• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    €азвіцця, аналізаваў творчасць асобных пісьменнікаў. Рэдактар «Нарысаў беларускай літаратуры» (вып. 1, М., 1920). Літ. творы пісаў на рус. мове і палескай гаворцы. У свае п’есы ўводзіў муз. нумары з нар. песень. AyTap п’ес «Выхаванне», «Піліпмузыка» (нап. 1887, пастаўлены ўкр. трупамі ў 1887—1922, у 1888 у Мінску трупай М.Старыцкага), «Не памогуйь і чары, як хто каму не да пары», вершаў на палескай гаворцы. Удзельнічаў у складанні, перакладзе, рэдагаванні і выданні першай кн. Я.Купалы на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Прысвяціў Я.Купалу верш на палескай гаворцы «Янкові Купалі» (нап. 1918, апубл. 1981). Аўгар музыкі да песень на вершы Я.Купалы «Нашай ніве», «Не пагаснуць зоркі ў небе».
       Літ.: Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Петр о в с к а я Г.А. He погасла звезда: Жпзнен. н творч. путь Н.А.Янчука. Мн., 1987.
                   В. У. Скалабан, М. М. Шаляговіч.
    
    ЯНЧЎК Уладзімір Аляксандравіч (н. 13.3.1954, пас. Абастумані, Грузія), бел. псіхолаг. Др псіхал. н. (2001). Скончыў БДУ (1981). 3 1984 у БДУ. 3 1986 у Бел. унце культуры. 3 1992 заг. кафедры, з 2002 дэкан фта псіхалогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі навук. пазнання, метадалогіі
    
    
    яншао 279
    
    і метадах псіхал. даследаванняў, сац. псіхалогіі, псіхалогіі асобы.
       Тв:. Методологня, теормя м метод в современной соцнальной пснхологнм м персонологнш мнтегратнвноэклектйческкй подход. Мн., 2000.
    
    ЯНЧУКІ, вёска ў Шчучынскім с/с Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр с.г. вытв. кааператыва. За 4 км на 3 ад г. Шчучын, 64 км ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Ражанка. 229 ж., 98 двароў (2003).
    
    ЙНЧУР Мікалай Міхайлавіч (22.5.1902, ст. Пагодзіна Пружанскага рна Брэсцкай вобл. — 16.8.1980), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1957), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Ваеннамед. акадэмію ў Ленінградзе (1926). 3 1958 у Віцебскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях кантузій, пералівання крыві, дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі пры хірург. захворваннях.
       Літ:. Нмколай Мнхайловнч Янчур // Здравоохраненме Белорусснм. 1972. № 5.
    
    ЯНЧЭЎСКІ Вячаслаў Іванавіч (н. 9.7.1948, Мінск), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1981), праф. (1990). Скончыў БДУ (1971). 3 1974 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па алг. геаметрыі, алг. Ктэорыі, групах палёў Браўэра. Развіў спінорную і унітарную прыведзеныя Ктэорыі, вырашыў праблемы Хардэра, Кнезера—Тытса і Дзьеданэ пра спец., унітарныя і спінорныя групы над канечнамернымі алгебрамі з дзяленнем. Вызначыў законы ўзаемнасці для груп Браўэра крывых над лікавымі палямі.
       Тв:. Прннцнп Хассе для групп Брауэра полей функйнй на пропзведенмях многообразпй СевернБрауэра н проектнвных квадрнк // Тр. Мат. мнта РАН. Теормя чнсел, алгебра н алгебр. геометрня. 1995. Т. 208; Symmetric and skewsymmetric elements of involutions, associated groups and the problem of decomposability of involutions // Proceedings of symposia in pure mathematics. 1995. Vol. 58, № 2; Twotorsion of the Brauergroups of hyperelliptic curves and unramified algebras over their function fields (разам з У.Рэманам, С.В.Ціханавым) // Communications in algebra. 2001. Vol. 29, № 9.
    
    ЯНШАО, неалітычная культура, пашыраная ў 4—3м тыс. да н.э. ў сярэднім цячэнні р. Хуанхэ паўн. Кітая. Яе носьбіты займаліся матычным земляробствам (чуміза), жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Паселішчы размяшчаліся на лёсавых рачных тэрасах, мелі адкрыты характар, складаліся з круглых або прамакутных паўзямлянак, паглыбленых у грунт і абмазаных глінай. Кераміку выраблялі ўручную і размалёўвалі чорнай або чырвонай фарбай па жоўтым ангобе, з зааморфнымі і абстрактнымі матывамі. Вядомы таксама вырабы з расшчэпленага і паліраванага каменю. Нябожчыкаў хавалі ў доўгіх ямах.
    
    
    280 яншын
    
        Літ:. Васнльев Л.С. Проблемы генезмса кнтайской цнвнлнзацнн. М., 1976.
    В.В.Грынявецкі
    
    ЙНШЫН Аляксандр Леанідавіч (28.3.1911, г. Смаленск, Расія — 9.10.1999), расійскі геолаг. Акал. Pac. АН (1991; акад. AH СССР 1958), віцэпрэзідэнт (1982— 88) AH СССР. Герой Сац. Працы (1981). 3 1936 у Геал. інце AH СССР, у
    
    
    А.Л.Яншын
    
    1958—82 у Інце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз. AH СССР, у 1982—88 дырэктар Інта літасферы AH СССР. Навук. працы па геалогіі Паўн. Прыаралля, Паўд. Урала, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Прымаў удзел у стварэнні тэктанічных карт Еўразіі. Дзярж. прэміі СССР 1969, 1978.
        Те:. Геологня Северного Прнаралья. Стратмграфмя н нсторня геологнческого развнтня. М^, 1953; Тектонмческая карта Евразнн. М., Літ.'. Академмк А.Л.Яншнн // Геологня н геофнзнка. 1986. № 33.
    
    ЙНШЫН Міхаіл Міхайлавіч (2.11.1902, г. Юхнаў Калужскай вобл., Расія — 16.12.1976), расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1955). 3 1922 вучыўся ў 2й Студыі Маскоўскага Маст. акад. тра, з 1924 акцёр гэтага тра. Адначасова ў 1937—41 маст. кіраўнік цыганскага тра «Рамэн», у 1950—63 гал. рэжысёр Маскоўскага драм. тра імя К.Станіслаўскага. Яго акцёрскаму мастацтву характэрны спалучэнне камічнага з трагічным, драматызму з лірычнасцю, тонкі гумар. Сярод роляў: Ларывосік («Дні Турбіных» М.Булгакава), Градабоеў, Маргарытаў, Мамаеў («Гарачае сэрца», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Ферапонт і Чабугыкін, Цялегін, СімяонаўПішчык, Сорын («Тры сястры», «Дзядзька Ваня», «Вішнёвы сад», «HaftKa» А.Чэхава), сэр Пітэр Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), Францішак Абель («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка) і інш. Паставіў спектаклі: «Беспасажніца» Астроўскага (1953), «Дні Турбіных», «Чайка» (абодва 1954) і інш. 3 1928 здымаўся ў кіно: «Паручнік Кіжэ», «Рэвізор», «Шведская запалка», «Дванаццатая ноч» і інш. Аўтар радыёмемуараў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1975. Л.В.Календа.
    
    
    «ЯНЫЧАРСКАЯ МЎЗЫКА», назва ваеннага аркестра янычараў у 14—19 ст. Бытавала ў Еўропе ў 17—18 ст.
        Тыповы янычарскі аркестр уключаў вял. барабан, барабанчыкі, 7 медных труб, 5 шалмеяў, 2 талеркі. Нягледзячы на рэзкае, крыклівае і пранізлівае гучанне ў 18 ст. «Я.м.» набыла значную папулярнасць: яна гучала ў час святочных і жалобных цырымоній, ваен. парадаў, суправаджала магнатаў у іх паездках. У рэпертуары розныя маршы «на выпадак» (вітальныя, жалобныя, паходныя), танц. музыка (мазуркі і інш.). Тэмбравыя і ладарытмічныя асаблівасці, уласцівыя «Я.м.», адлюстраваны ў творах кампазітараў 18—19 ст. Л.Бетховена, І.Гайдна, К.Глюка, А.Грэтры, Г.Малера, В.А.Моцарта і інш.
        На Беларусі паяўленне «Я.м » звязана з фарміраваннем у канцы 17 — пач. 18 ст. янычарскіх харугваў у войску ВКЛ. У 1740—60я г. найб. вядомы аркестры «Я.м.» Радзівілаў у Нясвіжы і Гродне, у 1788 М.К.Агінскага ў Слоніме. У войску ВКЛ склад «Я.м» вар’іраваўся па тыпах і колькасці духавых і ўдарных інструментаў (у 18 ст. ўключала 7 барабанаў, 2 тулумбасы, 2 талеркі, 6 сурмаў). Аркестр «Я.м » Агінскага складаўся з 14 інструментаў. Капэла янычарскай харугвы Булавы Вялікай ВКЛ (Гродна, 1768) уключала 6 сурмаў, 3 талеркі, 3 тулумбасы, 6 барабанаў (выканаўцы капельмайстар М.Арманкевіч, пам. капельмайстра Я.Чмухоўскі, сурмачы А.Апанасевіч, М.Валадкевіч, Я.Вярцінскі, Я.Дзянкевіч, Т.Сабалеўскі, барабаншчыкі П.Андрушкевіч, А.Герман, С.Керповіч, Т.Кісянскі, С.Крыстыновіч, Т.Чархановіч, на талерках А.Альшэўскі, Я.Васілеўскі, А.Вішнеўскі, на тулумбасах Т.Адамовіч, Я.Папяніцкі, Я.Кучынскі; капэла янычарскай харугвы Булавы Польнай ВКЛ (г. Высокае, 1764) — 5 сурмаў, 2 талеркі, 3 тулумбасы, 6 барабанаў (выканаўцы: капельмайстар А.Лябудзеўскі, пам. капельмайстра П Шнуроўскі, сурмачы Я.Бачкяноўскі, Ф.Валадкевіч, С.Кукіс, А.Федаровіч, на талерках Е.Карповіч, Ю.Лебядзёўскі, на тулумбасах Ю.Вазлюкевіч, Г.Канічускі, А.Мачыевіч, барабаншчыкі Ю.Вайтулевіч, П.Марун, М.Рагоўскі, М.Скірмунт, Т.Янушкевіч).
                             В.У.Дадзіёмава.
    
    ЯНЫЧАРЫ (тур. уепфегі літар. — новае войска), 1) асобныя часці рэгулярнай тур. пяхоты, што існавалі з 2й пал. 14 ст. да 1826; разам з атрадамі конніцы складалі аснову пастаяннага войска Асманскай імперыі. Напачатку камплектаваліся з ваеннапалонных і юнакоў, якіх захапілі ў рабства, пазней — шляхам гвалтоўнага набору хлопчыкаў і юнакоў (8—20 гадоў) з ліку хрысц. насельніцтва. Пасля прыняцця ісламу Я лічыліся рабамі султана, жылі ў казармах, ім забаранялася ўступаць у шлюб і займацца гаспадаркай. Я. ўдзельнічалі ў заваявальных паходах, у т.л. супраць славян у складзе войск крымскіх ханаў у 16— 17 ст., неслі гарнізонную службу на Балканах і ў араб. краінах. На ўзбраенні Я. — лук (пазней заменены ружжом і пісталетамі), шабля і ятаган. 3 канца
    
      16 — пач. 17 ст. пачаўся працэс разлажэння корпуса Я.: яны абзаводзіліся сем’ямі, займаліся гандлем, рамяством. Паступова Я. сталі замкнёнай ваен кастай, апорай кансерватыўных сіл, умешваліся ў палітыку ўрада, удзельнічалі ў дварцовых пераваротах. У 1826 корпус Я. ліквідаваны султанам Махмудам 1/. 2) У пераносным значэнні — узброены ахоўнік дэспатычнай улады, карнік, кат.
    
    
    
    Да арт. Янычары. Янычарага (янычарскі палкоўнік). Турцыя. 17 ст. Малюнак В.Ляхора.
    
    ЯН ЯНЬ (?—781), кітайскі дзярж. дзеяч, міністр. У 780 правёў падатковую рэформу: скасаваў трохступеньчатае абкладанне (зямельны і прамысл. падаткі, прац. павіннасці) і замяніў іх адзіным грашовым падаткам, які залежаў ад памераў маёмасці. У выніку прыдворных інтрыг асуджаны на смяротнае пакаранне (прымушаны да самазабойства). Уведзеная ім сістэма падаткаабкладання (са зменамі) праіснавала ў Кітаі да сярэдзіны 17 ст.
    
    ЯП (Yap), група вулканічных астравоў у зах. частцы Ціхага ак., уваходзіць у групу Каралінскіх астравоў. Пл. 100 км². Выш. да 178 м. Клімат субэкватарыяльны акіянічны. Ападкаў да 3000 мм за год. Трапічныя вечназялёныя лясы, ва ўнутр. раёнах — саванна. Рыбалоўства, земляробства (таро, батат, цукр. трыснёг). Уздоўж усх. падножжа астраўной дугі праходзіць аднайм. глыбакаводны жолаб (даўж. 460 км, сярэдняя шыр. 72 км, найб. глыб. 8850 м), які працягваецца таксама ўздоўж астраўной дугі Нгулу. Разам яны ўтвараюць паўд.ўсх. мяжу Філіпінскага м. Карэннае насельніцтва авоў Я. (мікранезійцы) мелі грошы ў выглядзе каменных дыскаў дыяметрам да 2 м з адтулінай пасярэдзіне (вагой нярэдка да некалькіх тон), якія ад
    
    
    японія 281
    
    ным з першых апісаў рус. вучоны М.М.МіклухаМаклай.
    
    ЯПАНАЯ, другая назва г. Джафна ў ШрыЛанцы
    
    ЙПЕТ, спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 1460 км. Адлегласць ад планеты 3,56 млн. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 79,3 сут. Адзі