Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
т. лры і выяўл. мастацтва (напр., у карціне В.І. Сурыкава «Пакарэнне Сібіры Ермаком», 1895). Яго імя было прысвоена вядомаму рас. караблюледаколу, які эксплуатаваўся ў 1899—1963 на Балт. моры і ў Арктыцы.
Літ.: Копылов Д.Н. Ермак. Мркутск, 1989. М.Г.Нікіцін.
Да арт Ярмо. Валы ў ярэмнай запрэжцы. Пач. 20 ст.
ЯРМАТАЎ Каміль Ярматавіч (2.5.1903, г. Канібадам, Таджыкістан — 17.11.1978), узбекскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1959). Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Дзярж. інт кінематаграфіі (1931). У кіно з 1924. 3 1957 маст. кіраўнік кінастудыі «Узбекфільм» (з 1979 яго імя). Зняўся ў фільмах «3пад скляпенняў мячэці» (1928), «Апошні бек» (1930). Рэжысёрскі дэбют —фільм «Далёка на мяжы» (1931). Яго фільмы «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Бура над Азіяй» (1965, Дзярж. прэмія Узбекістана 1967) паўплывалі на развіццё узб. кіно. Сярод інш. пастаўленых фільмаў: «Эмігрант» (1934, і роля Каміля), «Сябры сустракаюцца зноў» (1939), «Мы пераможам» (1941), «Вершнікі рэвалюцыі» (1969), «Гібель чорнага консула» (1971), «Адна сярод людзей» (1974), «Далёкія блізкія гады» (1977) і інш. Аўтар шэрагу кінасцэнарыяў. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Літ.: Тешабаев Д. Камкл Ярматов. М., 1964; Я го ж. Счастье мастера Ташкент, 1975
ЙРМАШ Мікалай Адамавіч (8.6.1933, в. Востранка Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі электратэхн. інт (1956). 3 1960 у Інце матэматыкі (заг. лабараторыі), з
1965 у Інце тэхн. кібернетыкі (у 1970— 83 нам. дырэктара) Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і метадах стварэння аўтаматызаваных інфарм. сістэм. Распрацаваў тэарэт. асновы аўтаматызацыі інфарм. забеспячэння працэсаў праектавання ў машынабудаванні, шэраг тэхн. прылад і прыстасаванняў для ЭВМ, спосабы запісу і счытвання галаграм, відарысаў, пошуку інфармацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв:. Автоматвзацня янформацнонного обеспечення процессов проектнрованяя. Мн., 1984; Методологня проектнрованмя АМС конструкторскотехнологнческого назначенмя. Мн , 1986 (разам з Н.А.Доўнар, Т.Г.Зёмай); Моделярованме ннтеллектуальных процессов в ннженерных янформацвонных снстемах. Мн., 1996 (разам з С.Ф.Ліпніцкім).
М.П.Савік.
ЯРМІШЫН Аляксандр Пятровіч (н. 14.9.1953, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Др біял. н. (1999). Скончыў Гомельскі унт (1975). 3 1979
у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах селекцыі бульбы, выкарыстанні генафонду дзікіх відаў бульбы, аптымізацыі селекцыйнага працэсу на дыплоідным і тэтраплоідным узроўні, маніпуляцый з плоіднасцю выходнага матэрыялу, пытаннях бяспекі ў геннаінжынернай дзейнасці.
Тв:. Генетнческнй контроль морфофнзнологнческнх н фнзнологобнохнмнческнх процессов у яровой пшеннцы. Мн., 1984 (у сааўт.); Генетнческне основы селекцнн картофеля на гетерозпс. Мн., 1998; Tlie development of initial parental material for breeding disease resistant potatoes at the diploid level // Plant breeding and seed science. 2000. Vol. 44 (2); Несовместнмость пря межввдовой н внутрнвмдовой гнбрнднзацнн дяплондного картофеля п путн ее преодолення // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. біял. навук. 2001. № 3.
ЯРМб, 1) драўляная вупраж для валоў і інш. рабочай буйн. par. жывёлы. Бывае парнае (на пару валоў) і адзінарнае (баўкун, ярэмец). Складалася з падоўжанага корпуса з двума плаўнымі паглыбленнямі, у якія ўпіраліся каркі валоў, і ніжняга бруска, што разам са штырамі ўтвараў раму. Нярэдка ніжнюю частку рамнага корпуса замянялі Гпадобныя кульбакі або лукі, што ў рабочым стане агіналі шыю жывёлы. Найб. архаічнае Я. нарожнае (мацавалася да рагоў). Ярэмная (ярэмнадышаль
ЯРМОЛЕНКА 301
ная) вупраж была пашырана ў зах. ч. Беларусі і на Палессі, дзе яна бытавала да сярэдзіны 20 ст. 2) У пераносным сэнсе — няволя, прыгнёт, уціск.
В.С.Цітоў.
ЯРМбЛАВА Марыя Мікалаеўна (15.7.1853, Масква — 12.3.1928), расійская актрыса. Нар. арт. Рэспублікі (1920). Герой Працы (1924). Вучылася ў Маскоўскім тэатр. вучылішчы. 3 1871 у трупе Малога тра. Вызначалася моцным сцэн. тэмпераментам і фантазіяй, трагедыйнагераічным талентам. Стварыла галерэю т.зв. ярмолаўскіх жанчын, пераважна сваіх сучасніц. Лепшыя ролі ў п’есах А.Астроўскага: Кацярына («На
М.М.Ярмолава
вальніца»), Негіна («Таленты і паклоннікі»), Ларыса («Беспасажніца»), Тугіна («Апошняя ахвяра»), Кручыніна («Без віны вінаватыя»); а таксама Лаўрэнсія («Авечая крыніца» Лопэ дэ Вэгі), Іаанна, Марыя Сцюарт («Арлеанская дзева», «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Біянка, Афелія, лэдзі Макбет («Утаймаванне свавольніцы», «Гамлет», «Лэдзі Макбет» У.Шэкспіра), Маргарыта («Фауст» І.Гётэ), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава) і інш.
Літ.: ШепкннаКуперннк Т. Ермолова. М., 1972.
ЯРМбЛАЎ Аляксей Пятровіч (4.6.1777; Масква — 23.4.1861), расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1818) і артылерыі (1837). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім шляхетным пансіёне. 3 1791 у арміі. Удзельнік вайны з Рэччу Паспалітай (1794), персідскага паходу (1796). У 1798, як удзельнік Смаленскага афіцэрскага паліт. гуртка, арыштаваны і высланы «на вечнае жыццё» ў Кастраму. У 1801 вернуты са ссылкі. Вызначыўся ў войнах з Францыяй 1805—07. У вайну 1812 нач. штаба 1й Зах. арміі, нач. штаба аб’яднаных армій. У час замежных паходаў 1813— 14 нач. артылерыі саюзных армій, камандаваў дывізіяй, корпусам. 3 1816 ка
мандзір Асобнага Груз. (пазней Каўк.) корпуса, галоўнакамандуючы ў Грузіі ў час Каўк. вайны і адначасова ў 1827 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Іране. Праводзіў жорсткую палітыку на Паўн. Каўказе. За заступніцтва за дзекабрыстаў у 1827 звольнены ў адстаўку. У час Крымскай вайны 1853—55 быў выбраны нач. Маскоўскага губ. апалчэння.
ЯРМбЛЕНКА Аляксандр Сцяпанавіч (н. 4.5.1952, г.п. Ляцічаў Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне геадэзіі. Др тэхн. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Львоўскі політэхн. інт (1973). У 1973—76 і з 1981 у БСГА (у 1994—98 заг. кафедры). У 1976—81 у Бел. тэхнал. інце. 3 1998 у Наўгародскім унце (заг. кафедры), адначасова ў БСГА. Навук. працы па геадэзіі, геаінфарматыцы, фотаграмметрыі, ацэнцы нерухомай маёмасці. Распрацаваў тэхналогію стварэння камбінаваных геад. сетак, тэорыю і методыку ўстойлівай і мінімакснай ацэнкі пры матэм. апрацоўцы геад. вымярэнняў, методыку ацэнкі вартасці зямлі ў сістэме нерухомай маёмасці.
Тв:. Устойчнвый метод уравннвання плановых геодезнческнх сетей // йзв. вузов. Геодезня в картографня. 1992. № 2; Уравненмя поправок прн построенмн н уравннвання аналнтнческой фототрнангуляцнн с нспользованнем GPSнзмереннй // Геодезня н картографня. 1999. № 7; Геоннформацмонные снстемы (ГНС). Аппаратные м программные средства. Вел. Новгород, 2002 (разам з А.І.Ермаковым, В.В.Краўчанка).
ЯРМбЛЕНКА Анатоль Іванавіч (н. 15.11.1947, г. Казацін Вінніцкай вобл.,
А.І.Ярмоленка.
Украіна), бел. эстрадны спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. Беларусі (1993). Засл. дз. Рэспублікі Крым (2000). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1976).
3 1974 маст. кіраўнік і вядучы саліст творчага аб’яднання «Студыя «Сябры» (гл. «Сябры»), Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Яго выкананню ўласцівы яркая індывідуальнасць, сцэнічная прывабнасць. Першы выканаў многія папулярныя песні бел. і рас. кампазітараў (А.Іванова, І.Лучанка, М.Сацуры, Э.Ханка і інш.). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
ЯРМбЛЕНКА Валерый Аляксандравіч (н. 31.10.1940, с. Сяміазёрнае Кустанайскай вобл., Казахстан), бел. геолаг, географ. Др геагр. н. (1994), праф. (1998). Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Прадстаўнік Беларусі ў
INHIGEO (Лісабон) — сусв. камісіі па гісторыі навукі. Скончыў маркшэйдэрскі (1962) і эканам. (1965) фты Пецярбургскага горнага інта. 3 1969 у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі, з 1974 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ галургіі, з 1976 у Бел. нац. тэхн. унце, з 1990 у БДУ. Навук. працы па праблемах рацыянальнага прыродакарыстання, эканам. ацэнцы карысных выкапняў Беларусі і інш.
Тв.: Агроруды: Сннтез проблем прнродопользовання. Мн., 1994; За даляглядам Айкумены: Іван Чэрскі Мн., 1995; Горные ннженеры Беларусн — пнтомцы СанктПетербургского горного ннстнтута. Мн., 1998; Географы і падарожнікі Беларусі: Альбоматлас. Мн., 1999.
Літ:. Г а л а й I. Ярмоленка — жыццёвы і творчы шлях: (Да 60годдзя з дня нараджэння) // Геаграфія. 2001. № 1.
ЯРМбЛЕНКА Георгій Уладзіміравіч (20.7.1915, Кіеў — 18.7.1996), рускі і бел. мовазнавец. Др філал. н. (1990), праф. (1992). Скончыў фіз.матэм. (1936) і філал. (1955) фты Сафійскага унта. У 1920 з бацькамі эмігрыраваў у Балгарыю. У 1956 рэпатрыіраваны ў Казахстан. Настаўнічаў. 3 1963 працаваў у Казахскім унце, з 1974 у АлмаАцінскім інце замежных моў. 3 1981 у Гродзенскім унце. Даследаваў лінгвістычную статыстыку, аўтарства ананімных, у т.л. бел., твораў. Аўтар манаграфіі «Ананімныя аўтары і іх творы» (1988), навуч. дапаможнікаў.
Тв:. Тематнческая бнблнографня работ по лннгвнстнческой статнстнке на русском языке. АлмаАта, 1967; Статнстаческое опнсанне языковых явленнй. Гродно, 1996.
І.Я.Лепешаў.
ЯРМбЛЕНКА Ігар Мікалаевіч (2.1.1932, Мінск — 22.9.1991), бел. вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Акад. (1986, чл.кар. 1972) Нац. АН Беларусі. Др хім. н. (1965), праф. (1967). Сын М.Ф.Ярмоленкі. Скончыў БДУ (1952). 3 1960 у Інце агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы. Распрацаваў гарачатрывалыя валокны, новыя віды паперы, мед. прэпаратаў, фотаматэрыялаў, валакністыя і плёначныя цэлюлозныя і вугальныя іонаабменныя сарбенты, каталізатары, субстраты, спосабы стабілізацыі донарскай крыві.
Тв:. Полученне бесцнтратной кровн с прнмененмем фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.); Новые волокннстые сорбенты меднцннского назначення. Мн., 1978 (у сааўт.); Элементосодержашне угольные волокнмстые матерналы. Мн., 1982 (у сааўт.).
ЯРМрЛЕНКА Мікалай Мікітавіч (17.4.1929, в. Ясяні Брагінскага рна Гомельскай вобл. — 11.6.1999), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сіталаў. Др тэхн. н. (1972), праф. (1973) Скончыў БПІ (1952), дзе і працаваў (з 1972 заг. кафедры, адначасова прарэктар). 3 1976 дырэктар Інта будва і архітэктуры
302 ЯРМОЛЕНКА
Дзяржбуда Беларусі. 3 1978 у Бел. тэхнал. інце. 3 1981 у