• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ного рогатого скота н свнней. Мн., 2003 (у сааўт.).
    
    ЯТЧАНКА Ірына Васілеўна (н. 31.10.1965, р.п. Касцюкоўка, прыгарад г. Гомель), бел. спартсменка (лёгкая атлетыка, кіданне дыска). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія). Сярэбраны (1992) і бронз. (1996) прызёр Кубка свету. Бронз. прызёр Кубка Еўропы (1995, 1996). Сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Бронз. прызёр турніру «Гранпры» (1996, г. Атланта, ЗША). Пераможца міжнар. турніру (2000, г. Ніца, Францыя). Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў СССР. Уладальніца Кубка Беларусі (1996).
    
    ЯЎГЁН САВбЙСКІ (Eugen von Savoyen; 18.10.1663, Парыж — 21.4.1736), аўстрыйскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Фельдмаршал (1693), генералісімус (1697). Прынц, з Савойскай дынастыі. Сын прынца Яўгена Морыца Савойскага і Карыньянскага і Алімпіі Манчыні, пляменніцы кардынала Д^..Мазарыні. У 1683 уцёк у Вену і ўступіў валанцёрам у аўстр. імператарскую армію. У аўстратур. вайну 1683—99 (гл. Аўстратурэцкія войны 16—18 cm.) служыў у 70тысячнай арміі хрысціянеўрапейцаў пад камандаваннем караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага, з 1683 камандаваў драгунскім палком. 3 1689 камандаваў аўстр. войскамі ў Італіі, нанёс шэраг паражэнняў франц. войскам. 3 1697 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў Венгрыі, дасягнуў вырашальнай перамогі над туркамі каля Зенты (11.9.1697). 3 1703 старшыня Ваеннага, потым Тайнага савета пры аўстр. імператару. Уплываў на знешнюю палітыку дзяржавы, выступаў за ваен. саюз Аўстрыі з Прусіяй і Расіяй супраць Францыі. У вайну за Іспанскую спадчыну разам з англ. герцагам Дж.Чэрчылам Мальбарам разбіў франц. і франкабаварскія войскі каля Гохштэта (13.8.1704), Турына (7.9.1706), Аўдэнардэ (11.7.1708), Мальплака (11.9.1709). У 1714 па даручэнні аўстр. імператара правёў мірныя перагаворы ў Раштаце і Бадэне (гл. Раштацкі мір 1714). У аўстратур. вайну 1716—18 перамог тур. войскі каля Петэрвардэйна (5.8.1716), Тэмешвара (1716) і заняў крэпасць Бялград (16.8.1717). У 1716— 24 штатгальтэр Аўстр. Нідэрландаў. У 1733—34 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў вайне за Польскую спадчыну. Лічыўся найб. здольным палкаводцам свайго часу; спрыяў пераўгварэнню Аўстрыі ў магутную еўрап. дзяржаву. Аўтар мемуараў на франц. мове (выд. ў 1811).
      Літ:. Велнкне бнтвы человечества: Пер. с франц. Мн., 2000; Ш н ш о в А.В. Сто велн
    
    
    ЯЎНЗЕМ 315
    
    кйх военачальннков. М., 2003. С. 267—272; Лубченков Ю. Сто велнкнх арнстократов. М., 2003. С. 230—236. У.Я.Калаткоў.
    
    ЯЎГЛЁЎСКАЯ (дзявочае Ц в я т к о в а) Лаліта Вадзімаўна (н. 31.12.1963, Мінск), бел. спартсменка (стральба кулявая, пісталет). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія; малакаліберны пісталет), 8е месца на XXVI Алімп. гульнях (1996, г. Атланта, ЗША; пнеўматычны пісталет). Чэмпіёнка свету (1992), бронз. прызёр (1998), Чэмпіёнка Еўропы (1998). Пераможца этапа Кубка свету (2000, пнеўматычны пісталет). Уладальніца Кубка Беларусі (1997). Абс. чэмпіёнка Аўстраліі (2003).
    
    ЯЎКА 3 ПАВІННАЙ, добраахвотны асабісты зварот (яўка) асобы, якая ўчыніла злачынства, з заявай аб ім' у органы, што вядуць дазнанне, у пракуратуру, суд з намерам аддаць сябе ў рукі правасуддзя. У крымінальнапрацэсуальным праве Рэспублікі Беларусь Я. з п.— адна з падстаў да ўзбуджэння супраць яе крымін. справы. У выпадку, калі той, хто прыйшоў з павіннай, паведамляе пра ўчыненне злачынства разам з інш. асобамі, ён папярэджваецца аб крымін. адказнасці за свядома лжывы данос. Заява аб павіннай можа быць пісьмовай і вуснай. Яна перадаецца органу дазнання, следчаму, пракурору або ў суд, аб чым складаецца адпаведны пратакол, у якім падрабязна выкладаецца: дзе і калі, пры якіх абставінах учынена злачынства, якімі данымі яно пацвярджаецца, матывы, што схілілі асобу прыйсці з заявай. Паводле крымін. права Рэспублікі Беларусь, Я. з п. з’яўляецца акалічнасцю, якая змякчае адказНЭСЦЬ. Э.І.Кузьмянкова.
    
    ЯЎмЬНАЎ Леанід Фёдаравіч (н. 22.7.1932, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.), бел. філосаф і паэт. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1991), др філас. н. (1977), праф. (1979). Скончыў БДУ (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1962). У 1954—58 сакратар Мінскага гаркома ЛКСМБ. 3 1961 у Мінскім пед. інце замежных моў. 3 1970 лектар ЦК КПБ, з 1971 супрацоўнік аддзела філасофіі Дэпартамента сац., гуманіт. навук і культуры ЮНЕСКА (Парыж). У 1975— 79 заг. кафедры БДУ. 3 1979 заг. сектара крытыкі бурж. філасофіі і права, з 1982 заг. Аддзела навук. інфармацыі па грамадскіх навуках Нац. АН Беларусі. 3 2002 заг. кафедры Бел. інта правазнаўства. Навук. працы па праблемах дыялектыкі, паліт. філасофіі, адчужэння і правоў чалавека, зах.еўрап. філас. думкі. У зб. вершаў «Чужая планета» (1980), «Блізкія далі» (1983), «Існасць» (1997) паэт. адлюстраванне філасофіі быцця чалавека.
       Тв:. Дналектнка н революцня. Мн., 1969; Фнлософня антнмаркснзма н дмалектнка. Мн., 1981; Тотальный крнзнс н права человека. Мн., 1986; Международная цдеологня
    
    
    прав человека: проблемы — решення. Мн., 2000.
    
    «ЙЎНА СТРАВА» (лат. «Jauna Strava» «Новая плынь»), рэвалюцыйнадэмакратычны рух латышскай інтэлігенцыі ў 1890я г. Кіраўнікі —левыя рэв. дэмакраты П.Стучка, Я.Райніс, Ф.Розінь і інш. Друкаваны орган і ідэйны цэнтр — газ. «Dienas Іара» («Штодзённы лісток»). Удзельнікі «Я.с.» прапагандавалі с.д. ідэі сярод рабочых, наладжвалі дыскусіі, у час якіх выкрывалі палітыку рас. самадзяржаўя, крытыкавалі нацыяналізм лат. буржуазіі. Зрабіла вял. ўплыў на развіццё дэмакр. традыцый лат. народа, спрыяла ўздыму яго нац. культуры. Пасля закрыцця ўрадам «Dienas Іара» і арышту кіраўнікоў рух спыніўся ў 1897.
    
    ЯЎНДЭ (Yaunde, Yaounde), горад, сталіца Камеруна. Адм. ц. прав. Цэнтральная. Засн. ў 1899 як герм. ваен. пост. 1, 481 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.транзітны цэнтр для грузаў Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Рэспублікі Чад. Прамсць: прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы с.г. сыравіны, лесапільная, металаапрацоўчая, цукровая, тытунёвая, нафтаперапрацоўчая. Унт.
      Упершыню ўпамінаецца ў 1895 як невял. афр. вёска. У 1903 тут пабудаваны ням. ваен. пост. У 1ю сусв. вайну Я. акупіравана франц. і англ. войскамі. Пасля 2й сусв. вайны Я. — адм. цэнтр французскага Камеруна, з 1946 — адм. цэнтр тэр., падначаленай ААН. якая перададзена ў кіраванне Францыі. 3 студз. 1960 Я. — сталіца незалежнага Камеруна.
    
    ЯЎНЕВІЧ Іпаліт Антонавіч (16.8.1831, Сенненскі павет, цяпер Віцебская вобл. — 18.11.1903), расійскі вучоны ў галіне механікі. Праф. (1868). Скончыў Пецярбургскі унт (1856). 3 1862 працаваў у тэхнал. інце і інш. ВНУ Пецярбурга. Навук. працы па тэорыі пругкас
    
    
    1 В Ятчанка
    
    Л Ф Яўменаў
    
    І.П.Яўнзем.
    
    
    ці і супраціўленні матэрыялаў, гідраўліцы і прыкладной механіцы. Вызначыў характарыстыкі трываласці многіх буд. матэрыялаў, вырашыў шэраг задач тэорыі пругкасці і дынамікі паравой машыны. Аўтар аднаго з першых на рус. мове навуч. дапаможнікаў па гідраўліцы «Курс гідраўлікі» (ч. 1—2, 1874).
      Літ.: Очеркн по нсторнн наукн н культуры в Беларусн XIX — нач. XX вв. Мн., 1996. С. 359—362. П.Г.Космач.
    
    
    ЯЎНЁВІЧ Міхаіл Станіслававіч (н. 25.3.1922, в. Кліны Бялыніцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. мовазнавец. Засл. настаўнік Беларусі (1972). Др філал. н. (1982), праф. (1984). Скончыў магілёўскія настаўніцкі (1945) і пед. (1947) інты. 3 1952 у Бел. пед. унце (у 1982—93 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. літ. мовы, праблемы сінтаксічнай сінанімікі. Аўтар прац «Суадносныя прыназоўнікавыя канструкцыі і асаблівасці іх ужывання ў беларускай і рускай мовах» (1960), «Канструкцыі з прыназоўнікам за ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1961), «Ужыванне прыназоўніка па ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1965), сааўтар навуч. дапаможнікаў «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы» (3е выд. 1987), «Беларуская мова» (1991), «Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія» (3е выд. 1993), «Сучасная беларуская мова. Марфалогія» (1997), «Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў» (3е выд. 1997), «Сучасная беларуская мова: Кантрольныя працы» (2000), школьных падручнікаў па бел. мове для 6—9 класаў (1963—95) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
      7«.: Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: (Прыназоўнікавасклонавыя канструкйыі з прасторавым значэннем). Мн., 1977. П.А.Міхайлаў. ЙЎНЗЕМ Ірма Пятроўна (27.9.1897, Мінск — 17.4.1975), бел. і рас. спявачка (меццасапрана), збіральніца нар. песень. Засл. арт. Беларусі (1923). Нар. арт. Расіі (1957). Вучылася ў Петраградскай кансерваторыі (1915—17). 3 1921 працавала ў Мінску, у канцэртах выконвала запісаныя ёю бел. нар. песні. 3 1923 выкладала ў Бел. драм. студыі ў Маскве, у 1925—63 артыстка Маскоўскай філармоніі. Першая ў СССР пача
    
    
    ла выконваць песні народаў свету на нац. мовах, у рэпертуары больш за 5 тыс. узораў песеннай творчасці больш як 60 народаў свету, у т.л. ў апрацоўках бел. кампазітараў. Падрыхтавала зб. «Рэвалюцыйныя песні народаў» (выд. 1931). Аўтар кн. «Чалавек ідзе за песняй» (1968). Пра Я. зняты дакумент. фільм «Мелодыя для голасу з аркестрам» (1986). Сярод вучняў йШутава.
       Літ.: Богуславскнй С. Нрма Яунзем, нсполнмтельннца песен народностей. М.; Л., 1927; Нрма Яунзем. М.,1929.
    
    
    316               яўнут
    
    ЙЎНУГ, Я ў н у ц і й (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366), вялікі князь ВКЛ [1341—45], Сын вял. князя ВКЛ Гедзіміна і палачанкі Евы (Еўны). Атрымаў ад бацькі ва ўдзел гарады Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Пасля смерці Гедзіміна паводле яго завяшчання стаў вял. князем ВКЛ у канцы 1341. Пасля смерці ў пач. 1345 вял. княгіні Евы яго браты Альгерд і Кейстут арганізавалі супраць Я. змову. Згодна з папярэдняй дамовай Кейстут абвясціў Альгерда вял. князем ВКЛ, фактычна яны падзялілі дзяржаву. Я. уцёк у Маскву да свайго швагра, вял. князя маскоўскага Сямёна Іванавіча Гордага, дзе ў 1346 прыняў праваслаўе. У 1347 памірыўся з Альгердам і Кейстутам, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў і Менск. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх. А.П.Грыцкевіч.
    
    ЙЎНУШАН, Яўнушанс (JaunuSans) Алфрэдс (н. 24.3.1919, Рыга), латышскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1965). Нар. арт. СССР (1973). Скончыў Латв. унт (1941), драм. студыю Латв. тра драмы (1948), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Дзярж. інце тэатр. мастацтва (1963). 3 1947 акцёр, з 1963 рэжысёр, у 1963—87 гал. рэжысёр Латв. тра драмы імя Упіта (цяпер Нац. тр Латвіі). Адначасова выкладаў у Латв. кансерваторыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае трагічныя і камед. ролі: Рудзіс («Дні краўцоў у Сілмачах» Р.Блаў