Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
€амсці краіны: рысаачышчальная, лесапільная, харчасмакавая, тэкст., фармацэўтычная, джутавая, нафтаперапр., сталепракатная, аўтазборачная; суднабудаванне і суднарамонт. Вытвсць традыц. маст. вырабаў і інш. промыслы. Унт. Школа прыгожых мастацтваў. Музей. Нац. бібліятэка. Культавы будыйскі комплекс Шуэдагоўн (цэнтр. ступа засн. ў 5 ст. да н.э., перабудоўвалася ў 14—18 ст.; прылеглыя пабудовы 19—20 ст.).
Паводле пісьмовых крыніц, у 5 ст. да н.э. на тэр. Я. існавала паселішча Акала, у сярэднія вякі — вёска Дагон. У 1755 бірманскі правіцель Алаўнпая перайменаваў Дагон у Рангун (Янгон) і на яго месцы засн. горал як гал. порт бірманскага каралеўства. У 1ю англабірманскую вайну 1824—26 (гл. Англабірманскія войны) горал быў асн. арэнай баёў. У 1852 у выніку 2й англабірманскай вайны анексіраваны Вялікабрытаніяй. У 1862 пераўтвораны ў адм. цэнтр англ. уладанняў у Бірме. У 1886—1947 адм. цэнтр англ. калоніі Бірма (уваходзіла да 1937 як правінцыя ў англ. калонію Індыя). У 1942 акупіраваны яп. войскамі. У маі 1945 вызвалены бірманскімі і англ. войскамі. Пасля 2й сусв. вайны Рангун — цэнтр нац.вызв. руху. 3 1948 сталіца незалежнай Бірмы (з 1989 М’янмы). 3 1989 назва горада стала пісацца ў замежных мовах (у т.л. бел. і рускай) як Я.
ЯНІВІЧ Фелікс (1762, г. Вільня — 21.5.1848), кампазітар, скрыпачвіртуоз, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Мяркуюць, што з 1777 працаваў у капэле караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Варшаве. 3 1784 гастраліраваў па Еўропе, працаваў у капэле герцага Арлеанскага, адначасова ўдасканальваўся ў І.Гайдна, П.Нардзіні, Г.Пуньяні. 3 1792 у Вялікабрытаніі, выступаў як скрыпачканцэртант і кіраўнік аркестра. У 1803 адкрыў краму нот і муз. інструментаў у Ліверпулі. 3 1815 працаваў у Шатландыі. Прадстаўнік еўрап. муз. класіцызму. Выкананню ўласцівы эмацыянальнасць, спеўнасць, чысціня інтанацыі, дасканалая тэхніка. Аўтар канцэртаў, у т.л. 5 для скрыпкі, для фп. з аркестрам, смычковых дывертысментаў, трыо, дуэтаў, санат і інш. Адзін з заснавальнікаў (1813) і капельмайстар (1813—15) Лонданскага філарманічнага тва. В.А.Моцарт прысвяціў Я. «Andante» для скр. з аркестрам. На Беларусі творы Я. прапагандуюць «Беларуская капэла», ансамбль «КласікАвангард». А.В.Фрамў.
ЯНІЙ Яўген Яўгенавіч (9.6.1890, г. Ернут, Румынія —6.6.1971), расійскі мастак кіно. Нар. арт. СССР (1969). Вучыўся на арх. фце Політэхн. унта і ў Будапешцкай AM. У кіно з 1924. У творчасці выкарыстоўваў рамант. і рэаліст. традыцыі жывапісу, памайстэрску перадаваў святло. Мастакпастаноўшчык фільмаў: «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Пірагоў» (з С.Малкіным, 1947), «Акадэмік Іван Паўлаў» (з А.Векслерам, 1949), «Дон Кіхот» (1957), «Гамлет» (1964) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Літ:. Кузнецова В. Е.Еней. [Л.; М., 1966],
ЙНЕЛІ, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, на Пд ад в. Войса, за 27 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,2 км², даўж. 700 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 4,2 м. Пл. вадазбору 1,4 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 15—17 м, стромкія, у ніжняй ч. задзернаваныя, у верхняй — разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на ПдУ і ПдЗ месцамі сплавінныя,
на Пд і 3 укрыты хмызняком. На Пд і ПдЗ забалочаная пойма шыр. да 250 м. Дно да глыб. 1—1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй сапрапелістае. Зарастае каля 15% пл. возера, шыр. паласы 5—25 м. На ПнУ упадае ручай, на ПдЗ выцякаюць 2 ручаі.
ЙНІН Валянцін Лаўрэнцьевіч (н. 6.2.1929, г. Кіраў, Расія), расійскі гісторык і археолаг. Акад. AH СССР (1990; чл.кар. з 1966), праф. (1964). Асн. праны па слав. археалогіі і гісторыі Расіі феад. перыяду. Адзін з кіраўнікоў Наўгародскай археал. экспедыцыі. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1970. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 1996.
Літ.: Денежновесовые снстемы рўсского средневековья: Домонгольскмй пернод. М., 1956; Актовые печатн древней Pycn X—XV вв. Т. 1—2. М., 1970; Новгородскне грамоты на бересте (нз раскопок 1962—76 гг.). М., 1978 (разам з А.У.Арціхоўскім).
ЙНІНГС (Jannings) Эміль (23.7.1884, г. Роршах, Швейцарыя — 2.1.1950), нямецкі акцёр. Працаваў у трах Германіі (з 1914 у Ням. тры М.Райнгарта ў Берліне). Яго мастацтву ўласцівы праўдзівасць, пластычная і мімічная выразнасць, экспрэсіўнасць, імкненне да тонкай псіхал. дэталізацыі і філас. абагульнення. Сярод роляў; Мефістофель («Фауст» І.В Гётэ), Геншэль («Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Адначасова здымаўся ў кіно (у 1927—29 у Галівудзе); «Апошні чалавек» (1925), «Тарцюф», «Фауст» (абодва 1926), «Апошні загад», «Шлях усякай плоці» (абодва 1927; за абодва прэміі «Оскар»), «Блакітны анёл» (1930), «Уладар» (1938, прэмія" Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш.
ЯНІНСКАЯ КАРДбННАЯ ФАБРЫКА Засн. ў 1899 ва ўрочышчы Яніна каля маёнтка Новыя Увалокі Ігуменскага пав. (цяпер в. Светлы Бор Пухавіцкага рна Мінскай вобл.). Вырабляла жоўты кардон. У 1913 мела паравы і 2 вадзяныя рухавікі, працавалі 44 чал., выраблена кардону на 60 тыс. руб. У 1920 нацыяналізавана і набыла назву Кардонная фка імя У.І.Леніна. У Вял. Айч. вайну спалена. Адноўлена ў 1947. У 1964 праведзена рэканструкцыя фкі, пабудаваны адміністрацыйны корпус і кацельня. 3 1993 адкрытае акц. тва «Пухавіцкая кардонная фабрыка». Асн. прадукцыя (2003): кардон для паліграфіі, мэблевы, каробачны для тары.
ЯНІСЛАВІЦКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура познамезалітьгчных плямён, якія ў 6—5м тыс. да н.э. жылі на тэр. ад цэнтр. Польшчы да зах. Літвы, Беларусі і паўн.зах. Украіны. Уплывы культуры распаўсюджваліся і на суседнія раёны. Насельніцтва Я.к. займалася паляваннем, у меншай ступені — рыбалоўствам і збіральніцтвам; мела лапланоіднае аблічча; жыло па бе
янка 271
рагах вадаёмаў у наземных жытлах, якія абаграваліся агнішчамікастрышчамі. Памерлых хавалі ў магільных ямах з ужываннем вохры. Для крамянёвага інвентару Я.к. характэрны ланцэтападобныя вастрыі, доўгія трохвугольнікі са стромкай рэтушшу, рознафігурныя скрабкі на адшчэпах. Сустракаюцца касцяныя прылады працы і падвескі з зубоў жывёл. На Беларусі найб. значныя помнікі са знаходкамі Я.к. — стаянкі Беліца2 (Лідскі рн) і Лічыцы2 (Ваўкавыскі рн) у Гродзенскай вобл.
М. М. Чарняўскі.
ЯНІЦКАЯ Мая Міхайлаўна (н. 22.5.1931, б. хутар Валянцінава Лагойскага рна Мінскай вобл.), бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыла Усесаюзны завочны інт сав. гандлю (1955). 3 1958 працавала ў выдвах «Звязда» і «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1974—77, у 1975—76 заг. рэдакцыі), Мінве мясц. прамсці і быт. абслугоўвання насельніцтва Беларусі, у 1971—74, 1977—91 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1991—94 у Нац. навук.асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны, з 1997 у Бел. дзярж. інце праблем культуры. Даследуе гісторыю бел. культуры, у т.л. гісторыю маст. шкла, творчасць мастакоў дэкар.прыкладнога мастацтва, праблемы сучаснага бел. мастацтва. Аўтар раздзелаў па дэкар.прыкладным мастацтве ў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94); аўтар прадмовы і складальнік раздзелаў па шкле, фарфоры, фаянсе і металапластыцы ў каталогу выстаўкі «Мадэрн са збораў беларускіх музеяў» (1990, г. Плоцк, Польшча); складальнік раздзела па дэкар.прыкладным мастацтве ў альбомекаталогу «Беларускае мастацтва XX стагоддзя» (2003) рэсп. выстаўкі «Беларусь — трэцяму тысячагоддзю» і інш. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), серыйнага навук. выдання «Вяртанне» (1992—97), першага мультымедыйнага выдання «Беларуская культура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касйюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000).
Тв:. Беларускае мастацкае шкло XVI— XVIII стст. Мн., 1977; Вытокі шкларобства Беларусі. Мн., 1980; Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX стагоддзя. Мн., 1984; Гісторыя шкляной вясёлкі. Мн., 1986; Художественное стекло Советской Белорусснн. Мн., 1989. Л.Ф.Салавей.
ЯНІШЧЫЦ Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948, в. Рудка Пінскага рна Брэсцкай вобл. — 25.11.1988), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1971). 3 1976 літ. кансультант у «Сельской газете», з 1983 заг. аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкавалася з 1964. У кнігах паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1986), «Каліна зімы» (1987) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё,
бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Справы вясковых працаўнікоў у паэме «Ягадны хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. Паэзіі Я. уласцівы акрэсленасць думкі, шматзначнасць вобраза, выкарыстанне прыёмаў і сродкаў нар. вуснапаэт. творчасці, тэмперамент. Аўтар паэм «Акно ў дождж» (1980), «Галалёд» (незавершана, выд. ў 1993), апавяданняў, літ.крытычных ар
М.К.Янгель
Я.І.Янішчыц.
тыкулаў, рэцэнзій і інш. Перакладала на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Тв.: У шуме жытняга святла. Мн., 1988; Выбранае. Мн.. 2000.
Літ.: Бугаёў Дз.Я. Усхваляванае слова паэтэсы // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979; Семашкевіч Р. Выпрабаваннелюбоўю // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982. Л.М.Гарэлік.
ЙНКА, рака ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім рнах Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 48 км. Пл. вадазбору 564 км . Выцякае. з Багданаўскага возера на Пд, за 500 м на ПдЗ ад в. Багданова Браслаўскага рна, цячэ праз воз. Янка, у межах паўд.зах. ч. Полацкай нізіны па лясістай забалочанай мясцовасці, вусце на ўсх. ускраіне г.п. Шаркаўшчына. Асн. прытокі — рэкі Янка (справа) і Кулажка (злева). Даліна трапецападобная (шыр. 100—350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, у сярэднім і ніжнім цячэнні часам стромкія, выш. 7—13 м. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая (шыр. 50— 100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Берагі пераважна нізкія, выш. да 1 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 7—9 м. Рэчышча на працягу 39 км ад вусця каналізаванае.
А.А.Макарэвіч.
ЙНКА, рака ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., правы прыток р. Янка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 105 км². Пачынаецца за 700 м на ПдУ ад в. Дамашы