Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
й», ансамбль камернай оперы «Сіцунай кагэкідан», каля 20 сімф. ар
Да арт. Японія. Павільён Фенікса ў будыйскім храмавым комплексе Бёдаін у Кіёта. 11 ст.
Да арт. Яіюнія. Залаты павільён. Кіёта. Канец 14 ст.
кестраў, у т.л. 8 у Токіо, камернаінстр. ансамблі, у т.л. Такійскі стр. квартэт; калектывы традыц. муз.тэатр. мастацтва (Аркестр гагаку імператарскага палаца «Сігэнкан», трупа Нац. тра і інш.); муз. самадз. калектывы. Муз. ўстановы: Муз. акадэмія («Сэндзокугакуэн»), муз. школы «Тоха» і Кунітаці, муз. аддз. пры унтах Токіо, Осакі і інш. У 1930 створана Федэрацыя сучасных кампазітараў.
Тэатр. Вытокі яп. тра ў стараж. абрадах, культавых урачыстасцях. У 7—8 ст. у Я. пранікаюць тэатр. формы Карэі, Кітая, Індыі (музычнатанц. паказы гігаку і бугаку), што садзейнічала фармі
Да арт. Японія. Галоўная пабудова вежавага тыпу замка Хакуродзё ў Хімедзі. 17 ст.
раванню класічнага яп. тра. У канцы 14 ст. на аснове запазычаных і мясц. уяўленняў узнік тр ноа, які ўключаў музыку, танец і драм. дзеянне. Гал. дзейныя асобы выступалі ў масках, акрамя выпадку, калі была рэалістычная роля; большасць сцэн — пантамімы, хор каменціраваў падзеі. Тэкст акцёры дэкламавалі ці гартанна спявалі. Усе ролі па традыцыі выконвалі мужчыны. У строгай кананічнай форме жанр захаваўся і ў 20 ст. У пач. 17 ст. з ростам гарадоў пашырыліся тэатр. жанры — тр лялек дзёруры (спалучаў мастацтва лялечнікаў, спевакоўказачнікаў і музыкантаў) і тр кабукі (дзейнічае ў Токіо, Осацы, Кіёта, Нагоі). У пач. 20 ст. ўзніклі новыя жанры, створаныя ў вы
Будынак нацыянальнага парла.мента Японіі. 1918—36.
292 японія
ніку абнаўлення традыц. тра (сімпа, сінкакугэкі) і запазычання еўрап. форм (сучасная драма сінгэкі, опера, балет). Тэатр. мастацтва падзяляецца на традыц. (бугаку, ноа, кабукі, дзёруры) і еўрап. (драма, опера, балет). Своеасаблівая праслойка паміж імі — сімпа (яп. мяшчанская меладрама) і сінкакугэкі
Да арт. Японія. Аркестр гагаку.
(драма, аснова якой — сцэны бітваў на мячах). Рэпертуар сучасных траў сінгэкі складаюць пераклады п’ес еўрап. і амер. драматургаў, а таксама новыя творы яп. аўтараў. Сярод акцёраў: у тры ноа — М.Кіта; у тры кабукі — К.Накамура, К.Мацумота, Э.Іцікава; у сімпа — Я.Мідзутані, К.Ісіі; у сінкакугэкі — С.Сімада, Р.Тацумі. У Я. каля 100 труп сінгэкі, буйнейшыя з іх — «Хайюдза», «Мінгэй», «Бунгакудза». Сярод рэжысёраў К.Сэнда, Дз.Уно, акцёраў — О.Такідзава, І.Ямада, Я.Ямамота і інш. У 1966 у Токіо створаны нац. тэатр. цэнтр «Какурыцу гэкідзё» — адзіны ў Я. дзярж. тр, які садзейнічае захаванню і развіццю традыц. жанраў. Пры цэнтры арганізавана першая яп тэатр. школа падрыхтоўкі акцёраў траў кабукі
і дзёруры. Працуе н.д. Інт тэатр. мастацтва. У 1983 адкрыты першы дзярж. тр ноа. Іл. гл. таксама да арт. Кабукі.
Кіно. Кінавытворчасць у Я. пачалася ў 1899 са здымак дакумент. і маст. фільмаў паводле спектакляў тра кабукі. У 1903 з’явіўся першы кінатэатр у Токіо, у 1907 — у Осацы. У 1908 пабудаваны кінастудыі ў Токіо і Кіёта. Нац. кінематаграфія развівалася ў 2 асн. кірунках: «дзідайгэкі» і «гэндайгэкі». Жанравыя
каноны самурайскага фільма «д sifl а й г э к і» склаліся пад уздзеяннем традыцый тра (фільмы з гіст. і легендарным сюжэтам); яны вызначаліся статыкай і гарыз. кампазіцыяй кадра, эстэт. вытанчанасцю рухаў: фільмы \.Курасавы «Расёмон» (1950, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі; прэмія «Оскар» 1951), «Сем самураяў» (1954, прэмія «Оскар» 1955), «Цень Baapa» (1980; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Ран» (1985) і інш. «К э н г э к і» (дынамічны фехтавальны фільм) сінтэзаваў традыцыі «дзідайгэкі» і амер. вестэрна («Вандраванні Цюдзі», 1927, рэж. Д.Іта; «Вуліцы ронінаў. Апавяданне першае», 1928, рэж. М.Макіна). Выкарыстаўшы каноны «кэнгэкі», рэж. М.Кабаясі асудзіў самурайскую
мараль у фільмах «Харакіры» (1962, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1963), «Паўстаўшы» (1967, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі). Жанр «г э н д а й г э к і» засн. на сюжэтах з сучаснасці, рэалістычнасці атмасферы і ігры акцёраў. Ён адышоў ад традыцый нац. тэатра і першых стужак нямога кіно, дзе жаночыя ролі выконвалі мужчыны, і з 1923 у фільмах пачалі здымацца актрысы («Шальмоўка», 1927, рэж. Х.Госё). 3 фільмам Госё «Суседка і жонка» (1931) звязана сцверджанне гукавога кіно. Моцныя жан. характары ў фільмах С.Імамуры «Японскае насякомае» (1963), «Легенда пра Нараяму» (1983), «Вугор» (1998, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1999). 3 пач. 1960х г. творчасць маладых рэжысёраў адметная развіццём тэмы лёсу пасляваен. пакалення: «Цырымонія» (1971, рэж. Н.Ошыма), «Аднадумцы» (1975, рэж. Ё.Ямада). У жанры «кэйка эйга» (тэндэнцыйны фільм) створаны сац.псіхал. драмы з арыентацыяй на дакументалізм, рэальныя факты: «Голы востраў» (1960, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве, 1961), «Акцёр» (2000; рэж. абодвух К.Сінда), «Вуліца без сонца» (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Вялікая белая вежа» (1966, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве, 1967; рэж. абодвух С.Ямамота), «Пад стук трамвайных колаў» (1970, рэж. А.Курасава), «Да жыцця прыдатны» (2002, рэж. К.Курасава). Пачынальнік яп. неарэалізму — рэж. Т.Імаі. А.Курасава экранізаваў творы рус. пісьменнікаў: «Ідыёт» Ф.Дастаеўскага (1951), «На дне» М.Горкага (1957), «Дэрсу Узала» В.Арсеньева (1976; усе зняты ў СССР). Акцёрскую школу яп. кіно склалі Т.Міфунэ, К.Танака, С.Хара, С.Хаякава, І.Ямада і інш. Стылістычныя пошукі на стыку яп. і еўрап. традыцый у фільмах Х.Тэсігахары («Пастка», 1960; «Жанчына ў пясках», 1964; «Чужы твар», 1966), Ошымы («Ноч і туман Японіі», 1960; «Хлопчык», 1969), Т.Міікі («Горад страчаных душ», 2000) і інш. Адзін з буйнейшых яп. рэжысёраў — Т.Кітана («Жорсткі паліцэйскі», 1989; «Лялькі», 2002). 3 1970х г. павялічыўся вьшуск фільмаў для масавага гле
Да арт. Японія Тэатр лялек дзёруры.
Нацыянальны тэатр Ялоніі ў Токіо. 1966.
ЯПОНСКАЕ 293
дача ў жанры «якудза эйга» (пра арганізаванае злачынства і катастрофы). Яп. анімацыйнае кіно набыло папулярнасць дзякуючы фільмам у стылі УДыснея, якія выпускаюцца з 1958 кампаніяй «Тоэй». Адметная з’ява — фільмы майстроў анімацыі, заснаваныя на традыцыях нац. карыкатуры (рэж. Ё.Куры і інш.).
Літ:. Очеркн новой нсторнн Японнн (1640—1917). М., 1958; Кнн Д. Японцы
Да арт. Японія. Кадр з кінафільма «Голы востраў». 1960.
Да арт. Японія. Кадр з кінафільма «Жанчына ў пясках». 1964.
открывают Европу, 1720—1830: Пер. с англ. М., 1972; Конрад Н.й. Древняя нсторня Японнм // Конрад Н.й. йзбр. тр. йсторня. М., 1974; Воробьев М.В. Японня в ПІ— VII вв. М., 1980; Спеваковскнй А.Б. Самуран — военное сословне Японнн. М., 1981; Яго ж. Релнгня сннто н война. Л., 1987; Накамура С н нтар о. Японцы н русскне: Пер. с яп. М., 1983; М е ш е р я к о в А.Н. Древняя Японня: будднзм н сннтонзм: Проблема сннтеза. М., 1987; Японня: Понскн обновлення. М., 1995; йсторня Японнн. М., 1998; Латышев Н.А. Японня, японцы н японоведы. М., 2001; йсторня современной японской лнтературы: Пер. с яп. М., 1961; Рехо К. Современный японскнй роман. М., 1977; К н н Д. Японская лмтература XVII—XIX столетнй: Пер. с англ. М., 1978; Бороннна Й.А. Поэтяка класснческого японского стнха VIII—XIII вв. М., 1978; Ннколаева Н.С. Современное нскусство Японнн: Краткнй очерк. М., 1968; Я е ж. Декоратнвное нскусство Японнн. М., 1972; Я е ж. Декоратнвные роспнсм Японнн
XVI—XVIII веков. М., 1989; йэн а га Саб у р о. йсторня японской культуры: Пер. с яп. М., 1972; С н с а у р н В. Японская музыка гагаку // Сов. музыка. 1975. № 1; Я г о ж. Японская мнструментальная музыка гагаку (генетнческне связн я процесс станоапення) // Вопросы теормм м эстетнкм музыкя. Л., 1975. Вып. 14;Грншелева Л.Д Формнрованне японской нацмональной культуры (конец XVI—нач. XX века). М., 1986; Я е ж. Формнрованне японской нацнональной культуры в XX в. М., 1986; Я е ж. Театр современной Японнм. М., 1977; йвасакн А. йсторяя японского кнно: Пер. с яп. М., 1966.
П.І.Рогач (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), В.А.Юшкевіч (узброеныя сілы), І.М.Семяненя (ахова здароўя), К В.Языковіч (асвета, навуковыя ўстановы), Л.А.Фядотаў (друк, радыё, тэлебачанне), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва), Н.В.Сазановіч (музыка), В.Ф.Нячай (кіно).
ЯПбНСКАЕ МбРА, паўзамкнёнае мора Ціхага ак., паміж мацерыком Еўразія
& * са Ка * a 7
на
*. = ь * КІ 0 Ч
a 1
* ну * 5 '7 *У
« * хэ э
сэ
© м ' TO < V ко
co
Ь 7 * 5 ^ + < v
ва Р» * я ма
✓ рі МІ th t
XI
» ю МУ Фу
р’ » X
мэ
Р» ^)3 м 15 *
хо
па ба Аа дза га
ЛІ A3! дзі ГІ
Да арт. чу бу дэу АЗу гу
Японскае X X х: , X A3 дзэ
пісьмо. лэ бэ
Японскі й # 60 А0 дзо го
алфавіт. по
і яго Карэйскім пвам, Японскімі авамі і ввам Сахалін. Абмывае берагі Расіі, КНДР, Паўд. Карэі і Японіі. Злучаецца з Ахоцкім м. прал. Татарскім, Невяльскога і Лаперуза, з Ціхім ак. — прал. Цугару (Сангарскім), з Усх.Кітайскім і Жоўтым морамі — Карэйскім пралівам. Пл. 1062 тыс. км². Найб. глыб. 3720 м. Буйныя зал.: Усх.Карэйскі і Пятра Вялікага. Тра вады на паверхні зімой 0—12 °C, летам 17—26 °C. На Пн зімой замярзае. Салёнасць ад 27,5 да 34,8%о. Прылівы змешаныя (да 0,5 м), у Татарскім прал. паўсутачныя (да 2,3 м). Рыбалоўства, промысел крабаў, трапангаў, водарасцей і інш. Гал. парты: Уладзівасток, Находка, Васточны (Расія), Ніігата, Цуруга, Майдзуру (Японія), Вонсан, Хынам, Чханджын (КНДР).
294 ЯПОНСКАЕ
ЯПбНСКАЕ ПІСЬМб, змешанае ідэаграфічнасілабічнае пісьмо, у якім спалучаюцца іерогліфы і складовыя знакі (т.зв. кана). Выкарыстоўваецца для запісу тэкстаў на японскай мове. Склалася ў 6—7 ст. на аснове кітайскага пісьма. У 9 ст. зза змен у напісанні іерогліфаў утварылася некалькі розных графічных сістэм, з якіх пашырыліся 2 — катакана (скарочаныя іерогліфы ва ўстаўным напісанні) і хірагана (поўныя скарапісныя іерогліфы), іх знакі паводле сэнсу эквівалентныя. 3 19 ст. агульнапрыняты спосаб змешанага пісьма, калі асновы знамянальных слоў пішуцца іерогліфамі, а службовыя словы і афіксы — хіраганай; новыя запазычанні пішуцца пераважна катаканай. У 1946 колькасць іерогліфаў скарочана да 1850, пазней павялічана да 1945. Кірунак пісьма зверху ўніз і справа налева. Японская лацінка, якая існуе з 19 ст., мала пашырана. Стараж. пісьмовыя помнікі з 8 ст. («Кодзікі», 712; «Ніхонсёкі», 720).
Літ.: Сыромятнмков Н.А. Древнеяпонсквй язык. М.. 1972; ФельдманКонрад Н.й Японскорусскнй учебный словарь нероглнфов. 2 нзд. М., 1977.
ЯПбНСКАЕ ЦЯЧ&ННЕ, другая назва цячэння Курасіо.
ЯПбНСКАЯ АЙВА, род кветкавых раслін; тое, што Ñ