• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ма і велічыня Я, ў раслін розныя. Па памерах Я. значна буйнейшая за мужчынскую гамеху:
    
    
    у верхняй ч. ёсць вакуоля. Звонку ўкрыта тонкай плазматычнай мембранай, якая садзейнічае абмену рэчываў паміж Я. і цытаплазмай зародкавага мяшка і пранікненню ў яе спермія пры апладненні. У выніку апладнення ўтвараецца зігота, з якой развіваецца зародак.
    
    ЯЙЦАНАРАДЖ^ННЕ, спосаб узнаўлення патомства жывёламі, пры якім зародак развіваецца паза матчыным арганізмам — у адкладзеным у вонкавае асяроддзе яйцы. Уласціва большасці беспазваночных, хордавым жывёлам, рыбам, земнаводным, паўзунам, птушкам, аднапраходным млекакормячым. Гл. таксама Жыванараджэнне і Яйцажыванараджэнне.
    
    ЯЙЦАНбСКАСЦЬ, паказчык яечнай прадукцыйнасці с.г. птушкі; колькасць яец, атрыманых ад яе за пэўны час (месяц, год і г.д.). Залежыць ад віду, пароды, спадчыннасці, індывід. асаблівасцей, узросту, умоў утрымання і кармлення птушкі. Куры пачынаюць яйцакладку ва ўзросце 4,5—6 мес, індычкі — у 6,5—8, качкі і гусі — у 8—10, цацаркі — у 6—7 месяцаў. Куры даюць 150—280 яец за год, качкі 120— 220, індычкі 100—150, гусі 30—80, цацаркі 70—120 яец. Тэрмін гасп. выкарыстання птушак да 10 гадоў і больш. На працягу жыцця Я. змяняецца: найб. высокая ў першы год яйцакладкі, далей штогод зніжаецца на 10—15%. Гл. таксама Прадукцыйнасць сельскагаспадарчых жывёл.
    
    ЯЙЦб, жаночая палавая клетка чалавека, жывёл і раслін (яйцаклетка), з якой пасля апладнення або шляхам партэнагенезу развіваецца новы арганізм.
      Я. чалавека і жывёл — высокаспецыялізаваная клетка, якая мае пажыўныя рэчывы, неабходныя для развіцця зародка і засцерагальныя яйцавыя абалонкі. Фарміруецца ў яечніках. У большасці відаў жывёл Я. акруглай ці авальнай формы, звычайна нерухомае або маларухомае, памеры ад 7 мкм (у некат. перапончатакрылых) да 22 см (у селядцовай акулы); у чалавека 89—91 мкм. У насякомых, галаваногіх малюс
    
    
    каў форма Я. падоўжаная. У прымітыўных шматклетачных жывёл (губкі, некат. кішачнаполасцевыя) не мае вызначанай формы і здольнае да амёбападобных рухаў. Ядро Я. знаходзіцца ў багатай пажыўнымі рэчывамі цытаплазме, якая забяспечвае пачатак развіцця зародка. У жаўтку Я. рэзервовыя бялкі і тлушчападобныя рэчывы. Я. рыб, малюскаў, ігласкурых і інш. жывёл наз. ікрой. У земнаводных, рыб развіццё Я. адбываецца ў вадзе. Паўзуны адкладваюць Я., пакрытыя скурыстай шкарлупінай, птушкі — вапняковай шкарлупінай, пад якой размяшчаецца абалонка. На тупым канцы Я. ёсць паветраная камера, якая адыгрывае ролю запасной прасторы пры змене аб’ёму бялка пад уздзеяннем тры і для першага ўдыху птушаняці. ІІІарападобны жаўток у цэнтры Я. падтрымліваецца шнураміхалазамі, якія прымацоўваюцца да ўнутр. шкарлупіннай абалонкі, і складаецца з канцэнтрычных слаёў жоўтага жаўтка, паміж якімі размяшчаюцца тонкія слаі белага жаўтка. На паверхні жаўтка знаходзіцца зародак. Да жаўтка прылягае слой шчыльнага бялка, вакол якога знаходзіцца вадкі бялок. Маса Я. птушак найб. ў вывадкавых птушак (у страуса да 2,5 кг), меншая ў птушанятных птушак (у калібры з гарошыну). Я. птушак і рыб (ікра) спажываюць у ежу. Я. раслін часцей наз. яйцаклеткай.
    Л.В.Кірыленка, Э.Р.Самусенка.
    ЯК (Bos mutus), млекакормячая жывёла роду быкоў сям. пустарогіх. Часта вылучаюць у род Poephagns. Дзікі Я. захаваўся толькі ў Тыбеце, раней трапляўся, відаць, на Алтаі і ў Саянах. Жыве на бязлесных, пустынных пласкагор’ях. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
      Выш. да 1,9 м, маса да 1 т. Афарбоўка чорная або цёмнабурая. Валасяное покрыва густое, з вял. колькасцю пуху. Ніз тулава і хвост укрыты доўгімі валасамі. У вобласці карка — горб. Ногі кароткія. Рогі ў самцоў доўгія, не вельмі тоўстыя, загнутыя ў бакі, уперад і ўверх; у самак рогі карацейшыя. Нараджае 1 цялё. Корміцца травяністай расліннасцю, якую дастае зпад снегу. Прыручаны Я. драбнейшы за дзікага. Разводзяць у высакагорных раёнах Цэнтр. Азіі. Выкарыстоўваюць малако,
    
    
      Будова яйца 1 — кольчатага чарвя урэхіс; 2 — акуня; 3 — курыцы; 4 — чалавека (перад авуляцыяй): б — бластадыск; бж — белы жаўток; вб — вадкі бялок; гб — густы бялок; ж — жаўток; жа — жаўточная абалонка; жг. — жаўточныя гранулы; жж — жоўты жаўток; зп — зародкавы пузырок; ка — картыкальныя альвеолы; кр — карона радыята; мф 1 — мітатычная фігура першага дзялення выспявання; па—падшкарлупінная абалонка; пк — паветраная камера; са — студзяністая абалонка; тк — тлушчавая кропля; х — халаза; ш — шкарлупіна; я — ядзерка.
    
    ЯКАБСОН 249
    
    мяса, шэрсць, як уючную жывёлу. Скрыжоўваецца з буйн. par. жывёлай, гібрыды наз. сарлыкамі і хайнакамі.
    
    «ЙКАБ» («Jakob»), кодавая назва карнай аперацыі ням.фаш. захопнікаў супраць партызан і насельніцтва ў Дзяржынскім і Уздзенскім рнах Мінскай вобл. ў студз. 1943. Праводзілася падраздзяленнямі 13га паліцэйскага палка, асобым батальёнам СС Дырлевангера, эйнзатцгрупай паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі Беларусь. У раёне аперацыі гітлераўцы поўнасцю спалілі вёскі Глухое, Пярхурава, Літавец, Любажанка, Рудкова, расстралялі 372 мясц. жыхароў.
    
    ЯКАБІНСКАЯ ДЫКТАТЎРА, этап рэвалюцыі 1789—99 у Францыі (чэрв. 1793 — ліп. 1794), калі вышэйшыя і мясц. органы ўлады кантралявалі якабінцы. Устаноўлена ў выніку нар. паўстання 31.5—2.6.1793 у Парыжы ў момант найвыш. небяспекі з боку ўнутр. і знешняй контррэвалюцыі. Фармальна вышэйшым органам улады заставаўся Канвент, але рэальныя ўладныя паўнамоцтвы засяродзіліся ў руках Кта грамадскага выратавання на чале з М.Ф.МЛ.Рабесп’ера.м. Кт грамадскай бяспекі і Рэвалюцыйны трыбунал праводзілі рэв. тэрор, ахвярамі якога, акрамя контррэвалюцыянераў і спекулянтаў, сталі тысячы невінаватых людзей. Я.д. вырашыла агр. пытанне, скасавала рабства ў калоніях, падавіла контррэв. мяцяжы і дамаглася пералому ў вандэйскіх войнах, стварыла масавую рэв. армію, якая нанесла паражэнні войскам варожых рэв. Францыі Аўстрыі і Прусіі. Аднак яе аслаблялі няздольнасць пераадолець эканам. крызіс і барацьба паміж асобнымі групоўкамі якабінцаў. Скінута ў выніку тэрмідарыянскага перавароту 27—28.7.1794. Гл. таксама Якабінцы, Французская рэвалюцыя 1789—99.
    
    ЯКАБІНСКІ КЛУБ, палітычны клуб і масавая грамадская аргцыя ў Францыі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789— 99. Узнік у чэрв.—кастр. 1789, названы па месцы пасяджэнняў у зале б. бібліятэкі манахаўдамініканцаў (у Францыі наз. якабінцамі) у Парыжы. Меў шматлікія мясц. секцыі (больш за 44 тыс. ў 1794). Напачатку аб’ядноўваў усіх праціўнікаў феад.абсалютысцкіх парадкаў пры дамінуючай ролі прыхільнікаў канстытуцыйнай манархіі з ліку ліберальнага дваранства і буйной буржуазіі. Вясной 1790 найб. кансерватыўныя з іх (Э.Ж.С/ес, А.Г.Мірабо, М.Ж.Лафает і інш.) утварылі ўнутры клуба замкнёнае «Таварысгва 1789»). У ліп. 1791 у сувязі з паліт. крызісам, выкліканым спробай караля Людовіка XVI уцячы за мяжу, манархістыканстытуцыяналісты выйшлі з Я.к. і ўтварылі тва фельянаў. У клубе да восені 1792 панавала групоўка рэспубліканцаў на чале з Ж.П.Брысо, якая пазней атрымала назву жырандыстаў. Пасля звяржэння манархіі
    
    
    (10.8.1792) абвастрыўся канфлікт паміж радыкальнымі групоўкамі Я.к. і жырандыстамі, якія пакінулі клуб у кастр. 1792. 3 гэтага часу Я.к. — асн. паліт. цэнтр якабінцаў, дзе ў перыяд якабінскай дыктатуры (чэрв. 1793 — ліп. 1794) панавала групоўка М.Ф.М.І.Робесп’ера і выпрацоўваліся асн. кірункі дзярж. палітыкі. Пасля тэрмідарыянскага перавароту (27—28.7.1794) Я.к. у пач. ліст. 1794 разгромлены «залатой моладдзю» і 12.11.1794 афіцыйна зачынены дэкрэтам Канвента. Спробы аднавіць яго дзейнасць у 1795 —96 і 1798—99 спынены Дырэкторыяй. П.А. Тупік.
    
    ЯКАБІНЦЫ, прадстаўнікі радыкальнай паліт. плыні (фактычна — партыі) у Францыі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—99; члены Якабінскага клуба, што засталіся ў ім пасля адыходу жырандыстаў. Лідэры: М.Ф.М.І.Рабесл’ер, Ж.ХХ.Марат, Ж.Ж.Дантон, Л.А.Л.СенЖуст і інш. Былі выразнікамі інтарэсаў рэв.дэмакр. буржуазіі, якая выступала ў саюзе з сялянствам і гар. плебействам у абарону заваяванняў рэвалюцыіі за яе далейшае развіццё. Найб. паслядоўныя Я. імкнуліся стварыць рэсп. грамадства з поўнай паліт. роўнасцю грамадзян, без кантрастаў галечы і багацця, але адвяргалі крайні радыкалізм «шалёных». У перыяд якабінскай дыктатуры (чэрв. 1793 —ліп. 1794) узмацнілася барацьба паміж «правымі», або «памяркоўнымі» (Дантон, К.Дэмулен і інш.) і «крайнімі» (П.Г.Шамет, Ж.Р.Эбер і інш.) Я «Правыя», звязаныя з «новай» буржуазіяй, выступалі за аслабленне рэжыму дыктатуры і асабліва рэв. тэрору; «крайнія» — выразнікі ідэй гар. нізоў — патрабавалі ўзмацнення рэпрэсій супраць спекулянтаў і раздзелу маёмасці ворагаў рэвалюцыі сярод незаможнага насельніцтва, змагаліся з каталіцкай царквой. Большасць Я. ішла за групоўкай Рабесп’ера, якая, скарыстаўшы заклік Эбера да новага нар. паўстання, дамаглася ў сак.— крас. 1794 смяротнага пакарання лідэраў «крайніх», а неўзабаве расправілася з Дантонам і інш. лідэрамі «правых». Гэта адштурхнула ад Я. «новую» буржуазію і значную частку нар. нізоў, стварыла ўмовы для звяржэння якабінскай дыктатуры ў выніку тэрмідарыянскага перавароту (27—28.7.1794) і закрыцця Якабінскага клуба (12.11.1794). Спробы Я. аднавіць сваю дзейнасць у 1795—96 і 1798—99 падаўлены Дырэкторыяй. У канцы 18 — пач. 19 ст. тэрмін «Я.» набыў паза межамі Францыі значэнне хадзячай назвы для абазначэння ўвогуле рэвалюцыянераў і радыкальных рэфарматараў. П.А.Тупік.
    
    ЯКАБСАН (Jakobson) Аўгуст Міхкелевіч (2.9.1904, пас. Раэма, Эстонія — 23.5.1963), эстонскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. пісьменнік Эстоніі (1947). Вучыўся ў Тартускім унце (1926—28, 1932—35). У 1950—58 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР. Друкаваўся з 1927. Раманы «Сівы конь» (т. 1—2, 1928—33), «Род Андруксанаў»
    
    
    (1931—34), «Вечныя эстонцы» (т. 1—4, 1937—40) пра жыццё народа ў тагачаснай Эстоніі. Збкі апавяд. «У агні і крыві» (1942), «Дарога волатаў» (1944) пра мужнасць людзей у Вял. Айч. вайну. Аўтар п’ес «Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту» (абедзве 1946), «Два лагеры» (1948), «Наша жыццё» (1949), «Шакалы» (1951), «Анёлзаступнік з Небраскі» (1953), драм. хронікі «Штармавыя вузлы» (т.1—2, 1962). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Г.Далідовіч, Я.Скрыган. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
       Тв.: Рус. пер. — Рассказы й пьесы. М.,1950; Шакалы. Новые пьесы. М., 1953; Оскар Тмйтус переступает порог н другне рассказы. Таллвн, 1960; Октябрьскнй ветер: Роман. Кн. 1—2. Таллнн, 1973.
       Літ.: Тоом Л.П. Аугуст Якобсон. М., 1956.
    
    ЯКАБСЕН (Jacobsen) Арне (11.2.1902, Капенгаген — 24.3.1971), дацкі архітэктар, прадстаўнік функцыяналізму. Скончыў вучылішча Тэхн. тва (1924) і AM у Капенгагене (1927, з 1956 праф. у ёй). Асн. работы: першая ў Даніі віла ў духу функцыяналізму (1931) і тр Бельвю (1934)