Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
нешыя сучасныя спарг. аргцыі Беларусі, якія маюць Я.к.: Рэсп. цэнтр алімп. падрыхтоўкі па парусным спорце Мінва спорту і турызму Беларусі, спец. дзіцячаюнацкая школа алімп. рэзерву па парусным спорце пры Мінскім гар. упраўленні па фіз. культуры, спорце і турызме, дзіцячаюнацкая спарт. школа прафсаюзаў у г. Гродна.
А.Ю.Сполан.
ЯЦВЙГАЎ МЙВА, судоўская мова, судзінская мова, адназ мёртвых балтыйскіх моў. На ёй размаў
лялі заходнебалцкія плямёны, што ў 1м — пач. 2га тыс. н.э. насялялі тэр. паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Паступова выцеснена польскай, літ. і ням. мовамі. Блізкая да прускай мовы. Перастала існаваць у 16 ст., сляды захаваліся ў 18—19 ст. у некат. гаворках бел. і літ. моў у выглядзе асобных запазычанняў. Я.м. працяглы час вывучалася на аснове абмежаванага анамастычнага матэрыялу. У 20 ст. выяўлены невял. слоўнік, які вучоныя лічаць яцвяжскім. Ён уключае каля 240 лексічных адзінак з польскімі суадпаведнікамі, але не дае дастатковых звестак пра асаблівасці Я.м.
Літ:. Т о п о р о в В.Н. Балтнйскне языкн // Языкя народов СССР. Т. 1. Яндоевропейскне языкн. М., 1966. А.Я.Міхневіч.
ЯЦВЙГІ, ятвягі, судовы, с у д з і н ы, група зах.балцкіх плямён, якія ў 1м — пач. 2га тыс. н.э. жылі на тэр. паміж Нёманам на У, р. Нараў і Вял. Мазурскімі азёрамі на 3. Даследчыкі Е.Антаневіч, Ф.Д.Гурэвіч, А.Камінскі, Г.Лаўмянскі тэрыторыю Я. абмяжоўвалі раёнамі Сувалкаў і найбліжэйшымі да іх землямі; Ю.У.Кухарэнка, В.В.Сядоў і інш. ў склад яцвяжскай тэр. ўключаюць Падляшша, Берасцейскую зямлю і частку Верхняга Панямоння. Сядоў лакалізуе яцвяжскае племя дайнова на правабярэжжы Верхняга Нёмана. Упершыню Я. ўпамінаюцца ў рус. летапісах у 10 ст. Сярод пасольства Русі ў Візантыі пад 944 названы «ятвяг Гунарев». Да 983 адносіцца першае паведамленне пра ваенны паход кіеўскага кн. Уладзіміра на яцвяжскія землі. Апошнія звесткі пра Я. у рус. летапісах датуюцца сярэдзінай 13 ст., у польскіх храністаў — 15—16 ст. Асн. археал. помнікі, звязаныя з Я., — каменныя курганы. Я.Г.Звяруга.
ЯЦКЁВІЧ Анатоль Фёдаравіч (21.9.1925, в. Вуглы Лагойскага рна Мінскай вобл. — 2.4.1993), бел. філосаф і сацыёлаг. Др філас. н. (1973), праф. (1974). Бацька СА.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1951). 3 1952 у Баранавіцкім настаўніцкім інце. 3 1955 у Брэсцкім унце (у 1963—67 прарэктар). 3 1967 у Брэсцкім тэхн. унце (у 1969—93 заг. кафедры). Навук. працы па сац. філасофіі, тэарэт. сацыялогіі, праблемах сац. развіцця, структуры і сацыякульт. працэсаў. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі дэтэрмінацыі сац. працэсаў у грамадствах пераходнага перыяду. У Брэсце штогод (з 2000) праводзяцца міжнар. навук. канферэнцыі, прысвечаныя яго памяці, выдаюцца зборнікі матэрыялаў.
Тв.: Октябрьская революцня н экономмческне законы Мн., 1969; Леннннзм н законы обшества: Фнлос.соцпол. очерк о механнзмах проявлення обшеэкон. законов. Мн., 1971; Дналектмка обьектпвного н субьектнвного в проявленнн законов обшества. Мн.. 1982; Нацыянальная самасвядомасць, культура, мова. Брэст, 2000; Фнлософня. 5 нзд. Мн., 2002 (у сааўт.).
ЯЦКЁВІЧ Вячаслаў Уладзіміравіч (7.5.1938, в. Пліскі Полацкага рна Віцебскай вобл. — 1.2.1994), бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і педагог. Канд. тэхн. н. (1968), дац. (1971). Брат У.У.Яцкевіча. Скончыў Харкаўскі політэхн. інт (1959). 3 1969 у Бел. інце механізацыі сельскай гаспадаркі. 3 1976 у Мінскім філіяле Ленінградскага інта сувязі (дэкан фта). Навук. працы па сістэмах аўтам. рэгулявання параметраў эл. ланцугоў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв:. Электротехннка. 2 нзд. Мн., 1981; Электрнческне схемы лнфтов: Справ. пособне. Мн., 1982; Теоряя лннейных электрнческнх цепей: Справ. пособне. Мн., 1990.
ЯЦКЁВІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.11.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), бел. філосаф, культуролаг, сацыёлаг. Др філас. н. (1991), праф. (1992). Прэзідэнт Міжнар. акадэміі вывучэння нац. меншасцей (з 1996). Сын А.Ф.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1978). 3 1973 у Брэсцкім тэхн. інце. 3 1982 у Брэсцкім унце (у 1991—92 заг. кафедры). 3 1999 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Польшчы. Навук. працы па метадалогіі сац. пазнання і кіравання сац. працэсамі, культуры бел. памежжа, адукацыі нац. меншасцей. Распрацаваў канцэпцыі «Нацыянальнакультурнае развіццё нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996), «Беларуская дыяспара» (1997). Рэдактарскладальнік навук. збкаў: «Нацыянальная адукацыя» (кн. 1—9, 1992— 98), «Нацыянальныя меншасці Беларусі» (кн. 1—3, 1996), «Культура беларускага пагранічча» (кн. 1—6, 1997—99).
Тв.: Соцнальный экспернмент н научное управленме обтеством. Мн., 1984; Дпалектмка управлення: Роль науч. знаннй в управленйй обшеств. процессамн. Мн., 1989; Kultura bialoruskopolskoukrainskiego pogranicza. Bialystok; Brzesc, 1998 (y сааўт.); Edukacja regionalna mniejszosci narodowych i etnicznych. Gdansk, 1999 (y сааўт.); O potrzebie dialogu kultur i ludzi. Warszawa, 2000 (y сааўт.): Determinanty procesow spolecznych a potrzeby narodowe. Brzest; Plock, 2001 (y сааўт.).
ЯЦКЁВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 1.3.1940, в. Пліскі Полацкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аўтатрактарнага і дарожнага машынабудавання. Др тэхн. н. (1983), праф. (1990). Брат В.У.Яцкевіча. Скончыў Харкаўскі політэхн. інт (1964). 3 1973 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1976—83 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні мабільных тэхнал. машын блочнамодульнага тыпу і абгрунтаванні іх параметраў; па канструкцыі універсальнапрапашных трактароў і прычэпаў горнараўніннай мадыфікацыі са стабілізацыяй каркаса ў верт. становішчы.
Тв.: Методнка разработкя комплексных крнтернев н оценка по ннм мобнльных технологнческнх машнн // Тракторы н сельхозмашнны. 1986. № 4; О перспектнвах развнтня агрегатной уннфнкацнн й создання модульных энергетнческмх средств (разам з I П.Ксяневічам) // Там жа. 1987. № 12.
ячмень 323
ЯЦКб Мікалай Антонавіч (н. 25.9.1932, в. Харакова Шумілінскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.r. н. (1984), праф. (1991). Скончыў Віцебскі вет. інт (1957). 3 1964 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па сістэме кармлення с.г. жывёл і тэхналогіі вытвсці кармоў; распрацоўвае новыя рэцэптуры камбікармоў, бялковавітаміннамінеральных дабавак, прэміксаў і інш.
Тв.: Кормленме сельскохозяйственных жнвотных. Мн., 1989; Эффектнвное нспользованне кормов прн пронзводстве говядмны. Мн., 2000 (у сааўт.).
ЯЦКбЎСКІ Ігнат (каля 1798, Навагрудчына — 1873), бел. і польскі пісьменнік, мемуарыст. Удзельнік паўстання 1830—31. Працаваў адвакатам у Навагрудку. 3 1831 у эміграцыі ў Лондане, кампаньён К.Рыпінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Ведзьма б. Навагрудскага пав. У эміграцыі выступаў з публіцыст. артыкуламі і вершамі. У мемуарнай кн. «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1е выд., Лондан, 1854; 2е выд., Познань, 1858) расказаў пра побыт і звычаі жыхароў Беларусі, хваляванне сялян у мяст Крошын Навагрудскага пав. ў 1828, пра бел. паэта П.Багрыма (упершыню апубл. яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»). Аўтар публіцыст. кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае прабыванне на Усходзе» (Лондан, 1857).
Літ:. Пачынальнікі: 3 гіст.літ. матэрыялаў XIX ст. Мн., 1977. Г.В.Кісялёў.
ЯЦЎНСКІ Віктар Карнельевіч (1.2.1893, Масква — 13.10.1966), расійскі гісторык. Др гіст. н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі камерцыйны інт (1915) і гісторыкафілал. фт Маскоўскага унта (1916). 3 1921 выкладаў у Камуніст. унце ім? Свярдлова, маскоўскіх горным і гісторыкаархіўным інтах. 3 1946 у Інце гісторыі AH СССР. Асн. працы па праблемах генезісу капіталізму ў Расіі, агр. гісторыі, гіст. геаграфіі і дэмаграфіі.
Тв:. Соцнальноэкономнческая нсторня Россмн XVIII—XIX вв.: Нзбр. труды. М., 1973.
ЯЦІ>ІНА Пётр Гаўрылавіч (1870, Магілёўская губ. — 1930?), бел. скульптар. Творчая майстэрня знаходзілася ў Магілёве. Асн. работы: скульпт. аздабленне Салтанаўскай мемарыяльнай капліцы, будынкаў камерц. банка (1901), б. жаночай гінекалагічнай бальніцы, дамоў Аляксандрава, Грошыкава (усе 1900— 10я г., з С.Шабунеўскім), б. даходнага дома (пач. 20 ст., з П.Кальніным) і інш. Разам з сынам П.П.Яцынам стварылі адзін з першых помнікаў У.І.Леніну ў Магілёве (1925—26, не захаваўся).
Літ:. Вестннк Могнлевского земства. Могнлев, 1914. № 6—7. С. 23. В.М.Чарнатаў.
ЯЦЬІНА Пётр Пятровіч (6.1.1906, г. Магілёў — 24.8.1964), бел. і расійскі
скульптар. Вучыўся ў студыі Усерасійскага каап. тва «Мастак» (1933—36). У 1928—32 піяніст Магілёўскага rap. тра, у 1936—38 кіраўнік скульптурнага камбіната ў г. Курск (Расія). Стварыў помнікі У.І.Леніну ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разам з бацькам П.Г.^ынам; 1925—26, не захаваўся) і каля будынка зда штучнага валакна (1932), у г. Гарадок Віцебскай вобл. (1959), у Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве каля гал. ўвахода на ВДНГ СССР і інш.; гарэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» (з Я.Вучэцічам і інш.; Дзярж. прэмія СССР 1948), станковыя работы. М.А.Ножнікаў. яць, назва кірыліцкай літары і, якая ў стараслав. і стараж.рус. мовах абазначала своеасаблівы галосны гук пярэдняга раду, падобны на закрыты «е», а магчыма, на дыфтонг «іе». У старабел. пісьменнасці выкарыстоўвалася паводле традыцыі: «гніві», «коніці», «лфто». У сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужьівалася ў некалькіх варыянтах, што памагае вызначыць час і месца напісання помнікаў. Часта замянялася літарай «е», бо ў большасці бел. гаворак гук, які яна абазначала напачатку, рана супаў з «е» або наблізіўся да яго: «м±сто»— «место», «хл±бь»—«хлебі». Лікавага значэння не мела. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Выйшла з ужытку ў 18 ст. ў сувязі з заняпадам стараж.бел. пісьменнасці. У рус. графіцы выкарыстоўвалася да 1918. У сучасных бел. і рус. мовах на месцы ■і пішацца «е», ва ўкраінскай «і».
А.М.Булыка.
ЯЧМЕНЕВАЛАСНІЦ (Hordelymus), род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакаў). 1 від — Я. еўрапейскі (Н. europaeus). Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, М. Азіі