Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ВУП складаў каля 10%. Па дынаміцы росту, формах арганізацыі бізнесу і менеджменту, дасягненняў у канкурэнтаздольнасці і якасці таварнай прадукцыі яна не мела аналагаў сярод індустрыяльна развітых краін свету. Прыярытэтнымі кірункамі перабудовы эканомікі былі выбраны навукаёмістыя і высокатэхнал. праекты — тэлекамунікацыі, мікраэлектроніка, оптыкавалакністыя матэрыялы, авіяцыя і касманаўгыка, медыцына, біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады тэмпы прыросту ВУП знізіліся і складаюць каля 1%, Я. з’яўляецца вядучай краінай у свеце па вытвсці некат. відаў прадукцыі: 1е месца па выплаўцы сталі, вытвсці марскіх суднаў, прамысл. робатаў, экспарце станкоў і кавальскапрэсавага абсталявання; 2е месца — па ўкараненні сучасных інфарм. тэхналогій, вытвсці сінт. каўчуку, легкавых аўтамабіляў, станкоў; 3е — па ўлове рыбы, вытвсці кардону і паперы, па золатавалютных рэзервах і замежных інвестыцыях.
ВУП у 2002 склаў 3,55 трлн. дол. (28 тыс. дол. на душу насельніцтва). У структуры ВУП на долю прамсці прыпадае 35%, сельскай і лясной гаспадаркі — 2%, сферы паслуг — 63%. Вядучая галіна эканомікі — прамыслов а с ц ь (12% сусв. прамысл. вытвсці). 99% складаюць дробныя прадпрыемствы (занята менш за 100 чал.), якія працуюць поруч з гіганцкімі. Эканоміка Я. залежыць ад імпарту сыравіны і паліва. 3 мясц. паліўных рэсурсаў выкарыстоўваюць у асноўным каменны вугаль. У 2000 здабыта 3,1 млн. т вугалю, пераважна на Хакайда; невял. здабыча нафты (0,3 млн. т) і прыроднага газу (2,5 млрд. м³). Асн. ч. нафты (249 млн. т) і прыроднага газу (76,5 млрд. м³) імпартуецца з Інданезіі, Брунея, краін Б. і Сярэдняга Усходу. Вытвснь электраэнергіі ў 2001 склала 1037 млрд. кВт гадз, у т.л. 60% на ЦЭС (найб. — Касіма, Анагасакі, Хімедзі), 29,8% на АЭС (найб. ў свеце КашывазакіКарыва), 8,4% на ГЭС і інш. (1,8%). Развіта чорная і каляровая металургія. Каменны вугаль на патрэбы галіны завозіцца з ЗША, Канады, Аўстраліі, жал. руда —з Аўстраліі, Бразіліі, Індыі. У 2002 выплаўлена 107,7 млн. т сталі і 81 млн. т чыгуну. У каляровай металургіі пераважае вытвсць лёгкіх металаў. Вытвсць (тыс. т, 2001) кадмію — 2,5, цырконію — 8,8, свінцу — 303, ферахрому — 111,7, волава — 0,7, нікелю — 147, тытанавых зліткаў — 16,3, вісмуту — 0,5 і інш. Асн. цэнтры: Кітакюсю, Мураран, Фукуяма, Касіма, Осака і інш. Гал. галіна прамсці — машынабудаванне (51,5% прамысл. прадукцыі), па ўзроўні развіцця якога Я. займае 2е месца ў свеце і мае амаль ’поўную наменклатуру вырабаў. Вылучаюцца аўтамабіле і суднабудаванне, радыёэлектронная, эл.тэхн., прылада і станкабуд. прамсць. Вытвсць (млн. шт., 2000) легкавых аўтамабіляў — 8,4, грузавых — 1,8, суднаў — 6,4 млн. т. грузападымальнасці. Гал. аўтамаб. кампаніі: «Таёта мотар», «Нісан мотар», «Хонда мотар» і інш. Асн. цэнтры: Токіо, Осака, Кобе, Іакагама, Нагасакі, Кавасакі, Нагоя і інш. Развіта вытвсць быт. электратэхнікі і электронікі (млн. шт., 2000): відэакасетных магнітафонаў — 5,5, магнітафонаў — 14,5, відэакамер — 11,7, мабільных тэлефонаў — 60,2, каляровых тэлевізараў — 2,3, камп’ютэраў — 15,6, прамысл. робатаў — 0,4, халадзільнікаў — 4,2, пральных машын — 4,2, пыласосаў — 5,8, кандыцыянераў — 7,3, электрапечаў — 2,9, мед. і інш. тэхнал. абсталявання Гал. кампаніі: «Хітаці», «Ташыба», «Соні», «Фудзі», «Міцубісі электронік» і інш. На долю хім. прамcui прыпадае 15% кошту прамысл. прадукцыі. Развіта вытвсць прадукцыі хіміі арган. сінтэзу і асн. хімія. У 2000 выраблена сінт. валокнаў — 1,4 млн. т, у т.л. акрылавых — 0,7 млн. т (2е месца ў свеце), аўтамаб. шын — 162,6 млн. шт., мінер. угнаенняў — 1,1 млн. т, сінт. каўчуку — 1,5 млн. т.
Развіта фармацэўтычная прамсць. Асн. раёны хім. прамсці — узбярэжжа Такійскага зал., раёны Нагоі, Осакі, Хірасімы. 3 галін лёгкай прамсці вылучаецца тэкст., якая выкарыстоўвае імпартную сыравіну і ўласныя хім. валокны. Вытвсць (млн. м², 2000) тканін: баваўняных — 663,5, шарсцяных — 98,2, шаўковых — 33,5, ільняных — 3,9. 3 галін харч. прамсці развіты рыбакансервавая, цукр. (887 тыс. т, 2001), чайная, мукамольная, крупяная, піваварная, алейная (1,8 млн. т). У лясной і дрэваапр. прамсці развіты нарыхтоўка драўніны (19 млн. м³), вытвсць цэлюлозы (10,7 млн. т), паперы (26,8 млн. т), кардону (3,9 млн. т). Драўніна завозіцца таксама з Канады, Расіі, краін Паўд.Усх. Азіі. Вытвсць буд. матэрыялаў, у т.л. цэменту (76,6 млн. т). Традыц. развіта вытвсць фарфору і цацак. Пашыраны саматужнарамесныя, у т.л. маст., вырабы. Сельская гаспадарк а амаль на 70% забяспечвае патрэбы краіны ў харч. прадуктах. Апрацоўваецца 4534 тыс. га, у т.л. 2679 тыс. га паліўных зямель. Пераважае дробнае сялянскае землекарыстанне. Сярэдні памер фермерскай гаспадаркі 1,24 га. Характэрна спалучэнне ручной працы з высокім узроўнем тэхн. забяспечанасці і хімізацыі вытвсці, высокая ўраджайнасць асн. с.г. культур. Гал. галіна — раслінаводства. Асн. культура — рыс, на які ў структуры пасяўных плошчаў збожжавых культур прыпадае 84,2%, сеюць пшаніцу — 8,7%, ячмень — 2,6%, кукурузу, проса і інш. — 4,5%. У паўд. раёнах збіраюць па 2 ураджаі рысу за год. 3 тэхн. культур вырошчваюць цукр. буракі, цукр. трыснёг, бабовыя, у т.л. сою, тьпунь, чай. Агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства. Садоўніцтва і вінаградарства. Кветкаводства. Збор (млн. т, 2000): рысу — 11,32, пшаніцы — 0,7, цукр. буракоў — 3,8, агародніны і бахчавых культур — 12,7, бульбы — 2,9, садавіны (мандарыны, яблыкі) і вінаграду — 3,9. Жывёлагадоўля развіваецца пераважна на прывазных кармах. Пад пашавымі ўгоддзямі каля 2% тэрыторыі. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. par. жывёлы — 4,5, свіней — 9,8, коз — 0,03, авечак — 0,01. Птушкагадоўля (297 млн. галоў). Вытвсць мяса 3 млн. т, малака 8,5 млн. т. Шаўкаводства. Вял. значэнне для Я. мае рыбалоўства (6,69 млн. т, 1999) і здабыча морапрадуктаў. Развіты ўсе віды т р а н с п а р т у. Даўж. чыгунак 23,7 тыс. км, у т.л. 20,7 тыс. км электрыфікаваныя. Даўж. аўтадарог 1,15 млн. км. У краіне 46,64 млн. легкавых і 21,39 млн. грузавых аўтамабіляў. Паміж астравамі паромы, масты, падводныя тунэлі, у т.л. найб. «Сэйкан». 630 суднаў агульным дэдвейтам 11,7 млн. т. Гал. марскія парты: Іакагама, Кобе, Нагоя, Осака, Токіо, Кавасакі, Сакаі і інш. 173 аэрапорты. Развіты турызм (даход 3,43 млрд. дол.). Экспарт (383,8 млрд. дол., 2002) машын і абсталявання, электронікі J электратэхнікі, хім. прадукцыі, лекаў, паперы; імпарт (292,1 млрд. дол., 2002)
японія 287
машын і абсталявання, харч. прадуктаў, сыравіны, паліва. Асн. гандл. партнёры: ЗША (28,5% экспарту і 18,3% імпарту), Кітай (9,6% і 17,1%), Паўд. Карэя (6,9% і 4,6%), Тайвань, Інданезія, Аўстралія. Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Я. у 2001 склаў 46,7 млн. дол. Грашовая адзінка — іена.
Узброеныя сілы (афіц. назва «сілы самаабароны», створаны ў 1950). Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (239,9 тыс. чал.; 2002). Ваенізаваныя фарміраванні (дэпартамент марской аховы 12,25 тыс. чал.). Вярх. галоўнакамандуючы — прэм’ерміністр. Камплектаванне паводле найму. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС, BMC. Усухап. войсках 148,2 тыс. чал., каля 100 пускавых установак тактычных ракет (у т.л. пускавыя ўстаноўкі аховы ўзбярэжжа), 1040 танкаў, 90 баявых развед. машын, 60 баявых машын пяхоты, 830 бронетранспарцёраў, 480 гармат на буксірнай цязе і 280 самаходных, 1220 мінамётаў, 120 ракетных сістэм залпавага агню, 674 пускавыя ўстаноўкі процітанк. кіроўных ракет, 80 гармат зенітнай артылерыі, 540 пераносных зенітных ракетных комплексаў, 200 пускавых установак зенітных кіроўных ракет, 10 самалётаў і каля 450 верталётаў, з іх каля 90 баявых. У ВПС 45,6 тыс. чал., 280 баявых самалётаў (баявых верталётаў няма). У BMC 44,4 тыс. чал. (у т.л. 9,8 тыс. ў марской авіяцыі), 18 падводных лодак, 4 эсмінцыверталётаносцы, 40 эсмінцаў і 10 фрэгатаў з кіроўнай ракетнай зброяй, 5 ракетных катэраў, 2 дэсантныя верталётаносныя караблідокі, 4 малыя дэсантныя караблі, 11 дэсантных катэраў, 6 дэсантных катэраў на паветр. падушцы, 27 міннатральных караблёў, 2 плаўбазы міннатральных караблёў, 60 дапаможных суднаў, 20 буксіраў; авіяцыя BMC налічвае 97 самалётаў і 101 верталёт. У дэпартаменце марской аховы 12,25 тыс. чал., 99 патрульных караблёў, 245 патрульных катэраў, 12 гідраграфічных суднаў, 5 пажарных суднаў, больш за 100 абслуговых і дапаможных суднаў і катэраў, 28 самалётаў і 42 верталёты.
Ахова здароўя. Кіраванне аховай здароўя ажыццяўляецца на 4 узроўнях: дзярж., прэфектаральным, цэнтраў здароўя і мясц. rap. і сельскіх органаў улады; каардынуецца Мінвам аховы здароўя і сац. забеспячэння. Кожны жыхар Я. мае свабодны выбар урача 1 мед. установы, некалькі страховак свайго жыцця. Асн. від страхавання — членства ў некамерцыйных адносна танных твах узаемнага страхавання. Большая ч. насельніцтва — у нац. сістэме страхавання здароўя (пабудавана паводле тэр. прынцыпу) і сістэме страхавання асоб наёмнай працы (пабудавана паводле вытв. прынцыпу). Ільготы для застрахаваных складаюць 90% ад кошту лячэння. Асабістыя расходы насельніцтва на ахову здароўя — каля 12% ад агульнага аб’ёму расходаў. Састарэлым аказваецца бясплатная кансультацыйная дапамога; расходы па доглядзе асоб. што старэй за
70 гадоў, складаюць амаль '/з ДД усяго мед. бюджэту. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 78, жанчын — 85 гадоў (самая высокая ў свеце, 2002). Колькасць доўгажыхароў (больш за 90 гадоў) — 701 тыс. чал. (2000), больш за 100 — 17 934 чал. (2002). Узровень мацярынскай смяротнасці — 8 на 1 тыс. родаў (2001), нараджальнасці 10,3 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 1,8% (2000). Дзіцячая смяротнасць — 5 на 1 тыс. нованароджаных (2001). Забеспячэнне ўрачамі — 1 на 507,6 чал. (2002). Рыхтуюць урачоў больш за 70 ВНУ. У Я. дзейнічае каля 140 лячэбных устаноў.
Асвета. Сістэма адукацыі Я. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. К.іруе сістэмай адукацыі мінва адукацыі, навукі і культуры, а на мясц. узроўні — прэфектурныя і муніцыпальныя кты. Адпаведна існуюць установы адукацыі дзярж., прэфектурныя і муніцыпальныя, а таксама прыватныя. Дашкольнае выхаванне дзяцей з 3 да 6 гадоў ажыццяўляецца ў дзіцячых дашкольных установах. 1я ступень абавязковай адукацыі — пачатковая 6гадовая школа для дзяцей 6—12 гадоў (1—6ы класы); 2я ступень — малодшая сярэдняя школа на базе пач. школы для дзяцей 13—15 гадоў (7—9ы класы, тэрмін навучання 3 гады). Яе навуч. план уключае абавязковыя прадметы і прадметы на выбар. Для моладзі 16—18 гадоў на базе малодшай сярэдняй школы існуе старэйшая сярэдн