Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ºакава, ямайскі перац, імбір, ананасы, тытунь; для мясц. спажывання — ямс, батат, маніёк, кукурузу, рыс, памідоры, боб. Жывёлагадоўля развіта слаба. Пагалоўе (тыс. галоў, 2001): буйн. par. жывёлы — 400, свіней — 180, коз — 440, авечак — 1,4, птушак — 1100. Рыбалоўства (11,5 тыс. т, 1999). Вял. роля ў эканоміцы краіны належыць замежнаму турызму. У 2000 Я. наведалі 1,2 млн. турыстаў, штогадовы даход склаў 1,5 млрд. Даўж. чыгунак 330 км, аўтадарог 18,2 тыс. км. Аўтапарк (1999) 225 тыс. машын. Гал. марскія парты: Кінгстан і МантэгаБей. 2 міжнар. аэрапорты. Экспарт (1,7 млрд. дол., 2000) баксітаў і гліназёму (40% кошту экспарту), с.г. прадукныі. 1мпарт (3 млрд дол., 2000) паліва і сыравіны (50%), прамысл. абсталявання, трансп. сродкаў, харч. і спажывецкіх тавараў. Асн. гандл. партнёры: ЗША (32% экспарту і 48% імпарту), Канада, Вялікабрытанія, Трынідад і Табага, Японія. Грашовая адзінка — ямайскі долар.
Н А.Сцепанюга (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя).
ЯМАКАПАлЬШК, навясная (на трактар) с.r. машына для капання ям цыліндрычнай формы пад пасадку саджанцаў пладовых, лясных і інш. культур, a таксама для буд. работ на грунтах сярэдняй шчыльнасці (напр., устаноўкі слупоў).
Рабочыя органы Я. — зменныя буры (двухзаходныя вінты з завостранымі краямі), прывод іх ад вала адбору магутнасці трактара. Дыяметр ям 0,3—1 м, глыбіня да 0,7 м. Я. ЯК0,7 НВА «Белсельгасмеханізацыя» мае зменныя буры дыяметрам 0,2 і 0,35 м для капання ям глыбінёй да 0,7 м; прадукцыйнасць 100 ям за гадзіну.
Літ:. К л о ч к о в А.В. Механнзацня работ в плодоовошеводстве. Мн., 2002.
В.М.Кандрацьеў.
ЯМАЛ, паўвостраў на Пн Зах. Сібіры, паміж Байдарацкай і Обскай губамі Карскага м., у ЯмалаНенецкай аўт. акрузе Расіі. Даўж. 700 км, шыр. да 240 км, пл. 122 тыс. км². Паверхня раўнінная, выш. да 84 м. Складзены пераважна з пясчанагліністых марскіх, на Пд — ледавіковых адкладаў. Паўсюдна пашырана шматгадовая мерзлата. Мноства азёр (Ярато, Ямбуто, Нейто і інш), шматлікія формы крыягеннага рэльефу. На Пн —арктычная тундра, у цэнтр. раёнах — забалочаная мохавалішайнікавая і хмызняковая расліннасць; на Пд — лістоўнічная лесатундра. Радовішчы газу. Аленегадоўля, паляванне, рыбалоўства. На беразе Обскай губы — пас. Новы Порт.
ЯМАЛАНЁНЕЦКАЯ АЎГАНбМНАЯ АКРЎГА У Цюменскай вобл. Рас. Федэрацыі. Размешчана на Пн Зах. Сібіры, часткова за Паўн. палярным кругам; уключае і групу астравоў у Карскім м. (Белы, Алені, Шакальскага і інш.). Утворана 10.12.1930. Пл. 750,3 тыс. км . Нас. 507,4 тыс. чал. (2002), гарадскога 83%. Цэнтр — г. Салехард. Найб. гарады: Наябрск, Новы Урэнгой, Надым (гл. карту да арт. Цюменская вобласць).
Асн. ч. тэр. — забалочаная нізінная раўніна. На Пн, да берагоў Карскага м. і яго заліваў, прылягаюць прыморскія раўніны, на Пд пашыраны марэнныя і водналедавіковыя раўніны. На 3 адгор’і Палярнага Урала (выш. да 1499 м, г. Паер), на ПдЗ Сібірскія Увалы і Паўн Сосьвінскае ўзвышша. Карысныя выкапні: прыродны газ (каля 6 трлн. м¹; 37% сусв. і 90% запасаў Расіі), нафта і газавы кандэнсат (каля 1 млрд. т; 12% запасаў Расіі), золата, свінец, фасфаты, храміты, вапнякі і інш. Клімат рэзка кантынентальны. Зіма суровая, доўжыцца каля 8 месяцаў, з частыМі мяцеліцамі і моцнымі бурамі. Сярэдняя тра студз. ад 22 да 26 °C. Лета кароткае (каля 50 дзён), халаднаватае, з густымі туманамі. Сярэдняя тра ліп. ад 4 да 14 °C. Ападкаў 200—400 мм за год. На тэр. акругі каля 48 тыс. рэк, у т.л. 200 з даўж. больш за 100 км. Гал. рэкі — 06, Таз, Надым, Пур, Месаяха. Каля 300 тыс. азёр, пераважна ледавіковага паходжання. Глебы тундравыя, глеевыя, балотныя, на Пд глеевападзолістыя і падзолістабалотныя. 3 Пн да Пд арктычная мохавалішайнікавая і хмызнячковая тундры пасту
Схема ямакапальніка: 1 — штанга; 2 — рэдуктар; 3 — бур; 4 — карданная перадача; 5 — апора.
ЯМАТА 265
пова зменьваюцца лесатундрай. На Пд, па берагах рэк і азёр, лясы з сіб. лістоўніцы, елкі і кедра. У тундры трапляецца паўн. алень, заяцбяляк, пясец і воўк; у паўд. ч. — собаль, каланок, вавёрка, бурундук, з птушак — белая і тундравая курапаткі, глушэц, рабчык і інш. У рэках і азёрах шмат рыбы (асётр, нельма, муксун, сіг), у Обскай і Тазаўскай губах водзяцца бялуха, нерпа. Верхнятазаўскі запаведнік.
Гал. галіна прамсці — нафтагазавая (90% агульнага аб’ёму прадукцыі) уключае здабычу, першасную апрацоўку і транспарціроўку газу і нафты. Штогод здабываюць 530 млрд. м³ газу і 30 млн. т нафты і газавага кандэнсату. Асн. радовішчы газу — Урэнгойскае, Мядзведжае, Ямбургскае, Вэнгапураўскае і інш.; нафты — Халмагорскае і інш. Газаперапрацоўка на здах у Мураўленка, Наябрску, Вэнгапуры. Асн. прадпрыемствы галіны ў складзе канцэрна «Газпрам». Вытвсць электраэнергіі на Урэнгойскай ДРЭС. Развіты лясная і дрэваапр. прамсць, вытвсць буд. матэрыялаў. Прадпрыемствы харч. прамсці ў Салехардзе (рыбакансервавы, малочны і інш. зды), Наябрску і інш. Аленегадоўля. Зверагадоўля (серабрыстачорны ліс, блакітны пясец, норка). Пушны промысел. Бульбаводства (каля г. Салехард, у Краснаселькупскім, Шурышкарскім, Пураўскім рнах). Даўж. чыгункі 495 км (Сургут—Новы Урэнгой, Сейда—Лабытнагі). Развіты трубаправодны транспарт. Сістэма газаправодаў звязвае акругу з еўрап. ч. Расіі, Уралам, Пд Сібіры, з замежнымі краінамі. Суднаходства па рэках Об, Надым, Пур, Таз і Паўн. марскім шляху. 3 аэрапорты. Мясц. перавозкі на аленях.
М.Л. Страха.
ЯМАМбТА Ісароку (4.4.1884, Нагаока, прэфектура Ніігата, Японія — 18.4.1943), японскі ваен. дзеяч. Адмірал (1940). Скончыў Марскую акадэмію (1904) і Ваен.марскі штабны каледж (1916), вучыўся ў Гарвардскім унце (ЗША, 1919—21). Удзельнік рус.яп. вайны 1904—05 (Цусімскі бой 1905), 1й і 2й сусв. войнаў. 3 1921 выкладаў у Марской акадэміі. 3 1925 ваен.марскі аташэ Японіі ў ЗША. 3 1935 нам. марскога міністра, з 1938 каманд. 1м яп. флотам. У 2ю сусв. вайну (з ліст. 1940) галоўнакаманд. Аб’яднаным флотам Японіі. Пад яго кіраўніцтвам яп. BMC напалі на ПёрлХарбар, дзейнічалі каля атола Мідуэй (чэрв. 1942) і інш. (гл. Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Загінуў у раёне Саламонавых авоў (самалёт Я. быў збіты амер. авіяцыяй, якая атрымала інфармацыю пра яго вылет на ваў Бугенвіль).
Літ.: Агава Хнрокн. Адмнрал Ямамото: Путь самурая, разгромнвшего ПерлХарбор, 1921—1943 гг.: Пер. с яп М., 2003.
У.Я.Калаткоў.
ЯМАМбТА Сацуа (15.7.1910, г. Кагосіма, Японія — 11.8.1983), японскі кінарэжысёр; адзін з пачынальнікаў руху «незалежных» у яп. кіно. Вучыўся ва унце Васэда. 3 1933 працаваў у розных
кінакампаніях. Дэбютаваў фільмам «Barna дачка» (1937). У яго фільмах «Вайна і мір» (1947, з Ф.Камэі), «Бура ў гарах Хаконэ», «Зона пустаты» (абодва 1952), «Вуліца без сонца» (1954, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Песня каляскі» (1959), «Барацьба без зброі» (1960) і інш. вострыя паліт. і сац. праблемы. Сярод інш. значных работ: «Вялікая белая вежа» (1966, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Маскве 1967), гіст. эпапея «Вайна і людзі» (6 серый; 1970—73; спец. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах 1974), «Цудоўная сям’я» (1974), «Кольцападобнае зацьменне сонца» (1975), «Гісторыя Суйко эпохі Тэмпо» (1976), «Перавал Намугі» (1979). Для яго творчасці характэрны ідэйная глыбіня, вострая палемічнасць, бязлітаснае сац. выкрыццё.
Літ.: Н в a с а к н А. Мсторня японского кнно: Пер. с яп. М., 1966.
ЙМАНТ Іосіф (Юзаф) Мацвеевіч (1841, Вільня — ?), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. Брат М.Ямант. Вучыўся ў Пецярбургскім унце (1858—61), дзе далучыўся да вызв. руху. Прыхільнік партыі «чырвоных». 3 лета 1863 сакратар К.Каліноўскага, яго паплечнік па кіраўніцтве паўстаннем. Кватэра Я. ў Вільні — адна з гал. канспіратыўных кватэр Калі,ноўскага таго перыяду. Па даручэнні Каліноўскага вёў палеміку з Варшавай, склаў найважнейшыя інструкцыі для мясц. паўстанцкіх структур. 3 вер. 1863 у Мінску наладжваў работу паўстанцкай аргцыі, з кастр. 1863 паўстанцкі камісар Мінскай губ. У студз. 1864 арыштаваны і высланы ў Сібір (г. Томск), дзе ўдзельнічаў у дзейнасці рэв. аргцыі.
Літ:. С м н р н о в А.Ф. Восстанне 1863 г. в Лмтве м Белорусснн. М., 1963; К а л і н о ў с кі К. За нашую вольнасць: Тв., дак. Мн., 1999 Г.В.Кісялёў.
ЯМАНТ Марыя Мацвееўна (1843, Вільня — ?), удзельніца вызваленчага руху 1860х г. Сястра Х.Яманта. Нявеста і паплечніца К.Каліноўскага, адрасатка
яго развітальнага верша, дасланага зза турэмных кратаў («Марыська чарнаброва. галубка мая...»). Прымала актыўны ўдзел у перадпаўстанцкіх дэманстрацыях у Вільні і дзейнасці віленскай рэв. аргйыі (т.зв. Жаночы кт). У 1864 разам з бацькамі і сястрой выслана ў Табольск (Зах. Сібір), дзе кантактавала з падп. аргцыямі, удзельнічала ў спробах рэвалюцыянераў вызваліць з сібірскай ссылкі М.Г.Чарнышэўскага. Пасля вяртання з Сібіры (1874) жыла ў Варшаве. Яе вобраз адлюстраваны ў шэрагу твораў бел. лры і выяўл. мастацтва.
Діт.: Шалькевіч В. «Марыська чарнаброва, галубка мая...»: Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага // Роднае слова. 1994. №3—4. Г.В.Кісялёу.
ЯМАНТАУ, найбольш высокі горны масіў Паўд. Урала, у Башкірыі (Расія). Выш. да 1640 м. Складзены з крышт. парод і кварцытаў. Глыбока расчлянёныя схілы ўкрыты мяшанымі лясамі, вышэй 1250 м —травянамохавая тундра і камяністыя россыпы.
ЯМАСАКІ (Yamasaki) Мінору (1.12.1912, г. Сіэтл, ЗША — 1986), амерыканскі архітэктар. Скончыў унт штата Вашынггон у Сіэтле (1934). Зазнаў уплыў Mica ван дэр Роэ, а таксама сярэдневяковага яп. і інд. дойлідства. У творах характэрныя тэвдэнцыі сучаснага амер. неакласіцызму: будынкі канторы «Рэйналдс металс» у г. Дэтройт (1959), Цэнтра міжнар. гандлю ў Ньюйорку (1971—73, у сааўт ). Я. эфектыўна выкарыстоўваў экзатычныя матывы яп. мастацтва ў кантрасце з плоскасцямі бетону, шкла ці металу, блочныя канструкцыі, складкавыя дахі.
ЯМАТА, племянны саюз у стараж. Японіі з цэнтрам каля сучаснага г. Нара. Узнік у 2й пал. 3 ст., да сярэдзіны 4 ст. аб’яднаў пад сваёй уладай б.ч. краіны. На базе Я. паступова склалася яп. дзяр
Да арт. Яматаэ. Фрагмент скрутка, які ілюструе аповесць «Гэндзі Манагатары». Каля 12 ст.
266 ЯМАТАЭ
жава. Тэрмінам «Я.» называюць таксама археал. культуру эпохі ранняга жалеза (3—6 ст.) у Японіі, для якой характэрны пахаванні знаці ў вял. курганах чаравікападобнай формы з каменнымі пахавальнымі камерамі і саркафагамі. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Японія.
ЯМАТАЭ, школа жывапісу Японіі. Пачала складвацца ў 10—11 ст. Мела на мэце выпрацоўку нац. стылю ў жывапісе ў адрозненне ад караэ (з яп. — кітайскі жывапіс) — школы, якая развівалася пад уплывам кіт. мастацтва. Я.э ўласцівы сюжэты сярэдневяковых яп. аповесцей, раманаў, дзённікаў Ð