• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    lorus. Bialystok, 1993; Лістоўе—Listowie. Bialystok, 1995; Сцяна. Мн., 1997; Запісы веку. Беласток, 1999; He жаль перажытага. Беласток, 2002. А.В.Мальдзіс.
    
    
    ЯНОТАПАДбБНЫ САБАКА, у с у рыйскі янот (Nyctereutes ргосуоnoides), млекакормячая жывёла сям.
    
    Янотападобны сабака
    
    Група валуноў Янова
    
    Возера Янова
    
    воўчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў лясной зоне Паўд.Усх. Азіі. Акліматызаваны на еўрап. тэр. і ў інш. месцах. Жыве ў лясах і хмызняках паблізу вадаёмаў. На Беларусь завезены ў 1936, паспяхова акліматызаваўся і пашырыўся па ўсёй тэрыторыі.
      Даўж. цела 65—80 см, хваста 15—25 см, маса да 10 кг. Валасяное покрыва доўгае, пушыстае, грубае, на спіне і баках чорнабурае, з шараватым або ржавапалевым адценнем, на бруху жаўтаватабурае. Тулава прыземістае, на тонкіх кароткіх нагах. Морда невял., вострая, з чорнай «маскай», абкружанай светлым полем, па баках галавы доўгія валасы (бДкі). Нараджае 5—7 (да 16) дзіцянят. У паўн. ч. арэала ўпадае ў зімовы сон (адзіны выпадак у сям.). Корміцца жывёльным і расл. кормам. Аб’ект промыслу.
    
    ЯНбТПАЛАСКЎН, янот амерык а н с к і (Procyon lotor), млекакормячая жывёла сям. янотавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы. Акліматызаваны ў
    
    
    
    Янотлаласкун
    
    Еўразіі. Жыве ў старых лясах з дуплістымі дрэвамі і вадаёмамі. На Беларусь завезены ў 1954, паспяхова акліматызаваўся.
      Даўж. цела да 75 см, хваста да 25 см, маса да 8 кг. Поўсць доўгая, густая, мяккая, бураваташэрая з чорным адценнем, на баках і бруху больш светлая; на хвасце чорнабурыя кольцы. Тулава масіўнае, кароткае, галава шырокая з вострай мордай і чорнай «маскай». Добра плавае і лазіць па дрэвах. Упадае ў зімовы сон (адзіны выпадак у сям.). Нараджае 2—8 дзіцянят. Корміцца жывёльным і расл. кормам, які палошча ў вадзе (адсюль назва). Аб’ект промыслу і развядзення.
    
    
    ЯНбЎКА, вёска ў Краснапольскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.г. прадпрыемства. За 25 км на ПнУ ад Краснаполля, 148 км ад Магілёва, 41 км ад чыг. ст’ Камунары. 440 ж., 144 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воіна і Я.Дз.Косава.
    
    ЯНбЎСКАЯ Софія Аляксандраўна (31.1.1896, г. Пружаны Брэсцкай вобл. — 24.10.1966), расійскі філосаф, логік і матэматык. Др фіз.матэм. н. (1935), праф. (1931). Скончыла Інт чырв. прафесуры ў Маскве (1929). 3 1930 у Маскоўскім унце (з 1959 заг. кафедры). Навук. працы па філасофіі, матэматычнай логіцы, метадалогіі і гісторыі матэматыкі. Зрабіла значны ўклад у
    
    
    развіццё матэм. логікі. Разам з інш. падрыхтавала да выдання працу К.Маркса «Матэматычныя рукапісы» (выд. 1968).
       7в.: Передовые вдем Н.Я.Лобачевского — орудне борьбы протнв вдеалнзма в матемаінке. М., 1950; Методологмческне проблемы наукн. М., 1972.
    
    ЯНбЎСКІ Вячаслаў Яўгенавіч (н. 24.8.1957, г. Віцебск), бел. спартсмен (бокс; вагавая катэгорыя да 63,5 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скон
    
    
    Л.А.Яновіч
    
    В Я Яноўскі.
    
    
    чыў Віцебскі пед. інт (1985). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Чэмпіён свету (1995 і 1997, Кіеў; 1996, АлмаАта). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1987, г. Мілан, Італія), бронз. прызёр (1985, Будапешт). Уладальнік Кубка свету (1987, Бялград). Сярэбраны прызёр міжнар. спаборніцтваў «Дружба» (1984, Гавана). Бронз прызёр Спартакіяды народаў СССР (1983). 2разовы чэмпіён СССР (1987, г. Каўнас, Літва; 1988, Ташкент). Уладальнік Кубка СССР (1986). У 1989—92 выступаў у Японіі на прафес. рынгу, 6разовы чэмпіён Японіі (1990—92). У 1992—94 выступаў у Германіі, пераможца першынства Германіі сярод прафесіяналаў (1994).
    
    
    ЯНбЎСКІ Рычард Карлавіч (1848 — чэрв. 1921), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др медьшыны (1876). 3 1891 віцэпрэзідэнт, з 1895 прэзідэнт Мінскага навук. тва ўрачоў. Ініцыятар і арганізатар з’ездаў урачоў Мінскай губ. (1908, 1911, 1914). Зрабіў уклад у паляпшэнне мед. абслугоўвання насельніцтва і сан. стану Мінска. Пасля Кастр. рэвалюцыі працаваў у сав. мед. установах. Працы па пытаннях хірургіі, фізіялогіі і аховы здароўя.
       Літ:. Крючок Г.Р. Доктор меднцнны РКЯновскнй: (К 110лстню co дня рождення) // Здравоохраненне Белоруссмн. 1958 № 6.
    
    
    ЯНбЎСКІ Юрый Іванавіч (27.8.1902, с. Нячаеўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 25.2.1954), украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. інце (1922—23). Друкаваўся з 1922. Раманы «Чатыры шаблі» (1930), «Коннікі» (1935) пра грамадз. вайну на Украіне. У збках апавяд. «Зямля бацькоў» (1944), «Кіеўскія апавяданні» (1948), рамане «Мір»
    
    
            янсзан 275
    
    (апубл. 1956) тэмы патрыятызму ў Вял. Айч. вайну, пасляваен. аднаўлення. Аўтар п’ес «Дума пра Брытанку» (1937), «Дачка пракурора» (паст. 1954), цыкла нарысаў «Лісты з Нюрнберга» (1946), кінасцэнарыяў. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў С.Міхальчук. Дзярж. прэмія СССР 1949.
      Тв.'. Творн. Т. 1—5. Kjіів, 1982—83; Бел. пер. — Коннікі. Мн., 1936; У кн.: Ад круч дняпроўскіх. Мн., 1983; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М„ 1960.
      Літ:. Кнлнмннк О В Юрнй Яновскнй. М., 1962.
    
    ЯНПбЛЬСКІ Борух Залманавіч (10.4.1898, г. Глухаў, Украіна — 5.12.1975), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). Скончыў студыю пры Дзярж. яўр. тры Беларусі (1931) і працаваў у гэтым тры. у 1936—58 у Бел. тры імя Я.Купалы. У I960—67 рэжысёр Белдзяржфілармоніі. Выканаўца камед. і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэн. дэталямі ў раскрыцці характару: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В.Віткі), Аптэкар («Рамэо. і Джульета» У.Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы» Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К.Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва) і 1НШ А.А.Лабовіч.
    
    ЯНСАНС (Jansons) Арвідс (Арвід Крышавіч; 23.10.1914, г. Ліепая, Латвія — 21.11.1984), латышскі і расійскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Латв. кансерваторыю (1944). 3 1931 скрыпач арк. Ліепайскай оперы і філармоніі. 3 1944 дырыжор Латв. тра оперы і балета, адначасова з 1947 сімф. арк. Латв. радыё; з 1952 2і дырыжор Ленінградскага сімф. арк., адначасова ў 1961—68 кіраўнік сімф. арк. Ленінградскай філармоніі. 3 1972 праф. Ленінградскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія СССР 1951.
    
    ЯНСЕНІЗМ, рэлігійнапалітычная каталіцкая неартадаксальная плынь у Францыі і Галандыі ў 17—18 ст. Прынцыпы Я. выклаў галандскі тэолаг К.Янсеній (1585—1638), які развіваў вучэнне Аўгусціна аб прадвызначэнні. У шэрагу палажэнняў Я. набліжаўся да пратэстантызму (адмаўленне свабоды волі, прызнанне прадвызначэння), прапаведаваў строгае рэліг.этычнае самаўдасканаленне. Паслядоўнікі Я. выступалі супраць езуітаў, адмоўна ставіліся да мастацтва. Я. праследаваўся царквой і дзяржавай. У Галандыі паслядоўнікі Я. стварылі самаст. царкву. Блізкі да Я. быў Б.Паскаль.
    
    ЙНСЗАН, Я н ц (Janszoon, Jansz) Вілем, галандскі мараплаўца пач. 17 ст.,
    
    
    276 янскі
    
    адмірал. Служыў у Галандскай ОстІндскай кампаніі. Першы з еўрапейцаў дасягнуў берагоў Аўстраліі. У 1606 на судне «Дзёйфкен» дайшоў да зах. ўзбярэжжа пва КейпЙорк, які памылкова палічыў часткай вва Новая Гвінея.
    
    ЙНСКІ, пазасістэмная адзінка спектральнай шчыльнасці патоку выпрамянення. Названа імем амер. вучонага К.Янскага. Абазначаецца Ян. 1 Ян = = 10⁻²⁶ Вт/(м²Тц). Выкарыстоўваецца ў радыёастраноміі.
    
    ЯНТАР (ад літ. gintaras, лат. dzintars), выкапнёвая смала хвойных дрэў; тое, што бурштын.
    
    ЯНТАРНАЯ КІСЛАТА, тое, што бурштынавая кіслата.
    
    ЯНУКбвіЧ Віктар Фёдаравіч (н. 9.7.1950, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна), дзяржаўны дзеяч Украіны. Акад. Акадэміі эканам. навук Украіны, др эканам. н., магістр міжнар. права, прафесар. Нашчадак бел. селяніна з в. Янукі (цяпер Докшыцкі рн Віцебскай вобл.), які да 1917 пераехаў у Данбас. Скончыў Данецкі політэхн. інт, Укр. акадэмію знешняга гандлю. У 1970— 90я г. на інж. і кіруючых пасадах у аўтатрансп. сістэме Данбаса, у т.л. ген. дырэктар вытв. аб’яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс», Данецкага абл. аб’яднання аўтатранспарту. 3 1996 нам. кіраўніка, у 1997— 2002 кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобл., адначасова ў 1999—2001 старшыня Данецкай абл. рады. 3 21.11.2002 прэм’ерміністр Украіны. Чл. Прэзідыума Hau. АН Ўкраіны, старшыня Нац. алімпійскага кта Украіны.
    
    ЯНУКЙВІЧ Генрых Іосіфавіч (н. 30.5.1936, в. Загацце Докшыцкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Канд. тэхн. н. (1976), праф. (1994). Выдатнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1966). 3 1966 у Бел. аграрным тэхн. унце (у 1981—98 дэкан фта). Навук. працы па эксплуатацыі і рамонце с.г. электраабсталявання, пытаннях паляпшэння якасці напружання ў сельскіх эл. сетках. Распрацаваў новы від трансфарматара з сіметрычнай формай крывой напружання.
      Тв.: Электроснабженне сельскохозяйственных потребнтелей. Мн., 2000 (разам з В.П.Шчасным); Эксплуатацня н ремонт сельскохозяйственного электрооборудовання. Мн., 2000 (у сааўт ). Л.В.Бароўка.
    
    ЙНУС, у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі бог уваходу, выхаду, кожнага пачатку (першага месяца года, першага дня кожнага месяца, пачатку жыцця чалавека і інш.), дагавораў і саюзаў. У яго гонар 1ы месяц года атрымаў назву Januarius (январ, бел. студзень). Магчы
    
    
    ма, у найстараж. часы Я. лічыўся богамсветастваральнікам. Паводле міфаў, ён быў 1м царом вобл. Лацый, дзе навучыў людзей будаваць караблі, апрацоўваць зямлю і вырошчваць гародніну. Звычай паказваць Я. з двума тварамі, што глядзяць у розныя бакі, тлумачыўся тым, што ён ведае мінулае і будучыню, а дзверы вядуць і ў дом, і з дому. 3 часоў цара Нумы Пампілія [715—672 да н.э.] на рым. форуме стаяла двайная арка, прысвечаная Я. Яе вароты адчыняліся ў час вайны і зачыняліся ў час міру. Выраз «двухаблічны Я» у наш час ужываецца ў пераносным сэнсе: хітры, двудушны чалавек, двурушнік.
    
    ЯНУС, спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 220 км. Адлегласць ад планеты 151,5 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння каля 16,7 гадз. Адкрыты А.Дольфюсам (1966, Францыя).
    
    ЯНЎШКА Анатоль Давыдавіч (н. 16.1.1930, в. Цялядавічы Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. вучонылесавод і эканаміст у галіне лясной гаспадаркі. Др с.r. н. (1994), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1954), дзе і працуе (у 1967—93 заг. кафедры, у 1968—85 прарэктар). Навук. працы па эканоміцы і арганізацыі вытвсці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, паляпшэння прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Удзельні