• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    НЫ ВЫБУХ, магутны ныбух, выкліканы надзвычайна хуткім вылучэннем велізарнай колькасці ядзернай
    
    энергіі ў выніку мнцуговай ядзернай рэакцыі дзялення цяжкіх ядраў або тзрмаядзернай рэакцыі сінтэзу. У цэнтры Я.в. развіваюцца вялізныя тра (~10Ж) і ціск (10¹ атм). Рэчыва пераўтвараецца ў плазму і разлятаецца. Утвараюцца асн. паражальныя фаісгары Я.в,: светлавое выпрамяненне. ударная хваля, пранікальная ралыяцыя, радыеакгыўны пыл. Магутнасць Я.в. вымяраецца тратылавым эквівалентам (для ядз. бомбаў 1 — 20 кт, для тэрмаядз. парадку 10⁵—10⁶т).
    
    ядзерны 239
    
    Схемы атрымання ядзернай энергіі: a — рэакцыяй дзялення цяжкіх ядраў атама урану235 на больш лёгкія ядры пад уздзеяннем нейтронаў; б — рэакцыяй сінтэзу лёгкіх ядраў ізатопаў вадароду (дэйтэрыю і трытыю) з утварэннем больш масіўных ядраў гелію.
    
    Могуць выкарыстоўвацца ў ваен. (гл. Ядзерная зброя) і мірных (для буйнамаштабных горных работ. здабычы карысных выкапняў і інш.) мэтах.
      Для ажыццяулення Я.в. ў выніку ланцуговай рэакцыі дзялення неабходна. каб маса падзельнага рэчыва (урану235. плугонію239; гл. Ядзернае панва) перавысіла т. зв. крытычную масу. якая залежыць ад шчыльнасці рэчыва і яго геам. канфігурацыі. Да выбуху сістэма павінна быць падкрытычнай. Пераход у надкрытычны стан ажыццяўляецца хуткім збліжэннем некалькіх кавалкаў падзельнага
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Схема паветранага ядзернага выбуху
    
    матэрыялу. Для гэтага выкарыстоўваешіа звычайнае выбуховае рэчыва. выбух якога дае высокі (Ю⁶ атм) ціск і выклікае сцісканне падзельнага матэрыялу. У тэрмаядз. выбуховым прыстасаванні Я.в. дасягаецца з дапамогай ядз. бомбы дзялення. выбух якой служыць дэтанатарам.
      Адрозніваюць Я.в. паветраныя (на вышыні, пры якой святлівая вобласць не дакранаеіша да паверхні зямлі. але не вышэй за 10 км), вышынныя (вышэй мяжы трапасферы — вышэй за 10 км), надводныя і надземныя (на паверхні вады або зямлі. або на такой вышы
    
    ні. калі святлівая вобласць датыкаецца да іх), падводныя і падземныя. Светлавое выпрамяненне Я.в. складаецца 3 ультрафіялетавых. бачных і інфрачырвоных прамянёў. Крыніца яго — вогненны шар, які для бомбы ў 20 кт праз 0,1 с дасягае радыуса 150 км. тры 8000 К. За некалькі секунд свячэння ў эл.магн. выпрамяненне пераходзіць 10—20% энергіі Я.в., якое выклікае пажары, абвугліванне матэрыялаў. апёкі. У д а р н а я х в а л я — вьшік сціскання паветра або інш. асяроддзя пры рашырэнні вогненнай сферы, распаўсюджваецца са звышгукавой скорасцю. Выклікае разбурэнні наземных збудаванняў. Радыус моцнага паражэння для ядз. бомбы ў 20 ктда I км Пранікальная р а д ы я ц ы я— магутны паток нейгронаў і гамаеыпрамянення. складае каля 1% усёй вылучанай энергіі Я.в. Пры выбуху на вышыні 1 км можа дасягаць паверхні зямлі (атмасфера аслабляе паток удвая на адйегласці 150 м), ствараючы лятальную дозу. На адкрытай паверхні паражае жывыя аріанізмы ў радыусе некалькіх кіламетраў, паражэнне людзей прыводзійь да пра.мянёвай хваробы (гл. Радыя»ыя, Іанізавальнае выпрамяненне). Радыеа к т ы ў н ы п ы л дзейнічае на арганізм чалавека гэтак жа. як і пранікальная радыяпыя. Разрэджанае нагрэтае паветра. якое нясе радыеактыўныя прадукты Я.в.. падымаецца ўверх і праз некалькі мінут дасягае 10—15 км. пасля чаго расплываецца на сотні кіламетраў. Радысактыўныя часціцы вьшадаюць на паверхню зямлі 1 ўтвараюць т.зв. радыеактыўны след. Пры прыземным Я.в. вогненны шар дакранаецца да паверхні зямлі. падымае ўвсрх пыл. радыеактыўныя нукліды прыліпак>ць да часцінак зямлі і выпадаюць паблізу эпіцэнтра выбуху ў канцэнтрацыі, лятальнай для чалавека. Пры падводным і падземным Я.в. ў цэнтры ўзнікае газавы пузыр высокага ціску, асн. разбурэнні выклікае ўдарная хваля. Першы Я.в. ажыццёўлены ў ЗША у 1945. у СССР у 1949, тэрмаядз. ў 1953. Гл. таксама Ядзерная бомба. Радыеактыўнае забруджванне.
      Літ:. Ядерный взрыв в космосе. на земле н под землей: Пер. с англ. М.. 1974: Нзраэ л ь Ю.А. Ммрные ядерные взрывы н окружаюшая среда. Л.. 1974.
    УП.Бубноў, У.М.Сацута.
    
    ЯДЗЕРНЫ ГАМАРЭЗАНАНС тое, што Мёсбаўэра эфект.
    
    ЯДЗЕРНЫ ГІРАСКОП, гл. ў арт. Квантавы гіраскоп.
    
    ЯДЗЕРНЫ КВАДРУПОЛЬНЫ РЭЗАНАНС (ЯКР). рэзананснае паглынанне радыёхваль крышталямі. якія маюць атамныя ядры з эл. квадрупольнымі момантамі (гл. Квадрупольнае ўзаемадзеянне). Адкрыты ў 1950 ням. вучонымі Г.Дэмельтам і Г.Кругерам. Абумоўлены зменай арыентацыі квадрупольных момантаў ядраў у неаднародным эл. полі крышт. рашоткі пры паглынанні радыёхваль. У адрозненне ад ядзернага магнітнага рэзанансу ЯКР мае месца і пры адсутнасці знешняга магн. поля. Назіраецца таксама пры паглынанні ультрагукавых хваль. якія мадулююць квадрупольныя ўзаемадзеянні ядраў з градыентам эл. поля ў наваколлі ядраў (ядз. акустычны квадрупольны рэзананс). ЯКР выкарыстоўваецца для даследавання структуры крышталёў, у інтраскапіі.
    
    
    240          ЯДЗЕРНЫ
    
       Літ.: Гречншкнн В.С. Ядерные квадрупольные взанмодействня в твердых телах. М., 1973; Гречншкнн В.С., Сннявс к н й Н.Я. Новые фнзнческне технологнн: обнаруженле взрывчатых н наркотнческнх веіцеств методом ядерного квадрупольного резонанса // Успехн фнз. наук. 1997. Т. 167, № 4; Магннтная квантовая акустнка. М., 1977. М.А.Паклонскі.
    
    ЯДЗЕРНЫ МАГНЕТОН, гл. ў арт. Магнетон.
    
    ядзерны магнітны рэзанАнс (ЯМР), выбіральнае паглынанне (вылучэнне) эл.магн. выпрамянення магн. ядрамі атамаў у знешнім магн. полі; разнавіднасць магнітнага рэзанансу. ЯМР у атамных пучках адкрыў у 1938 І.А.Робі, у кандэнсаваных сістэмах — у 1946 Э.М.Пёрсел і Ф.Блох.
       ЯМР абумоўлены зменай арыентацыі магн. момантаў ядраў адносна напрамку індукцыі знешняга магн поля пад дзеяннем эл.магн. выпрамянення. Звычайна на рэчыва адначасова дзейнічаюць 2 магн. палі з узаемна перпендыкулярнымі індукцыямі: моцнае пастаяннае і слабае пераменнае (радыёчастотнага дыяпазону). Адны і тыя ж ядры ў розным хім. акружэнні паглынаюць эл.магн. вьтрамяненне пры розных значэннях індукцыі знешняга магн. поля (хім. зрух рэзанансу), што дае магчымасць выкарыстоўваць ЯМР для даследавання структуры малекул і крышталёў. Найб. велічьшю магн. моманту ў параўнанні з інш. магн. ядрамі мае ядро атама вадароду, таму на аснове пратоннага ЯМР распрацаваны спосабы вымярэння індукцыі і аднароднасці магн. поля, метады даследавання хім. рэакцый; ЯМР — фіз. аснова магнітарэзананснай тамаграфіі.
       Літ.: Дероум Э. Современные методы ЯМР для хнмнческмх нсследованнй: Пер. с англ. М.. 1992; Фнзнческне основы квантовой раднофнзнкн. Л., 1985; Абрагам А Ядерный магнетнзм: Пер. с англ. М., 1963.
    МА.Паклонскі.
    
    ЯДЗЕРНЫ РАКЕТНЫ РУХАВІК (ЯРР), атамны ракетны р у х а в і к, рэактыўны рухавік, які працуе на ядзерным паліве. Сіла цягі ствараецца выкідам рабочага цела, якое награецца за кошт цяпла, што вылучаецца ў ядзерным рэактары ў выніку рэакцыі дзялення цяжкіх атамаў або радыеактыўнага распаду. Можа працаваць у атмасферы і беспаветранай прасторы, выкарыстоўваецца ў касманаўтыцы і ваен. тэхніцы.
       У адрозненне ад хімічнага ракетнага рухавіка ў ЯРР крыніца энергіі (ядз. паліва) і рабочае цела раздзелены паміж сабой. Mae вельмі малую вагу паліва і не патрабуе запасу акісляльніку на борце ракеты. У ЯРР можна атрымаць імпульс. які значна перавышае імпульс хім. ракетнага рухавіка. У залежнасці ад тыпу ядз. паліва адрозніваюць ЯРР з цвердафазнай і газафазнай актыўнай зонай ядз. рэактара. В.Ц.Казазян.
    
    ЯДЗЕРНЫ РЭАКТАР. атамны р э а к т а р, устройства, у якім пад уздзеяннем нейтронаў адбываецца кіравальная ланцуговая ядзерная рэакцыя дзялення цяжкіх ядраў; асноўная частка атамнай элктрастанцыі або ядзернай сілавой устаноўкі. Першы ў свеце Я.р. пабуда
    
    
    струмень
    
    Прынцыповая схема ядзернага ракетнага рухавіка: I — бак з вадкім вадародам; 2 — помпа; 3 — турбіна; 4 — цяпловылучальныя элементы; 5 — выпуск газаў з турбіны; 6 — сапло; 7 — стрыжні кіравання; 8 — ахоўны экран.
    
    
    
    Схема рухальнай устаноўкі з ядзерным ракеі ным рухавіком: I — бак з рабочым целам; 2 — помпа; 3 — блокі кіравання магутнасцю рэактара; 4 — датчык тэмпературы газу на выхадзе з рэактара; 5 — орган кіравання рэактарам; 6 — калектар адбору газу на прывод турбіны; 7 — ядзерны рэактар; 8 — сапло; 9 — блок кіравання цягай; 10 — рэгулятар частаты вярчэння турбіны; 11 — газавая турбіна.
    
    
    
    ваны ў ЗША (1942), першы ў Еўропе — у СССР (Масква. 1946).
      Асн. элементы Я.р.: актыўная зона, у якой знаходзяцца ядзернае паліва. органы кіравання рэакцый дзялення і каналы для праходу цепланосьбіта (у цеплавых і прамежкавых таксама запавольнік, гл. Запавольванне нейтронаўў, адбівальнік нейтронаў; кантэйнеры для іх размяшчэння. Я.р. аснашчаны сістэмамі рэгулявання і аварыйнай аховы, аварыйна
    
    
    га расхалоджвання. кантролю параметраў актыўнай зоны і біял. аховы (бетонныя сцены, бакі з вадой і інш.). Паводле прызначэння адрозніваюць: энергет. рэактары, што выкарыстоўваюць як крыніцы ядзернай энергіі', рэактарыразмнажальнікі і рэактарыканвертары для вытвсці другаснага ядз. паліва; вылрабавальныя і доследныя рэактары. Па размяшчэнні ядз. паліва і запавольніка падзяляюцца на гамагенныя рэактары і гетэрагенныя рэактары. Залежна ад віду ядз. паліва. што выкарыстоўваецца, бываюць уранавыя, плутоніевыя. змешаныя (уранплутоніевыя); ад энергіі нейтронаў, што праводзяць дзяленне цяжкіх ядраў. — цеплавыя, прамежкавыя і хуткія; ад віду цепланосьбіта — лёгка. цяжкаводныя, газавыя, вадкаметал.. арган.. вадкасалявыя. Магутнасць Я.р. ад доляў ват (рэактары фіз. магугнасці) да 1000—2000 МВт (энергет. рэактары). У працэсе работы Я.р. першапачаткова закладзенае ядз. паліва выгарае і ўтвараецца другаснае (у асн. ізатопы плутонію). намнажаюцца асколькі дзялення і прадукты іх радыеактыўнага распаду.
       На Беларусі першы доследны Я.р. ІРТ—1000 уведзены ў эксплуатацыю ў 1962 і працаваў да снеж. 1987. На ім праводзіліся даследаванні ў галіне ядз. фізікі. фізікі цвёрдага цела, радыяцыйнай хіміі, біялогіі, фізіялогіі і медыцыны. У 1985 створаны два дооледцыя ўзоры перасоўнай АЭС з урангідрыдцырконіевымі Я.р. цеплавой магутнасці 5000 кВт. У 1965—91 створана некалькі цеплавых уранводных, урангідрыдцырконіевых і хуткацеплавых Я.р. фіз. магутнасці. Усе гэтВія рэакгары размяшчаліся на пляцоўцы Інта ядз. энергетыкі АН Беларусі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 і распаду СССР усе работы на рэактарах былі прыпынены з выгрузкай з іх ядз. паліва. 3 2000 дзейцічае толькі адзін падкрытычны уранполіэтьыенавы Я.р. фіз. магутнасці «Яліна», які кіруецца генератарам нейтронаў. Ён размешчаны на пляцоўцы Аб’яднанага інта энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац. АН Беларусі і выкарыстоўваецца для эксперыментаў у галіне ядз. фізікі, выпрабаванняў на радыяцыйную трываласць элементаў электроннай тэхнікі і для вывучэння розных аспектаў трансмутацыі доўгажывучых радыеактыўных адходаў.
       Літ.: Краснн АК. Реакторы атомных элекгростанцнй. Мн.. 19