Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°рэнішчы, утвараюць зараснікі. Сцёблы граністыя. Лісце супраціўнае, суцэльнае (лісце Я. белай падобнае на лісце крапівы — адсюль другая назва). Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, чырв., у пазушных кальчаках, сядзячыя. Плод — арэшак. Харч., лек., дэкар., меданосныя расліны, некат. пустазелле.
ЯСНбТКАВЫЯ (Lamiales), парадак двухдольных раслін. 3 сям. — вербенавыя, ясноткавыя і балотнікавыя Больш за 300 родаў, каля 8 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 60 дзікарослых і шэраг інтрадукаваных Biflay з родаў базілік, вербена, гарлянка, душыца, кадзіла, сардэчнік, шалфей і інш.
Травы, паўкусты, радзей кусты, ліяны і дрэвы. Лісце пераважна супраціўнае, простае, без прылісткаў. Кветкі ў суквеццях, няправільныя, вяночак злучанапялёсткавы, часта двухгубы, адсюль другая назва — губакветныя. Плод — касцянка або 4арэшак. Большасць Я. эфіраалейныя расліны. Шэраг відаў {лаванда, мята, размарын, йіалфей, маяран і інш.) ужываюць як прыправу, выкарыстоўваюць у парфумерыі, медыцыне (мята, сардэчнік), атрымліваюць эфірныя (лаванда, размарын) або тлустыя тэхн. алеі (лялеманцыя, перыла'). Харч., тэхн., лек., меданосныя, дэкар. расліны.
Літ.: Жнзнь растеннй. Т. 5, ч. 2. Цветковые растення. М., 1981.
ЯСбЛЬДА, другая назва р. Ясельда ў Бярозаўскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім і Пружанскім рнах Брэсцкай вобл.
ЯСбН, Язон, Іасон, у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, правадыр арганаўтаў. Паводле міфаў, Я. — сын цара вобласці Іолк (у Фесаліі) Эсона, скінутага з прастола яго братам Пеліем. Калі выхаваны кентаўрам Хіронам 20гадовы Я. вярнуўся ў Іолк, Пелій за
гадаў яму прывезці з Калхіды, дзе царом быў Ээт, залатое руно, за што абяцаў вярнуць прастол Іолка Эсону. Я і інш. героі, што прыйшлі яму на дапамогу на судне «Арго» прыбылі ў Калхіду, дзе з дапамогай закаханай у яго дачкі Ээта Медэі Я. выканаў небяспечныя і каварныя даручэнні цара: запрог у плуг вялізных агнядышных быкоў, узараў і засеяў зубамі дракона поле, перабіў воінаў, што выраслі з гэтага «насення». Калі Ээт усё ж адмовіўся аддаць руно, Медэя дапамагла Я. выкрасці яго, і яны разам уцяклі на «Арго» ў Іолк. Да гэтага часу Пелій загубіў бацьку і інш. сваякоў Я. Медэя сваімі хітрыкамі і чараўніцтвам загубіла Пелія, але царом стаў яго сын Акаст. Выгнаныя з Іолка Я. і Медэя 10 гадоў жылі ў Карынфе, дзе ў іх нарадзіліся двое сыноў. Калі Я. вырашыў ажаніцца з дачкой карынфскага цара Крэонта, Медэя загубіла саперніцу і яе бацьку, забіла на вачах у Я. сваіх (ад яго) дзяцей і панеслася на запрэжанай крылатымі коньмі калясніцы. Я. скончыў самагубствам або, паводле інш. версіі міфа, загінуў, калі на яго абрынулася карма спарахнелага карабля «Арго».
ЙСПЕРС (Jaspers) Карл (23.2.1883, г. Ольдэнбург, Германія — 26.2.1969), нямецкі філосаф і псіхіятр; адзін з заснавальнікаў экзістэнцыялізму. 3 1908 асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 праф. філасофіі ў Гайдэльбергскім унце. У 1937 адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945. 3 1948 выкладаў у Базельскім унце. У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з
Яснотка: 1 — пурпурная; 2 — сцёблаабды мная.
У.М.Яскевіч К Яснерс.
гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Усеагульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю.А.Стрындберг, В.В. ван Гог, Ф.В.Нішнэ). У 1920— 30я г. Я. стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асн. катэгорыі яго філасофіі — экзіс
312 ЯСТРАБ
тэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі Я. паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасофстваванне аб экзістэнцыі паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека Я. разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філас. веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым вопыце любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці. Я. стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гіст. цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); стараж. культуры; «вось сусветнага часу» (8—2 ст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусв. гісторыя; станаўленне навук.тэхн. цывілізацыі («Еўропа 17—20 ст.; «філасофія». Т 1—3, 1931—32). І.М.Сідарзнка.
ЯСТРАБ ВЯЛІКІ, птушка сям. ястрабіных; гл. Цецяроўнік.
ЯСТРАБ МАЛЬІ, птушка, сям. ястрабіных; адна з назваў перапёлачніка.
ЯСТРАБАЎ Аскалон Сяргеевіч (н. 25.4.1937, в. Копцеўка Горацкага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны. Др вет. н. (2000). Скончыў Віцебскі вет. інт (1960). 3 1972 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя С.М Вышалескага. Навук. працы па распрацоўцы сродкаў дыягностыкі і спецыфічнай прафілактыкі вірусных хвароб свіней (трансмісійнага і энтэравірусных гастраэнтэрытаў, ротавіруснай хваробы, рэпрадукцыйнарэспіраторнага сіндрому).
Тв:. Вмрусные гастроэнтернты свнней. Мн., 1999; Ннфекцнонные н ннвазнонные заболевання молодняка жнвотных. Смоленск, 2001 (у сааўт.); Болезнн крупного рогатого скота н свнней. Мн., 2003 (у сааўт.).
ЯСТРАБЁЛЬСКАЕ ВбЗЕРА, адна з назваў воз. Чартоўскі Вір у Столінскім рне Брэсцкай вобл.
«ЯСТРАБЁЦ», «Я с т ш э м б е ц», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 750 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бжазоўскія, Завістоўскія, Неміровічы, Пратасовічы, Шчыты. У блакітным полі залатая падкова канцамі ўгору, у ёй залаты кавалерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай ястраб з залатымі бразготкамі на лапах, у правай лапе трымае падкову з крыжам, якія і на шчыце. Існуюць ва
Герб «Ястрабец».
рыянты герба з сярэбранай стралой замест крыжа, з выявай ястраба на крыжы, з 3 6прамянёвымі зоркамі над падковай з крыжам і інш. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413. В.С.Пазднякоў.
ЯСТРАБІНАЯ ВАЛАСЙНКА, птушка сям. валасянкавых; гл. ў арт. Валасянкі.
ЯСТРАБІНАЯ САВА (Surnia ulula), птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашырана на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве ў лесатундры і тайзе. На Беларусі вельмі рэдкі, нерэгулярна залётны зімою від.
Даўж. 36—41 CM, маса 250—370 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны бурае з белымі плямамі, знізу светлае з цёмнымі папярочнымі палоскамі, як у ястрабаў (адсюль назва). Тваравы дыск белы. Хвост ступеньчаты, закруглены. Нясе 3—4 яйцы. Корміцца мышападобнымі грызунамі, радзей птушкамі. Іл. гл. да арт. Савіныя.
ЯСТРАБОК (Hieracium), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 1000 (паводле інш. звестак, да 15 тыс.) відаў. Для Я. характэрны апаміксіс і міжвіда
Ястрабок 1 — лясны; 2 — парасоністы; 3 — альпійскі; 4 — аранжавачырвоны.
вая гібрыдызацыя, што прыводзіць да ўтварэння разнастайных форм. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і гарах тропікаў. На Беларусі каля 50 відаў. Найб. вядомыя Я.: гаёвы (Н. sylvularum), лясны (Н. Sylvestre), ніткападобналісты (Н. filifolium), парасоністы (Н. umbellatum) і інш. Трапляюцца ў лясах, на ўзлесках, палянах, лугах.
Шматгадовыя травяністыя апушаныя раслі ны выш. 7—170 см. Сцёблы ад густааблісцелых да амаль бязлістых (лісцс ў прыкаранёвай разетцы). Кветкі дробныя, сабраныя ў кошыкі, двухполыя, язычковыя, жоўтыя, радзей аранжавыя. Плод — сямянка. Лек., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
ЙСТРАБПЕРАПЁЛАЧНІК. птушка сям. ястрабіных; адна з назваў перапёлачніка.
ЙСТРАБЦЕЦЯРбЎНІК, птушка сям. ястрабіных; гл. Цецяроўнік.
ЙСТРАБЫ (Accipiter), род драпежных птушак сям. ястрабіных. 47 відаў. Пашыраны паўсюдна акрамя Арктыкі, Антарктыкі і пустынных бязлесных абласцей. Жывуць у лясах. На Беларусі 2 віды: перапёлачнік, ці Я.перапёлачнік, або Я. малы, і цецяроўнік, ці Я.цецяроўнік, або Я. вялікі. 4 падвіды ў Чырв кнізе МСАП.
Даўж. цела 25—68 см, маса 80—2000 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Афарбоўка большасці відаў шэрая, радзей рыжая. Характэрны папярочнапаласаты (у дарослых) або плямісты (у маладых) ніз цела, жоўтыя лапы (выключэнне чырвананогі Я ). Бывае і яркая афарбоўка. Нясуць 2—5 яец. Асн. корм — дробныя млекакормячыя і птушкі, радзей земнаводныя, паўзуны і насякомыя. Некат. віды Я. выкарыстоўваюць для палявання як лоўчых птушак.
ЯСТРЖЙМБСКІ Іван (Ян Фердынанд) Львовіч (1814, Рэчыцкі пав. Мінскай губ. — пасля 1883), рэвалюцыянерпетрашэвец, эканаміст. Скончыў Харкаўскі унт (1841). Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інце корпуса інжынераў шляхоў зносін і Тэхнал. інце ў Пецярбургу. 3 восені 1848 член гуртка М.В.Петрашэўскага, на сходах якога чытаў лекцыі па палітэканоміі. На фарміраванне яго філас. поглядаў паўплываў А.І.Герцен. Як і большасць петрашэўцаў адхіляў сістэму камунізму, які адмаўляў усякую ўласнасць. Разам з тым крытыкаваў капіталізм за тое, што ён выклікае збядненне пэўных слаёў насельніцтва. 2.5.1848 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3.1.1850 прыгавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле канфірмацыі на Сямёнаўскім пляцы ў Пецярбургу пакаранне заменена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Табольскую губ. У 1857 яму дазволена вярнуцца на радзіму; да 1872 жыў пад наглядам паліцыі. У 2й пал. 1850х г. як інжынер удзельнічаў у будве шашы Масква— Варшава на тэр. Магілёўскай губ. Аўтар мемуараў.
Тв.: Мемуар петрашевца // Мннувшне годы. 1908. № 1.
ЯТРАФІЗІКА 313
ЯСТРЙБСКІ Мікалай Феліксавіч (10.7.1808, Рэчыцкі павет Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — 1874), бел. і рас. інжынербудаўнік і механік. Праф. (1843). Скончыў Віленскі унт (1830) і Пецярбургскі інт Корпуса інжынераў шляхоў зносін (1832), дзе і працаваў. Праводзіў навук. даследаванні па дынаміцы машын, супраціўленні і трываласці матэрыялаў, буд. механіцы. У 1847— 61 нач. аддзялення Магілёўскай акругі шляхоў зносін. Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны дарогі Магілёў—Кіеў, Магілёў—Бабруйск, Магілёў—Доўск, распрацаваны праекты мастоў цераз рэкі Дняпро ў г. Магілёў (пабудаваны ў 1860) і Зах. Дзвіна ў г. Віцебск. Аўтар першага