• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    –чы, каля аўтамаб. дарогі Мінск—Валожын (2 км). 131 ж., 62 двары (2003). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — 2 царквы: канец 18 ст.; 2я пал. 19 ст. За 600 м на ПдУ ад вёскі гарадзішча.
    
    ЯРЬІЖНЫЯ ЛібДЗІ. я р ы ж к і, я р ы г і, назва некат. катэгорый насельніцтва Расіі 16—18 ст. Суднавыя Я.л.: чорнарабочыя, грузчыкі, бурлакі, весляры на рачных і марскіх суднах; ямскія Я.л.: паганятыя і грузчыкі на ямскіх падводах; земскія Я.л.: ніжэйшыя служкі ў прыказах. Кантынгент суднавых і ямскіх Я.л. фарміраваўся шляхам найму з халопаў, збеглых і збяднелых сялян і пасадскіх людзей. Земскія Я.л. набіраліся з жыхароў сельскіх валасцей. Разгульнае жыццё многіх Я.л. спрычынілася да таго, што ў побыце Я.л. і ярыжкамі сталі называць увогуле п’яніц, шынковую галоту.
    
    ЯРЫЛА, у язычніцкай слав. міфалогіі божаства сонца, вясенняй урадлівасці і плоднасці жанчыны. У зах. славян мае назву Яравіт. Я. ўяўлялі прыгожым юнаком у белай мантыі з вянком веснавых кветак на галаве і жменяй жытніх каласоў, які ездзіў па полі на белым KaHi, даваў святло, цяпло, спрыяў урадлівасці палеткаў. Абрады ў гонар Я. — ярылавічы — на Беларусі выконвалі 27 крас. с. ст. Іх адметная рыса — сімвалічная фігура Я., якою звычайна была маладая дзяўчына ў белым адзенні з вянком на галаве. Вакол Я. вадзілі карагоды, спявалі песні. Існуе меркаванне, што культ Я. ўзнік да вял. перасялення славян у 6 ст. н.э. У Суздальскім летапісцы ўпамінаецца назва ідала — Ярун. У часы хрысціянства Я. заменены святым Юрыем (Георгіем). У бел. фальклоры зафіксаваны П.Шпілеўскім у сярэдзіне 19 ст. Трансфармаваны культ Я. захаваўся ў юраўскіх песнях і абрадах (тураўскі карагод з караваем, песні «Пажарам дуб’е гарэла...», «Разгарэўся Юр’еў конь...» і інш.), у абрадах пахавання Я., «стралы», у купальскіх і русальных песнях, абрадах, карагодах і гульнях («А мы проса сеялі...», «А мы ляда капалі...», «Чурыла» і інш.).
      Літ:. Мванов В.В., Топоров В.Н. Мсследовання в областн славянскнх древностей. М., 1974; Соколова В.К. Весеннелетнме календарные обряды русскмх, украннцев н белорусов. 19 — начало 20 в. М., 1979; Р ы б а к о в Б.А. Язычество древннх славян. М., 1981. М.Ф.Піліпенка, А.Ю.Лозка.
    
    ЯР^ВА, вёска ў Пастаўскім рне Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Крулеўшчызна—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 9 км на 3 ад г. Паставы, 259 км ад Віцебска. 279 ж., 112 двароў (2003). Базавая школа, бка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    
    ЯСЕЛЬДА 307
    
    ЯРЭМІЧЫ, вёска ў Карэліцкім рне Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 18 км на У ад г.п. Карэлічы, 212 км ад Гродна, 33 км ад чыг. ст. Гарадзея. 310 ж., 123 двары (2003). Цэх па вытвсці макаронных вырабаў, лясніцтва. Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла рэвалюцыянераўпадпольшчыкаў, магіла ахвяр фашызму, помнік у гонар партызан. Помнікі архітэктуры: СвятаУшэсцеўская царква (1867), СпасаПраабражэнская царква (1871), капліца (2я пал. 19 ст.). Каля вёскі — паселішчы эпохі неаліту і бронз. веку.
      У 17—18 ст. мястэчка ў Навагрудскім пав., належала Хадкевічам; у 1647 у ім 47 дымоў. У 1768 дзейнічала рачная прыстань, пабудавана драўляная царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у 1799 — 81 гаспадарка. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1862 адкрыта прыходская школа (пазней ператворана ў нар. вучылішча), 2класная царк.прыходская жаночая школа. У 1897 у мястэчку 797 ж., 122 двары, валасное праўленне, нар. і царкоўнапрыходскае вучылішча, царква, сінагога, яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, 6 крам, карчма; з 1912 працавала крэдытнае тва. У маі 1920 польскія вайск. ўлады расстралялі 15 удзельнікаў Ярэміцкага падполля. 3 1921 у складзе Польшчы, 613 ж., 134 двары, школа, пошта. У 1921—26 цэнтр гміны Навагрудскага пав., потым у Турэцкай гміне Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Мірскага, з 17.12.1956 Карэліцкага раёна. У Вял. Айч. вайну 4.11.1941 ням. фашысты расстралялі 97 жыхароў, у вер. 1943 часткова спалілі вёску. У.У.Бянько.
    
    ЯР&МЧА, горнакліматычны курорт на Украіне, у ІванаФранкоўскай вобл., на р. Прут. Размешчана на схілах Укр. Карпат на выш. 665 м над узроўнем мора. Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродныя лек. фактары — мяккі клімат, чыстае горнае паветра. Санаторый для хворых на розныя формы туберкулёзу, у т.л. актыўныя. У некат. санаторыях лечаць хворых на рэўматызм, нерв. сістэму і інш. Турбазы, дамы адпачынку, пансіянаты. Музей партыз. злучэння СА.Каўпака — С.В.Руднева і помнік у яго гонар.
    
    ЯСАВЕЕЎ Марат Гумеравіч (н. 23.3.1949, г. Маладзечна Мінскай вобл ), бел. геолаг і гідрагеолаг. Др геолагамінералагічных н. (1998), праф. (1999). Скончыў Кіеўскі унт (1971). 3 1974 у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі, з 1999 у БДУ, з 2003 дэкан фта прыродазнаўства ў Бел. дзярж. пед. унце. Навук. працы па геалогіі, гідрагеалогіі і экалагічнай геалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
       Тв '. Перспектнвы подземного захоронення промышленных отходов на террмторнн Белорусской ССР. Мн., 1989 (у сааўт.); Мннеральные воды Беларусн. Мн., 1994 (у сааўт.); Геологня я полезные нскопаемые крнсталлнческого фундамента н ннжней частн платформенного чехла. Мн., 1996 (у сааўт.); Подземные воды Беларусм. Мн., 1998 (у сааўт.).
    
    
    ЯСАК (цюрк.), 1) у Рускай дзяржаве 16—18 ст. падатак, які збіралі на карысць казны з нярускіх народаў Паволжа і Сібіры. Вядомы з часоў манголатат. няволі як дзесяцінная даніна з падуладных народаў; быў сведчаннем падданства. Важная крыніца даходаў у бюджэце Расіі. Я. бралі футрам (іншы раз жывёлай), з канца 17 ст. — грашыма. 2) У кунгурскіх татар і башкіраў Я. быў пазямельным паборам, у некат. народаў Сібіры — пагалоўным. Вандроўныя народы абкладваліся Я. да 1917.
    
    ЯСАКАР, дрэвавая расліна; гл. ў арт. Таполя.
    
    ЯСЕВА Ніна Мікалаеўна (н. 4.3.1938, в. Кравец Падляскага ваяв., Польшча), бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1956). У 1958—93 салістка хору Бел. тэлебачання і радыё, кіраўнік жан. квартэта і актэта пры хоры. Валодае мяккім голасам прыемнага тэмбру, тэмперыраванай інтанацыяй, высокай вак. тэхнікай. Выканаўца сольных партый у вак. творах, у т.л. «Тры птушкі» М.Равеля, «Ціхая мелодыя» С.Рахманінава і інш., бел. нар. песень, у т.л. «Ой, не шумі ты, гаю» ў апр. Ю.Семянякі, «Ляцелі гуселькі» ў апр. Г.Вагнера і ІНШ. Дз.М.Жураўлёў.
    
    ЯСЕЛКА. назва бел. тра батлейкавага тыпу; самая даўняя і кансерватыўная яго форма; таксама назва скрынкі з нерухомымі лялькамі — правобраз і папярэдніца батлейкавага тра (гл. Батлейка). Вядома пераважна ў зах. частцы Беларусі. Назву атрымала ад ясляў (прыстасаванне для корму жывёлы ў хляве), дзе, паводле біблейскага падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Уяўляла адкрытую скрынку накшталт 1павярховага доміка без пярэдняй сцяны з лялькамі, якая выстаўлялася ў час богаслужэння на Каляды ў храмах. Пры дапамозе лялек стваралася панарамная статычная кампазіцыя — сцэны на адну з біблейскіх тэм (нараджэнне Хрыста, пакланенне вешчуноў і г.д ). Паказы суправаджаліся звычайна спяваннем рэліг. вершаў, кантаў і псальмаў. Часам Я. аздаблялі дэкарат. дэталямі, промнямі каляднай зоркі з каляровай паперы ці кардону, якія ўваходзілі ў атрыбутыку нар. калядных тэатралізаваных прадстаўленняў.
      Літ '. Б а р ы ш а ў Г.І., С а н н і к а ў А.К. Беларускі народны тэатр «батлейка». Мн., 1962; Каладзінскі М.А. Батлейка // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1; Народны тэатр. Мн., 1983; Б а р ы ш е в Г.Н. Театральная культура Белорусснн XVIII в. Мн., 1992; Я го ж. Батлейка. Мн., 2000.
    
    ЙСЕЛЬДА, Я с о л ь д а, рака ў Бярозаўскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім і Пружанскім рнах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяйь (бас. р. Дняпро). Даўж. 250 км, пл. вадазбору 7790 км². Пачынаецца з Дзікага балота
    
    
    меліярац. каналам за 4 км на Пн ад в. Клепачы Пружанскага рна, вусце каля в. Качановічы Пінскага рна. Цячэ ў вярхоўі па Прыбугскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкага Палесся праз азёры Спораўскае і Мотальскае. Асн. прытокі: канал Вінец (справа), Жыгулянка, Агінскі канал (злева). Густата рачной сеткі 0,47 км/км². Даліна невыразная, месцамі трапецападобная, шыр. 2—4 км, найб. шыр. 6—8 км. Схілы спадзістыя, выш. 2—8 м, парэзаныя сеткай асушальных каналаў, далінамі дробных рэк і ручаёў. Пойма двухбаковая, забалочаная, куп’істая, каля рэчышча павышаецца; у сярэднім цячэнні шыр. 0,8 — 1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. У разводдзе затапляецца на тэрмін ад 2 да 4 месяцаў на глыб. 0,7—1,5 м; шыр. разліву ў вусці да 30 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км і на тэр. Бярозаўскага рна ад в. Сялец да в. Стрыгін на працягу 15 км каналізаванае. На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, шыр. 10—40 м, найб. 80 м (каля в. Купяцічы Пінскага рна). Берагі нізкія, забалочаныя, пасля ўпадзення р. Жыгулянка стромкія, месцамі абвалаваныя, выш. да 1 м. Жыўленнс мяшанае, пераважна снегавое. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 50% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з канца сак. да 1й паловы мая (звычайна 75 сут, часам да 115 сут). Сярэдняя выш. пад’ёму над межанным узроўнем ад 1,5—1,7 м у вярхоўі да 2,5 м у ніжнім цячэнні, найб. адпаведна 1,7 і 3,1 м. Працягласць летнеасенняй межані ад 3 да 6,5 мес. Зімовая межань параўнальна ўстойлівая, у асобныя гады ўзроўні зімовых паводак перавышаюць узроўні веснавога разводдзя. Замярзае ў пачатку снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2—3 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35,8 м³/с, найб. каля в. Сінін Пінскага рна 573 м³/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956). Я. ўваходзіць у водную сістэму, якая злучае басейны рэк Прыпяць і Нёман Агінскім каналам. У пойме Я. наліўное вадасх. Сялей. Рака судна
    
    
    
    
    
    308 ЯСЕЛЬДЗІНСКАЕ
    
    ходная ад вусця да моста на дарозе Пінск—Лагішын. Водапрыёмнік меліярац. сістэм. На рацэ г. Бяроза.
    А.А.Макарэвіч.
    
    ЙСЕЛЬДЗІНСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЁННЕ, адна з назваў нараўскага зледзянення.
    
    ЙСЕНЕЦ, рака ў Жытомірскай вобл. на Украіне і ў Ельскім рне Гомельскай вобл., правы прыток р. Славечна (бас. р. ПÑ