Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
…енамелес.
ЯГібНСКАЯ МбВА, мова японцаў; афіц. мова Японіі. Пашырана таксама ў ЗША, Бразіліі, Перу і інш. краінах. Ізаляваная мова — не ўваходзіць ні ў якія моўныя сем’і (некат. даследчыкі ўключаюць яе ў макрасям’ю алтайскіх моў, існуе таксама гіпотэза пра яе роднасць з аўстранезійскімі мовамі). Mae 4 асн. дыялектныя групы: усх. (паўн.ўсх. ч. вва Хонсю), зах. (зах. ч. вва Хонсю і ваў Сікоку), паўд. (ваў Кюсю), дыялекты авоў Рукю (часам вылучаюць у асобную мову). Я.м. ўласцівы: у фанетыцы — абмежаваная спалучальнасць гукаў, наяўнасць доўгіх і кароткіх галосных, адсутнасць сінгарманізму, націск музычны; у марфалогіі — утварэнне грамат. форм пераважна з дапамогай аглюцінатыўных суфіксаў і флексій, пераважаюць сінт. формы, радзей — аналітычныя, наяўнасць дзвюх катэгорый прыметнікаў (прэдыкатыўных і іменных), назоўнікі не маюць роду і ліку, у сістэме форм дзеяслова няма грамат. форм асобы і ліку і інш.; у сінтаксісе — сталы парадак слоў: паяснёнае слова ставіцца перад паясняльным, выказнік — у канцы сказа. Пісьменнасць з 8 ст. (па інш. звестках, з 6—7; гл. Японскае пісьмо), літ. мова фарміравалася ў 9—10 ст. на базе зах. дыялекту, з 19 ст. — усх. (такійскага).
Літ:. Сыромятннков Н.А. Становленне новояпонского языка. М., 1965; Яго ж. Класснческнй японскнй язык. М., 1983; Головннн Н.В Грамматкка современного японского языка. М., 1986.
ЯПОНСКІ ГРЫБ, тое, што «чайны грыб».
ЯПбНСКІ ЖбЛАБ, глыбакаводны жолаб у паўн.зах. частцы Ціхага ак., уздоўж усх. краю вва Хонсю. Даўж. 680 км, сярэдняя шыр. 59 км, глыб. да 8412 м.
ЯПбНСКІЯ АСТРАВЫ, архіпелаг у зах. частцы Ціхага ак. (усяго каля 4 тыс. астравоў). Пл. каля 370 тыс. км². Найб. авы: Хонсю, Хакайда, Кюсю, Сікоку. На Я.а. — асн. частка Японіі.
япбнцы (саманазва н і х а н д з і н), народ, асн. насельніцтва Японіі. Агульная колькасць 125,6 млн. чал. (1995). Гавораць на японскай мове. Вернікі пераважна сінтаісты і будысты, ёсць хрысціяне і паслядоўнікі сінкрэтычных культаў.
ЯПУРА (Yapura), другая назва р. Жапура ў Бразіліі.
ЯР, р о ў, глыбокі са стромкімі схіламі размыў, утвораны часовымі вадацёкамі; найб. небяспечны вынік воднай эрозіі глебы. Даўж. да некалькіх кіламетраў, шыр. і глыб. —дзесяткі метраў. Узнікаюць пры інтэнсіўных ліўневых дажджах, разворванні і апрацоўцы глебы ўздоўж схілаў, пракладцы дарог, празмерным выпасе жывёлы, знішчэнні дрэвавай і травяністай расліннасці на схілах і інш. Характэрны для ўзгорыстых раўнін, узвышшаў, перадгор’яў, якія складзены з рыхлых парод (лёсаў, лёсападобных суглінкаў і інш.). Я. «растуць» за кошт рэгрэсіўнай эрозіі ўверх па схілах або ў глыб водападзела, а таксама ў выніку доннага і бакавога размыву і разгалінавання, пераважна пры раставанні снегу і ліўнях, калі звязанасць пераўвільготненых грунтоў памяншаецца. Пашыраны на раўнінах стэпавай і лесастэпавай зон Расіі, Украіны, у перадгор’ях Каўказа, Цэнтр. Азіі, шэрагу штатаў ЗША, правінцый Кітая і інш. На Беларусі займаюць больш за 11 тыс. га, у асн. на АршанскаМагілёўскай раўніне, Навагрудскім, Ашмянскім і Мінскім узвышшах, Мазырскай і Капыльскай градах. Я. наз. таксама абрывісты бераг ракі (часцей правы ў Паўн. паўшар’і), мора ці возера, уступ дна ракі ці возера, вір. Тэрмін уваходзіць у склад многіх геагр. назваў (напр., Краснаярск).
ЯРАВІЗАЦЫЯ НАСЕННЯ. перадпасяўное ўздзеянне нізкай дадатнай тры на насенне азімых культур; сельскагаспадарчы прыём. Праводзяць для паскарэння развіцця раслін і забеспячэння плоданашэння ў першы год вегетацыі пры веснавой сяўбе.
ЯРАВбЙ Якаў Паўлавіч (н. 1.5.1923, г.п. Старая Ушьша КамянецПадольскага рна Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. харавы дырыжор. Заел. арт. Беларусі (1970). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). 3 1962 дырыжорхормай
стар Ансамбля песні і танца БВА, з 1974 маст. кіраўнік хору нар. песні «Серабранка» Палаца культуры трактарнага зда, з 1983 —нар. вак. ансамбля ветэранаў Вял. Айч. вайны і Сав. Арміі Дома афіцэраў у Мінску. Аўтар музыкі песень «Шляхам бацькоў», «Дружней, беларусы», «Беларуская наша сталіца» і інш.
ЯРАВЫЯ КУЛЬТЎРЫ, сельскагаспадарчыя расліны, якія даюць ураджай у год сяўбы. Большасць Я.к. — аднагадовыя расліны, напр., збожжавыя — пшаніца, жыта, ячмень, авёс; крупяныя — проса, грэчка, рыс, кукуруза; зернебабовыя — гарох, фасоля, сачавіца, нут, соя; алейныя — сланечнік, pane, кунжут; прадзільныя — лён, бавоўнік, каноплі; агароднінныя — агурок, кабачок; кармавыя — сырадэля, яравая BiKa, суданская трава. Да Я.к. адносяць таксама двухгадовыя расліны, якія даюць ураджай у год сяўбы (капуста, морква, буракі і інш.) і шматгадовыя, якія вырошчваюцца ў аднагадовай культуры (памідоры, тытунь і інш.).
Для нармальнага развіцця Я.к. (у адрозненне ад азімых культур) патрабуюйь больш кароткага (веснавога) перыяду ўздзеяння паніжаных тр (3—12 °C), дастатковай колькасці вільгаці; пажыўных рэчываў і цяпла ў найб. важныя фазы росту і развіцця.
ЯРАМЁНКА Васіль Сяргеевіч (1.11.1895, с. Рогінцы Раменскага рна Сумскай вобл., Украіна — 6.3.1976), украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1954). Скончыў тэатр. студыю ў г. Рамны (1921). 3 1922 адзін з заснавальнікаў і акцёр Укр. тра імя М.Занькавецкай (з 1944 у Львове). Яго мастацтва вылучалася сцэн. тэмпераментам, абаяннем, праўдзівасцю пачуццяў. Сярод роляў: Назар («Назар Стадоля» Т.Шаўчэнкі), Шальменка («Шальменкадзяншчык» Р.КвіткіАснаўяненкі), Іван Свічка («Вяселле Свічкі» І.Качаргі), Гараднічы, Тарас («Рэвізор», «Тарас Бульба» М.Гогаля), Яга, кароль Лір
(«Атэла», «Кароль Лір» У. Шэкспіра), Кошкін («Любоў Яравая» К.Транёва), Петрушэнка («На вялікую зямлю» А.Хіжняка) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ:. МельннчукЛучко Л. В.С.Яременко: Нар. артнст СССР. Кнев, 1960.
ЯРАНГА, пераноснае жыллё ў некат. народаў паўн.ўсх. Сібіры. Круглае ў плане, з драўлянага каркаса з конусападобным дахам, крытае шкурамі. Унутры кубічны полаг з аленевых шкур — жылое памяшканне, якое ацяпляецца і асвятляецца тлушчавай лямпай, паза полагам — кладоўка. Выкарыстоўваецца ў побыце аленегадоўчых брыгад.
ЯРАНГІ (на уйгурскай мове абрыў, стромкая града), тое, што ярдангі.
ЯРАПбЛК ІЗЯСЛАВІЧ (у праваслаўі Гаўрыіл, у каталіцтве Пётр; паміж 1043 і 1050—22.11.1086 або 22.11.1087), князь полацкі, уладзіміравалынскі, тураўскі.
ЯРАСЛАЎ 295
Яраполк Ізяславіч з жонкай. Мініяцюра з «Кодэкса Гертруды».
Сын Ізяслава Яраславіча. У 1071 перамог войска полацкага кн. Усяслава Брачыславіча пад Галацічаскам, пасля чаго, відаць, авалодаў Полацкім княствам. У 1073 у выніку міжусобіцы выгнаны з Русі разам з бацькам. Шукаў падтрымкі ў Польшчы, Германіі, у рымскага папы; прыняў каталіцтва. Пасля вяртання бацькі ў 1077 атрымаў ад яго Вышгарад. У 1078 вял. кіеўскі кн. Усевалад Яраславіч перадаў Я.І. УладзіміраВпынскае княства, да якога, паводле некат. звестак, дадаў Тураўскае. Прылічаны да правасл. святых, дзень памяці — 22 ліст. (5 снеж.). Захаваліся 2 партрэты Я.І. 11 ст. ў «Кодэксе Гертруды» («Трырскім псалтыры»). В.С.Пазднякоў.
ЯРАПбЛК СВЯТАСЛАВІЧ (7—980), вялікі князь кіеўскі [972 або 973—980], Старэйшы сын вял. кн. Святаслава Ігаравіча. 3 970 у адсутнасць бацькі, які ваяваў з Візантыяй, кіраваў Кіевам. Пасля гібелі Святаслава (972) у ходзе барацьбы за ўладу з братамі Алегам і Уладзімірам Святаславічам авалодаў Кіевам, забіў Алега (977) і захапіў яго ўладанні — Драўлянскую зямлю, у 980 заняў Ноўгарад, прымусіўшы Уладзіміра да ўцёкаў. Аднак у тым жа годзе Уладзімір вярнуўся з войскам варагаў, вярнуў сабе Ноўгарад, потым захапіў Полацк і Кіеў. Я.С. вераломна забіты варагамі ў лагеры Уладзіміра каля г. Родня (на ПдУ ад Кіева).
ЯРАГібЛК ЮР’ЕВІЧ, пінскі князь у канцы 12 ст. Сын тураўскага і пінскага кн. Юрыя Яраславіча. Упамінаецца ў 1190, калі ў Пінску адбывалася яго вяселле. На свята прыбыў паўд.рус. кн. Рурык Расціславіч, з якім меркаваўся сумесны паход на Літву, але не адбыўся зза ранняга раставання снегу. Магчыма, Я.Ю. валодаў Пінскам сумесна з братам Яраславам Юр ’евічам. Пры археал. раскопках у Пінску (1957) знойдзены фрагмент амфары з надпісам «|Я]рополче віно». Як мяркуюць, гэта амфара з віном была прывезена на вяселле Я.Ю. В.С.Пазднякоў.
ЯРАСЛАВІЧЫ, княжацкі род у ВКЛ. Паходзілі ад бораўскага кн. Андрэя Іванавіча, сына вял. князя маскоўскага Івана Каліты. Яго нашчадкі валодалі Бораўскам і Серпухавам. Ад імя Яраслава Уладзіміравіча (?—1426), унука Андрэя Іванавіча, яго нашчадкі ў ВКЛ Іван і Фёдар утварылі прозвішча Я. Прадстаўнікі роду:
Васіль Яраславіч (?—1483), сын Яраслава Уладзіміравіча. Удзельны князь бораўскі. У час феад. вайны 1425—53 у 1446 выгнаны вял. князем маскоўскім Дзмітрыем Шамякам. Ад’ехаў у ВКЛ, дзе атрымаў ад вял. князя ВКЛ Казіміра Бранск, Гомель, Старадуб, Мсціслаў. Пасля вярнуўся, дапамог Васілю II вярнуць маскоўскі трон. У 1456 сасланы Васілём II у Угліч. Яго жонка з пасынкам Іванам уцякла ў ВКЛ. Іван Васілевіч (?—1507), сын Васіля Яраславіча. Атрымаў ад вял. князя ВКЛ Казіміра Клецкае і ДавыдГарадоцкае княствы (14927), Рагачоўскую вол. Фёдар Іванавіч (7 — паміж жн. 1520 і лют. 1522), сын Івана Васілевіча. У 1498 ажаніўся з Аляксандрай (Аленай), дачкой кн. С.Алелькавіча; пасля смерці ў 1501 цешчы атрымаў у спадчыну Пінскае княства. Пасля смерці бацькі атрымаў Клецк, ДавыдГарадок, Рагачоў, у 1508 — пацвяр
джэнне на воласць Вяда ў Новагародскім пав. На ім род Я. згас.
В.С.Пазднякоў.
ЯРАСЛАЎ МЎДРЫ (у хрышчэнні Георгій; 7 — 2.2.1054), вялікі князь кіеўскі (1019—54). Трэці сын Уладзіміра Святаславіча. У «Аповесці мінулых гадоў» ён прылічаны да сыноў Уладзіміра ад Рагнеды Рагвалодаўны, што выклікае сумненне, бо не стасуецца з кароткім тэрмінам гэтага прымусовага шлюбу. Прылічэннем Я.М. да сыноў Рагнеды кіеўскія князі імкнуліся абгрунтаваць законнасць уласных прэтэнзій на Полацкае княства. Пры жыцці бацькі Я.М. быў княземнамеснікам у Ноўгарадзе, пасля яго смерці (1015) з наўгародскімі і варажскімі дружынамі змагаўся за кіеўскае княжанне супраць вял. князя кіеўскага Святаполка Яраполчыча, якога падтрымлівалі Польшча і печанегі. У 1019 авалодаў Кіевам і стаў вял. князем. Вёў барацьбу з полацкім кн. Брачыславам Ізяславічам, у 1021 мусіў аддаць яму
Віцебск і Усвяты, пасля чаго паміж Я.М. і Брачыславам усталяваліся сяброўскія адносіны і быў заключаны ваен. саюз. У 1024 пасля паражэння ў бітве пад Ліственам каля Чарнігава Я.М. аддаў свайму брату тмутараканскаму кн. Мсціславу Уладзіміравічу землі на У ад Дняпра з цэнтрам у Чарнігаве, а сам з прычыны небяспекі 2 гады знаходзіўся ў Ноўгарадзе, адкуль кіраваў Кіевам і падуладнай яму тэрыторыяй