Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
€ьтяць). Даўж. 63 км, пл. вадазбору 390 км² (у межах Беларусі даўж. 23 км, пл. вадазбору 115 км²). Пачынаецца каля в. Леўкавічы Оўруцкага рна Жытомірскай вобл. (на ПнУ Оўруцкага кража), цячэ ў межах зах. часткі Мазырскага Палесся. Вусце каля в. Скароднае Ельскага рна. Асн. прыток — р. Звонка (справа) у Оўруцкім рне. Пад балотамі і забалочанымі землямі 5% тэр. вадазбору, пад лесам 61%. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м³/с. Водапрыёмнік меліярац. сісТЭМ. А.А.Макарэвіч.
ЯСЁШН Сяргей Аляксацдравіч [3.10.1895, в. Канстанцінава (цяпер Ясеніна) Рыбнаўскага рна Разанскай вобл., Расія — 28.12.1925], рускі паэт. Скончыў царк,настаўніцкую школу ў СпасКлепіках (1912). У 1912—15 працаваў канторшчыкам, карэктарам, вучыўся ў Нар. унце імя А.Шаняўскага ў Маскве, удзельнічаў у Сурыкаўскім літ.муз. гуртку. Скончыў жыццё самагубствам. Друкаваўся з 1914 (верш «Бяроза»), 3 першых збкаў «Радуніца» (1916), «Блакіт», «Ператварэнне», «Сельскі часаслоў» (усе 1918) выступіў як тонкі лірык, майстар глыбока псіхалагізаванага пейзажу, пясняр вясковай Русі, знаўца нар. мовы і нар. душы. У 1919—23 уваходзіў у групу імажыністаў (гл. Імажынізм). У кн. «Масква кабацкая» (1924), паэмах «Кабыліныя караблі» (1920), «Чорны чалавек» (апубл. 1926) трагічнае светаадчуванне, душэўны неспакой. У паэмах «Балада пра дваццаць шэсць», кн. «Русь Савецкая» (абедзве 1924) імкненне спасцігнуць паслярэв. Расію. У паэме «Ганна Снегіна» (1925) рамант. каханне на фоне рэв. падзей у роднай вёсцы. Пачуццём душэўнага прасвятлення, светлага кЖання, шчырай любові да Радзімы прасякнуты цыкл вершаў «Персідскія матывы» (1925). Выразнымі рысамі паэзіі Я. з’яўляюцца персаніфікацыя прыродных з’яў, багатая палітра фарбаў з мноствам адценняў, надзвычайная меладычнасць. Аўтар драм. паэм «Пугачоў» (1922), «Краіна нягоднікаў» (1924—26), аповесці «Яр» (1916), апавяданняў «Каля Светлай Вады» (1916), «Бабыль і Дружок» (1917), нарыса пра ўражанні аб паездцы ў ЗША «Жалезны Міргарад» (1923), літ.крытычных артыкулаў. Творчасць Я. зрабіла ўплыў на многіх паэтаў свету, у т.л. і на бел. (А.Астрэйка, А.Вялюгін, А.Дудар, А.Ку
ляшоў, В.Маракоў, Я.Пушча, П.Трус і інш.). Асабліва блізкая бел. паэзіі яго лірыка, у якой праз карціны і вобразы прыроды выяўлены глыбокія чалавечыя пачуцці. Артыкулы і рэцэнзіі пра творы Я. пісалі З.Бядуля, С.Вальфсон, С.Грахоўскі, І.Ралько і інш. Яго памяці прысвяцілі свае вершы А.Вольны, А.Гурло, А.Дудар, С.Законнікаў, МЛужанін, Я.Пушча, А.Салтук, М.Танк, Я.Янішчыц і інш. Я.Бобрык, П.Глебка, С.Дарожны, МЛужанін і Я.Туміловіч 23.9.1926 напісалі ліст у «Комсомольскую правду», у
С.А.Ясенін. А.М.Ясінскі
якім выступілі супраць вульгарызатарскай трактоўкі творчасці Я. ў артыкуле Л.Сасноўскага, змешчаным у гэтай газеце 19 верасня. На бел. мову асобныя творы Я. пераклалі Р.Барадулін, Ю Гаўрук, А.Глобус, Грахоўскі, А.Дудар, М.Калачынскі, Куляшоў, Лужанін, Я.Міклашэўскі, М.Хведаровіч і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1977—80; Бел. пер. — Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1976.
Літ.: Н а у м о в Е.М. Сергей Есеннн: Лнчность, творчество, эпоха. 2 нзд. Л., 1973; К е н ь к а М.П. Паэзія Сяргея Ясеніна ў перакладах Аркадзя Куляшова // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1976. № 1; Беларуская ясенініяна, 1925—1984: Бібліягр. паказ. Мн., 1985; Прокушев Ю.Л. Сергей Есеннн:.Образ. Стнхн. Эпоха. 5 нзд. М., 1989; Любовь н смерть Сергея Есеннна. М., 1992; Хлысталов Э.А. 13 уголовных дел Сергея Есеннна: По матерналам секрет. архмвов н спецхранов. М., 1994; йгнатьев В.А. Счастье в поэзнн н в жнзнн С.А.Есеннна. М., 2002; Летопнсь жнзнн н творчества С.А.Есеннна: В 5 т. Т. 1. М.. 2003. М.І Мішчанчук.
ЯСЁННІКІ, тое, што ясянёвыя лясы.
ЯСЁНСКІ (Jasienski) Бруна (Віктар Якаўлевіч; 17.7.1901, в. Клімантова каля г. Сандамір Свентакшыскага ваяв., Польшча — 20.10.1941), польскі і рус. пісьменнік. Скончыў Ягелонскі унт у
Кракаве (1922). 3 1925 у эміграцыі ў Францыі, з 1929 у СССР. Рэпрэсіраваны, пасмяротна рэабілітаваны. Дэбютаваў як паэт у 1918. Пісаў на польскай і рус. мовах. Аўтар паэм «Песня пра голад» (1922), «Слова пра Якуба Шэлю» (1926, на яе аснове напісаў драм. паэму «Галіцыйская жакерыя», паст. 1928), зб. вершаў «Зямля ўлева» (1924, з А.Стэрна.м), раманапамфлета «Я палю Парыж» (1928, на франц. мове), раманаў «Чалавек мяняе скуру» (ч. 1—2, 1932— 33), антыфаш. «Змова абыякавых» (незавершаны, апубл. 1956), апавяданняў,
літ.крытычных артыкулаў, выступленняў і інш. У яго паэзіі спалучэнне рэаліст. тэндэнцый з элементамі футурызму, ёй уласцівы метафарычная ўскладненасць, афарыстычнасць, стылёвы эксперымент; для прозы характэрны дынамізм дзеяння, дэтэктыўная інтрыга, псіхалагізм. У «Анталогіі беларускай літаратуры» (1934, на рус. мове) змясціў арт. «Пра паэтаў». Пераклаў на рус. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі. На бел. мову яго творы перакладалі Я.Бяганская, У.Жылка.
Тв:. Бел. пер. — Палю Парыж. Мн., 1932; Сын Рыкшы. Мн., 1933; Слова пра Якуба Шэлю // Жылка У. Выбр. творы. Мн., 1998; Рус. пер. — йзбранное. М., 1988.
Літ.: Прутцев Б.й. Бруно Ясенскнй. Rzeszow, 1974. Е.А.Лявонава.
ЯСЕНЬ (Fraxinus), род кветкавых раслін сям. маслінавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, з’яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай цёплаўмераных абласцей. На Беларусі 1
Ясень звычайны.
дзікарослы від — Я. звычайны, або еўрапейскі (F.excelsior). Трапляецца ў мяшаных і шыракалістых лясах. Утварае ясянёвыя лясы. На Беларусі культывуюць Я.: амерыканскі (F.americana), ланцэтны, ці зялёны (F.lanceolata), пенсільванскі (F.pensylvanica), якія часам дзічэюць.
Лістападныя дрэвы выш. да 50 м, радзей кусты. Жывуць да 350 гадоў. Крона падоўжанаяйцападобная. Кара шэрая або карычневая, з трэшчынамі. Лісце непарнаперыстае (з 3—17 лісцікаў), на доўгіх чаранках, супраціўнае. Кветкі дробныя, адна або двухполыя ў шчыльных пучках або мяцёлках. Плод — крылатая сямянка. Плады вісяць на дрэве амаль усю зіму, паядаюцца птушкамі. Драўніна з прыгожым малюнкам, гнуткая, пругкая, трывалая, выкарыстоўваецца ў авія, судна і вагонабудаванні, мэблевай прамсці. Кара і насенне ідуць на сурагат хініну, ужываюцца як лек. сродкі, з кары таксама вырабляюць дубільныя рэчывы і фарбу. 3 Я. маннавага (F.omus) атрымліваюць манну — салодкі сок, што застывае на паветры, слабільны сродак. На Я. кітайскім (F.chinensis) разводзяць ілжэшчытоўку, якая дае белы воск, што ідзе на выраб свечак, выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі, тэкст. прамcui. Тэхн., дэкар. расліны.
ЯСКАКІШЫНЁЎСКАЯ 309
ЙСЕНЬ, балота на ПдУ Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл., на водападзеле рэк Пціч і Бярэзіна. Вярховага (70%), нізіннага (20%), пераходнага (5%) і мяшанага (5%) тыпаў. Пл. 5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс. га. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,3 м. Падсцілачны торф на 25% плошчы, ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м. Здабыча торфу на паліва. Расліннасць цэнтр. ч. — мазаічныя сфагнавыя комплексы, на астатняй вярховай тэр. хваёвахмызняковасфагнавыя, на нізінных участках асаковагіпнавыя.
ЙСЕНЬ, вёска ў Асіповійкім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 24 км на ПдУ ад Асіповіч, 149 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Ясень, на аўтадарозе Мінск— Бабруйск. 466 ж., 174 двары (2003). Сярэдняя школа, сац. прытулак для дзяцей з праблемных сем’яў, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 1 км на ПдЗ ад вёскі курганны могільнік.
ЯСІНСКІ Антон Мікітавіч (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага рна Чаркаскай вобл., Украіна — 13.11.1933), бел. гісторык. Акад. Бел. АН (1928), чл. Чэшскай АН (1907), др усеагульнай гісторыі (1901), праф. (1896). Скончыў Кіеўскі унт (1888). У 1896—1911 праф. Юр’еўскага (Тартускага) унта. У 1911—19 дырэктар Пед. інта імя П.Р.Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыватдацэнт, праф. Маскоўскага унта, у 1920—22 праф. Маскоўскага археал. інта. У 1922—28 праф. БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927—29 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—33 у Інце гісторыі Бел. АН. Навук. працы па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў 15 ст.
Тв:. Паденне земского строя в Чешском государстве (X—XIII вв.). Кнсв, 1895, Очеркн н нсследовання по соцнальной п экономнческой нсторнн Чехнн в среднне века. Т. 1. Юрьев, 1901; Поземельная опнсь Градмшенского монастыря: Опыт нзученмя памятнпка аграр. нсторнн Чехнн. Мн., 1926.
В.А.Астрога, У.Я.Калаткоу.
ЯСІНСКІ Рышард Здзіслававіч (н. 30.6.1931, г. Баранавічы Брэсцкай вобл ), бел. кінарэжысёрдакументаліст, сцэнарыст, журналіст. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў дакумент. кіно ў Маскве (1973). 3 1955 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Сярод лепшых цыкл фільмаў, створаны метадам кінаназірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963), «Наш клас праз год» (1964; абодва ў сааўт.), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1973; прэмія Міжнар. кінафестывалю дакумент. кіно ў г. Ліён, Францыя, 1973), «Вярганне ў 10 «А» (1988; абодва з В.Сукманавым) і інш. Найб. значныя работы ў галіне распрацоўкі тэмы бел. культуры і гісторыі: «Штрыхі да пар
трэта» (1968), «Зорка Максіма» (1981), «Чатыры стагоддзі памяці» (1985), «Душа не падарожніца», «Паланэз для касінераў» (абодва 1994), «Дыярыуш наваградскі» (1997), «12 прыступак для малітвы» (2000, сярэбраны медаль ордэна Назарэцянак, Ватыкан, 2000). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974.
Г.У.Шур
ЯСІНСКІ Якуб (24.7.1761, каля мяст. Пыздраў, Велікапольскае ваяв., Польшча — 4.11.1794), вайсковы і паліт. дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, інжынер, паэт. Ген.лейтэнант (1794). Скончыў Корпус кадэтаў (Рыцарскую школу) у Варшаве, з 1783 афіцэр у ім. У пач. 1789 сфарміраваў корпус інжынераў войска ВКЛ і прызначаны яго камендантам (начальнікам) у рангу падпалкоўніка; з 13.1.1792 палкоўнік. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях войска ВКЛ у час вайны 1792 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Належаў да ра
Я Ясінскі.
дыкальнай групоўкі «віленскіх якабінцаў», якія рыхтавалі паўстанне, заклікалі выкарыстоўваць вопыт франц. рэвалюцыі, выступалі за адмену прыгону і аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772. 16.4.1794 узначаліў паўстанне ў ВКЛ, 24.4.1794 Вільня вызвалена ад рас. войск і Я. ўвайшоў у створаную Найвышэйшую Літоўскую раду. 3.5.1794 прызначаны камендантам узбр. сіл ВКЛ, кіраваў арганізацыяй арміі, набіраў у войска шляхту, мяшчан, сялян. Пісаў вершаваныя пракламацыі да сялян на бел. мове. У мÐ