Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°і 1794 прадухіліў пагрозу заняцця Вільні рас. войскамі, якія 7.5.1794 пацярпелі паражэнне ад яго дывізіі каля в. Паляны (Ашмянскі рн). У 2й пал. мая дывізія Я. ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі (каля Іўя). 4.6.1794 Т.Касцюшка адхіліў Я. ад кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі як радыкала. Я. выехаў у Варшаву. 15.7.1794 прызначаны камандуючым войскам на мяжы з Жамойцю і ўздоўж ракі Нараў
на Беласточчыне. Узнагароджаны Касцюшкам у Гродне пярсцёнкам «Айчына свайму абаронцу» і прызначаны камандзірам дывізіі ў войску ВКЛ. 3 20.10.1794 у Варшаве. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы). Меў паэт. здольнасці. Творчасць напачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму. У сярэдзіне 1780х г. звярнуўся да сац. тэматыкі, яго творы набылі паліт. характар. Аўтар «іроікамічнай» паэмы «Спрэчкі» (1788—92), паэмы «Цянця» (абедзве часткова апубл. ў «Тыгодніку Віленьскім» у 1819). Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выдадзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі».
Літ.: Грыцкевіч А.П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. Bacon. 1994. № 1; Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Мн„ 1994; К е 1 е г I. Poezja Jakuba Jasihskiego Wroclaw, 1952. А.П.Грыцкевіч.
ЯСКАВІЧЫ, вёска ў Салігорскім рне Мінскай вобл., на р. Морач. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 37 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 163 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Мікашэвічы (2 км). 465 ж., 195 двароў (2003). Ляснійтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан і сав. воіна, магіла ахвяр фашызму.
ЙСКАКІШЫНЁЎСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, стратэгічная наступальная аперацыя сав. войск 2га Укр. (камандуючы ген. арміі РЯ.Маліноўскі) і 3га Укр. (камандуючы ген. арміі Ф.І. Талбухін) франтоў ва ўзаемадзеянні з караблямі Чарнаморскага флоту, Дунайскай ваен. флатыліі ў Вял. Айч. вайну 20— 29.8.1944. Мэта аперацыі —акружыць і ліквідаваць у рне Ясы, Кішынёў, Бендэры ням.фаш. і рум. войскі групы армій «Паўд. Украіна» (камандуючы ген.палк. Г.Фрыснер). Для правядзення аперацыі з сав. боку прыцягвалася 1,25 млн. чал., 16 тыс. гармат і мінамётаў, 1870 танкаў і самаходных артыл. установак, 2200 баявых самалётаў (з улікам авіяцыі флоту). Ім процістаялі 900 тыс. чал., 7,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 400 танкаў і штурмавых гармат пры падтрымцы 810 ням. і рум. самалётаў. У складзе сав. войск знаходзілася 1я рум. добраахвотніцкая пях. дывізія імя Т.Уладзімірэску. Дзеянні франтоў каардынаваў Маршал Сав. Саюза С.К.Цімашэнка. 20 жн. войскі 2га Укр. фронту з раёна на ПнЗ ад Ясаў, а войскі 3га Укр. фронту з раёна Ціраспаля пачалі наступленне. Да 23 жн. завершана аператыўнае акружэнне кішынёўскай групоўкі войск праціўніка (18 ням. дывізій) і 3й рум. арміі, якая на наступны дзень спыніла супраціўленне. 23 жн. пачалося Народнае ўзброенае паўстанне
310 ЯСКЕВІЧ
Ў Румыніі 1944. Румынія выйшла з вайны на баку фаш. блока і 24 жн. абвясціла вайну Германіі. Працягваючы настушіенне, сав. войскі да 29 жн. разграмілі 22 ням. дывізіі. У выніку Я.К.а. вызвалена ўся Малдавія, Румынія выступіла на баку саюзнікаў па антыгітлераўскім блоку; настаў крах ням. абароны на паўд. крыле сав.герм. фронту, карэнным чынам змянілася ваен.паліт. становішча на Балканах на карысць саюзнікаў. За гераізм у час аперацыі ў ліку іншых ураджэнцам Беларусі А.В.ТТетрушэўскаму прысвоена званне Героя Сав. Саюза, а С.Ф.Шутаў стаў Героем Сав. Саюза ў другі раз.
Літ.: йсторня второй мнровой войны, 1939—1945. М„ 1978. Т. 9. С. 97—100; ЯсскоКншнневскне Канны. М., 1964; Антосяк А.В..В боях за свободу Румыннн. М., 1974; йсторня войн. Ростов н/Д; М., 1997 Т. 3. С. 176. В.А.Юшкевіч.
ЯСКЁВІЧ Алена Аляксандраўна (н. 10.6.1967, Мінск), бел. філолаг, журналіст, пісьменніца. Дачка А.Яскевіча Др філал. н. (2003), Скончыла БДУ (1989). 3 1990 у Інце лры Нац. АН Беларусі. Даследуе традыцыі бел. і слав. гуманітывістыкі. Аўтар манаграфій «Творы Францыска Скарыны; Жанравая структура, філасофскія погляды, мастацтва слова» (1995), «Старабеларускія граматыкі: Да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці» (1996), «Абранне Вечнасці: Універсалізм традыцый і гістарызм сучаснасці» (1999), «Спрадвечная Ахоўніца Беларусі: Духоўныя пошукі старабеларускага этнасу ў гістарычных даляглядах» (2000), «Падзвіжнікі і іх святыні: Духоўная культура старажытнай Беларусі» (2001) і інш. Піша вершы.
7в.: Старабеларускія лексіконы: «Лекснсь сі толкованіемь словенскіх мові просто», «Лекснс...» Л.Зізанія, «Снноннма славеноросская». Мн., 1992; Словам скароны свет. Мн., 1995; Праблема цэласнасці старабеларускай філалогіі XVI—XVII стагоддзяў: адзінства экзэгезы і герменеўтыкі. Мн., 1996; Спадчына Івана Ужэвіча і славянскія літаратуры Мн 1998.
ЯСКЁВІЧ Алесь (Аляксандр Сямёнавіч; н. 12.6.1934, в. Ушакі Чэрыкаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. літаратуразнавец, біблеіст. Др філал. н. (1992). Скончыў БДУ (1958). У 1958—60 журналіст. 3 1964 у Інце лры Нац. АН Беларусі. Даследуе маст.філас. аспект творчасці бел. пісьменнікаў, сувязі фальклору і лры, структуру маст. твора, рытму мовы, прозы і верша, псіхалогію творчасці і індывідуальнасць пісьменніка, праблемы творчага метаду, жанру і стылю, літ. і біблейскага перакладу, пытанні скарыназнаўства, «нашаніўскага» адраджэння і інш. Аўтар манаграфій і літ.крыт. кн. «Карані маладога дрэва» (1967), «Ад слова — да вобраза» (1968), «Грані майстэрства» (1974), «У свеце мастацкага твора» (1977), «Выхад за круг» (1985), «Станаў
ленне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), «Сумежжа» (1994), «Біблейскі пераклад: Аб духоўнай паэзіі» (1998), «Прырода ў святле Бібліі» (на рус. мове, 2003). Адзін з аўтараў кн. «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (1972, з В.Каваленкам, М.Мушынскім), «Пытанні паэтыкі» (1974, з В.Жураўлёвым, I Шпакоўскім), «Нараджэнне новага мастацтва» (1980, з Л.Гараніным, А.Матрунёнкам), «Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.» (т. 3—4, 2001—2002).
Тв.: Рнтмнческая органнзацня художественного текста. Мн„ 1991; Бнблня: переводы, язык. Мн., 1999. І.П.Чыгрын. ЯСКЁВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 1.9.1949, в. Сабалі Брагінскага рна Гомельскай вобл.), бел. спявак (барытон). Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыў Веймарскую кансерваторыю (Германія, 1975). 3 1970 саліст ансамбля песні і танца Групы сав. войск у Германіі, з 1976 — Ансамбля песні і танца Узбр. сіл Беларусі, з 1991 — Ансамбля песні і танца Паўн. групы войск (у Польшчы), з 1992 — узорнапаказальнага аркестра Узбр. Сіл Расіі ў Зах. групе войск. 3 1994 саліст Гал. ваен. аркестра Узбр. Сіл Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру шырокага дыяпазону. У рэпертуары нар. бел. і рус. песні, класічныя творы, творы бел. і інш. кампазітараў.
ЯСКЁВІЧ Ядвіга Станіславаўна (н. 26.9.1949, г. Барысаў Мінскай вобл ), бел. філосаф, педагог. Др філас. н. (1992), праф. (1994). Чл.кар. Акадэміі адукацыі (1999). Скончыла БДУ (1974), дзе і працуе з 1979 (з 1998 у Рэсп. інце Вышэйшай школы БДУ: заг. кафедры, з 2001 адначасова прарэктар). Навук. працы па філасофіі і метадалогіі паліт. навукі, сац. і паліт. філасофіі. Адзін з
Ясколка. 1 — звычайная; 2 — альпійская; 3 — Біберштэйна.
аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па сац. філасофіі, сацыялогіі, логіцы, правах чалавека, этыцы, рэлігіязнаўстве і інш.
Тв:. Определення н нх роль в научном познаннн. М., 1986; В понсках ндеала строгого мышлення Мн., 1989; Аргументацня в науке. Мн., 1992; Полнтнческнй рнск в контексте глобалнзацнн мнровой нсторнн. Мн., 2001; Постнженме нсторнн: онтологнческнй й гносеолошческнй подходы. Мн., 2003 (у сааўт.); Человек. Обшество. Государство. Мн., 2003; Біюмедншінская этнка. Мн., 2003 (у сааўт.); Современная наука: ценностные орнентнры. 2 нзд. Мн., 2003 (у сааўт.).
ЯСКІ МІРНЫ ДАГАВбР 1791, дагавор, які завяршыў рус.тур. вайну 1787—91 (гл. Рускатурэцкія войны 17— 19 cm.). Папярэднія перагаворы ўзначальвалі з рас. боку РА.Пацёмкін, потым А.А.Безбародка, з турэцкага — вял. візір Юсуфпаша. Падпісаны 29.12.1791 (9.1.1792) у г. Ясы. Паводле дагавора Турцыя прызнала далучэнне да Расіі Крыма (абвешчана рас. урадам у 1783), адмовілася ад прэтэнзій на Грузію. Да Рас. імперыі адышлі землі паміж Паўд. Бугам і Днястром, па якім прайшла мяжа; на Каўказе адноўлена мяжа па р. Кубань. Дагавор замацаваў за Рас. імперыяй усё Паўн. Прычарнамор’е, садзейнічаў узмацненню яе паліт. пазіцый на Каўказе і Балканах.
Літ:. Андреев А. йсторня Крыма. М., 2000.
ЯСКбЛКА, вагавінка (Cerastium), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 3 віды Я : звычайная (С. holosteoides), палявая (С. arvense), пяцітычынкавая (С. semidecandrum). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог, у пасевах. Інтрадукаваны Я.: альпійская (С. alpinum), Біберштэй
ЯСПЕРС 311
на (С. biebersteinii), буйнакветная (С. grandiflorum), лямцавая (С. tomentosum), пурпурная (С. purpurescens).
Адна і шматгадовыя травяністыя, пераважна апушаныя расліны выш. да 40 см. Сцёблы сцелістыя. Лісце суцэльнае, ланцэтапалобнае. Кветкі белыя, сабраныя ў паўпарасонік, радзей адзіночныя. Плод — каробачка. Дэкар. расліны, некат. — пустазелле.
ЙСНА, Я з н а, возера ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, каля в. Пад’язна, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,73 км², даўж. 2,5 км, найб. шыр. 530 м, найб. глыб. 9,7 м, даўж. берагавой лініі 8,8 км. Пл. вадазбору 35,3 км². Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ; яе схілы выш. 10—12 м, на 3 стромкія, астатнія спадзістыя, пясчаныя, пад лесам, месцамі разараныя. Абразійны уступ выш. 1,5—з м. Берагавая лінія ўтварае паўд., паўд.зах. і паўн.ўсх. плёсы. Берагі выш. 0,3—0,6 м, пясчаныя, параслі хмызняком, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і ілістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найб. глыбіні ў паўн.ўсх. плёсе. У паўд.зах. плёсе востраў пл. 1 га. Слаба зарастае, шыр. паласы зарастання да 60 м. Злучана ручаямі з азёрамі Белае і Малая Бароніца.
ЯСНбТКА (Lamium), род кветкавых раслін сям. ясноткавых (губакветных). Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. На Беларусі 5 відаў Я.: белая, або глухая крапіва (L. album; нар. назвы белая крапіва, мядоўнік, шанта), гібрыдная (L. hybridum), сцёблаабдымная (L. amplexicaule), плямістая (L. maculatum), пурпурная (L. purpureum; нар. назва шанта чырвоная). Трапляюцца каля жылля, у садах, парках, на пустках, сметніках.
Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см. Маюць доўгія паўзучыя кÐ