Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¼ «круглага стала» 1989. Пасля перамогі апазіцыі на парламенцкіх выбарах 1989 прэзідэнт Рэспублікі Польшчы (ліп. 1989 — снеж. 1990). Пасля адстаўкі адышоў ад паліт. дзейнасці.
Паліт. праціўнікі б. ПАРП у Польшчы патрабуюць прыцягнення Я. да суд. адказнасці за ўвядзенне ваен. становішча ў 1981 і за падаўленне войскамі стыхійнага выступлення рабочых Гданьскай верфі ў 1970. 3 1994 цягнецца суд. разбор па гэтай справе. Інш. частка польскага грамадства, наадварот, лічыць гіст. заслугай Я. яго дзейнасць у 1980я г. Л.В.Лойка.
ЙРУС у архітэктуры, адна з частак (секцый) збудавання, якія планіровачна або канструкцыйна паўтараюцца і размешчаны адна над адной. Звычайна Я. падзяляюцца карнізамі, прычолкамі, цягамі і інш. арх. элементамі. У некат. будынках адпавядаюць паверхам, у іншых — некалькі паверхаў аб’ядноўваюць у адзін Я Чляненне фасада на асобныя Я. ўзмацняе кантраст і рытм арх. кампазіцыі, акцэнтуе яе найб. значныя часткі. Асаблівую выразнасць маюць ярусныя цэнтрычныя збудаванні вежавага тыпу, у якіх чаргуюцца чацверыкі, васьмерыкі, цыліндрычныя аб’ёмы (званіцы, вежы і інш.), а таксама збудаванні з паярусна размешчанымі галерэямі. Ярусны характар мае таксама інтэр’ер шэрагу культавых і грамадскіх будынкаў. Прынцыпы ярусных кампазіцый выкарыстоўваюцца ў інтэр’ерах тэ
Да арт. Ярус. Вежабрама касцёла і кляштара бенедыкцінак у г. Нясвіж Мінскай вобл.
атр. будынкаў (размяшчэнне балконаў, ложаў, галерэй), у іканастасах і алтарах. У садовапаркавым MacTa ц т в е і азеляненні ярусамі ствараюцца рабаткі і інш. дрэвавакустовыя кампазіцыі.
ЙРУС ГЕАЛАГІЧНЫ, падраздзяленне агульнай (міжнар.) стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае аддзелу геалагічнаму. Аб’ядноўвае адклады, якія ўтвараліся на Зямлі на працягу веку геалагічнага. Стратыграфічны аб’ём і межы Я.г. вызначаюцца тыповымі для яго комплексамі выкапнёвых рэшткаў жывёльных і расл. арганізмаў на ўзроўні родаў, падродаў і відаў. Я.г. падзяляецца на пад’ярусы і зоны (храназоны) стратыграфічныя. Назва ярусаў паходзіць ад назвы геагр. аб’екта, на тэрыторыі ці паблізу якога знаходзіцца яго стрататып. У фанеразоі ў інтэрвале кембрый — неаген вылучана 88 ярусаў, геал. ўтварэнні большасці з іх пашыраны на тэр. Беларусі. С.А.Кручак.
ЙРУСНАСЦЬ расліннасці, вертыкальны падзел расл. згуртаванняў (фітацэнозаў) на рознавышынныя структурныя часткі — ярусы. Пры Я. расліны і іх органы жыўлення (лісце, карані) размешчаны на рознай вышыні і глыбіні, што памяншае канкурэнцыю за святло і пажыўныя рэчывы і стварае ўмовы для павелічэння колькасці асобін на адзінцы плошчы і інш. Найб. выяўлена Я. у наземных фітацэнозах. Напр., у лесе вылучаюць да 6 ярусаў: I — дрэвы 1й велічыні (елка, хвоя, дуб, бяроза, асіна); II —дрэвы 2й велічыні (рабіна, чаромха); III — падлесак з кустоў (ляшчына, брызгліна, шыпшына); IV — падлесак з высокіх кусцікаў і буйных траў (багун, буякі, верас, скрыпень); V — нізкія кусцікі і дробныя травы (журавіны, багноўка); VI — імхі, глебавыя лішайнікі.
ЯРЦбЎКА, адна з назваў р. Яршоўка ў Маладзечанскім і Валожынскім рнах Мінскай вобл.
ЯРЧАК Мікалай Пятровіч (н. 25.5.1950, в. Гошчава Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. хімік. Др хім. н. (1991), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Інце арган. сінтэзу АН Латвіі. 3 1996 у Брэсцкім унце (заг. кафедры). 3 2000 дырэктарарганізатар Аддзела праблем Палесся Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэарэт., арган. і мед. хіміі, пытаннях аграхіміі, экалогіі і воднай гаспадаркі, тэорыі кампенсацыі эл. поля малекул. Прапанаваў спосаб вызначэння структурных параметраў малекул у вадкім стане і растворы. Сінтэзаваў семікаардынаваныя злучэнні крэмнію, эксперыментальна пацвердзіў існаванне новага тыпу вадароднай сувязі. Распрацаваў безынсектыцыдны спосаб аховы паслёнавых ад каларадаскага жука, экалагічную сістэму ачысткі быт. сцёкаў.
Тв.: Элементоорганмческне пронзводные фурана. Сннтез м массспектрометрмческое нсследованне 2карбофункцнональных 5фурнлснланов (у сааўт.) // Журн. обш. хнмнн. 1984. Т. 54, вып. 6; Да пытання мадэлявання некаторых глебаўтваральных працэсаў // Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан і яго змены: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Брэст, 2002. Ч. 1. В.З.Анісовіч.
ЯРЧАК Мікалай Цімафеевіч (н. 3.3.1945, в. Гошчава Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл ), бел. псіхолаг. Др псіхал. н. (1994), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. інт замежных моў (1970). Настаўнічаў. 3 1973 у Мінскім лінгвістычным унце (з 1997 заг. кафедры псіхалогіі). Навук. працы ў галіне псіхалогіі мовы і мыслення, маўлення на роднай і замежных мовах, псіхалогіі навук. творчасці.
Тв ' Псіхалагічны аналіз мовы настаўніка на ўроку // Нар. асвета. 1988. № 5; К проблеме внутренней речн // Вопр. пснхологнн. 1991. № 5; Пснхологнческне основы профессмональной речм учмтеля. Мн., 1992; Особенностм поннманмя художественного текста детьмн н взрослымн // Вопр. пснхологнн. 1994. № 3; Энергетычны патэнцыял навучэнцаў у працэсе засваення замежнай мовы // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 9; Ці існуе эмацыянальнае мысленне // Там жа. 2002. № 7; Памяць: энергетычны падыход // Псіхалогія. 2002. № 3.
ЯРШбВА Таццяна Міхайлаўна (н. 13.11.1952, Рыга), бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1992). Скончыла Рыжскае харэагр. вучылішча (1971) і працавала ў тры оперы і балета Латвіі. 3 1976 салістка, з 1998 педагогрэпетытар Нац. акад. тра балета Беларусі. Танцоўшчыца класічнага плана; ёй уласцівы эмац. выразнасць, тонкі густ, адчуванне стылю. Сярод партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзі
нае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.ІПчадрына), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален» Ф.Герольда), Распусніца («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзевавыбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. Лаўрэат
306 ЯРШОЎ
Т.Яршова ў ролі Аўроры.
міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1974) і Маскве (1977).
ЯРШбЎ Аляксандр Іванавіч (н. 15.12.1930, в. Панкратава Кастрамской вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Др тэхн. н. (1977), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал. інт (1953), дзе і працаваў. 3 1965 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па абгрунтаванні гідрадынамічных спосабаў інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў і з’яў пераносу паміж фазамі ў гома і гетэрагенных асяроддзях; па стварэнні дасканалых апаратаў для абсорбцыі, выпарвання, рэктыфікацыі, сепарацыі і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв:. К вопросу ннтенснфнкацнн процессов тепло м массообмена прн взанмодействпн газожндкостных снстем (разам з Л.М.Гухманам) // Мнженернофнз. журн. 1966. Т. 10, № 4; Процессы н аппараты хнмнческой технологнн. Мн., 1988; йсследованмя н техннческле разработкн на кафедре ПнАПХ по совершенствованню хнмнческнх пронзводств (разам з І.М.Плехавым) // Тр. БГТУ. Сер. 3. Хнмня н технологня неорган. вешеств. Мн., 2000. Вып. 8.
ЯРШбЎ Георгій Фёдаравіч (4.3.1922, в. Кіпцы Саратаўскай вобл., Расія — 15.4.1997), бел. вучоны ў галіне тэарэт. механікі. Др тэхн. н. (1974), прафесар. Скончыў Ваеннаінж. акадэмію імя В.У.Куйбышава (1952). 3 1953 у Мінскім вышэйшым інж. зенітным ракетным вучылішчы. 3 1978 у БПА. Навук. працы па пытаннях трываласці і ўстойлівасці сферычных абалонак, разліку стрыжнёвых прасторавых каркасаў. Даследаваў метады павышэння жывучасці наземных радыёлакацыйных станцый войск ППА пры ўздзеянні ядз. і звычайных сродкаў паражэння. Аўтар
навуч. дапаможнікаў па тэарэт. механіцы і спец. ваеннаінж. дысцыплінах.
ЯРШОЎ Іван Васілевіч (20.11.1867, хутар Малы Нясветай Растоўскай вобл., Расія — 21.11.1943), расійскі спявак (драм. тэнар), педагог. Нар. арт. СССР (1938). Др мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1883). У 1894 саліст Харкаўскага опернага тра, у 1895—1929 у Марыінскім тры. У 1915—41 выкладаў у Ленінградскай кансерваторыі (з 1916 праф.). Стварыў завершаныя вак.сцэн. вобразы, адметныя пластычнай выразнасцю: Грышка Куцярма («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.РымскагаКорсакава), Зігфрыд, Тангейзер, Лаэнгрын, Трыстан («Зігфрыд», «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера). Выступаў як канцэртны спявак. Сярод вучняў Х./ваноў, С.Праабражэнская.
Літ.: Гозенпуд А. М.Ершов. Л., 1986.
ЯРШбЎ Пётр Паўлавіч (6.3.1815, в. Бязрукава Ішымскага рна Цюменскай вобл., Расія — 30.8.1869), рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі унт (1834). 3 1836 настаўнік, у 1844—62 дырэктар гімназіі, дырэкцыі вучылішчаў Табольскай губ. Яшчэ студэнтам напісаў вершаваную казку «КанёкГарбунок» (1834, поўн. выд. 1856), высока ацэненую А.Пушкіным. Яна вызначаецца жывой нар. мовай, спалучэннем фалькл. сказу і прыёмаў літ. аповеду. Аўтар паэмы «Сузге», драм. сцэны «Фамакаваль» (абедзве 1835),'п’ес «Сувораў і станцыйны наглядчык» (1836), «Каваль Базім...» (1858), апавяданняў (цыкл «Восеньскія вечары», 1857), вадэвіляў, лірычных вершаў, пед. работ. Паводле казкі «КанёкГарбунок» Ц.Пуні напісаў балет (паст. 1864, у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі 1936, 1949), казку ставіў Бел. дзярж. тр лялек (1946, 1953, 1960, 1963, 1974). На бел. мову ўрыўкі з казкі пераклаў В.Адважны.
7».: КонекГорбунок. Стнхотворення. Л., 1976; Сузге. Стнхотворення, драматнческне пронзведення, проза, пнсьма. Мркутск. 1984.
Літ.: Утков В.Г. Дорогн «КонькаГорбунка». М., 1970; Яго ж. Гражданнн Тобольска: О жнзнн н творчестве Ершова. 2 нзд. Свердловск, 1979. Л.В.Календа.
ЯРІІібЎКА, Ярцоўка, Яршуйка, Чарняўка, рака ў Маладзечанскім і Валожынскім рнах Мінскай вобл., правы прыток р. Іслач (бас. р. Нёман). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 225 км². Пачынаецца на Пд ад в. Шалыгі Маладзечанскага рна, цячэ на зах. схілах Мінскага ўзв., упадае ў Іслач за 1,5 км на ПдУ ад в. Міхалова Валожынскага рна. Прытокі — Дараўлянка і Каскруўка. Даліна трапецападобная, шыр. 200— 500 м. Пойма роўная, двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае, ад в. Зарэчча моцназвілістае.
ЯРШЫ, род рыб сям. акунёвых; гл. Джгіры.
ЯРШЭВІЧЫ. вёска ў Валожынскім рне Мінскай вобл. на р. Яршоўка. Цэнтр сельсавета. За 25 км на ПдУ ад Валожына, 50 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. АляхновÑ