Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
мур. Паўд. і паўд.ўсх. ч. займае
Літары Назва літар Транс Беларускі
М№ друкаваныя рукапісныя у іўрыце крыпцыя адпавед
і ў ідышы нік
1 X 4 алеф а** a** 1
2 2 бэт Ь б 2
» 1 2 » V в >
3 1 гімел g r 3
4 5 далет d д 4
5 п я he h h 5
6 т / ваў u** у** 6
7 t ь заін z 3 7
8 п 4 хет X X 8
9 3 6 тэт t т 9
10 5 9 ёд J. i Й (j) 10
11 э,т ^Г каф k к 20
» м* » X X »
12 ламед 1 л 30
13 vp* мем m м 40
14 М* J1* нун n н 50
15 0 0 самех s с 60
16 У аін e** е( )** 70
17 5 пэ P п 80
» 9V Н' » f ф »
18 З^ цадэ c ц 90
19 ? ? коф k к 100
20 1 1 рэш Г р 200
21 W г шын 3 ш 300
» ‘V ч сін s с >
22 Р л таў th, t т 400
V Л саў s, th с »
*На канцы слоў; ** у ідышы .
318 ЯЎРЭЙСКАЯ
Сярэднеамурская нізіна, на Пн і ПнЗ — горныя хрыбты Малы Хінган, Сутарскі, Пампееўскі, ШчукіПактой, адгор’і Бурэінскага хр. (выш. да 1207 м). Карысныя выкапні: жал., марганцавыя і алавяныя руды, буры вугаль, золата, графіт, буд. матэрыялы. Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тра студз. ад 21 °C на Пд да 26 °C у гарах, ліп. 18—21 °C. Ападкаў за год ад 500 мм на раўніне да 800 мм у гарах. Гал. рака Амур з прытокамі Біра, Біджан, Тунгуска. Глебы на раўніне лугавабалотныя і алювіяльныя, у гарах бурыя горналясныя. Пад лесам (дуб мангольскі, кедр карэйскі, елка аянская, лістоўніца, бяроза) 36% тэрыторыі. У складзе жывёльнага свету собаль, каланок, янотападобны сабака, норка, вавёрка, лось, дзік.
Гал. галіны прамсці: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытвсць збожжа і рысаўборачных машын, абсталявання для жывёлагадоўлі, трансфарматараў), лёгкая (абутковая, трыкат., тэкст., швейная), дрэваапр. (мэблевая, папяровая), харч. (алейная, мясная, малочная, піваварная); вытвсць буд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, вапна, зборны жалезабетон). Здабыча волава (каля пас. Хінганск). Ссльская гаспадарка спецыялізуецца на малочнамясной жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых, агародніны. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз. Пчалярства. Пушны промысел. Рыбалоўства. Пасяўныя пл. займаюць каля 100 тыс. га. Вырошчваюць сою, пшаніцу, авёс, ячмень, бульбу, агародніну, кармавыя культуры. Даўж. чыгунак 446 км. Праз вобласць праходзіць Транссібірская магістраль. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 1,6 тыс. км. Суднаходства па р. Амур. Аэрапорт у Бірабіджане. Бальнеалагічны курорт Кульдур.
У склад Расіі гэтая тэр. ўвайшла ў 1640— 50я г. пасля паходаў землепраходцаў В.Д.Лояркава і Е.П.Хабарава. 3 сярэдзіны 19 ст. пачалося яе інтэнсіўнае засяленне выхадцамі з цэнтр. Расіі і Сібіры (з 1856 забайкальскімі казакамі, якія ў 1858 утварылі Амурскае казацкае войска; з канца 19 ст. — рабочымі і служачымі Амурскай чыг., што будавалася,
сялянаміперасяленцамі). Узніклі казацкія станіцы, пасёлкі і чыг. станцыі: Біра, Біракан, Ціхенькая і інш. 3 1858 у складзе Амурскай вобл. Прыамурскага ген.губернатарства. У 1920—22 у складзе Далёкаўсходняй рэспубяікі. 28.3.1928 Прэзідыум ЦВК СССР пастанавіў адвесці раён у бас. рэк Біра і Біджан для засялення прац. яўрэямі. У 1930 у складзе Далёкаўсх. краю створаны Бірабіджанскі нац. раён, 7.5.1934 утворана Я.а.в. з цэнтрам у пас. Бірабіджан (угвораны ў 1931 на месцы чыг. станцыі Ціхенькая, з 1937 — горад). У 1938— 91 у складзе Хабараўскага краю.
ЯЎР^ЙСКАЯ НЕЗАЛЕЖНАЯ РАБбЧАЯ ПАРТЫЯ (ЯНРП), арганізацыя яўрэйскіх рамесных рабочых і прыказчыкаў. Засн. ў ліп. 1901 у Мінску прыхільнікамі «паліцэйскага сацыялізму» М.У.Вільбушэвіч, Ю.А.Воліным, А.Чамярыскім, Г.І.Шаевічам і інш. Створана па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам нач. Маск. ахоўнага аддзялення С.В.Зубатава з мэтай барацьбы супраць сацыялдэмакратаў, эсэраў і Бунда, за поўнае адмаўленне яўр. рабочых ад рэв. барацьбы супраць царызму. Мела аддзяленні ў Адэсе, Вільні, Гродне. Члены ЯНРП разглядалі самадзяржаўе як надкласавую форму кіравання, арганізоўвалі культ. мерапрыемствы, касы ўзаемадапамогі, асв. клубы, лекцыі і інш.
У канцы 1901 у ЯНРП перайшлі 15 з 20 цэхавых саюзаў Мінскага сацыялдэмакратычнага камітэта Бунда. 3 дапамогай нач. Мінскага губ. жандарскага аддзялення палк. Васільева яны прымусілі прадпрымальнікаў слясарных майстэрняў Мінска ўвесці 12гадзінны рабочы дзень. ЯНРП актыўна супрацоўнічала з сіяністамі, выступала за ізаляцыю яўрэяў ад агульнарас. рабочага руху. Вясной 1903 у сувязі з уздымам паліт. рабочага руху царскі ўрад пачаў ліквідацыю легальных рабочых аргцый, створаных Зубатавым. ЯНРП забаронена ў жн. 1903. Вільбушэвіч пераехала ў ЗША, потым у Палесціну, дзе была актыўным дзеячам сіянісцкага руху. Шаевіч пасля арганізацыі ў крас. 1903 забастоўкі на чыгуналіцейным здзе «Растэль» у Адэсе ў ліпені сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір.
Літ:. Бухбнндер Н.А. Зубатовшнна н рабочее двнженне в Росснн. Мн., 1926; Бнч М.О. Рабочее двмженне в Белорусснм в 1861—1904 гт. Мн., 1983.
М В.Біч, Э.А.Ліпецкі.
ЯЎСЁЕВА Святлана Георгіеўна (н. 4.9.1932, Ташкент), бел. паэтэса, перакладчыца. Скончыла Ташкенцкі пед. інт (1957), Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1962). 3 1962 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1953. Піша на рус. мове. У паэт. збках «Жанчына пад яблыняй» (1962), «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983) і інш. неспакой за жыццё на свеце, станаўленне чалавека як асобы, злітнасць з прыродай. Перакладае на рус. мову творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка, А.Вярцінскага, Н.Тулупавай і інш. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку.
Тв: Женшнна под яблоней: Нзбр. Мн., 1982; Ншу человека: Стнхн, поэмы. Мн., 1988.
ЯЎСЁЕНКА Уладзімір Раманавіч (22.11.1922, в. Рынкоўка Чэрыкаўскага рна Магілёўскай вобл. — 31.10.1978), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Іркуцкае авіятэхн. (1942) і Кіеўскае танк,тэхн. (1944) вучылішчы, Томскі унт (1951). У Вял. Айч. вайну з лют. 1943 на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі, Румыніі. Механіквадзіцель ст. сяржант Я. вызначыўся 24.8.1944 у баях за г. Бырлад (Румынія), дзе экіпаж яго танка з засады падбіў 3 гарматы і танк праціўніка; у баі за г. Бузэў удзельнічаў у захопе 3 эшалонаў з баявой тэхнікай, захапіў мост цераз р. Сірэт і ўтрымліваў яго да падыходу гал. сіл. Да 1961 на адм. рабоце.
ЯЎСЁЕЎ Рыгор (Ягор Мінавіч; н. 10.9.1942, в. Барок Бялыніцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1969), Мінскую вышэйшую партшколу (1973). У 1964— 71 працаваў у бялыніцкай раённай газеце, з 1973 у час. «Полымя», Дзяржкамвыдзе Беларусі, у 1977—95 у выдве «Мастацкая літаратура», у 1996—2003 у час. «Вожык». Друкуецца з 1960. Піша сатыр. і гумарыст. вершы, байкі, вершаваныя фельетоны. Аўтар збкаў «Верабей пад воблакам» (1976), «Вялікая лыжка» (1977), «Мох на бярвенні» (1979), «Шаравая бліскавіца» (1986), «Цырк на дроце» (1992) і інш. Выдаў дыялектны слоўнік з гаворак жыхароў Бялыніцкага рна «Маці казала так...» (1978). Піша для дзяцей: кн. «Нашы хлопцырыбакі» (1976), «Дзядзькавы памочнікі» (1981), «Кіт Мікіта» (1998). Перакладае на бел. мову з рус., укр. і інш. моў.
ЯЎСТАФ’ЕЎ Мікалай Цімафеевіч (9.8 1903, в. Курашчаны Віцебскай вобл. — ?), бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Др мед. н. (1972). Скончыў мед. фт БДУ (1928). 3 1928 у Мінскім мед. інце. У 1943—49 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1945 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (у 1945—72 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, лячэння глухаты і марфалогіі нерв. сістэмы гартані чалавека.
Тв.\ Вопросы эпцдемнологнн склеромы // Матерналы науч. сессмн Бел. гос. ннта усовершенствовання врачей. Мн., 1967.
ЯЎСТАФ’ЕЎ ФФ., гл. Еўстаф’еў Ф.Ф.
ЯФАНАЎ Васіль Пракопавіч (23.11.1900, г. Самара, Расія — 1978), расійскі жывапісец. Нар. маст. СССР (1965). Правадз. чл. AM СССР (1947). Вучыўся ў студыі Дз.Кардоўскага ў Маскве (1921—26). Выкладаў у маскоўскіх маст. інце імя В.Сурыкава (1948—1957, з 1949 праф ), пед. інце імя У.Леніна (1960—78). Ствараў пераважна мажорныя па колеры і настроі партрэты (Р.Арджанікідзе, 1937; Т.Ражковай, 1949; В.Бакшэева, 1953; Я.Свярдлова, 1969) і
ЯФІМЦАВА 319
тэматычныя, часткова тэатралізаваныя кампазіцыі, блізкія да жанру групавога партрэта: «Незабывальная сустрэча» (1936—37), «Каля пасцелі хворага А.М.Горкага» (1940—44), «Перадавыя людзі Масквы ў Крамлі» (1949), «Пасяджэнне прэзідыума Акадэміі навук СССР» (абедзве ў сааўт., 1951). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1950, 1952.
ЯФЁТ, I а ф е т, у Старым запавеце Бібліі адзін з трох сыноў (Сім, Хам, Я.) Ноя — адзінага з людзей, каму Бог даў магчымасць выратавацца з сям’ёй у час сусв патопу. Лічыцца, што ад Я. і яго братоў паходзіць усё сучаснае чалавецтва. Паводле хрысц. падання, нашчадкі Я. насялялі Еўропу і ч. Азіі, утварыўшы т.зв. «яфетаву» (еўрапеоідную) расу.
ЯФІМАВА Людміла Барысаўна (н. 19.3.1937, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна), бел. харавы дырыжор. Жонка
У.Р.Яўсеенка
Л Б Яфімава
A М Яфімаў
Ю.М.Яфімава. Нар. арт. Беларусі (2000). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1963). 3 1967 працавала ў Мінскім муз. вучылішчы, дзе стварыла канцэртны хор. 3 1987 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. акад. хар. капэлы імя Р.Шырмы. Я. працягвае і развівае традыцыі заснавальніка калектыву, ёй
В Яфанаў Партрэт мастака В.БакШэева. 1953.
уласцівы паглыбленае вывучэнне бел. песеннай спадчыны. Вял. ўвагу аддае стварэнню нац. хар. рэпертуару.
ЯФІМАК (ад ням. Jaaximstallergulden), назва высакапробных талераў у рускамоўных крыніцах 17 ст У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 на Беларусь траплялі «Я. з прыкметаю»: еўрапейскія талеры з маскоўскай кантрамаркаю «1655», якія афіцыйна былі ў абарачэнні да 1659 з прымусовым курсам.
Літ.: С п а с с к н й Н.Г. Русскне ефнмкн: Нсслед. н кат. Новоснбнрск, 1988. І.І.Сінчук.
ЯФІМАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.2.1923, г.п. Канцяміраўка Варонежскай вобл., Расія), удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.фаш. акупантаў. ДвÐ