Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
šітаі і выйшлі на граніцу з Індыяй. Да вясны 1942 Я. захапіла 3,8 млн. км² з насельніцтвам
амаль у 150 млн. чалавек. Але ўжо ў чэрв. 1942 флот ЗША нанёс сур’ёзныя паражэнні яп. флоту і войскам у ходзе дэсантнай аперацыі на Алеуцкіх авах і каля атола Мідуэй. Суадносіны сіл у рэгіёне змяніліся на карысць ЗША, якія разам з саюзнікамі да сярэдзіны 1945 выцеснілі яп. войскі і флот з захопленых імі тэрыторый (гл. Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Патсдамская дэкларацыя 1945 патрабавала безагаворачнай капітуляцыі Я. Гэта развязала рукі кіраўніцтву ЗША, і на яп. гарады Хірасіма (6.8.1945) і Нагасакі (9.8.1945) былі скінуты атамныя бомбы. Уступленне СССР у вайну супраць Я. (9.8.1945, гл. Савецкаяпонская вайна 1945) канчаткова паставіла яе ў бязвыхаднае становішча. 15.8.1945 абвешчаны рэскрыпт імператара Хірахіта [1926—89] аб капітуляцыі Я. 2.9.1945 падпісаны акг аб капітуляцыі Я. перад ЗША, СССР і іх саюзнікамі. Паводле рашэнняў Крымскай і Патсдамскай канферэнцый 1945 да СССР адышлі Паўд. Сахалін і Курыльскія авы. Тэр. Я. акупіравалі амер. войскі, якія дзейнічалі ад імя саюзных дзяржаў. Да 1952 вярх. ўлада ў краіне знаходзілася ў руках ЗША. Палітыка саюзных дзяржаў у адносінах да Я. прадугледжвала выкараненне мілітарызму і ліквідацыю ўсіх перашкод для ўмацавання ў краіне дэмакр. тэндэнцый. Пад кіраўніцтвам вярх. галоўнакамандуючага саюзнымі войскамі амер. ген. Ц.Макартура ў Я праведзены радыкальныя рэформы: ліквідаваны паліт. паліцыя і жандармерыя, мінвы ўнутр. спраў, ваен. і марское, з турмаў вызвалены паліт. зняволеныя, а іх месца занялі яп. ваен. злачынцы; праведзена чыстка дзярж. апарата, сродкаў масавай інфармацыі і сферы адукацыі ад асоб, якія супрацоўнічалі з мілітарыстамі (пад рэпрэсіі трапіла каля 200 тыс. чал.). 28 прадстаўнікоў кіруючых вярхоў Я. былі аддадзены пад суд Міжнар. ваен. трыбунала (гл. Такійскі працэс), які 7 з іх засудзіў да смяротнага пакарання. Суд. працэсы над яп. ваен. злачынцамі адбыліся таксама ў гарадах Іакагама, Сінгапур, Ганконг, Маніла, Хабараўск (гл. Хабараўскі працэс). Найб. магутныя манапал. аб’яднанні Я. (дзайбацу) распушчаны або раздроблены на дзесяткі дробных кампаній, іх аперацыі пастаўлены пад кантроль амерыканцаў. У акупіраванай Я. аднавілі дзейнасць паліт. партыі і прафсаюзы. 10.4.1946 адбыліся ўсеагульныя выбары ў парламент, 17.4.1946 апублікаваны тэкст новай Канстытуцыі (прынята 3.11.1946, набыла сілу 3.5.1947). Паводле гэтай канстытуцыі абсалютная манархія скасоўвалася, імператар ператвараўся ў «сімвал адзінства нацыі» і фактычна пазбаўляўся паліт. улады, якая пераходзіла да парламента, а носьбітам суверэннай улады абвешчаны народ. Патрыярхальная сямейная сістэма скасоўвалася; жанчыны атрымалі грамадзянства і роўныя з мужчынамі выбарчыя правы. Нац. парламент станавіўся цэнтрам паліт. сістэмы, падобнай на брытанскую, з выбарным кабінетам
японія 285
міністраў, які нёс адказнасць перад палатай прадстаўнікоў. Канстытуцыя абвяшчала адмову яп. народа ад вайны, не дапускалася існаванне ў краіне арміі, ВПС і ВМФ. Радыкальная агр. рэформа прывяла да адчужэння зямлі ў б. памешчыкаўсамураяў і продажу яе па льготных цэнах сялянамарандатарам. У выніку ўтварыўся шматлікі пласт сялянуласнікаў. У ліст. 1948 штаб Макартура навязаў яп. ўраду свой план эканам. рэформы — курс «шокавай тэрапіі», які не прынёс жаданых вынікаў; краіна ўцягнулася ў працяглую інфляцыю. Яп. эканоміку выратавала Карэйская вайна 1950—53, падчас якой Я. ператварылася ў тылавую базу амер. войск. За гады вайны ў выніку ваен.інфляцыйнага буму валавы нац. прадукт (ВНП) Я. павялічыўся ў 2 разы, зняты ўсе абмежаван
Да арт. Японія. Прадстаўнік Японіі міністр замежных спраў М.Сігэміцу падпісвае акт аб капітуляцыі сваёй краіны на борце амерыканскага лінкора «Місуры». 2.9.1945.
ні ў галіне прамсці і ў гандлі, навязаныя амер. адміністрацыяй. Я. ператваралася ў стратэг. саюзніка ЗША.
У вер. 1951 у г. СанФранцыска (ЗША) адбылася міжнар. канферэнцыя па выніках 2й сусв. вайны, у ходзе яе прадстаўнікі 48 дзяржаў падпісалі з Я. СанФранцыскі мірны дагавор J951. У выніку спынена акупацыя Я., але дагавор бяспекі, падпісаны паміж Я. і 3ILLA, прадугледжваў захаванне на тэр. Я. амер. ваен. баз. Скарыстаўшы спрыяльную сітуацыю, яп. ўрад скараціў да мінімуму ваен. выдаткі і засяродзіў намаганні на найхутчэйшым вырашэнні эканам. задач. Да 1957 завершана пасляваен. аднаўленне эканомікі. У 1956 нармалізаваны сав.яп. адносіны, якія заставаліся нявызначанымі з прычыны адмовы СССР падпісаць СанФранцыскі мірны дагавор. У Сумесную дэкларацыю пра нармалізацыю адносін (гл. Савецкаяпонскія пагадненні) было ўключана абавязацельства СССР перадаць Я. пасля заключэння мірнага дагавора па
між дзвюма краінамі паўд.курыльскія авы Хабамаі і Шыкатан. Адначасова СССР абяцаў падтрымаць просьбу Я. аб уступленні ў ААН. У студз. 1960 ЗША і Я. заключылі новы дагавор бяспекі. Правы амер. ваеннаслужачых у Я. скарачаліся, але ваен. базы ЗША захоўваліся. Скарыстаўшы гэта, СССР у аднабаковым парадку перагледзеў умовы Сумеснай дэкларацыі 1956 і адмовіўся разглядаць тэр. прэтэнзіі Я. Гэта істотна ўскладніла сав.яп., а потым і рас.яп. адносіны (мірны дагавор так і не заключаны). Яп. эканоміка паспяхова развівалася. 3 1958—73 ВНП Я. павялічыўся ў 6,5 раза, а аб’ём прамысл. вытвсці — у 10 разоў («японскі эканамічны цуд»). У канцы 1960х г. Я. заняла 2е месца ў свеце па аб’ёме прамысл. вытвсці, а ў пач. 1970х г. — і па
ВНП. Аднак зза рэзкага абвастрэння экалагічных праблем пачалося згортванне матэрыяла і капіталаёмістых здабыўных і апрацоўчых галін, пераход на навукаёмістыя тэхналогіі. Адначасова былі скарэкціраваны сац. праграмы ў інтарэсах «сярэдняга класа». У знешняй палітыцы Я. імкнулася да наладжвання дыпламат. адносін з суседнімі краінамі. У 1972 яп. прэм’ерміністр наведаў KiTaft, Я. спыніла дыпламат. адносіны з Тайванем.
Умацаванне і згуртаванне левых партый, актыўнасць рабочага руху, нарастанне барацьбы супраць ядзернай зброі і амер. ваен. баз на тэр. Я. падштурхнулі да аб’яднання бурж. партыі. У 1955 створана Ліберальнадэмакр. партыя Я. (ЛДПЯ), якая выкарыстала заклік да стварэння «дзяжавы ўсеагульнага дабрабыту». Кансерватыўны лагер і прамысловафін. колы аб’ядналіся ў ЛДПЯ і тым самым адмовіліся ад зах. мадэлі канкурэнцыі некалькіх бурж. партый. У яп. грамадстве адбылося паліт. размежа
ванне. Суадносіны паліт. сіл, якія склаліся ў 1950я г., вызначалі ўсё паліт. жыццё Я. да пач. 1990х г. Яго асаблівасцю была наяўнасць пастаяннай большасці дэпутацкіх месцаў ЛДПЯ у парламенце; пры тым, што апазіц. партыі заўсёды мелі іх больш за трэць, што не дазваляла ЛДПЯ перагледзець канстытуцыю і змяніць паліт. лад. У 1964 вылучылася партыя Камэйта з яе лозунгам пабудовы «справядлівага грамадства». Яе стварэнне завяршыла фарміраванне шматпарт. сістэмы. 3 пач. 1970х г. кіруючая ЛДПЯ заахвочвала мілітарысцкія тэндэнцыі ў паліт. жыцці, павялічвала ваен. выдаткі; прэстыж урада падрываўся фактамі прамога ўмяшання буйнога капіталу ў выбарчую кампанію («справа «Локхід»), У 1975— 76 адбыўся паліт. скандал вакол прэм’ерміністра К.Танака, якога арыштавалі за хабар, атрыманы ал амер. авіякампаніі. ЛДПЯ пачала траціць свае пануючыя пазіцыі ў дзярж. апараце. У 1980—90я г. працягвалася пашырэнне шматпарт. сістэмы, абвастралася барацьба за выбаршчыкаў і масавасць партый. ЛДПЯ прапанавала канцэпцыю «частковай кааліцыі» з мэтай перацягвання на свой бок цэнтрысцкай апазіцыі, але ўсё часцей блакіравалася з кансерватарамі. У пач. 1990х г. Сацыяліст. партыя Я. (СПЯ) і цэнтрысты сталі на шлях падрыхтоўкі стварэння кааліцыйнага ўрада, прапанавалі праект паліт. рэформы. У 1993 скончылася манаполія ЛДПЯ на ўладу, і яна была вымушана падзяляць яе ў складзе кааліцыйнага ўрада з інш. партыямі. Пасля смерці Хірахіта (дэвіз праўлення і назва яго «эры» — Сёва) у студз. 1989 імператарам Я стаў яго сын Акіхіта [дэвіз праўлення і назва новай «эры» — Хэйсэй («Устанаўленне міру»)].
У канцы 1980х г. з’явіліся першыя прыкметы крызісу ў яп. эканоміцы, з 1991 пачалася зацяжная эканам. дэпрэсія, якая ў 1994 перарасла ў эканам. крызіс. Вясной 1995 беспрацоўе ў Я. склала 3,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Структурны крызіс выявіў сур’ёзныя праблемы грамадства: адставанне Я. ў сац. інфраструктуры, зніжэнне канкурэнтаздольнасці яе тавараў на сусв. рынку, рост долі пенсіянераў у грамадстве, рэзкае павышэнне цэн на нерухомасць, залежнасць ад амер. тэхналогій, адсутнасць тэхнал. прарываў у вядучых галінах (авіябудаванне, асваенне космасу і інш.). Гал. прычыну эканам. цяжкасцей Я. спецыялісты бачаць у праблеме банкаўскай сістэмы, якая адчувальна рэагуе на любыя змены ў сусв фін. сістэме. 3 1998 рэалізуецца комлексны план развіцця краіны да 2010—15, які мае на мэце павысіць ролю і значэнне Я. ў сусв. эканоміцы і ў сусв палітыцы. Асн. дактрынай сучаснай знешняй палітыкі Я. застаецца мэтазгодная канцэпцыя саюзу з ЗША. У 1987 падпісана пагадненне аб удзеле
286 японія
Я. ў праграме «зорных войнаў». 3 ліст. 1975 Я. — пастаянны ўдзельнік усіх штогадовых сустрэч найб. развітых капіталіст. краін («вялікай сямёркі»). Восенню 1997 ваен. міністры і міністры замежных спраў ЗША і Я. падпісалі ў Вашынгтоне новае пагадненне аб асн. кірунках ваен. супрацоўніцтва на аснове яп.амер. «дагавора бяспекі». Дзелавыя колы Я. прапрацоўваюць варыянты арганізацыі «азіяцкай зоны свабоднага гандлю», куды, як мяркуецца, разам з Я. увойдуць Паўд. Карэя, Тайвань, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайланд і Малайзія. Вял. значэнне Я. надае наладжванню адносін з Кітаем і Расіяй. Парламенцкія выбары 25.6.2000 пакінулі за ЛДПЯ і яе саюзнікамі (Ліберальная і інш. партыі) абмежаваную большасць дэпутацкіх месцаў у палаце прадстаўнікоў. 26.4.2001 «папулісцкі рэфарматар» Дз.Каідзумі замяніў на пасадах лідэра ЛДПЯ і прэм’ерміністра Я. непапулярнага Ё.Моры. Я. — чл. ААН (з 1956), Aprцыі эканам. супрацоўніцтва і развіцця (з 1964) і інш. міжнар. аргцый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 26.1.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. ЛДПЯ, Дэмакр. партыя Я., Ліберальная партыя Я., Новая партыя міру, Камуніст. партыя Я., С.д. партыя і інш. Асн. прафс. аб’яднанні: Канфедэрацыя прафсаюзаў — Рэнга, Нац. федэрацыя прафсаюзаў, Нац. савет сувязі прафсаюзаў.
Гаспадарка Я. — высокаразвітая краіна, якая займае 2е месца ў свеце пасля ЗША па эканам. патэнцыяле. У 2001 на яе долю прыпадала 14% сусв. валавога ўнутр. прадукту (ВУП). 3 сярэдзіны 1950х да пач. 1970х г. у Я. адбываўся інтэнсіўны ўздым эканомікі (яп. «эканам. цуд»), сярэднегадавы прырост