Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
мана), Дон Карлас («Дон Карлас» Ф.Шылера), Карандышаў, Нарокаў («Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Мармеладаў («Злачынства і кара» Ф.Дастаеўскага) і інш. Паставіў спектаклі «Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа (1958), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Вей, ветрык!» Я.Райніса (1968), «Качынае паляванне» А.Вампілава (1976), «Калі жанчыны мераюцца сіламі» Г.Брыгадэрэ (1989), «Радзіма» Г.Зудэрмана (1992), «Дом трох дачок» А.Вільнера і Х.Рэйхерда (1993; аперэта), «Напалеон I» Ф.Брукнера (1996), «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса (1996), «Запрашэнне ў замак» Ж.Ануя (2000) і інш.
Літ:. D z е n е L. Mana versija par Alfredu JaunuJanu. Riga, 1979.
ЯЎПАЦІЙ КАЛАЎРАТ, Я ў n a ц i й Львовіч Калаўрат, легендарны рус. асілак, разанскі баярын, які ў 1237—38 гераічна змагаўся супраць манголатат. заваёўнікаў. Пра яго подзвіг расказвае стараж.рус. «Аповесць пра спусташэнне Разані Батыем» (1я пал. 14 ст.), якая ўвайшла ў шэраг пазнейшых рус. летапісаў. Паводле «Аповесці», Я.К. у 1237 выконваў даручэнне свайго князя ў Чарнігаўскай зямлі. Даведаўшыся пра нашэсце Батыя, ён спешна вярнуўся ў Разань, але застаў
толькі папялішчы знішчанага горада. Сабраўшы 1700 воінаў («храбраў»), ён кінуўся наўздагон за Батыем, каб «выпіць смяротную чашу» разам з князямі, што загінулі ў Разані. Дагнаўшы манголататараў у Суздальскай зямлі, напаў на іх лагер і прычыніў ім значныя страты. Паводле «Аповесці», Я.К. і «храбры» біліся адзін з тысячай, а два з цьмою (10 тыс. чал.). Батый накіраваў супраць іх сваіх лепшых воінаў, але Я.К. рассек напапалам Хастаўрула, швагра Батьы, і забіў яшчэ многіх манголатат. асілкаў. Калі з дапамогай кідальных машын Я К усё ж быў забіты, Батый, уражаны яго мужнасцю і сілай, аддаў цела асілка «храбрам», якім загадаў захаваць жыццё і волю. М.Г.Нікіцін.
ЯЎрАеЎ Рувім Янкелевіч (13.9.1914, г. Марыупаль, Украіна — 5.8.1987), бел. артыст оперы (барытон). Засл. арт. Беларусі (1964). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1937—41), скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1943). У 1945—70 саліст, адначасова з 1963 асістэнт рэжысёра Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Валодаў прыгожым, рухомым голасам шырокага дыяпазону. Найб. ярка яго талент выявіўся ў партыях камічных персанажаў. Сярод створаных ім вобразаў: яфрэйтар Ліпке, Марэк («Дзяўчына з Палесся», «Алеся» Я.Цікоцкага), Якуб («Надзея Дурава» А.Багатырова), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Ротны, Зарэцкі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Скула («Князь Ігар» А.Барадзіна), Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба). Дз.М.Жураўлёў.
ЯЎР^І (саманазва й е г у д ы м), этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з розных субэтнічных груп, мае адзіную этн. свядомасць і аб’яднана агульным паходжаннем ад стараж. іудзеяў; асн. насельніцтва Ізраіля (5017 тыс. чал.; 2003). Жывуць таксама ў ЗІПА (5835 тыс. чал.; 1992), Рас. Федэрацыі (551 тыс. чал ), Францыі (535 тыс. чал.), Украіне (487 тыс. чал.), Канадзе (325 тыс. чал.) і інш. На Беларусі 27 810 чал. (перапіс 1999). Агульная колькасць каля 14 млн. чал. (1998). Гавораць на мовах іўрыт, ідыш і на інш. мовах свету (у дыяспары). Вернікі — іудаісты. У дыяспары маюць падзел на ашкеназаў, сефардаў і інш.
Як этнас Я. сфарміраваліся на тэр. Палесціны ў канцы 2га тыс. да н.э. Пасля захопу Ізраільскага і Іудзейскага царстваў Асірыяй, Вавілоніяй і Рымам у 1 ст. н.э. б. частка Я. была выселена са сваёй этн. тэрыторыі. Рассяляліся па Рым. імперыі, пазней па інш. краінах. У 10—13 ст. сталі рассяляцца па стараж.рус. княствах, дзе сфарміраваліся ў славянамоўную субэтн. групу — кенаанітаў.
На тэр. Беларусі вядомы з канца 14 ст., іх першыя абшчыны існавалі ў Брэсце і Гродне. У 14—15 ст. на Беларусі стала рассяляцца з Германіі больш шматлікая субэтнічная яўр. група — ашкеназы з мовай ідыш, якія пазней цалкам асімі
лявалі кенаанітаў. У 16 ст. аформілася абшчынная форма яўр. самакіравання — кагал. Вышэйшы орган — ваады — з’езды рабінаў і кагальных прадстаўнікоў (у ВКЛ — Літоўскі ваад). Пасля далучэння ўсх. часткі Рэчы Паспалітай да Рас. імперыі (канец 18 ст.) усе зах. губерні (у т.л. бел.) былі ўключаны ў мяжу аселасці Я. У 1676 на тэр. Беларусі налічвалася 32 тыс. Я., у 1766 — 157,2 тыс., у 1897 — 890 тыс. Большасць Я. жыла ў гарадах і мястэчках (асн. тып паселішча Я.). Займаліся рамёствамі, гандлем, прадпрымальніцтвам, ліхвярствам. Да сярэдзіны 19 ст. Я. захоўвалі традыц. лад жыцця. Рэлігія (іудаізм) моцна ўплывала на побыт Я., вызначала грамадскія і сямейныя паводзіны. 3 19 ст. на Беларусі існавалі буйныя ешыботы ў Валожыне, Міры і інш. Жыллё амаль не адрознівалася ад звычайных гарадскіх дамоў. Этн. спецыфіка выяўлялася ў культавым дойлідстве. Пасля скасавання мяжы аселасці (1917) на мове ідыш пашырыўся выпуск кніг, газет і часопісаў, вялося навучанне, былі аддз. ў музеях, працавалі тэатр. трупы і інш. У 1921 дэкрэтам ЦВК Беларусі мова ідыш была абвешчана адной з дзярж. моў на тэр. Беларусі. Адкрыліся 3 яўр. пед. тэхнікумы, Інт яўр. пралет. культуры, яўр. аддз. і секцыі ў тэхнікумах і ВНУ. Я. сталі вылучаць у органы ўлады. У канцы 1930х г. формы нацкульт. аўтаноміі Я. на Беларусі былі скасаваны. У Вял. Айч. вайну яўр. насельніцтва панесла вял. страты з боку ням.фашысцкіх захопнікаў. У 1950 — 1й пал. 1980х г. колькасць Я. на Беларусі скарачалася за кошт міграцый і асіміляцыйных працэсаў: у 1959 на Беларусі жыло 150 тыс. Я., у 1979 — 135 тыс., у 1989 — 112 тыс. 3 1991 на Беларусі дзейнічае Саюз бел. яўр. грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Выдаюцца газ. «Авнв» («Вясна», з 1992, Мінск), альманах «Мішпоха» («Сям’я», з 1995, Віцебск; абодва на рус. мове). Існуюць яўр. калектывы нар. самадзейнасці.
Літ.: Краткая еврейская энцнклопедня. Т. 1—10. Йерусалнм, 1976—2001; Скнр А. Еврейская духовная культура в Беларусн. Мн., 1995; йоффе Э.Г. Страннцы нсторнн евреев Беларусн. Мн., 1996; Я г о ж. По достоверным нсточпнкам: Еврен в нсторнм городов Беларусн. Мн., 2001: Я го ж. Белорусскяе еврен: Трагедня н геронзм. 1941—45. Мн., 2003; Еврем: По странмцам нсторнв. Мн., 1997; Еврен Беларусв; йсторня н культура: Сб. статей. Вып. 1—6. Мн., 1997—2001; Ф у н к Ю В Еврен Беларусн в конце 19 — начале 20 вв. Мн., 1998; Солженнцын А.й. Двестн лет вместе (1795—1995). Ч. 1—2. М., 2001—2003; Анвшенко Е. Еврен Белорусской губерннм: йст. очерк я док. Мн., 2002. Э.Р.Іофе, П.У.Церашковіч.
ЯЎРЭІНАЎ Іван Міхайлавіч (?—1724), расійскі і*еадэзіст і падарожнік. Вучыўся ў Маск. школе матэм. і навігацкіх навук, у Марской акадэміі ў Пецярбургу (да 1718). Па распараджэнні Пятра 1 удзельнічаў (з Ф.Ф.Лужыным) у картаграфаванні Камчаткі і Курыльскіх авоў.
ЯЎРЭЙСКАЯ 317
Літ:. Е в т е е в О.А. Первые русскме геодезнсты на Тмхом океане. М., 1950; Е р м о ленко В.А. Евреннов Й.М.: К 275летмю co дня смертн // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1999. № 2.
В.А.Ярмоленка.
ЯЎРЙІНАЎ Мікалай Мікалаевіч (25.2.1879—7.9.1953), расійскі рэжысёр, драматург, тэарэтык і гісторык тэатра. Скончыў Пецярб. вучылішча правазнаўства (1901), вучыўся ў Пецярб. кансерваторыі (клас М.РымскагаКорсакава). У 1907 адзін з заснавальнікаў «Старадаўняга тэатра», у 1909 — «Вясёлага тэатра для пажылых людзей» (з ФФ.Камісаржэўскім). У 1910—14 рэжысёр тра «Крывое люстэрка». Паставіў свае п’есы «Школа этуалей» (1911), «Кулісы душы» (1912), «Кухня смеху» (1913), «Чацвёртая сцяна» (1915), «Самае галоўнае» (1921). У 1925 эмігрыраваў у Францыю, з К.РошчынайІнсаравай і С.Ліфаром стварыў Тр рус. драмы. Сярод пастановак: «Тэатр вечнай вайны» (1929), «Я іншай такой краіны не ведаю» (1939; аўтар абодвух Я ), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1935), «Спектакль Казьмы Пруткова» (1938), «Нічога падобнага» Н.Тэфі (1939), «Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і М.Салаўёва (1943—44). Як драматург і рэжысёр імкнуўся да малых форм (тэатр. пародыі, арлекінады, фарсу), ствараў дасціпнае і эфектнае відовішча. Аўтар прац «Уводзіны ў манадраму» (1909), «Паходжанне драмы» (1921), «Тэатр як такі» (1923), «Прыгонныя акцёры» (1925), «Гісторыя рускага тэатра» (1955) і інш.
ЯЎР^ІНАЎ Эдуард Уладзіміравіч (н. 13.6.1928, в. Сапажкі Кармянскага рна Гомельскай вобл.), расійскі вучоны ў
Э.У Яўрэінаў.
галіне інфарматыкі; адзін са стваральнікаў паралельнай тэхналогіі апрацоўкі інфармацыі. Чл. Міжнар. (1993) і Еўрап. (1999, прэзідэнт) акадэмій інфарматызацыі. Др тэхн. н. (1968), праф. (1972). Засл. дз. н^в. Рас. Федэрацыі (1991). Скончыў Маскоўскі электрамех. інт (1950). У 1959—72 у Інце матэматыкі Сібірскага аддз. AH СССР, у 1977—93 у Маскоўскім тэхн. унце сувязі і інфарматыкі. 3 1999 у Вельгіі. Навук. працы ў галіне інфарматыкі, дыскрэтнай матэматыкі, камп’ютэрных сістэм, лічбавага электроннага мадэліравання, аддаленага тэлекіравання, камунікацый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.: Прнмененне электронных вычнслнтельных машнн в нсслелованнн пнсьменнос
тн древннх майя. Т. 1—4. Новоснбнрск, 1961—69 (разам з Ю.Г.Косаравым, В.А.Усцінавым); Распределенная обработка ннформацнн н распределенные вычнслнтельные снстемы. М., 1983; Ннформацнологня сред, структур н бнокомпьютерных снстем. М., 1996. М.М.Касцюковіч.
ЯЎРЭЙСКАЕ ПІСЬМб, пісьмо яўрэяў, якія карыстаюцца мовамі іўрыт, ідыш, ладзіна (або худэсма — яўр.ісп. мова) і інш. Склалася на аснове фінікійскага пісьма. Даўняе Я.п. (паўн.семіцкае) існавала да 6 ст. да н.э. Яго паступова выцесніла арамейскае пісьмо (4 ст. да н.э.), з якога ў 4—2 ст. да н.э. развілося новае Я.п., т.зв. квадратнае, што ўжываецца ў мовах іўрыт і ідыш. У 8 ст. да н.э. выпрацавана скарапіснае Я.п., пакладзенае ў аснову сучаснага рукапіснага Я.п. У 11 ст. створана т.зв. рабінскае Я.п. (спрошчанае квадратнае), якім пі
Да арт. Яўрэйскае пісьмо. Яўрэйскі алфавіт.
шуцца каментарыі да Старога запавету і рэліг.юрыд. творы. Да 7 ст. н.э. ў Я.п. галосныя не вылучаліся, з 7 ст. яны сталі абазначацца дыякрытычнымі знакамі, у ідышы — літарамі і знакамі. Літары не падзяляюцца на вял. і мальы. Кірунак пісьма справа налева.
Літ.: Дяркнгер Д. Алфавнт: Пер. с англ. М., 1963; Тайны древннх пнсьмен: Сб. переводов. М., 1976; Павленко Н.А. Нсторня пнсьма. Мн., 1987.
ЯЎРЙЙСКАЯ АЎТАНбМНАЯ ВбБЛАСЦЬ У Рас. Федэрацыі; на Пд Д.Усходу. На Пд мяжуе з Кітаем. Утворана 7.5.1934. Пл. 36 тыс. км². Нас. 197 тыс. чал. (2000), гарадскога 67%. Цэнтр — г. Бірабіджан. Размешчана на левабярэжжы р. А