Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
Пл. вадазбору 13,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 3 м, спадзістыя (на ПнУ да 12 м, стромкія), пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, на ПнУ выш. 0,6 м, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыб. 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у воз. Усвеча.
ЙМНАЕ, вёска ў Быхаўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 10 км на 3 ад г. Быхаў, 61 км ад Магілёва, 8 км ад чыг. ст. Быхаў. 386 ж., 162 двары (2003). Лясніцтва. Базавая школа, бка, клуб, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЙМНАЕ ВбЗЕРА У Чашніцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 1 км на ПдЗ ад пас. Першае Мая, за 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 2,28 км², даўж. 2,3 км, найб. шыр. 1,31 км, найб. глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 6,49 км. Пл. вадазбору 9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, размешчана сярод вярховага балота. Схілы катлавіны слабавыразныя, на Пн выш. 3—8 м, супясчаныя. Берагі выш. 0,4—0,7 м, тарфяныя, абрывістыя, на Пн пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, участкамі пясчанае. Зарастае. Шыр. прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 50—100 м. Бяссцёкавае.
ЯМНІЦКІ БОЙ 1944, бой партыз. палка 121га імя А.М.Касаева, партыз. брыгады 61й Магілёўскай раённай ВАГ супраць часцей 60й ням. рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі, раскватараванай у вёсках Магілёўскага рна, у т.л. і в. Ямніца, у ноч на 20.6.1944 у Вял. Айч. вайну. Праводзіўся як ч. аперацыі, распрацаванай ВАГ пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б, па адначасовым разгроме гарнізонаў праціўніка ў вёсках Гуслішча, Галынец 1ы і Галынец 2і, ваен. гарадка ў в. Ямніца (усе ў Магілёўскім рне) з мэтай скаваць 60ю ням. мотамеханізаваную дывізію і не дапусціць перакідкі яе сіл на фланг палкам і атрадам Магілёўскай ВАГ, якія дзейнічалі на ўчастку чыгункі Магілёў —г.п. Копысь. 19.6.1944 з наступленнем цемнаты група партызан пабудавала пераправы цераз р. Лахва. Паводле плана 113ы партыз. полк павінен быў штурмаваць гарнізон у в. Гуслішча, а 121ы полк і 61я брыгада —ваен. гарадок у в. Ямніца, у якім знаходзілася да 3 рот праціўніка і каля 90 танкаў. Гітлераўцам стала вядома, што рыхтуецца напад партызан на в. Гуслішча, і ў гарнізон было тэрмінова паслана падмацаванне. Зыходзячы з гэтага камандзір Магілёўскай раённай ВАГ З.П.Га
понаў вечарам 19 чэрв. прыняў рашэнне атакаваць толькі ваен. гарадок у в. Ямніца, блакіраваць сіламі 133га палка гарнізоны ў в. Гуслішча і Галынец. У ноч на 20.6.1944 партызаны 121га палка і 61й брыгады пераправіліся цераз Лахву і наблізіліся да в. Ямніца. Ударная група партызанаўтаматчыкаў падавіла агнявую кропку праціўніка, а асн. сілы партызан пераадолелі драцяныя загароды і ўварваліся на тэр. ваен. гарадка. Аднак ч. гітлераўцаў прарвалася да танкаў і арганізавала абарону, адкрыўшы агонь з танк. гармат і кулямётаў. Небяспечнае становішча партызан вымусіла камандзіраў 121га партыз. палка і 61й брыгады даць загад адыходу на зыходныя пазіцыі.
ЯМНЫ Віталь Яўгенавіч (н. 17.3.1940, в. Сінёўка Сумскай вобл., Украіна), бел. фізік. Др тэхн. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БПІ (1963). 3 1968 у БДУ (з 1990 заг. кафедры). Навук. даследаванні па электронным прыладабудаванні і інфармацыйнавымяральнай тэхніцы, па распрацоўцы высокастабільных кварцавых генератараў, галаграфічных сістэм распазнавання вобразаў і рэгістрацыі светлавых патокаў, інтэгральных відэааналагалічбавых пераўтваральнікаў. Распрацаваў прынцыпы пабудовы аўтаматызаваных тэрытарыяльна размеркаваных сістэм і алтарытмы апрацоўкі вымяральнай інфармацыі.
Тв:. Аналогоцнфровые преобразователм в шнроком дннамнческом днапазоне. Мн., 1980; Устройство м алгорнтм для нзмерення дннамвческнх поірешностей аналоговоцнфровых преобразователей // Прнборы н техннка экспернмента. 1988. №6. П.М.Бараноўскі.
ЯМПІЛАЎ Баўдоржа (Баў) Базаравіч (15.9.1916, с. Булак, Бурація — 1989), расійскі і бурацкі кампазітар. Нар. арт. СССР (1983). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Свярдлоўскую кансерваторыю (1941). У 1943—56 маст. кіраўнік Бурацкай філармоніі. Асноўнае месца ў творчасці займаюць оперы, балеты і сімф. творы: оперы «Прасвятленне» (паст. 1967), «Цырэмпіл Ранжураў» (паст. 1974), «Мацней за смерць» (паст. 1983); балеты «Прыгажуня Ангара» (з Л.Кніперам, паст. 1959; 2я рэд. паст. 1972), «Чынгісхан» (паст. 1989); араторыі, кантаты, творы для арк., для фп.; рамансы, песні і інш. У 1962—79 і з 1983 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Бураціі, з 1968 сакратар Саюза кампазітараў Расіі. Дзярж. прэмія Бураціі 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Літ:. К у н н ц ы н О. Бау Ямпнлов... 2 нзд, М., 1986.
ЯМСКАЯ ПАВІННАСЦЬ, абавязак цяглага насельніцтва (сялян і пасадскіх людзей) Расіі ў 16—18 ст. забяспечваць перавозку асоб адміністрацыі і дзярж. грузаў. Паходзіць ад вядомага на Русі з 10 ст. павозу. Насельніцтва павінна бы
268 ЯМУСУКРА
ло трымаць спраўнымі дарогі, даваць падводы або плаціць падатак, т.зв. ямскія грошы, на якія Ямскі прыказ ствараў паштовыя станцыі — ямы са слабодамі ямшчыкоў. Я.п. была адной з найцяжэйшых павіннасцей, асабліва ў Паморскім краі і Сібіры. Скасавана ў пач. 18 ст.
ЯМУСЎКРА (Yamoussoukro), сталіца (з сак. 1983) Рэспублікі Котд’Івуар. Размешчана за 260 км на Пн ад г. Абіджан, на шашы Абіджан—Буаке. 120 тыс. ж. (1996). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Рэзідэнцыя прэзідэнта «Дом партыі». Прамсць: харч., дрэваапрацоўчая. У раёне Я. вырошчваюць каву, какава, ямс, бананы і інш. с.г. культуры, гадуюць буйн. par. жывёлу, авечак, коз.
ЯН (Я н у ш; 8.1.1499, г. Кракаў, Польшча — 18.2.1538), віленскі біскуп, пазашлюбны сын караля польскага і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта I Старога і Катажыны Охстат Цельнічанкі. Выхоўваўся ў Кракаве і Глогаве. У 1512 Я. «з князёў літоўскіх» кракаўскі, пазнанскі і плоцкі канонік. У 1515 вывучаў у Балонскім унце права. Працаваў у каралеўскай канцылярыі. У 1519 папа Леў X прызначыў Я. кіраўніком віленскага біскупства. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531 пасля канчатковага святарскага пасвячэння. Пасля прыезду ў Вільню стаў фактычным намеснікам вял. князя ў ВКЛ (1519—36). Актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра і стварэнні Статута ВКЛ 1529. Пры яго дапамозе Ф.Скарына заснаваў у Вільні друкарню, а з сярэдзіны 1520х г. стаў яго сакратаром. Праводзіў палітыку бацькі ў адносінах абмежавання ўлады свецкіх магнатаў. Для ўмацавання ўлады дынастыі Ягелонаў распрацаваў (з Юрыем Радзівілам) праект прызнання ВКЛ каралеўствам (1526), аднак польскія магнаты не дапусцілі гэтага. 19.5.1536 зза рознагалоссяў з літ. магнатамі Я. адмовіўся ад віленскага біскупства (прыкладна ў той час пакінуў Вільню і Ф.Скарына). 3 сак. 1537 біскуп пазнанскі.
ЯН (сапр. Янчавецкі) Васіль Рыгоравіч (4.1.1875, Кіеў — 5.8.1954), рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі унт (1897). У 1906—12 выкладаў у Пецярбургу ў гімназіі, супрацоўнічаў у газетах. Уражанні ад 2гадовага падарожжа па Расіі ўвайшлі ў кн. «Запіскі пешахода» (1901). Найб. вядомы як гіст. пісьменнік: гіст. трылогія «Нашэсце манголаў» (раманы «Чынгісхан», 1939; «Батый», 1942; «Да «апошняга мора», выд. 1955) пра супрацьстаянне Расіі мангольскаму Усходу, лёс культуры ў часы гіст. катастроф; аповесці «Фінікійскі карабель» (1931), «Агні на курганах» (1932), «Спартак», «Малатабойцы» (абедзве 1933), «Юнацтва палкаводца» (1952) і інш. Аўтар кн. «Выхаванне звышчалавека» (1903). Пісаў вершы. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв:. Нзбр. промзв. Т. 1—2. М., 1979.
Літ.: Р а з г о н Л.Э. В.Ян. М., 1969; Я н чевецкнй MB Пнсательмсторнк ВЯн. М > 1977. Л.В.Календа.
ЯН П КАЗІМІР В а з a (22.3.1609, Кракаў — 16.12.1672), кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1648—68]. Сын Жыгімонma III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швейыі. Удзельнічаў у ваііне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 чл. ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рым. папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысц. дзяржаў супраць Турцыі і Крым. ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б.Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся найб. разбуральныя войны: вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і вайна са Швецыяй і яе саюзнікамі (гл. Паўночная вайна 1655—60). 3 казацкай старшынай Украіны ён падпісаў Гадзяцкі дагавор 1658, паводле якога Украіна ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай як 3я ўдзельніца федэрацыі (скасаваны праз год). У гэты час Я. П К. змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Вайна з Расіяй скончылася Андросаўскім перамір’ем 1667, паводле якога Масква атрымала Смаленскае ваяв. і Левабярэжную Украіну, а таксама Кіеў. Каб умацаваць цэнтр. ўладу, Я. 11 К. распрацаваў план рэформы дзярж. ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склаЛася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е.С.Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгнання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з’явай. Агульны гасп. заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнар. становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Я. II К. адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.
Літ.: Грыцкевіч А. Ян Казімір Ваза // Скрыжалі «Спадчыны». Мн., 1996; W і t u
s і k A.A. Elekcja Jana Kazimierza w 1648 roku. Lublin, 1965; C z e r m a k W. Ostatnie lata Jana Kazimierza. Warszawa, 1972; W a s i I e w s k i T. Jan Kazimierz. Warszawa, 1985.
АПГрыцкевіч.
ЯН III САБЁСКІ (17.8.1629, замак Алеска, цяпер Львоўская вобл., Украіна — 17.6.1696), кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1674—96], Паходзіў са стараж. шляхецкага роду герба «Яніна». Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, падарожнічаў па Еўропе. Удзельнічаў у вайне супраць казакоў Б.Хмяльніцкага. 3 1653 палкоўнік, ваяваў супраць шведаў у Паўночнай вайне 1655—60, супраць рас. ваявод і казакоў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы. Быў прыхільнікам караля Яна II Казіміра Вазы. У 1665 маршалак вял. каронны, з 1666 гетман польны каронны. Вызначыўся ў бітве пад Падгайцамі на 3 Украіны (6.10.1667), дзе з 3тысячным войскам разбіў 30тысячнае казацкатат. войска гетмана Правабярэжнай Украіны ПД.Дарашэнкі. 3 1668 вял. гетман каронны. У 1671 і 1672 нанёс новыя паражэнні крымскім татарам. Праславіўся перамогай над туркамі і татарамі ў Хацінскай бітве 1673. 16.5.1674 на сойме абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ. Супраць яго кандыдатуры выступала кіруючая прааўстр. групоўка магнатаў ВКЛ на чале з Пацамі, аднак яго падтрымалі групоўкі Радзівілаў і Сапегаў. Доўгі час Я. Ill С. змагаўся з апазіцыяй, якую падтрымлівалі аўстр. Габсбургі. На вышэйшыя пасады ў ВКЛ ён пачаў вылучаць прадстаўніÐ