Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ºоў сям’і Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (яго сястра Кацярына была замужам за М.К.Радзівілам). У 1674 і 1675 нанёс новыя паражэнні тур. і тат. войскам на Украіне. Намагаўся заключыць трывалы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй, заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць БрандэнбургскаПрускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Кёнігсбергам. У 1683 ён падпісаў трактат аб дружбе з Аўстрыяй і, калі ў 1683 тур. армія аблажыла Вену, з 27тысячным войскам Рэчы Паспалітай падышоў да горада і ўзначаліў агульнае войска імператара і герм. князёў (разам 70 тыс. чал.). 12.9.1683 адбылася ген. бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ — цяжкая конніца маршалка надворнага Ю.Б.Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э.Дэнгафа. Бітва пад Венай скончылася разгромам тур. войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай тур. пагроза была знята. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец. У 1684 утварыўся антытур. саюз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, рымскі папа і Венецыя. Каб далучыць да яго Расію, у Маскву было накіравана пасольства на чале з ваяводам пазнанскім К.Гжымултоўскім, якое заключыла «Вечны мір» 1686. У астатнія гады панавання Я. Ill С. змагаўся з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і прааўстр. і прафранц. групо
янг
269
вак; абвастрыліся адносіны паміж каралём і Сапегамі. Караля і яго план усталявання спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта. Я. Ill С. ўвайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.
Літ:. Sadzewicz М. Jan III Sobieski, 1629—1696. Warszawa, 1972; Plocha J. Krol Sobieski i jego epoka. Warszawa, 1986; Wojcik Z. Jan Sobieski, 1629—1696. 2 wyd. Warszawa, 1994. А.П.Грыцкевіч.
ЯНААЙМЯКбНСКАЕ НАГОР’Е Ha ПнУ Сібіры, паміж хрыбтамі Верхаянскім і Чэрскага, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Расія. Даўж. каля 1100 км, асобныя вяршыні ўзнімаюцца на выш. да 2000 м. Сістэма сярэднягорных хрыбтоў, якія чаргуюцца з шырокімі пласкагор’ямі (Янскае, Аймяконскае, Эльгінскае) і міжгорнымі катлавінамі (Куйдусунская, Агалкінская і інш.). Складзена з алеўралітаў, пясчанікаў, гліністых сланцаў, прарваных гранітнымі інтрузіямі. Здабыча золата, волава, поліметалічных руд. Па далінах і ў ніжняй ч. схілаў рэдкастойная лістоўнічная тайга, вышэй — горная тундра, на паўд. схілах — стэпы.
ЯНАВА, Я н а ў, назва г. Іванава (Брэсцкай вобл.) у складзе ВКЛ да 1795 і ў Зах. Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921—39.
ЙНАВІЦКАЕ ВбЗЕРА У Віцебскім рне ў бас. р. Вымнянка, каля г.п. Янавічы за 30 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 1,46 км², даўж. 2,82 км, найб. шыр. 870 м, найб. глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 7,43 км. Пл. вадазбору 31,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з У на 3. Схілы катлавіны выш. 4—8 м, спадзістыя (на ПнУ і ПнЗ стромкія), сугліністыя і супясчаныя, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй задзернаваныя, пад хмызняком. Берагі выш. да 0,5 м, пясчаныя, месцамі пясчанагалечныя, на Пн і Пд участкамі зліваюцца са схіламі, на 3 у месцы ўпадзення ручая нізкія. увілыотненыя. Вакол возера надпоймавая тэраса выш. да 0,8 м. Дно да глыб. 1,5—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 1,8 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у р. Вымнянка.
ЯНАВІЧЫ. гарадскі пасёлак у Віцебскім рне, на р. Вымнянка, каля воз. Янавіцкае. За 38 км на ПнУ ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Лёзна. Аўтадарогай злучаны з г.п. Лёзна і з аўтадарогай Віцебск—Сураж. 1087 ж. (2002). Масласырзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслутоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
У ВКЛ мястэчка Віцебскага пав., належала Пацеям. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, узяты ў казну. Уваходзілі ў Суражскі, з 1866 у Віцебскі пав. У пач. 20 ст. больш за 2 тыс. ж., пач. школа, бальніца, млын, гарбарня, гандаль збожжам і лёнам. 3 1924 у БССР, мястэчка, цэнтр сель
савета Суражскага рна Віцебскай акр., з 1938 — вобласці. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 ням. фашысты спалілі Я., за час акупацыі ў Я. і раёне загубілі 1800 мірных жыхароў. 3 10.9.1957 да 20.1.1960 цэнтр Суражскага раёна. У 1960—62 і з 1966 у Віцебскім, у 1962—66 у Лёзненскім рнах. В.В.Грынявецкі (гісторыя).
ЯНАВІЧЫ, вёска ў Чырваназоркаўскім с/с Клецкага рна Мінскай вобл., на беразе р. Лань. Цэнтр рэспубліканскага унітарнага с.г. вытв. прадпрыемства племзавод «Чырвоная зорка». За 7 км на Пд ад горада і 9 км ад чыг. ст. Клецк, 147 км ад Мінска. 955 ж., 316 двароў (2003). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (1я пал. 19 ст.).
ЯНАІНДЫГІРСКАЯ НІЗІНА На ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Расія. Цягнецца на 600 км уздоўж узбярэжжа мораў Лапцевых і Усх.Сібірскага (ад дэльты р. Яна на 3 да дэльты р. Індыгірка на У). Складзена з марскіх і алювіяльных адкладаў і выкапнёвага лёду. Шматлікія тэрмакарставыя азёры і балоты. Асобныя астанцавыя сопкі і грады выш. да 300 м. На Пн арктычная мохавалішайнікавая і хмызняковая тундра, на Пд — лістоўнічныя рэдкалессі.
ЯНАКІЕВА, горад у Данецкай вобл. Украіны. Узнік у 1883. 3 1925 горад. У 1937—43 наз. Арджанікідзс. 120 тыс. ж. (1998). Чыг. станцыя. Здабыча кам. вугалю. Прамсць: чорная металургія (металургічны, коксахім. зды), цэм., харч., швейная. Краязнаўчы музей.
ЙНАЎПАЛЁСКІ, станцыя Беларускай чыгункі на лініі Пінск—Брэст. За 2 км ад цэнтра г. Іванава (фактычна злучылася з горадам), ад старой назвы якога (Янава, Янаў) атрымала сваю назву. Музей чыг. тэхнікі.
ЯНАЎСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Астравецкім рне Гродзенскай вобл., каля г.п. Астравец і хутара Янава. Створана ў 1955 плацінай на р. Лоша (бас. р. Вілія). Пл. 1,1 км², даўж. 7,7 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 7,5 м. Аб’ём вады 2,3 млн. м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 92 млн. м³. Берагі высокія, месцамі да 10 м. Ёсць 2 залівы, востраў пл. 0,2 га. Каля берагоў зарастае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,1 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Янаўская ГЭС), арашэння с.г. угоддзяў, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
ЙНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, другая назва воз. Янова ў Полацкім рне Віцебскай вобл.
ЯНАЎШАК (Janousek) Антанін (22.8.1877, г. Німбурк, Чэхія — 30.3.1941), дзеяч чэхаславацкага і міжнар. рабочага руху. Рабочы на розных прадпрыемствах АўстраВенгрыі. 3 1895 чл. Чэхаславян
скай с.д. рабочай партыі. У 1919 кіраўнік чэхаславацкай секцыі пры ЦК Кампартыі Венгрыі. Ініцыятар стварэння і старшыня ўрада Славацкай Сав. Рэспублікі (16.6—7.7.1919, на часова занятай войскамі Сав. Венгрыі тэр. Славакіі). Пасля яе разгрому войскамі Чэхаславакіі арыштаваны і зняволены. 3 1922 жыў і працаваў у СССР.
ЙНАЎШЧЫНА, вёска ў Крупскім рне Мінскай вобл., каля паўн. берага воз. Сялява. Цэнтр сельсавета. За 50 км на Пн ад г. Крупкі, 170 км ад Мінска, 54 км ад чыг. ст. Крупкі. 118 ж., 49 двароў (2003). Базавая школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
ЯНГ (Young) Джон (н. 24.9.1930, г. СанФранцыска, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан 1га рангу BMC. Скончыў Тэхнал. інт у Атланце (1952). 3 1962 у атрадзе касманаўгаў НАСА. Здзейсніў 6
Дж.Янг. Ч Янг
палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 23.3.1963 — на КК «Джэміні3» (з ВГрысамам, як 2і пілот), 18— 21.7.1966 — на КК «Джэміні10» (з М.Колінзам, як камандзір), 18— 26.5.1969 — на КК «Апалон10» (з Т.Стафардам і Ю.Сернанам, як пілот асн. блока; аблёт Месяца), 16— 27.4.1972 — на КК «Апалон16» (з Ч.Дзюкам і Т.Матынглі, як камандзір КК; палёт на Месяц), 12—14.4.1981 — на КК «Калумбія» (з Р.Крыпенам, гл. Дадатак; 1ы палёт «Спейс шатла»), 28.11—8.12.1983 — на КК «Калумбія» (як камандзір). 3 1974 камандзір атрада касманаўтаў НАСА. 3 1987 пам. дырэктара Цэнтра пілатуемых палётаў імя Л.Джонсана. У космасе правёў 34,8 сут, у т.л. 71,2 гадз на Месяцы (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі» (2) і «За выдатныя заслугі» (2). У.С.Ларыёнаў.
ЯНГ (Yang) Чжэньнін (н. 1.10.1922, г. Хэфэй, Кітай), кітайскаамерыканскі фізіктэарэтык. Чл. Нац. АН ЗША (1965), Кітайскай АН (1994), Pac. АН (1994) і інш. Скончыў унты Цыньхуа ў Пекіне (1944) і Чыкагскі (1948). 3 1949 у Інце перспектыўных даследаванняў у Прынстане, з 1966 праф. унта штата
270 янгель
НьюЙорк (у 1966—99 дырэктар Інта тэарэт. фізікі унта). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, стат. механіцы, фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, гісторыі фізікі, Прапанаваў (з Э.Фермі) першую састаўную мадэль элементарных часціц (мадэль Фермі—Я., 1949). Пабудаваў (з Р.Л.Мілсам) неабелеву калібровачную квантавую тэорыю поля (тэорыя Я.— Мілса, 1954). Тэарэтычна даказаў (з Лі Цзундао) незахаванне прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях (1956), выказаў гіпотэзу аб захаванні камбінаванай цотнасці (1957; незалежна ад ЛД.Ландау і КСаламаУ Нобелеўская прэмія 1957 (з Лі Цзундао). Яго імем названа малая планета.
Тв:. Selected Papers 1945—1980. San Francisco; New York, 1983; Pyc. nep. — Элементарные частнцы: Краткая нсторня некоторых открытнй в атомной фнзпке. М., 1963; Эйнштейн п фмзнка второй половпны XX века // Успехп фнз. наук. 1980. Т. 132, вып. 1.
М. М. Касцюковіч.
ЙНГЕЛЬ Міхаіл Кузьміч (7.11.1911, в. Зыранава Ніжнеілімскага рна Іркуцкай вобл., Расія — 25.10.1971), расійскі вучоны і канструктар; стваральнік навук. школы ў галіне распрацоўкі касм. тэхнікі. Акад. АН Украіны (1961), AH СССР (1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1959, 1961). Скончыў Маскоўскі авіяц. інт (1937), Акадэмію авіяц. прамсці (1950). Працаваў у авіяц. КБ, удзельнічаў у стварэнні самалётаўзнішчальнікаў. 3 1954 гал. канструктар КБ «Паўднёвае» (г. Днепрапятроўск, Украіна). Пад кіраўніцтва.м Я. створана серыя балістычных і міжкантынентальных ракет, а таксама ракетносьбітаў касм. апаратаў для вывучэння каляземнай прасторы па праграмах «Космае» і «Інтэркосмас». Імем Я. названы кратэр на Месяцы і малая планета. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1967. Залаты медаль AH СССР імя Каралёва (1970).
Літ:. Г у б а р е в В.С. Конструктор: Несколько страннц пз жпзнн М.К.Янгеля. М., 1977; Стражева НВ. Тюльпаны н космодром. М., 1978; Платонов В.П., Горбулнн В.П. М.К.Янгель. Клев, 1979.
У. С.Ларыёнаў.
янгбн, сталіца М’янмы. Адм. ц. вобл. Янгон. 3,5 млн. ж. з прыгарадамі (1992). Порт на р. Рангун (рукаў р. Іравадзі), паблізу зал. Маўтама Андаманскага мора. Міжнар. аэрапорт. У Я. і наваколлях — асн. ч. пÑ