Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
Основы геоморфологнн. Мн., 1997; Геоморфологня Беларусв. Мн., 2000 (у сааўт.).
ЯКЎШКА Герасім Васілевіч (3.3.1900, в. Паддубнае Бялынійкага рна Магілёўскай вобл. — 6.1.1942), бсл. архітэктар. Скончыў Інт грамадз. інжынераў у Петраградзе (1918—24). 3 1924 у трэсце Мінбуда (у 1931—33 тэхн. дырэктар). У 1936—41 гал. архітэктар Мінска. Асн. работы: у Мінску — будынкі АТС (не захаваўся), Цэнтр. рабочай паліклінікі па вул. Мяснікова, кінатэатра «Пралетарый» па вул. Савецкай (з В.Струевым, не захаваўся; усе 1930), жылы дом АН Беларусі (1935, з С.Гейдукевічам), школа №4 па вул. Чырвонаармейскай (1936), 120кватэрны жылы дом гарсавета па праспекце Скарыны (1937), будынак політэхн. тэхнікума (1938), гасцініца Бел. ваен. акругі (1939); будынак школы ў г. Барысаў Мінскай вобл. (1930), жылы дом НКУС у Магілёве (1940) і ІНШ. В.М.Чарнатаў.
ЯКЎШКІН Іван Дзмітрыевіч (9.1.1794 — 23.8.1857), дзекабрыст; адзін са стваральнікаў «Саюза выратавання» і «Саюза працвітання». 3 дваран Смаленскай губ. Скончыў Маскоўскі унт (1811). Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў рус. арміі 1813—14. Вызначыўся ў бітвах пры Барадзіно і Кульме. 3 1818 у адстаўцы. 3 1821 чл. «Паўночнага таварыства дзекабрыстаў». Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі. Распрацаваў план адмены прыгону з надзяленнем сялян зямлёю за выкуп. 9.1.1826 арыштаваны і асуджаны да 20 гадоў катаргі (пазней скарочана да 10 гадоў). У Сібіры ствараў ланкастэрскія школы і выкладаў у іх, складаў падручнікі, вёў навук. працу па метэаралогіі, батаніцы. Аўтар працы «Што такое жыццё» (1849), «Запісак...» (1е выд. А.І.Герцэна ў Лондане ў 1862), арт. пра дзекабрыстаў. Амнісціраваны ў 1856.
Тв.: Запнскн, статьн, пясьма. М., 1951
ЯКУШбЎКА, рака ў Краснапольскім рне Магілёўскай вобл., левы прыток р.
Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 63 км!. Пачынаецца на зах. ускраіне в. Вялікі Восаў, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Касцюкоўка Кармянскага рна Гомельскай вобл.
ЙКШЫЦЫ, вёска ў Бярэзінскім рне Мінскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 36 км на Пд ад Беразіна, 110 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Градзянка, на аўтадарозе Чэрвень—Сяліба. 356 ж., 158 двароў (2003). Базавая школа, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам. Каля вёскі — паселішча бронзавага веку.
ЯЛ (ад галанд. jol), адносна кароткая і шырокая вёслававетразевая суднавая шлюпка з транцавай (плоскай) кармой. Mae ад 2 да 8 вёслаў (па іх колькасці наз. двойкай, чацвёркай і г.д.). Усе Я., акрамя двойкі, аснашчаны ветразямі. Выкарыстоўваюць для сувязі карабля (судна) з берагам, работ каля борта, перавозкі лёгкіх грузаў і інш.
ЙЛАВАСЦЬ, адсутнасць прыплоду ў дарослых самак с.г. жывёлы. Асн. прычыны Я. — бясплоддзе, недахопы ў арганізацыі і правядзенні асемянення, хваробы, дрэннае кармленне і ўтрыманне матак. Вызначаецца ў канцы гасп. года ў працэнтах ад пагалоўя матак у статку.
ЙЛАМІЦА (Jalomi(a), рака ў Румыніі, левы прыток р. Дунай. Даўж. 414 км, пл. бас. 8,9 тыс. км². Пачынаецца ў Паўд. Карпатах, цячэ па Ніжнедунайскай раўніне. Асн. прыток — р. Прахава (левы). Веснавое разводдзе, асобныя летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС. На Я. — гарады Тыргавіштэ, Слабазія.
ЯЛАНСКАЯ Клаўдзія Мікалаеўна (23.9.1898, с. Енатаеўка Астраханскай вобл., Расш — 25.9.1972), расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1948). Вучылася ў Маскоўскім унце, 2й студыі Маскоўскага маст. тра. 3 1924 актрыса Маскоўскага маст. акад. тра. Яе мастацгву былі ўласцівы глыбокі драматызм, цэльнасць у перадачы духоўных імкненняў гераінь, гуманізм, гранічная шчырасць. Сярод роляў: Маўра Рыгораўна («Смерць Пазухіна» М.СалтыковаШчадрына), Кацярына, Параша («Навальніца», «Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Кацюша Маслава, Ганна Карэніна («Уваскрэсенне», «Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Бабуля («Сіняя птушка» М.Метэрлінка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
260 ЯЛАТАЎ
Літ:. Хотнмская В. К.Н.Еланская. М., 1950.
ЯЛАТАЎ Віктар Іванавіч (10.8.1923, Баку — 1.9.1980), бел. музыказнавецфалькларыст. Др мастацтвазнаўства (1978). Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1955). 3 1955 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў лад, рытм, мелодыку бел. нар. музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік муз. часткі 7томнага акад. выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981). Дзярж. прэмія Беларусі 1986. З.Я.Мажэйка.
ЯЛАЎ (Yalow) _ Разалін Сасмен (н. 19.7.1921, НьюЙорк), амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Чл. Амер. Нац. АН. Др філасофіі (1945), засл. праф.
(1974). Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 працавала ў ім. 3 1950 у шпіталі ветэранаў г. Бронкс (з 1972 кіраўнік лабараторыі). Адначасова ў 1968—74 праф.даследчык у мед. школе. У 1979— 86 праф. мед. каледжа ва унце Йешыва. Навук. працы па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Гіймэнам і Э.В.Шалі). В.Ф.Ермакоў.
ЯЛЁЙНІКАЎ Стафан Яфімавіч (1907, Мінск — 26.1.1940), Герой Сав. Саюза (1940). Скончьгў Смаленскую ваен. пях. школу. У Чырв. Арміі з 1930. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у 1939, сав.фінл. вайны 1939—40. Памочнік нач. штаба па разведцы лейт. Я. вызначыўся ў студз. 1940 умелым кі
раваннем вышуковым атрадам у час разведкі боем на адным з авоў воз. СувантаЯрві (Сухадольскае) і выяўленні агнявой сістэмы праціўніка; загінуў у гэтым баі.
ЯЛЁНСКАЯ (Д м а х о ў с к а я) Эма (29.2.1864, в. Камаровічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. —24.1.1919), бел. фалькларыстка і этнограф, польская пісьменніца. Пад уплывам Я.Карловіча зацікавілася побытам і духоўнай культурай бел. народа. Запісала 11 сшыткаў нар. песень, склала 2 рукапісныя зборнікі — казак, сабраных у Мазырскім і Навагрудскім пав. (62 творы, выд. 1976 пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч». У этнагр. працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891) апісала жыццёвы ўклад, прац. дзейнасць і эстэт. погляды палескіх сялян. У час. «La Tradition» («Традыцыя») у 1894—95 надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 бел. нар. песень у перакладзе на франц. мову. Як пісьменніца працягвала традыцыі Б.Пруса і Э.Ажэшкі: раманы і аповесці «Двор у Галінішках», «Ад кахання», «Паненка», «Маці», зб. навел «Буслы», п’есы «Сын», «Крыўда», «Хвіля». Вяла асветніцкую дзейнасць на Віленшчыне, адкрывала перасовачныя бібліятэкі, школы.
Літ:. В а с і л е в і ч У.А. «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца і сялянка. 1982. №2; Яго ж. Збіральнікі. Мн., 1991.
У.А.Васілевіч.
ЯЛЁНСКІ Антон Паўлавіч (5.7 1818, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 1874), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. У 1840я г. прыхільнік арыстакратычнай эміграцыі А Чартарыйскага, выказваўся за скасаванне прыгону. У 1860я г. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве. 3 вер. 1862 чл. Віленскага кта «белых». 3 лют. 1863 чл. Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, непасрэдна кіраваў паўстанцкай аргцыяй Міншчыны, арганізоўваў распаўсюджванне на Беларусі падп. выданняў, у т.л. «Гутаркі старога дзеда». 1.6.1863 арыштаваны, у 1865 засуджаны на 15 гадоў катаргі ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Кракаве. Памёр у Вільні. Г.В.Кісялёў.
ЯЛЁНСКІ Іосіф Міхайлавіч (1756, б. маёнтак Свентарэчча Шавельскага пав., Літва —23.3.1813), бел. публіцыст эпохі Асветніцтва. Дзяцінства прайшло ў в. Малыя Прудкі на Мазыршчыне (Гомельская вобл.). Вучыўся ў школе мернікаў у Гродне. Працаваў пісарам, землямерам, бухгалтарам, сплаўшчыкам лесу, каморнікам на Мазыршчыне і Полаччыне (Віцебская вобл). У пач. 1790х г. часта бываў у Пецярбургу, дзе ў 1794 арыштаваны. Прыняў праваслаўе і сасланы ў Салавецкі манастыр (пад імем Аляксей). У 1801 пасля выхаду з манастыра ўступіў у секгу скапцоў. Аў
тар рукапісных (на польскай мове) маніфестаў «Пераклад польскага права, усенародна складзенага» (дапаўняўся «Прысягай караля»), «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых» і інш., у якіх выступаў супраць прыгоннага права, заклікаў змагацца за «вольнасць», выказваўся за дэмакр. рэспубліку. Найб. значны яго твор на рус. мове з асобнымі беларусізмамі і паланізмамі «Благавесць да Ісраіля Расійскага». У шэрагу твораў (усе рукапісныя) крытыкаваў рэлігію, падтрымліваў рэліг.апазіц. рух (старавераў). Рукапісы захоўваюцца ў Рас. дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве.
Літ:. Фруменков Г. Узннкп Соловецкого монастыря. 4 нзд. Архангельск, 1979.
Э.К.Дарашэвіч.
ЯЛЁНЯГЎРА (Jelenia Gora), горад на ПдЗ Польшчы, у Дольнашлёнскім ваяводстве. 93,6 тыс. ж. (1998). Трансп. вузел. Прамсць: машынабудаванне і металаапрацоўка, вытвсць драўніннай масы і віскозы, аптычнага і маст. шкла, фармацэўтычная, баваўняная, швейная.
ЯЛЕНЯГЎРСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewddztwo Jeleniogdrskie), былая адм.тэр. адзінка на ПдЗ Польшчы, у Судэтах. 3 1999 у складзе Дольнашлёнскага ваяводства (гл. Дадатак).
ЯЛЁЦ з в ы ч а й н ы (Leuciscus leuciscus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў вадаёмах Сярэдняй і Паўн. Еўропы. На Беларусі жыве ва ўсіх рэках (асабліва ў невял., з чыс
тай вадой і хугкай плынню), адзначаны таксама ў праточных азёрах. Нар. назвы яльчык, клянёк, стаўпец.
Даўж. да 20 (рэдка да 30) см, маса да 200 (рэдка да 400) г. Цела вузкае, падоўжанае; луска буйная. Хваставы і спінны плаўнікі цёмнашэрыя, астатнія шэрыя, радзей жаўтаватачырванаватыя. Рот паўніжні. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Аб’ект спарт. рыбалоўства.
ЯЛЁЦ. горад у Ліпецкай вобл. Расіі, на р. Сасна (бас. р. Дон). Вядомы з 1146. 118,3 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Канцавы пункт газаправода з Зах. Сібіры. Прамсць: машынабудаванне і металаапрацоўка (зды: маш.буд., трактарных гідраагрэгатаў, элементны, мед. абсталявання і інш.), харчасмакавая (цукр., півÐ