Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
, вусце за 7 км на У ад в. Дуброўка. Цячэ ў межах зах. ч. Полацкай нізіны па забалочанай лясістай мясцовасці. Рэчышча каналізаванае.
ЯНКА, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Янка (цячэ праз возера), каля в. Мілашкі, за 22 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 0,24 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 180 м, даўж. берагавой лініі 3,25 км. Пл. вадазбору 29,2 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, падоўжанай формы, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. 2—3 м, спадзістыя, разараныя, на Пд пад лесам. Рака Янка, што цячэ праз возера, злучае яго з Багданаўскім возерам.
«ЙНКА», бел. нар. тангц, разнавіднасць полькі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца пад музыку і аднайм. песню гумарыстычнага зместу, часта ў сольным варыянце. Пашыраны ў прафес. і самадз. танц. калектывах у розных сцэн. рэдакцыях. Увайшоў у бел. балеты «Салавей» М.Крошнера, «Князьвозера» В.Залатарова. Л.К.Алексютовіч.
ЯНКА КУПАЛА», першая на Беларусі аднатомная персанальная энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена ў 1986 у Мінску выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Асвятляе асн. перыяды жыцця і творчасці Я.Купалы. Ва ўступным нарысе раскрываецца духоўны і творчы воблік паэта, сац.гіст. ўмовы станаўлення яго таленту. У арт. пра творы паэта апрача іх зместу, тэматычнай і сюжэтнай накіраванасці, аналізу выяўл. сродкаў, даецца інфармацыя пра першую іх публікацыю, пераклады. Частку матэрыялаў складаюць артыкулы пра творчасць Я.Купалы — лірыку, драматургію, публіцыстыку, крытыку і інш. паасобныя жанры, вобразы, найб. пашыраныя ў яго паэзіі, творчы метад паэта, грамадскапаліт., гіст., філас., эстэт. погляды, сувязь Я.Купалы з лрамі інш. народаў, літ.знаўчыя тэрміны, звязаныя з творчасцю паэта. Уключаны артыкулы пра мясціны, дзе ён жыў, працаваў, вучыўся, пабываў; пра перы
Энцыклапедычны даведнік <Янка Купала».
272 янкавічы
яд. выданні, якія друкавалі яго творы або матэрыялы пра яго; пра мастакоў, скульптараў, кампазітараў, артыстаў, дзярж. і грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, крытыкаў, літ.знаўцаў, якія ў сваёй творчасці звярталіся да вобраза паэта, яго твораў або з якімі ён быў асабіста знаёмы; пра сваякоў і знаёмых Я.Купалы. У выданні апублікавана шмат новых ці мала вядомых чытачу дакументаў і матэрыялаў пра жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы, факсіміле рукапісаў яго твораў, шмат ілюстрацый, фотаздымкаў і інш. У кнізе змешчаны кароткі летапіс жыцця і творчасці Я.Купалы, бібліяграфія з галіны купалазнаўства, імянны паказальнік і інш.
І.У.Саламевіч.
ЙНКАВІЧЫ, вёска ў Расонскім рне Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пд ад Расонаў, 150 км ад Війебска, 34 км ад чыг. ст. Полацк, на аўтадарозе Дзісна — в. Дрэтунь. 390 ж., 166 двароў (2003). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. За 2,5 км ад вёскі Гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.). Каля вёскі курган і курганны могільнік (6—8 ст.).
ЯНКІ, вёска ў Докшыцкім с/с Докшыцкага рна Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Бягомль. Цэнтр с.г. вытв. кааператыва. За 3 км на ПдУ ад г, Докшыцы, 197 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Параф’янава. 297 ж., 106 двароў (2003). Дрэваапр. цэх. Базавая школа, школасад, бка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЙНКІ (англ. yankee), тэрмін, пашыраны з 18 ст. Першапачаткова празванне амерыканцаў — ураджэнцаў калоніі Новая Англія ў Паўн. Амерыцы; у час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—вз мянушка, якой брыт. салдаты называлі каланістаўпаўстанцаў; з часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 мянушка жыхароў паўн. штатаў ЗША; пазней пашырылася на ўсіх амерыканцаў.
ЯНКбЎСКАЯ Любоў Міхайлаўна (дзявочае Ковенская, парт. псеўд. У л а д к а; 14.3.1901, г. Беласток, Польшча — 18.11.1978), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл. Кампартыі Польшчы з 1921. 3 1922 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар. Беластоцкага гаркома, чл. Беластоцкага акругкома, Цэнтр. жаночага аддзела КПЗБ, Часовага сакратарыята ЦК КПЗБ. На працэсе 133х засуджана на 7 гадоў турмы. 3 1930 у СССР, у Выканкоме Прафінтэрна. Чл. і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. У 1934—36 узначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Бел. AH. Ha II з’ездзе КПЗБ (1935) выбрана чл. ЦК. 3 1945 у Польскай Нар. Рэспубліцы, нам. старшыні Цэнтр.
камісіі парт. кантролю Польскай аб’яднанай рабочай партыі (да 1957).
ЯНКбЎСКІ Алег Іванавіч (н. 23.2.1944, г. Джэзказган, Казахстан), расійскі акцёр. Брат Р.і. Янкоўскага. Нар. арт. СССР (1991). Скончыў Саратаўскае тэатр. вучылішча (1965). 3 1966 працаваў у Саратаўскім драм. тры, з 1973 у Маскоўскім тры «Ленком». Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў,
А.І.Янкоўскі.
P.1 Янкоўскі.
сцэн. абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э.Скрыба), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага) і інш. 3 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982, прэмія Усесаюзнага кінафестывалю 1983), «Палёты ў сне і наяве», «Настальгія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1987. Дзярж. прэміі Расіі 1989, 1996.
ЯНКбЎСКІ Антон Антонавіч (12.6.1930, г. Полацк Віцебскай вобл. — 1.8.2002), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1952). 3 1955 у Інце фізікі (у 1961—65 заг. лабараторыі), з 1971 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Hau. AH Беларусі (у 1971—97 заг. лабараторыі). Навук. працы па атамным спектральным аналізе з выкарыстаннем лазераў. Даследаваў фіз. працэсы, якія адбываюцца ў матэрыялах пад уздзеяннем лазернага выпрамянення, лазерную плазму, атамныя эмісійныя спектры. Распрацаваў прылады і методыкі для лазернага спектральнага аналізу.
Тв.: Лазерный спектральный аналнз // Электронвка н лазерная спектроскопня. Мн., 1974; Влмянне давлення воздуха на спектры лазерной плазмы (разам з В.А.Розанцавым,
М.Л.Петухам) // Журн. прнклалной спектроскопнм. 1987. Т. 47, № 4; йнтенснвность спектров плазмы еднннчных п сдвоенных лазерных пмпульсов (у сааўт.) // Там жа. 2000. Т. 67, № 6. М.Л.Петух.
ЯНКбЎСКІ Антон Рафалавіч (26.11.1901, в. Адамчукі Вільнюскага пав. — 8.12.1982), бел. нар. спявак, збіральнік бел. фальклору, краязнавец. Скончыў бел. настаўніцкія курсы ў Вільні (1921). Працуючы аграномам у Вііьні, запісваў нар. песні, паданні, легенды, прыказкі; у 1930я г. частку сваіх збораў апублікаваў у зах.бел. час. «Шлях моладзі». Удзельнічаў у рабоце БСРГ. У песенным рэпертуары Я , які ён пераняў пераважна ад маці, творы каляндарных жанраў, вясельныя, лірычныя, жартоўныя песні. Фалькл. запісы Я. выкарыстаны ў акад. зборы «Беларуская народная творчасць» («Жніўныя песні», 1974; «Балады», 1977, 1978; «Восеньскія і талочныя песні», 1981, і інш.).
Літ:. Памяць Надвіленскай зямлі // А.Ліс. Песня — у спадчыну. Мн., 1989. А.С.Ліс.
ЯНКОЎСКІ Плакід (20.9.1810, в. Войская Камянецкага рна Брэсцкай вобл. — 11.3.1872), бел. і польскі пісьменнік. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Брэсцкай школе базыльян (1818—24), скончыў Віленскі унт (1830). Быў святаром. Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі. Пісаў на польскай і рус. мовах. Аўтар кніг прозы «Засценак» (1841), «Хвіля» (1842), «Апавяданні» (1843), «Універсітэцкія ўспаміны» (1849), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канёўскага» (1873), камедыі «Прадчуванне» (1842), нататкаў «Пра Ігната Шыдлоўскага» (1898) і інш. У перыяд. друку надрукаваны яго працы «Пушкін на Елісейскіх палях», «Разалія Шэйнер» (абедзве 1844), «Мясцовыя забабоны і прымхі» (1863), «Сялянская праўда» (1865), «Карэспандэнцыі са Слоніма» (1867). Яго творчасць жанрава разнастайная, багатая эстэт. адценнямі гумару, ідэйна супярэчлівая. Перакладаў на польскую мову творы замежных аўтараў.
Тв.: Запнскв сельского свяшенннка. Мн., 2004.
Літ.: Charkiewicz W. Placyd Jankowski (John of Dycalp): Zycie i tworczosc. Wilno, 1928. У.І.Мархель.
ЯНКбЎСКІ Расціслаў Іванавіч (н. 5.2.1930, г. Адэса, Украіна), бел. акцёр. Брат КАЯнкоўскага. Нар. арт. Беларусі (1967). Нар. арт. СССР (1978). Скончыў студыю пры Ленінабадскім драм. тры (1951). Працаваў у розных трах. 3 1957 у Нац. акад. драм. тры імя М.Горкага. Творчасць Я. адметная псіхал. глыбінёй, эмац. напоўненасцю, вострым драматызмам, яркасцю характарыстык персанажаў. Кантрастныя сцэн. ўвасабленні ўласцівы вобразам бел. нац. рэпертуару: Барыс («Пад адным небам» А Маўзона), Крыленка («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Альховік, Фёдар Максімавіч («Трывога», «Соль»
А.Петрашкевіча), Старцаў («У прыцемках» АДударава). Багацце акцёрскай палітры — ад камед. прыёмаў да напружанага ўнутр. драматызму, часам да трагіфарсу, найб. поўна выявілася ў п есах М.Горкага: Пётр, Якаў Каламійцаў («Апошнія»), Мельнікаў, Пяцёркін («Васа Жалязнова»), Чапурной («Дзеці сонца»), Якаў Бардзін («Ворагі»), Барон («На дне»), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя»), Нікан Букееў («Букееў і кампанія...» паводле п’есы «Якаў Багамолаў»). Сярод інш. значных работ: у класічным рэпертуары — Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Наркіс, Лыняеў («Гарачае сэрца», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), Макбет, Антоній, Клаўдзій («Макбет», «Антоній і Клеапатра», «Гамлет» У.Шэкспіра), граф фон Моар («Браты Моар» паводле драмы «Разбойнікі» Ф.Шылера), Маціяс Клаўзен («Перад заходам сонца» Г.Гаўптмана) і інш.; у сучасным рэпертуары —
Р Янкоўскі ў ролі Клаўдзія.
Жэнька Шарамет, Максім Самадзельны, Віктар Байцоў, Ромка Безянчук («Домік на ўскраіне», «Далёкая дарога»,