• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    туберкулёзе). Трафічныя Я. ўзнікаюць пры варыкознай хваробе. хранічных інтаксі
    
    
    кацыях (напр.. цыроз печані). промжнях і інш. Часам з утварэннем Я. распадаюцца ракавыя пухліны (першаснаязвавая форма раку). Зажыўленне звычайна запаволенае. Лячэнне тэрапеўт.. хірургічнае. У ж ы в ё л на Я. найб. хварэе маладняк. Гл. таксама Язвавая хвароба. І.М.Семяненя.
    
    
    ЯЗВАВАЯ ХВАРОБА хранічнае захворванне з абвастрэннямі, якое характарызуецца ўтварэннем язвы (або язваў) у страўніку ці (і) дванаццаціперснай кішцы. Сустракаецца. ў 2—3% дарослага насельніцгва (у горадзе ў 2 разы часцей, чым у сельскай мясцовасці). Часцей хварэюць мужчыны. Вылучаюць Я.х. страўніка, дванаццаціперснай кішкі і спалучаную форму: па стадыі цяжкасці — лёгкую. сярэднюю і цяжкую; стадыю абвастрэння ( часцей вясной і ўвосень) і рэмісіі. Я.х. дванаццаціперснай кішкі бывае звычайна ў маладым узросце, страўніка — часцей у сталым.
      Узнікненне звязана са спадчыннай схільнасцю. павышанай кіслотнасцю страўнікавага соку, хранічным гастрытам і дуадэнітам (запаленнем дванаццаціперснай кішкі), частымі стрэсамі. нерэгулярным харчаваннем. злоужываннем алкаголем і інш. Прыкметы. боль у вобласці страўніка. моташнасць. ірвота. пякотка і інш. Час узнікнення і харакгар боляў. кіслотнасць страўнікавага соку і інш. сімптомы залежаць ад лакалізацыі язвы. Адзначаецца таксама павышаная стамляльнасць. раздражняльнасць і інш. Ускладненні: крывацёк. прабадзенне. пранікненне ў суседнія органы. напр.. печань. падстраўнікавую залозу. Лячэнне тэрапеўт.. хірургічнае. І.М.Семяненя.
    
    
    ЯЗВІНА, вёска ў Шумілінскім рне Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск. Цэнтр сельсавета. За 10 км на У ад г.п. Шуміліна. 30 км ад Віцебска, на аўтадарозе Віцебск—Полацк. 489 ж.. 191 двор (2003). Базавая школа. бка. Дом кулыуры. аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воілаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    
    ЯЗВІНСКІ БОЙ 1942. бой партызан атрада «Мсцівец» (камандзір М.А.Сакмаркін) Сіроцінскай брыгады па разгроме ням.фаш. гарнізона (каля 70 гітлераўцаў) на чыг. ст. Язвіна Сіроцінскага рна на лініі Полацк—Вінебск 29.7.1942 у Вял. Айч. вайну. Пад прыкрыццем вайск. эшалона, які рухаўся на У. партызаны наблізіліся да вакзала і адкрылі агонь па будынку станцыі, закідалі гранатамі інтэрнат аховы. штурмам захапілі вакзал, абстралялі эшалон, які неўзабаве падарваўся на міне, пастаўленай партызанамі. Засада перашкодзіла паліцэйскім размешчанага непадалёку гарнізона (25 чал.) аказаць дапамогу ахове станцыі; падмацаванне гарнізону на бронедрызіне з боку ст. Сіроціна не змагло падысці зза ўзарванага пуці. Партызаны разбурылі ўсю станцыйную гаспадарку, апаратуру, знішчылі каля 100 м чыг. палатна, пашкодзілі 300 м тэлеф. сувязі. У выніку аперацыі рух паяздоў па чыг. лініі быў спынены на 2 сутак.
    
    
    
    «ЯЗВІНСКІЯ ЎЗОРЫ». бел. сцэнічны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца мяшаным ці жаночым складам. Кампазіцыя танца вызначаецца разнастайнасцю прасторавых харэаграфічных малюнкаў, якія нагадваюць арнаментальныя ўзоры, уласцівыя творам майстрых ткацгва в. Язвіна Шумілілскага рна Віцебскай вобл. Створаны ў 1965 балетмайстрам В.Партным (муз. Б.Насоўскага) для Віцебскага нар. ансамбля танца «Колас».
    
    ЯЗГУЛЁМСКІ ХРЫБЁТ У Зах. Паміры, у Талжыкістане. Даўж. каля 170 км. Выш. да 6974 м (пік Рэвалюцыі). Складзены са сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў, гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі (агульная пл. каля 438 км²). На схілах паўпустыні і высакагорныя лугастэпы.
    
    ЯЗЁРЫ. вёска ў Чэрыкаўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 8 км на 3 ад г. Чэрыкаў, 100 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад—Крычаў (3 км). 758 ж., 264 двары (2003). Сярэдняя школа, дзіпячы сад, бка, Дом культуры, камбінат бьп. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    
    ЯЗМІН, я з м і н с а д о в ы, ц ы б у ш н і к (Philadelphus), род кветкавых раслін сям. гартэнзіевых. 75 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Растуць у падлеску шыракалістых і мяшаных лясоў, па схілах сярод хмызняку. На Беларусі інтрадукаваны цыбушнікі буйнакветны (Р. grandiflorus), венцаносны (Р. coronarius), Гордана (Р. gordonianus) і інш.; выведзена шмат сартоў і форм.
       Лістападныя кусты выш. 2—4 м. Парасткі прамыя, тоўстыя, спачатку зялёныя, потым жаўцеюць. Лісце супраціўнае ад яйцападобнага да ланцэтнага, суцэльнакрайняе або зубчастае. Кветкі дыям. 2—5 см, белыя ці крэмавыя, адзіночныя або па 2—3 у канцавых гронках, часта з моцным пахам. Плод — каробачка. Драўніна цвёрдая, з яе вырабляюць цыбукі (адсюль назва). Кветкі выкарыстоўваюць у парфумерыі. Меданосныя, дэкар. расліны.
    
    ЯЗМІН сапраўдны (Jasminum), род кветкавых раслін сям. маслінавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў субтропіках і тропіках. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях вырошчваюць Я. буйнакветны (J. grandiflorum) і вечназялёную ліяну — Я. індыйскі. ці самбак (J. sambac).
        Вечназялёныя або лістападныя кусты і ліяны. Лісце непарнаперыстае ці трайчастае, радзей простае. Кветкі белыя, жоўтыя, чырванаватыя, пахучыя, адзіночныя, у шчытках або паўпарасоніках. Плод — ягадападобны. 3 кветак Я. буйнакветнага атрымліваюць эфірны алей, іх выкарыстоўваюць для араматыза
    
    
    246 ЯЗНА
    
    цыі чаю. Эфіраалейныя, меданосныя і дэкар расліны.
    
    ЯЗНА, другая назва воз. Ясна ва Ушацкім рне Віцебскай вобл.
    
    ЙЗНА, вёска ў Язненскім с/с Міёрскага рна Віцебскай вобл., на берагах азёр Вял. і Малое Язна. Цэнтр с.г. вытв. кааператыва. За 58 км на ПдУ ад г. Міёры, 156 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Палевачы, на аўтадарозе Дзісна— Празарокі. 833 ж., 363 двары (2003). Лясніцтва. Сепаратарнае аддз. Міёрскага масласырзавода. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, бка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. СпасаПраабражэнская царква (1990). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 500 м на Пд ад вёскі археал. помнік — гарадзішча.
    
    ЯЗЎБЧЫК Ганна Андрэеўна (1.12.1904, в. Лядцо Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 2.12.1975), бел. вучоны ў галіне с.г. мікрабіялогіі. Др с.г. н. (1962). Скончыла БСГА (1930). 3 1935 у Інце біял. навук АН Беларусі (у 1939—41 дырэктар). 3 1945 у Бел. НДІ зе.мляробства АН Беларусі. У 1969—74 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па глебавай мікрабіялогіі.
       Тв.: Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957; Полезные мнкроорганнзмы в сельском хозяйстве. Мн., 1972 (разам з В.М.Чаканавай).
    
    ЯЗЬІКАЎ Мікалай Міхайлавіч [16.3.1803, г. Сімбірск (цяпер Ульянаўск), Расія — 7.1.1847], рускі паэт. Вучыўся ў пецярбургскіх горным кадэцкім корпусе (1814—19), інце шляхоў зносін (да 1820), Дэрпцкім унце (г. Тарту, 1822— 29). Друкаваўся з 1818. У ранніх творах — матывы вальналюбства, радасці жыцця, тэмы рус. гісторыі, пратэст супраць усіх відаў тыраніі: вершы, элегіі, пасланні, песні бардаў і баянаў (зб. «Вершы М.Языкава», 1833). У канцы 1820х г. зблізіўся са славянафіламі. У
    
    
    1830—40я г. ў творчасці рэлігійнамістычныя настроі, прыхільнасць да праваслаўя, асуджэнне свайго ранейшага вальналюбства (вершы «Ау!», «Землетрасенне»), Аўтар вершаваных аповесцей «Сяржант Сурмін» (1845), «Ліпы» (1846). Распрацоўваў фалькл. тэматыку («Казка пра пастуха і дзікага вепрука», 1835; «Жарптушка», 1836). Многія яго вершы [«Плывец» («Нелюдзіма наша мора»)] і песні пакладзены на музыку К.Вільбаа, А.Даргамыжскім і інш.
       Тв:. Полн. собр. ствхотвореннй. М.; Л., 1964; Соч. Л., 1982.
       Літ.: Коровнн В.Н. Языков — «поэт радостн н хмеля» // Коровнн В Н. Поэты пушквнской поры. М.. 1980; РассадннС. Драма Ннколая Языкова // Рассаднн С. Спутннкн. М., 1983. Л.ВКаленда.
    
    ЯЗЫКбВІЧ Віктар Робертавіч (н. 8.5.1955, Мінск), бел. вучоны ў галіне рэлігіязнаўства і культуралогіі. Канд. філас. н. (1983). Скончыў БДУ (1977). 3 1981 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Бел. унце культуры. У 1998—99 заг. кафедры этыкі і рэлігіязнаўства БДУ, у 2000 заг. н.д. аддзела Бел. унта культуры. 3 2000 нач. аддзела гуманіт. навук Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. 3 2003 заг. кафедры Бел. агр. тэхн. унта. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі рэлігіязнаўства, культуралогіі, ментальных асаблівасцях рэліг.культ. традыцый, праблемах пратэстантызму ў кантэксце сучаснага сацыякульт. развіцця.
       Тв:. Соцнальнопснхологвческое влмянне неговвстской цдеологмв на веруюшвх // Меговнзм. Мн., 1981; Студенчество н релнгня: проблема мнровоззренческого выбора Мн., 1999 (разам з М.Я.Ленсу, К.С.Пракошынай); Протестантнзм (разам з Л.В.Бароўка) // Траднцнонные веронсповедання н новые релнгвозные двнження в Беларусн. Мн., 2000; Феномен пятядесятнмчества // Учен. зап.: Сб. науч. ст. фак. теологнн ЕГУ. Мн., 2002. Вып. 1; Двнженне сввдетелей йеговы: соцнокультурный й ментальный аспекты // Там жа. Мн., 2004. Вып. 2.; Культурологня. Мн., 2004; Релнгноведенне. Мн., 2004.
    
    языкбвіч Ларыса Уладзіміраўна (н. 16.9.1954, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл ), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1982). Скончыла БДУ (1977). 3 1977 у Інце
    
    
    гісторыі Нац. АН Беларусі, з 1995 у выдве «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996 заг. рэдакцыі гісторыі Беларусі, з 2003 — гісторыі, філасофіі, эканомікі і права), адначасова ў 1995—2000 у Інце гісторыі. Даследуе пытанні міжнар. дзейнасці Беларусі і яе ўдзел у рабоце спецыялізаваных устаноў ААН, гісторыю бел. дыяспары ў краінах далёкага і блізкага замежжа, рэліг.царк. жыццё бел. эміграцыі.
       Тв:. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО. Мн., 1986; Белорусская ССР н соцналнстнческне страны: Укрепленне дружбы, сотрудннчества, братства. Мн., 1987 (у сааўт.); В едпном строю борцов за мнр. Мн., 1989 (у сааўт.); Хто ёсць хто сярод беларусаў свету. Ч. 1. Мн., 2000 (у сааўт.).
    
    ЯЗЫКбВІЧ Фёдар Міхайлавіч (18.2.1903, в. Старое Заліцвінне Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. — 7.4.1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст. с.г. школу Беларусі імя Леніна (1936). 3 1923 на сав., прафсаюзнай, культ.асв. і пед. рабоце на Магілёўшчыне і Міншчыне. 3 1938 дырэктар Рэсп. школы старшынь калгасаў, інструктар ЦК КП(б)Б, заг. аддзела, сакратар, 2і сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У пач. Вял Айч. вайны адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі. Са жн. 1941 у Чырв. Арміі на Цэнтр., Паўд.Зах., Зах., Бранскім франтах; камісар кав. групы, кав. і стралк. дывізій. 3 ліст. 1942 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Палескай вобл., з лют. 1943 1ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Палескага