• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ½ая (8,1%), лёгкая (3,5%). Спецыялізацыя маш,буд. галіны — эл.тэхн. прамсць, хім. і нафтахім. машынабудаванне, станка, дызеле, прылада і суднабудаванне, вытвсць гадзіннікаў, паліграф. і дарожных машын. Прадпрыемствы хім. і нафтахім. прамсці вырабляюць лакі, фарбы, пластмасы, сінт. смолы, каўчук, шыны, хім.фатаграфічныя прылады і інш.; харч. прамсці — крухмалапатач
    
    ныя, мукамольныя, кандытарскія, лікёрагарэлачныя, півабезалкагольныя, камбікормавыя, мясамалочныя вырабы. У лёгкай прамсці развіты тэкст., абутковая, швейная галіны. Лясная, мэблевая, папяровая прамсць. Здабыча торфу. Рыбінская і Угліцкая ГЭС на р. Волга. Нар. маст. промысел — растоўская фініфць. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнамясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, аўчыннашубнай авечкагадоўлі, вырошчванні бульбы, агародніны, лёну. У Я.в. выведзена яраслаўская парода буйн. par. жывёлы, брэйтаўская парода свіней, раманаўская парода авечак. Развіта птушкагадоўля. Рыбалоўства. С.r. ўгоддзі займаюць (тыс. га) 1151,7 (32% пл.), у т.л. ворныя землі — 801,1, пашы — 225, сенажаці — 109,4, інш. — 16,2. Вырошчваюць збожжавыя (авёс, жыта, пшаніца), кармавыя, тэхн. (лён, цыкорый) культуры, бульбу, агародніну. Даўж. чыгунак 707 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 5 тыс. км, унутр. водных шляхоў 789 км. Гал. чыгунка Масква — Яраслаўль — Данілаў (электрыфікаваная), аўтамагістралі Кастрама — Яраслаўль — Масква, Яраслаўль — Волаг
    
    
    да, Цвер — Яраслаўль. Суднаходства па р. Волга і Рыбінскім вадасховішчы. 2 аэрапорты. Газаправоды «Ззянне Поўначы», Саратаў — Яраслаўль — Чарапавец, нафгаправоды Альмецьеўск — Яраслаўль — Кірышы, Ухта — Яраслаўль — Масква і інш. Па тэр. вобласці праходзіць турысцкі маршрут «Залатое кальцо Расіі». Г.С.Смалякоў.
    
    ЯРАСЛАЎСКАЯ ПАРбДА буйной рагатай жывёлы, малочнага кірунку. Выведзена ў 19 ст. ў Ярасдаўскай вобл. (Расія) шляхам адбору і паляпшэння мясц. жывёлы. Разводзяць у Расіі. Канстытуцыя далікатная. Касцяк моцны. Тулава расцягнутае. Галава су
    
    
    хая, лёгкая. Вымя сярэдняй велічыні, залозістае. Маса кароў 470—550 кг, быкоў 700—860 кг. Асн. масць чорная, галава белая. Сярэдні надой малака 3500—4000 кг, тлустасць малака 4— 4,2%.
    
    ЯРАСЛАЎСКІ Яўсей Ільіч (31.3.1898, г. Сквіра Кіеўскай вобл., Украіна — 11.10.1968), расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Др мед. н. (1940), праф. (1942). Скончыў мед. фт 2га Маскоўскага унта (1924). У 1929— 37 у Мінскім ваен. шпіталі, адначасова ў Мінскім мед. інце (у 1938—41 заг. кафедры). 3 1941 у Омскім мед. інце. Навук. працы па отанеўралогіі, хваробах вуха, горла і носа ў дзяцей, склероме.
       Тв:. Возрастная морфологня вмсочной костм н заболеванве среднего уха в раннем детстве. Омск, 1946; Методы всследовання носа, глоткн н гортанм // Руководство по оторнноларннгологвн. М., 1960. Т. 1.
    
    ЯРАСЛАЎСКІ СПАСАПРААБРАЖЙН
    СКІ МАНАСТЬІР, помнік архітэктуры 16—18 ст. у г. Яраслаўль (Расія). Размешчаны на беразе р. Котарасль, абкружаны магутнымі крапаснымі сценамі з вуглавымі вежамі (1635—46). Уваход у манастыр цераз т.зв. Святую браму ў масіўнай 4граннай вежы (1516). У 1621 над брамай надбудавана царква з каменным шатром і галерэяй. Дамінанта комплексу — 4стоўпны 3купальны СпасаПраабражэнскі сабор на высокім падклеце, абнесены адкрытымі галерэямі (на падмурку храма 13 ст., 1505—16). У інтэр’еры захаваліся фрэскі 1563—64, іканастас пач. 16 ст. Падклет сабора выкарыстоўваўся як пахавальня мясц. князёў, у 17—18 ст. — заможных гараджан. У комплексе манастыра званіца (16 ст., у 1809—23 перабудавана ў формах несапраўднай готыкі), 1стаўповая трапезная палата з царквой Раства (16 ст.). Іл. гл. да арт. Манастыр.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    
    ЯРАЦ Віктар Уладзіміравіч (н. 23.10.1948, пас. Красны Мост Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. паэт, літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1976). Скончыў Гомельскі унт (1970). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, на Гомельскім абл. тэлебачанні. 3 1972 выкладае у Гомельскім унце. Друкуецца з 1966. У паэт. збках «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (1989), «Дняпроўскі бакен» (1992) родная зямля, яе людзі, сталенне маладога сучасніка, хараство прыроды і чалавека. Даследуе праблемы развіцця бел. паэзіі. Аўтар навуч.метадычных дапаможнікаў, эсэ, літ.публіцыст. нататак. Перакладае на бел. мову творы балг., літ., рус., укр. паэтаў.
    
    ЯРАШ Іван Апанасавіч (5.12.1897, в. Ужынец Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. — 26.2.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і
    
    
    298             яраш
    
    партыз. руху на тэр. Барысаўскага рна ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Гомельскую саўпартшколу (1927). 3 1918 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны 1918—20. 3 1922 на гасп., сав. і прафс. рабоце. Са студз. 1940 нам. заг. аддзела Мінскага абкома КП(б)Б, 1ы сакратар Барысаўскага райкома КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 узначаліў Барысаўскі падп. гаркомрайком КП(б)Б, адзін са стваральнікаў Барысаўскага патрыятычнага падполля. Загінуў у баі.
    
    ЙРАШ (JaroS) Отакар (1.8.1912, г. Лоўні, Чэхія — 8.3.1943), чэхаславацкі афіцэр. Герой Сав. Саюза (1943, пасмяротна). На ваен. службе ва ўзбр. сілах Чэхаславакіі з 1936. Скончыў вышэйшае ваен. вучылішча ў Граніцы (Паўн. Маравія, 1938). У 1939 эмігрыраваў у Польшчу, дзе фарміравалася чэш. вайск. часць. Разам з Л.Свобадай перайшоў на бок СССР. 3 1942 камандзір 1й роты 1га асобнага батальёна, сфарміраванага ў г.Бузулук Арэнбургскай вобл. (Расія). Са студз. 1943 на Варонежскім фронце ў рне Харкава. Загінуў у баі за населены пункт Сакалова. У г. Мельнік (Чэхія) Я. пастаўлены помнік.
    
    ЯРАШ Эдуард Мікалаевіч (н. 17.3.1941, Мінск), бел. спартсмен і трэнер (стралк. спорт; стральба кулявая). Майстар спорту СССР міжнар. кл. (1968). Засл. трэнер Беларусі (1980). Засл. трэнер СССР (1992). Суддзя рэсп. катэгорыі (1978), Усесаюзнай і вышэйшай нац. катэгорыі (1989). Скончыў БПІ (1968). У 1977—91 ст. трэнер зборнай каманды Беларусі па кулявой стральбе, ст. трэнер БВО. У 1992—96 гал. трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па кулявой стральбе, з 1996 ст. трэнер нац. каманды Беларусі па вінтовачных практыкаваннях. У 1991—2003 віцэпрэзідэнт Бел. стралк. саюза. У складзе зборнай каманды СССР выступаў у 1958—69. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1961, Будапешт; з сусв. рэкордам); сярэбраны прызёр (1959, г. Мілан, Італія). Чэмпіён свету (1962, Каір; 1966, г. Вісбадэн, Германія), бронз. прызёр (1966) у камандным заліку. Чэмпіён Еўропы (1965, Бухарэст) у камандным заліку. Чэмпіён II, III і IV Спартакіяд народаў СССР у асабістым першынстве (1959, 1963, 1967), СССР у асабістым (1959, 1962— 63, 1967) і камандным (1962, 1965—66, 1968—69) заліках. 12разовы чэмпіён СССР (1959—67) у асабістым заліку. Рэкардсмен свету, СССР. Сярод выхаванцаў — прызёр Алімп. гульняў2000 С.Мартынаў; чэмпіёны свету і Еўропы А.Кліменка, Г.Няхаеў; чэмпіёны СССР М.Супрановіч, Т.Чэрнікава. А.А.Дубовік
    
    ЯРАШЭВІЧ Алег Іванавіч (н. 30.8.1928, Мінск), бел. вучоны ў галіне фізікі ядз. рэактараў. Канд. тэхн. н. (1962), праф. (1994). Акад. Бел. інж. акадэміі (1995). Скончыў БПІ (1956). 3 1959 у Энергет.
    
    
    інце (гал. інжынер рэактара), з 1962 у Інце цепла і масаабмену (заг. лабараторыі), з 1965 заг. лабараторыі Інта ядз. энергетыкі АН Беларусі. 3 1991 у Інце праблем энергетыкі, з 2002 у Аб’яднаным інце энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» (заг. лабараторыі) Нац. АН Беларусі. Навук. працы па эксперым. фізіцы ядз. рэактараў, выкарыстанні іанізавальных выпрамяненняў, радыеэкалогіі. Даследаваў нейтроннафіз. характарыстыкі больш як 30 крытычных сістэм на рэактарах фіз. магутнасцей. Зрабіў эксперым. абгрунтаванне фіз. працэсаў для перасовачнай атамнай электрастанцыі «ПамірбЗОД». Распрацаваў метады вызначэння колькасці доўгажывучых радыенуклідаў плутонію і амерьшыю241 у розных аб’ектах навакольнага асяроддзя.
      Тв.: Крнтнческне массы н матернальные параметры обогашенных уранводных снстем (разам з В.А.Левадным) // Весці АН БССР. Сер. фіз.тэхн. навук. 1970. № 2; Радноэкологнческме нсследовання постчернобыльского радноактпвного загрязненвя бносферы Республнкм Беларусь трансурановымя элементамн (у сааўт.) // Атомная техннка за рубежом. 1998. № 4.
    
    ЯРАШЭВІЧ Валянцін Пятровіч (23.6.1936, в. Толкава Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. — 28.8.2000), бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Канд. тэхн. н. (1967), праф. (1989). засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1962). 3 1964 у Бел. унце транспарту (з 1980 дэкан фта, з 1987 прарэктар з 1997 рэктар). Навук. працы па эфектыўнасці работы чыг. участкаў, станцый і вузлоў, іх перспектыўнага развіцця, тэорыі графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыг.напрамкаў.
      Тв '. Технологня работы участковых н сортнровочных станцнй. 2 нзд. М., 1973 (у сааўт.); Ннтенснфнкацня нспользовання подвнжного состава н перевозочной мошностн железных дорог. 2 нзд. М., 1977 (у сааўт.); Органнзацня двмження на железнодорожном транспорте. Ч. 1. Мн., 1979 (у сааўт.).
    
    ЯРАШ&ВІЧ Іосіф (Юзаф) Бенядзіктавіч (1793, г. БельскПадляскі, Польшча — 1.2.1860), бел. і польскі гісторык, этнограф, юрыст. Скончыў Віленскі унт (1815). У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Украіна). У 1826— 31 праф. права Віленскага унта. Пісаў на польскай мове. Друкаваўся ў час. «Атэнэум», «Pamiytnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») і інш. Аўтар навук. прац «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літвы перад і пасля заснавання акадэміі» (1828), «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацый пра Бельск, Драгічын, Супрасль і інш. Апіраючыся на звесткі М.Стрыйкоўскага, А.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў паходжанне плямён, што жылі на тэр. Беларусі,
    
    
    фальклор і этнаграфію бел. насельнштва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланафільскіх пазіцый.
       Літл Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 56; Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.
    
    ЯРАШЭВІЧ (Jaroszewicz) Пётр (8.10.1909, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 1.9.1992), дзяржаўны і ваенны дзеяч Польшчы, ген. дывізіі (1950). Скончыў Нясвіжскае пед. вучылішча (1929), Вышэйшыя настаўніцкія курсы, афіцэрскае вучылішча. Да 1940 настаўнічаў на Палессі, потым у