• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ³а праменепераламлення святла аналагічныя з'явы падвойнага праменепераламлення гамаквантаў у эл. полі арыентаваных крышталёў. а таксама дэйтронаў вял. энергій у рэчыве. Вывучэнне параметрычнага выпрамянення прывяло да ўстанаўлення новых заканамернасцей у развіцці няўстойлівасцей у патоках рэлятывісцкіх электронаў, якія рухаюцца ў прастораваперыядычных асяроддзях, на аснове чаго створаны магугныя аб’ёмныя лазеры на свабодных электронах з перастройваемай частатой выпрамянення. Такія лазеры выкарыстоўваюцца для нагрэву тэрмаядз. плазмы. стварэння лакатараў для звышвялікіх адлегласцей. касм. сувязі і інш. З’явы, якія разглядаюцца ў Я.о., выкарыстоўваюцца для стварэння метадаў вывучэння ўласцівасцей рэчыва пры звышнізкіх трах. вывучэння ўласцівасцей крышталёў. анамальных магн. момантаў кароткажывучых зачараваных часціц і інш.
       На Беларусі даследаванні па праблемах Я.о. праводзяцца ў НДІ ядз. даследаванняў пры БДУ.
       Літ:. Барышевскнй В.Г. Каналнрованме, нзлученне н реакцнн в крнсталлах прн высокмх энергнях. Мн., 1982: Яго ж. Ядерная оптлка полярнзованных сред. М., 1995.
    В.Р.Барышэўскі.
    
    ЯДЗЕРНАЯ СІЛАВАЯ ЎСТАНОЎКА. энергетычны комплекс, які складаецца з ядзернага рэактара (цеплааддатчыка) з абсталяваннем і пераўтваральнікаў цеп
    
    
    236 ЯДЗЕРНАЯ
    
    лавой энергіі ў механічную або электрычную. Цеплавая энергія ад рэакгара да рабочага цела перадаецца праз рэчыва прамежкавага контуру, якое па фізікахім. уласцівасцях можа адрознівацца ад рабочага цела.
       У залежнасці ад колькасці прамежкавых контураў адрозніваюць адна, двух і трохконтурныя Я.с.ў. У аднаконтурных рабочым целам служыць першасны цепланосьбіт. У залежнасці ад віду рабочага цела Я.с.ў. бываюць парасілавыя (рабочае цела — вада, пара; пераўтваральнік цеплавой энергіі ў мех. — паравая турбіна) або газатурбінныя (рабочае цела — гелій, азот, паветра; пераўтваральнік — газавая турбіна). Выкарыстоўваюцца Я.с.ў. на атамных электрастанцыях, дзе мех. энергія пераўтвараецца ў элекгрычную, у суднавых устаноўках (атамных ледаколаў, караблёў ваенных, падводных лодак) — пераважна для вярчэння грабных вінтоў. Ккдз лепшых Я.с.у. дасягае 0,4. В.Ц.Казазян.
    
    
    
    Схема ядзернай сілавой устаноўкі з дынамічным паратурбінным пераўтваральнікам: 1 — рэактар; 2 — контур з вадкаметалічным цепланосьбітам; 3 — парагенератар вадкага металу; 4 — контур з паратурбінным пераўгваральнікам; 5 — турбіна; 6 — электрамашынны генера
    
    тар; 7 — цеплаабменніккандэнсатар; 8 — контур адводу цеплаты; 9 — халадзільніквыпраменьвальнік; 10 — помпа для перапампоўкі цепланосьбіта.
    
    
    ЯДЗЕРНАЯ СПАДЧЫННАСЦЬ у г е н е т ы ц ы, гл. ў арт. Наследаванне.
    
    ЯДЗЕРНАЯ СПЕКТРАСКАІІІЯ, раз дзел ядзернай фізікі. які даследуе структуру атамнага ядра пры невял. энергіях узбуджэння. Асн. задача Я.с. — эксперым. вызначэнне схем узбуджаных узроўняў ядраў і схем іх распаду з далейшым тэарэт. тлумачэннем вынікаў.
      Эксперым. даныя (энергіі ўзбуджэння, вутлавыя моманты, цотнасці, час жыцця і інш. характарыстыкі ўзроўняў) атрымліваюцца пры вывучэнні ядзерных рэакцый і распаду атамных ядраў. Тэарэт. Я.с. звязана з рашэннем задачы многіх цел у дастасаванні да нуклонаў у атамным ядры. 3за складанасці задачы карыстаюцца прыбліжанымі метадамі рашэння (мадэлямі), засн. на пэўных фіз. меркаваннях. Найб. часта дапускаюць незалежнасць руху нуклонаў унутры ядра (кожны нуклон мае пэўныя значэнні энергіі. арбітальнага, вутлавога мбмантаў і інш.), адначасцічнае прыбліжэнне (засн. на існаванні ў ядраў замкнёных абалонак) і калект. мадэль ядра (улічваецца рух нуклонаў, які абумоўлівае змену арыентацыі ядра і формы ядз. паверхні). Абагульненая мадэль ядра. якая ўлічвае калекг. рухі нуклонаў, дала магчымасць растлумачыць многія заканамернДсці ва ўласцівасцях атамных ядраў. Вынікі даследаванняў па Я.с. выкарыстоўваюцца ў ядз. энергетыцы, радыегеалогіі, нейтроннаактывацыйным аналізе, радыеэкалогіі. радыяцыйнай медыцыне і інш.
      На Беларусі даследаванні па Я.с. праводзяцца ў Інце фізікі Нац. АН, БДУ,
    
    
    «Цэнтры ядзерных тэхналогій — Сосны Нац. АН Беларусі» і інш.
        Літ.\ Альфа, бета н гаммаспектроскопмя: Пер. с англ. Т. 1—4. М., 1969; Бор О., Моттельсон Б. Структура атомного ядра: Пер. с англ. Т. 1—2. М.. 1971—77.
    Э.А.Рудак.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ТЙХНІКА, галіна тэхнікі, якая займаецца атрыманнем ядзернай энергіі і выкарыстаннем яе ў розных галінах нар. гаспадаркі. Асн. прызначэнне — атрыманне вял. колькасці энергіі ў адносна невял. аб’ёме ў выніку рэакцыі дзялення атамаў цяжкіх элементаў (у асн. урану, плутонію, торыю). Навук. аснова — ядзерная фізіка.
        Я.т. ўзнікла ў пач. 20 ст. як тэхніка ядзернафіз. эксперыментаў. У сярэдзіне 20 ст. пачала выкарыстоўвацца ў ваен. справе, на транспарце, у энергетыцы. Адрозніваюць Я.т. грамадзянскага (мірнага) і ваен. прызначэння. У грамадз. Я.т. энергія вылучаецца ў кіравальным ядз. устройстве — ядзерным рэакта
    
    
    
    
    ры, у ваен. — у некіравальным ядзерным выбуху атамнай бомбы, снарада і інш. (гл. Ядзерная зброя). Я.т. аб'ядноўвае: метады і сродкі разведкі, здабычы, раздзялення ізатопаў, атрымання ядзернага паліва для ядз. рэактараў; абагачэнне ядзернага паліва'. рэактарабудаванне; захоўванне адпрацаванага ядз. паліва і яго хім. перапрацоўку, захоўванне і пахаванне радыеактыўных адходаў; сродкі транспарціроўкі свежага і адпрацаванага ядз. паліва; тэхналогію атрымання новых канструкцыйных і падзельных матэрыялаў. здольных працяглы час працаваць у розных асяродазях пад уздзеяннем патокаў хуткіх і цеплавых нейтронаў; метады і сродкі аховы персаналу ад выпрамянення. 3 Я.т. цесна звязаны стварэнне надэейных сістэм аўтам. рэгулявання і кіравання рэактарамі і ядз. сілавымі ўстаноўкамі, распрацоўка рацыянальных сістэм адводу і выкарыстання цяпла. што выдзяляецца ў рэактары. тэорыі і метадаў разліку ядз.фіз. і цеплавых працэсаў і інш. навуковатэхн. праблем.
      На Беларусі Я.т. пачала развівацца з 1958 (прынята рашэнне Прэзідыума АН БССР пра будва атамнага рэактара ІРТ2000 цеплавой магутнасцю 2000 кВт). Рэактар запушчаны ў 1962 г. На ім вяліся даследаванні па ядз. фізіцы, радыяцыйнай хіміі, фізіцы цвёрдага цела, біялогіі і інш. У 1968 запушчана шматкамерная універсальная гамаўстаноўка на 420 тыс. грамэквіваленту радыю (УГУ420). Работы па Я.т. і падрыхтоўцы спецыялістаў у гэтай галіне вяліся ў асн. у створаным у 1965 Інце ядз. энергетыкі і Інце фізікі АН Бела
    
    
    русі, БДУ. У гэты перыяд праведзены даследаванні па выкарыстанні дысацыіруючага цепланосьбіта для ахаладжэння атамнага рэаклара і як рабочага цела. У 1985 пачаты выпрабаванні першай у свеце перасоўнай АЭС з рэактарам, які ахаладжаецца чатырохвокісам азоту (ПАЭС «Памір»). У 1995 уведзены ў эксплуатацыю найб. ў Еўропе нейтронньі генератар НГ121 з патокам 10¹²с . Ёсць некалькі гамаўстановак і паскаральнікаў электронаў рознага прызначэння.
      Літ:. Петросьянц AM. Атомная HayKa н техннка — народному хозяйству. М., 1981; К а ш е е в В.П., Левадный В.А. Атомная энергня: Прошлое, настояшее н буДУШее. Мн.. 1984. В.Ц.Казазян.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ФАТАГРАФІЧНАЯ ЭМЎЛ ЬСІЯ спецыяльная фатаграфічная эмульсія для рэгістрацыі траекторый (трэкаў, слядоў) элементарных часціц. Метад Я.ф.э. грунтуецца на тым, што зараджаная часціца пры праходжанні праз эмульсію разбурае мікракрышталі галагенідаў серабра з утварэннем цэнтраў праяўлення.
      Ад звычайнай фотаэмульсіі адрозніваецца павышанай да 8 разоў колькасцю галагенідаў серабра і большай таўшчынёй (да 2 мм і больш). Уласцівасці следу, пакінутага ў эмульсіі зараджанай часціцай, залежаць ад яе зараду, масы і скорасці. Я.ф.э. мае высокае прасторавае раздзяленне, што дазваляе выкарыстоўваць яе як мішэньдэтэктар для даследаванняў актаў нараджэння і распаду кароткажывучых часціц. Пры даследаваннях часціц высокіх энергій эмульсійныя слаі ўкладваюць у вялікі стос да некалькіх содень слаёў, слаі нумаруюць, пасля экспанавання іх наклейваюць на шкляныя пласцінкі і апрацоўваюнь звычайным спосабам. Я.ф.э. выкарыстоўваюцца як дэтэктары часціц у ядз. фізіды. фізіцы элементарных часціц. пры даследаваннях касм. прамянёў, у дазіметрыі.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ФІЗІКА. раздзел фізікі. які ўключае эксперым. і тэарэт. даследаванні ў галіне ядзер атамных і элементарных часціц. Падзяляецца на Я.ф. нізкіх і высокіх энергій. Я.ф. нізкіх энергій даследуе працэсы, у якіх энергія ўзбуджэння атамнага ядра не перавышае некалькіх дзесяткаў мегаэлекгронвольт. Я.ф. высокіх энергій (энергіі некалькіх соцень мегаэлектронволы і больш) вывучае пераважна пытанні, звязаныя са струкгурай элементарных часціц. Асн. раздзелы Я.ф.: ядзерная спектраскапія, ядзерныя рэакцыі, фізіка элементарных часціц, нейтронная фізіка, фізіка паскаральнікаў і інш.
      Гал. этапы развіцця: эксперыментальна даказана наяўнасць ядра ў атаме (Э.Рэзерфард. 1911); ажыццёўлена першая штучная ядз. рэакцыя (Рэзерфард, 1919); прапанавана гіпотэза аб нейтроннапратонным саставе атамнага ядра (Дз.Д,з.Іваненка, В.Гайзенберг, 1932); выяўлена магчымасць штучна атрымліваць радыеактыўныя ядры (I. і Ф.ЖаліоКюры, 1934); адкрыта дзяленне цяжкіх ядраў пры бамбардзіроўцы іх нейгронамі (О.Ган. Ф.Штрасман. 1939); ажыццёўлена першая ланцуговая ядз. рэакцыя ў ядз. рэакгары (Э.Фермі, 1942): пушчана першая ў свеце сав. АЭС (1954). Далейшыя навук. дасягненні звязаны са стварэннем паскаральнікаў зараджаных часціц, удасканаленнем тэхнікі рэгістрацыі актаў уза
    
    
    ЯДЗЕРНАЯ 237
    
    емадзеяння часціц з атамнымі ядрамі і элементарнымі часціцамі. Я.ф. з’яўляецца навук. асновай многіх сучасных галін навукі і тэхнікі — ядз. энергетыкі, ядз. ўзбраення, нейтроннаактывацыйнага аналізу, астрафізікі. біял. дзеяння іанізавальнага вьтрамянення, радыяцыйнай бяспекі. радыеэкалогіі, радыехіміі. радыетэрапіі ў медыцыне, метадаў неразбуральнага кантролю з выкарыстаннем нейтронаў і гамапрамянёў і інш.
      На Беларусі даследаванні па Я.ф. праводзяцца ў «Цэнтры ядзерных тэхналогій — Сосны Нац. АН Беларусі», БДУ, Інце фізікі Нац. АН і інш.
      Літ:. Шнроков Ю.М.. Юднн Н.П. Ядерная фнзнка. М.. 1972; Мнхайлов В.М., Крафт О.Е. Ядерная фнзнка. Л., 1988. Э.А.Рудак.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ФРАГМЕНТАЦЫЯ ў г е н е т ы ц ы, тое, што карыятамія.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ЭЛЕКТРОНІÐ