• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    «Маўглі» (паст. 1999), апавяданняў і інш. Творчасці Я. ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей.
       Тв:. Сакрэт Тунгускага метэарыта; Прыгоды шасцікласніка Максіма: Аповесці. Мн., 1993; Пастка для пярэваратня: Аповесці. Мн , 1997.
    
    ЯКІМбвіЧ Міхаіл Іванавіч (н. 12.12.1967, г. Слуцк Мінскай вобл ), бел. спартсмен (гацдбол). Засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіён XXV Алімп гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990, Чэхаславакія). Гуляў у клубах: (СКА, Мінск, 1986—92; «Тэка», «ТэкаКантабрыя», «КахаКантабрыя», г. Сантандэр, Іспанія, 1992—99; з 1999 — у «СадАнгоніо» (г. Памплона, Іспанія). Чэмпіён СССР (1988, 1989), сярэбраны (1987, 1990, 1992) і бронз. (1991) прызёр чэмпіянатаў СССР і СНД. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990, 1994, 2001), Кубка кубкаў (1988, 1993, 1998), Суперкубка (1989). Уладальнік Кубка Еўрап. гандбольнай федэрацыі (ЕГФ; 1993). Чэмпіён Іспаніі (1993, 1994 — у складзе каманды «TaKa»; 2002 — «СанАнтоніо»; сярэбраны (1999) і бронз. (1995) прызёр. Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1993).
    А.М.Петрыкаў.
    
    якімбвіч Юрый Аляксандравіч (13.10.1946, Мінск — 7.2.1994), бел. гісторык архітэктуры, педагог. Сын Алеся Якімовіча. Канд. архітэкгуры (1979). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1969), з 1980 заг. рэдакцыі ў выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1986 выкладаў у Віцебскім пед. інце. Даследаваў гісторыю бел. архітэктуры, творчасць мастакоў 19 ст. (Н.Орды, Ю.Пешкі, Дз.Струкава і інш.). Вылучыў Палескія школы дойлідства, паказаў асаблівасці іх развіцця ў 17—19 ст. Адзін з аўтараў артыкулаў у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, Мн., 1984—88), «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, Мн., 1987) і інш. Аўтар рэканструкцый асобных сядзібнапалацавых і замкавых пабудоў 16—17 ст.
       Тв:. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн.,1978; Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 7; Магілёўскі архітэктурны дэкор XIX — пачатку XX ст. // Там жа. 1986. № 6; 3 віленскай калекцыі // Там жа. 1989. № ІІ; Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. (разам з Р.В.Баравым) // Помнікі кулыуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985; Деревянное зодчество Белорусснн // Дерево в архнтектуре н скульптуре славян: Пер. с фр. М.,1987; Зодчество Белорусснн XVI — середнны XVII в.: Справ. пособне Мн„ 1991.
    
    
    якуб 255
    
    ЯКІР Іона Эмануілавіч (15.8 1896, Кішынёў — 11.6.1937), савецкі ваен. дзеяч. Камандарм 1га рангу (1935). Вучыўся ў Базельскім унце (Швейцарыя, 1914), Харкаўскім тэхнал. інце (1915), Вышэйшай ваен. акадэміі герм. генштаба (1927—28). На ваен. службе з 1918. У грамадз. вайну нач. палітупраўлення Паўд. заслоны (фронту), чл. РВС 8й арміі, адначасова камандаваў групай войск v раёне Ліскі. 3 ліп. 1919 нач. 45й дывізіі, камандаваў Паўд. групай войск 12й арміі, з сак. 1920 — Фастаўскай, Золачаўскай і Львоўскай групамі войск, 14й арміяй Паўд.Зах. фронту. 3 1921 камандуючы войскамі Крымскага, Кіеўскага ваен. раёнаў, Кіеўскай ваен. акругі, нач. Гал. ўпраўлення ваен.навуч. устаноў РСЧА; з 1925 камандуючы войскамі Укр. (Кіеўскай) ваен. акругі. Чл. РВС СССР (1930—34). 3 1930 канд. у чл. ЦК, з 1934 чл. ЦК ВКП(б). Рэпрэсіраваны ў 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
       Тв.: Воспомннання о гражданской войне. М.. 1957.
       Ліш:. Бабенко П.М. Й.Э.Якнр. М., 1963.
    
    ЯКбБІ Барыс Сямёнавіч (21.9.1801, г. Патсдам, Германія — 27.2.1874), расійскі фізік і элепратэхнік, стваральнік гальванатэхнікі. Акад. Пецярбургскай АН (1847, чл.кар. 1838). Брат К.Г.Я.Якобі. Вучыўся ў Берлінскім і Гётынгенскім унтах. 3 1835 праф. Дэрпцкага (цяпер Тартускага) унта. Вынайшаў электрарухавік (1834) і выкарыстаў яго на судне (1838; электраход Я.). Адкрыў гальванапластыку (1838) і прапанаваў спосабы яе выкарыстання. Даследаваў з Э.Х.Ленцам электрамагніты і прапанаваў методыку іх разліку (1838—44), стварыў некалькі тыпаў тэлеграфных апаратаў (1840—50). Праводзіў даследаванні па ваен. электратэхніцы, эл. вымярэннях і метралогіі. Вялікі залаты медаль на Сусветнай прамысл. выстаўцы ў Парыжы (1867).
       Тв:. Работы по электрохнмня. М.; Л., 1957. Літ: Радовскнй М.й. Б.С.Якобн.
    М.; Л., 1953.
    
    
    ЯКбБІ (Jacobi) Карл Густаў Якаб (10.12.1804, г. Патсдам, Германія — 18.2.1851), нямецкі матэматык, адзін са стваральнікаў тэорыі эліптычных функцый. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1833), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1833), чл. Берлінскай АН (1836). Брат Б.С.Якобі Скончыў Берлінскі унт (1825), дзе і працаваў. У 1829—42 праф. Кёнігсбергскага унта. Навук. працы па варыяцыйным вылічэнні, матэм. аналізе, дыферэнцыяльных ураўненнях і тэарэт. механіцы. Увёў функцыянальныя дэтэрмінанты (т. зв. якабіяны), даследаваў клас артаганальных мнагаскладаў (мнагасклады Я.), якія з’яўляюцца абагульненнем мнагаскладаў Лежандра.
       Літ.: С т р о й к Д.Я. Краткмй очерк нсторнн математнкн: Пер. с нем. М., 1969.
    
    
    ЯКбБІ (Jacobi) Фрыдрых Генрых (25.1.1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10.3.1819, нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807— 12). Аўтар філас. раманаў «3 пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779). У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І.Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за &.Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Я. называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам разважанню. Паводле Я., змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб’ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Я. проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Я. крытыкаваў вучэнні І.Г.Фіхтэ, ФШэлінга, Г.Гегеля, бачыў ў іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі. Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Я. выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыйця і экзістэнцыяЛІзму.                          А.Б.Савеня.
    
    ЯКбПА Д^ЛА КВЁРЧА, Якопа д э л а Куэрча (Jacopo della Quercia; каля 1374, г. Сіена, Італія — 20.10.1438), італьянскі скулытгар эпохі Ранняга Адраджэння. Працаваў у гарадах Сіена, Балоння, Лука, Ферара. У сваёй творчасці абапіраўся на традьшыі Н. і ЦжПізана і пластыку франц. готыкі: грабніца Іларыі дэль Карэта ў саборы (1406), алтар Трэнта ў царкве СанФрэдыяна (1416—22 у г. Лука). Познегатычныя рысы ў многім пераадолены ў драм. і манум. рэльефах партала царквы
    
    СанПетроніо ў Балонні (1425—38), пластычна магутныя і гераічныя вобразы якога значна паўплывалі на творчасць Мікеланджэла.
      Літ.: Л н б м а н М. Якопо делла Кверча. М., 1960.
    
    ЯКЎБ 3 КАЛІНАЎКІ (Каліноўскі, Калінаўка, Каліновіус; ?— 1583), бел. гуманіст, ідэолаг левай, плебейскасял. плыні радыкальнарэфармацыйнага руху на Беларусі ў 2й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пятра з Ганё'ндза і М.Чаховіца. 3 1560 прапаведнік у магнатакальвініста А.Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў ВКЛ. 3 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы і ВКЛ. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны на дыспут з дытэістамі (пратэстанты, якія прызнавалі дваістую прыроду Бога). У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будным на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). Каля 1569 выехаў у Польшчу і там з групай сваіх прыхільнікаў з ВКЛ заснаваў у Ракаве (цяпер у Свентакшыскім ваяв.) прымітыўнакамуніст. рэліг. суполку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так і не вяртаўся. Выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сац. і нац. роўнасць; прычынай сац. несправядлівасці лічыў прыватную ўласнасць.
    Літ: Подокшвн С.А. Реформацня н обшественная мысль Белоруссян н Лятвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн , 1970. С.П.Падокшын.
    
    ЯКЎБ 3 ТЫКбЦІНА (Jakub z Tykociпа), бел. жывапісец 17 ст. Паходзіў з Польшчы. У 1647 яму заказана размаляваць і пазалаціць алтары і хор у Дабравешчанскім касцёле кляштара брыгітак у Гродне. Яму прыпісваюць цыкл
    
    
    Якуб з Тыкоціна.
    Хрыстос, Марыя, Іосіф ідуць у Іерусалім.
    
    256 ЯКУБАЎ
    
    карцін (у парапеце хору гэтага касцёла) са сцэнамі з жыцця Хрыста: «Нараджэнне Хрыстова», «Пакланенне пастухоў», «Пакланенне вешчуноў», «Стрэчанне», «Абразанне», «Уцёкі ў Егіпет», «Хрыстос, Марыя, Іосіф ідуць у Іерусалім», «Хрыстос у Іерусалімскім храме».
      Літ:. Высоцкая Н.Ф. Жывапіс барока Беларусі. Мн., 2003. С. 48—55.
    А.Лугвваене.
    
    ЯКЎБАЎ Адыл (н. 20.10.1926, с. Атабай ПаўднёваКазахстанскай вобл., Казахстан), узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1985). Скончыў Сярэднеазіяцкі унт у Ташкенце (1956). Друкуецца з 1950. У гіст. рамане «Скарбы Улугбека» (1974) стварыў жывы каларыт мінулага, псіхал. партрэты repoay. Аўтар збкаў апавяд. «Першыя крокі» (1955), «Два каханні» (1956), раманаў на сучасную тэматыку «Нялёгка стаць мужчынам» (1966), «Сумленне» (1978), «Смутная песня лебедзяў» (1986), аповесцей «Равеснікі» (1953), «Мукадас» (1960), «Птушка жыве крыламі» (1970), п’ес. На бел. мову яго асобныя творы пераклаў А.Рылько.
    
    ЯКЎБАЎШЧЫНА, вёска ў Яськаўшчынскім с/с Лёзненскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр с.г. вытв. кааператыва. За 12 км на ПнУ ад rap. пасёлка і чыг. ст. Лёзна, 51 км ад Віцебска. 315 ж., 127 двароў (2003). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, бка, клуб, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
    
    ЯКУБЁЦКІ Андрэй Паўлавіч (1892, в. Сухмяні Гродзенскай вобл. — пасля 1944), бел. грамадскапаліт. дзеяч, вайсковец. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1912), настаўнічаў. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча. Удзельнік 1й сусв. вайны, у лют. 1918 дэмабілізаваны ў чыне капітана. У ліст. 1918 увайшоў у Бел. партыю сацыялістаўрэвалюцыянераў, адзін з ініцыятараў склікання Гродзенскага бел. сял. з’езда 1918, старшыня створанай з’ездам Гродзенскай павятовай рады. У ліп. 1919 абраны ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, кааптаваны ў Беларускую вайсковую камісію (БВК) і прызначаны нам. старшыні камісіі. Восенню 1920 у Лодзі аднавіў дзейнасць БВК і стаў яе старшынёй, у кастр. ў Гродне займаўся вярбоўкай жьгхароў у склад бел. вайск. фарміраванняў. У ліст. 1920 з групай бел. афіцэраў выехаў у мяст. Семежава Слуцкага пав. для падтрымкі Слуцкага паўстання 1920. Найвышэйшай радай БНР прызначаны «галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Рэсп