• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    і жывародныя. Некат. уласцівы партэнагенез. Адкладваюць да 35 яец. Кормяцца беспазваночнымі. пераважна насякомымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі; радзей расліннаедныя або ўсёедныя. Мяса некат. вял. Я. ядомае, скура ідзе на вырабы. Некат. ядавітыя. 36 відаў і падвідаў у Чырв кнізе МСАП. Гл. таксама Паўзуны.
    Э.Р.Самусенка.
    
    ЙШЧАРЫ, атрад млекакормячых; гл. Пангаліны.
    
    ЙШЧАРЫЦЫН Пётр Іванавіч (н. 30.6.1915, г. Людзінава Калужскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад. Нац. АН Беларусі (1974, чл.кар. 1969), др тэхн. н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Арджанікідзеградскі маш.буд. інт (1941). 3 1952 дырэктар 11га Дзярж. падшыпнікавага зда (Мінск), з 1962 рэктар, адначасова заг. кафедры БПІ. 3 1977 акад.сакратар Аддз. фіз.тэхн. навук АН Беларусі. 3 1987 саветнік прэзідыума, з 2002 гал. навук. супрацоўнік Фіз,тэхн. інта Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тэхналогіі машынабудавання, пытаннях уплыву тэхнал. спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталей машын, удасканалення фінішных аперацый мех. апрацоўкі дэталей, шліфаванні і даўгавечнасці шліфавальных дэталей, тэхналогіі вытвсці падшыпнікаў качэння, надзейнасці трансп. прыстасаванняў аўтам. ліній. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
    
    
       Тв.: Основы техналогмн механнческой обработкн н сборкн в машмностроеннн. Мн., 1974; Технологнческая наследственность в машнностроеннн. Мн., 1977 (разам з Э.В.Рыжовым, У.І.Аверчанкавым); Скоростное внутреннее шлнфованне. Мн., 1980 (разам з І.П.Караімам); Чнстовая обработка деталей в машнностроеннн. Мн., 1983 (разам з А.Н.Мартынавым).
    
    ЙІПЧУР, вострая вірусная кантагіёзная хвароба парнакапытных жывёл, зрэдку і чалавека. Сустракаецца ў многіх краінах Еўропы (у т.л. Беларусі), Азіі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі. Узбуджальнік — РНКзмяшчальны вірус, устойлівы да ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя. Найб. успрымальныя да Я. буйн. par. жывёла, авечкі, козы, свінні. Крыніца інфекцыі — хворая жывёла. Вірус вылучаецца са слінай, малаком, мачой, калам. Фактары перадачы віруса — інфіцыраваныя кармы, подсціл, прадметы догляду, крывасосныя насякомыя. Прыкметы: моцнае слінацячэнне, ліхаманка, кульгавасць і інш., на слізістай абалонцы стрававальнага тракту і скуры ўтвараюцца афты. Лятальнасць маладняку дасягае 90%, дарослых жывёл да 19%. Перахварэлая жывёла набывае імунітэт на некалькі гадоў. Ч а л а в е к заражаецца Я. праз інфіцыраваныя сырыя малочныя прадукты або пры доглядзе хворай жывёлы. Хвароба цягнецца 1—2 тыдні. Лячэнне сімптаматычнае.
    
    «ЙШЧУР», «Я ш ч а р», старадаўні бел. нар. танецгульня. Пачынаўся карагодам вакол хлопца«Я.», які знаходзіўся ў цэнтры. Пад гукі аднайм. песні дзяўчаты па чарзе танцавалі з т.зв. «Я.» і аддавалі яму «вянок» (хустку, пояс, пярсцёнак і г.д.). Потым пачынаўся выкуп «вянкоў». Кожная дзяўчына з паклонам і песняй прасіла вярнуць ёй «вянок». Каб атрымаць «вянок» дзяўчына павінна была станцаваць, спець ці выканаць якоен. інш. пажаданне «Я». Меў шмат варыянтаў. Пашыраны пераважна ў Бел. Паазер’і. Л.К.Алексютовіч.
    
    ЯШЧУРКІ (Eremias), род сям. сапраўдных яшчарак. 23 віды. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у пустынях, стэпах, камяністых перадгор’ях. Найб. вядомыя Я.: паласатая (Е. scripta), рознакаляровая (Е. arguta), сеткаватая (Е. grammica), хуткая (Е. velox).
       Даўж. да 30 см. Афарбоўка пясчаная або шараватая, з палосамі і плямамі. Галава ўкрыта вял. шчыткамі. Яйцакладныя, некат. яйцажывародныя. Кормяцца пераважна насякомымі і інш. беспазваночнымі, зрэдку дробнымі яшчаркамі і расл. кормам.
    
    ЙШЫН (сапр. П а п о ў) Аляксандр Якаўлевіч (27.3.1913, в. Блуднова Нікольскага рна Валагодскай вобл., Расія — 11.7.1968), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1941). Друкаваўся з 1928. Першы зб. вершаў «Песні Поўначы» (1934). У збках «На Балтыцы» (1942), «Горад гневу» (1943) пройдзенае і перажытае ў Вял. Айч. вайну. Асн. тэмы твораў —
    
    
    любоў да роднага краю, роздум пра жыццё і смерць, маральныя каштоўнасці, прызванне творцы: збкі вершаў «Землякі» (1946), «Сумленне» (1961), «Басанож па зямлі» (1965), «Дзень тварэння» (1968), паэма «Алёна Фаміна» (1949). Аўтар аповесцей «Сірата», «Валагодскае вяселле» (абедзве 1962), цыклаў апавяд. «Разам з Прышвіным» (1963—74), «Салодкі востраў» (1969), кнігі крытыкі «Рагаты Пегас» (1976), дзённікаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950. Яго апавяд. «Частую рабінамі» на бел. мову пераклаў А.Кудравец.
       Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1984—86; Граннцы душн: Стнхн нз дневннков. Строфы. Лнрмческме запнсм. Поэмы. М., 1982.
       Літ' Мнхайлов А.Л. Александр Яшнн. М., 1975; Рулева А.С. Апександр Яшнн: Лнчность. Поэт. Прозанк. Л., 1980.
    Л.В.Календа.
    
    
    ЙШЫН Леў Іванавіч (22.10.1929, Масква _ 21.3.1990), расійскі спартсмен (хакей, футбол). Засл. майстар спорту
    
    
    П І.Яшчарыцын. Л.І.Яшын.
    
    СССР (1957). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Акадэмію фізкультуры і спорту (Масква). 3 1950х г. варатар хакейнай каманды «Дынама» (Масква), сярэбраны і бронз. прызёр чэмпіянатаў СССР, уладальнік Кубка СССР па хакеі. У 1950—70 варатар футбольнай каманды «Дынама» (Масква; згуляў за яе 326 матчаў). У зборнай камандзе СССР (1954—67) правёў 79 матчаў. Усяго згуляў 540 матчаў, у 251 з іх не прапусціў ніводнага гола. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1960), сярэбраны прызёр (1964). Чэмпіён СССР (1954, 1955, 1957, 1958, 1963). Уладальнік (1963) і сярэбраны прызёр (1964) Кубка Еўропы, уладальнік Кубка СССР (1953, 1967, 1970). Лепшы варатар чэмпіянату свету (1966), лепшы футбаліст Еўропы, уладальнік прыза «Залаты мяч» (1963), лепшы варатар СССР (1956—68). Паводле Міжнар. федэрацыі фугбольнай гісторыі і статыстыкі прызнаны лепшым у свеце варатаром 20 ст. 3 1970 у Цэнтр. савеце тва «Дынама», ва Упраўленні футбола Спорткамітэта СССР.
    А.М.Петрыкаў.
    
    
    326            яшэн
    
    ЯШЭН (сапр. Нугманаў) Каміль (25.12.1909, г. Андыжан, Узбекістан — кастр. 1997), узбекскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Засл. дз. маст. Узбекістана (1939). Нар. пісьменнік Узбекістана (1969). Герой Сац. Працы (1974). Акад. АН Узбекістана (1968). Вучыўся ў Ленінградскім лясным інце (1925—28). У 1946—49 узначальваў Упраўленне па справах культуры пры CM Узбекістана. 3 1959 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся з 1925. Выдаў збкі вершаў «Сонца» (1930), «Барацьба» (1931), «Камсамол» (1933). У
    
    муз. драмах «Гульсара» (з М.Мухамедавым, паст. 1935) і лібрэта аднайм. оперы, «Нурхан» (паст. 1943) тэма вызва
    
    
    К.Яшэн.
    
    лення жанчыны ад гнёту векавых традыцый. У п’есах «Смерць акупантам» (з С Абдулой, паст. 1942), «Фархад і Шы
    
    
    рын» (паст. 1954), «Генерал Рахімаў» (паст. 1950) тэма Вял. Айч. вайны. Аўтар кн. «Гады. Лёсы. Кнігі» (1976), рамана «Хамза» (кн. 1—2, 1979—80), драм «Гонар сям’і» (паст. 1949), «Пуцяводная зорка» (паст. 1958) і інш., лібрэта першай нац. оперы «Буран» (1939), кінасцэнарыяў, артыкулаў. Дзярж. прэмія Узбекістана 1967. Дзярж. прэмія СССР 1951.
    
    ЯЯ. рака на ПдУ Зах. Сібіры, левы прыток р. Чулым (бас. р. Об). Даўж. 380 км, пл. бас. 11,7 тыс. км². Цячэ ў адгор’ях Кузнецкага Алатау. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 77,4 м³/с. Суднаходная на 114 км ад вусця. Сплаўная.
    
    
    
                ДАДАТАК
    
    
    
      За перыяд падрыхтоўкі і выдання 17 тамоў БелЭн адбьшіся важныя падзеі ў свеце і на Беларусі: выяўлены новыя матэрыялы пра пэўныя з’явы і падзеі.
    
    з’явіліся новыя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, новыя імёны ў навуцы, літаратуры і мастацтве, лаўрэаты дзяржаўных і міжнародных прэмій, акадэмікі і
    
    дактары навук. Усё гэта ў адпаведнасці з традыцыямі энцыклапедычных выданняў патрабуе змяшчэння «Дадатку» на старонках «Беларускай Энцыклапедыі».
    
    АБАБЎРКА Мікалай Васілевіч (н. 15.5.1941, в. Морач Клецкага рна Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (2002). Праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). Настаўнічаў. 3 1970 у Магілёўскім унце (у 1973—83 заг. кафедры). Даследуе мову маст. лры, лексіку бел. літ. і дыялектнай мовы, стылістыку, культуру мовы, пытанні параўнальнай граматыкі моў, тэрміналогію. Аўтар кн. «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнікдаведнік» (1979), «Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры» (1981), «Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» (1981, у сааўт.), «Беларускае слова і яго вывучэнне» (1986), «Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры» (1987), «Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў» (1992), «Культура беларускай мовы» (1994), «Слоўнікдаведнік асноўных лінгвістычных і тэксталагічных тэрмінаў» (1998), «Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры» (2000), навуч. дапаможнікаў і інш. Піша апавяданні. М.Н.Крыўко.
    
    АБАЕЎ Генрых Мікалаевіч (н. 2.11.1932, Баку), 6eji. вучоны ў галіне працэсаў і апаратаў хім. тэхналогіі. Др хім. н. (1971), праф. (1981). Акад. Бел. інж. акадэміі (1994). Скончыў Азерб. інт нафты і хіміі (1954). 3 1988 у Полацкім унце (заг. кафедры). Навук. працы па працэсах хім. тэхналогіі, аналізатарах у нафтахім. прамсці. Распрацаваў працэсы акісляльнага аманолізу прапілену, сінтэзу бутылкаўчуку. Прапанаваў комплексную схему перапрацоўкі арганазмяшчальных адходаў у паліўны газ ці сыравіну для нафтахіміі, камп’ютэрную сістэму для аналізу вадкіх нафтапрадуктаў.
       Тв:. Закономерностн гндродннамнкн н массопереноса в струйных аппаратах (разам з А.У.Чарняўскай) // Ннженернофнз. журн. 2000. 1. 74, № 3; Определенне молекулярной массы іі плотностн продуктов прм помошн компьютерной снстемы «Полоцк» (разам з А.В.Дуброўскім) // Хйм. н нефтегазовое машнностроенне 2003. № 9.
    
    АБКІН Абрам Давыдавіч (2.2.1903, г. Полацк Віцебскай вобл. — 19.2.1983), савецкі фізікахімік. Др хім. н. (1952), праф. (1959). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1974). Скончыў Казанскі унт (1928). 3 1928 у Маскоўскім н.д. фіз.хім. інце імя Л.Я.Карпава. Навук. працы па даследаванні працэсаў полімерызацыі арган. злучэнняў. Адкрыў існаванне т. зв. «жывучых» палімераў, малекулы якіх пасля завяршэння полімерызацыі захоўваю