал.) абалонцы. Выгарае не цалкам. таму адпрацаванае Я.п. накіроўваюць на перапрацоўку для здабывання рэшткаў першаснага. угворанага другаснага і ачысткі ад прадукгаў дзялення. А.І.Ярашэвіч.
ЯДЗЕРНАЯ БАТАРЭЯ, а т а м н а я батарэя, крыніца эл. току, у якой энергія. што вылучаецца ў выніку рэакцыі дзялення атамаў цяжкіх элементаў (радыеактыўнага распаду), непасрэдна пераўтвараецца ў электрычную.
У залежнасці ад спосабу пераўгварэння ядз. энергіі ў эл. падзяляюцца на: Я.б. з прамым зарадам элекгродаў, пры якім зараджаныя часціцы, што вылятаюць з аднаго электрода (эмітэра) назапашваюцца на другім (калектары); Я.б. з пераўтварэннем кінетычнай энергіі вылучаемых зараджаных часціц у эл. энергію пры дапамозе прамежкавых асяроддзяў — газападобных. важіх ці цвёрдых (выкарыстоўваюцца з'явы кантактнай рознасці патэнцыялаў электродаў у іанізуемым газе, электрахім. генерацыі энергіі з радыкальных і малекулярных прадуктаў. што ўтвараюцца пад дзеяннем радыеактыўнага выпрамянення на электраліт. а таксама паўправадніковыя рлпераходы). Макс. магутнасць Я.б, складае Ð