Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
– яго рэпатрыяцыі на радзіму пасля вайны. Сааўтар
кніг «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Памілуйце...» (1992, з Н.Івановай), «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—98), «Перад крутым паваротам», «Даведніка аб месцах прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 1941 — 1944» (абедзве 2001) і інш. Дзярж. прэмія 2002.
Тв:. Палітычныя рэпрэсіі 20—50х гг. на Беларусі. Мн., 1994; Белорусскне остарбайтеры: Йст.аналнт. нсслед. Мн., 2001 (у сааўт.).
АДАСКЁВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 29.9.1956, г.п. Радунь Воранаўскага рна Гродзенскай вобл ), бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Др мед. н. (1996), праф. (2002). Чл. Еўрап. акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (EADV) з 2002. Скончыў Віцебскі мед. унт (1979), дзе працуе з 1991 (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па запаленчых захворваннях скуры, інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам, хваробах прьшаткаў скуры і інш.
Тв:. Кожные м венернческне болезнн. Вптебск, 1999; Ннфекцвм, передаваемые половым путем. М., 2001; Неотложная дерматологня. М., 2001; Акне вульгарные н розовые. М., 2003.
АДЖАЕЎ Уладзімір Барысавіч (н. 13.9.1955, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1999), праф. (2000). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у БДУ (у 1991—96 заг. лабараторыі, у 1997—2003 прарэктар, адначасова з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, фізіцы высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў працэсы ўзаемадзеяння іонаў з паверхняй паўправаднікоў і палімераў, распрацаваў мадэлі прымеснадэфектнага ўзаемадзеяння, высокаэфектыўныя тэхнал. працэсы мікраэлектронікі на аснове ўзаемадзеяння іонных пучкоў і аптычнага выпрамянення з паверхняй, якая апрацоўваецца.
7e.: Jonimplanted Polymers (разам з Дз.В.Свірыдавым, І.П.Казловым) // Electrical and Optical Polymers Systems. New York, 1997; Нонная нмплантацня полнмеров. Мн., 1998 (у сааўт.); Фнзнка электропроводяшмх полнмеров. Мн., 2000 (разам з У.М.Папком і І.І.Азаркам).
АЗЁРЫ, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Гродзенскім і Шчучынскім рнах Гродзенскай вобл. Засн. ў 1990 для захавання ландшафтнага комплексу з рэдкімі відамі раслін і жывёл, стабілізацыі гідралагічнага рэжыму р. Котра і інш. Пл. 21 852 га. Пераважаюць падтаежныя барэальныя і водналедавіковыя ландшафты з эолавымі і камавымі градамі, азёрамі (Белае, Зацкава, Малочнае і інш.). Рэльеф раўнінны, пласкахвалісты з астраўкамі камавых узгоркаў, западзінамі і катлавінамі азёр. Глебы дзярновападзолістыя. Лясы хваёвыя і вытворныя драбналістыя. У флоры каля 320 відаў сасудзістых раслін, у Чырв. кнігу занесены сонтрава, чарамша, мнаганожка звычайная, купальнік гор
ны, лілея кучаравая і інш. У фауне 130 відаў птушак, у Чырв. кнізе — малая паганка, чорны бусел, скапа, дзербнік, пустальга звычайная, курапатка белая, няясыць даўгахвостая, каршачок, уліт ВЯЛІКІ І ІНШ. П.І.Лабанок.
АЙВІНС (Ivins) Марша (н. 15.4.1951, г. Балтымар, ЗША), касманаўт ЗША. Бакалаўр навук па аэракасм. тэхніцы (1973). Скончыла унт Каларада (г. Боўлдэр, 1973). У 1974—80 у Цэнтры пілатуемых касм. палётаў НАСА (як інжынер). 3 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 9—20.1.1990 і 4— 18.3.1994 на КК «Калумбія», 31.7— 8.8.1992 на КК «Атлантыс», 12—22.1.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 7—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правяла 55,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (5).
У. С.Ларыёнаў.
АКАД&МІЯ ПАСЛЯДЫПЛбМНАЙ АДУКАЦЫІ Міністэрства адук а ц ы і Рэспублікі Б е л a р у с ь, вядучая навуч., навук. і метадычная ўстанова ў сістэме паслядыпломнай пед. адукацыі. Засн. ў 1992 на базе Рэсп. інта ўдасканалення настаўнікаў. У 2004 фты: кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі вышэйшага звяна, кіруючых работнікаў і спецыялістаў школ і дашкольных устаноў; псіхалогіі; сац. і выхаваўчай работы; педагогаўдэфектолагаў. У структуру акадэміі ўваходзяць таксама цэнтры: інфарм. тэхналогій, развіваючых пед. тэхналогій, творчага развіцця «Гармонія»; упраўленні: планавання і маніторынгу навуч. працэсу, сац. і выхаваўчай работы, навуч.метадычнай работы і інш.; аддзелы: каардынацыі сістэмы павышэння кваліфікацыі, прыкладной пед. псіхалогіі, спец. адукацыі, інавацыйных тэхналогій у дашкольнай адукацыі і інш. 8 прадметных кафедраў, аспірантура і магістратура. Акадэмія ажыццяўляе навук.метадычнае забеспячэнне рэформы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, арганізуе апераджальнае навучанне і падрыхтоўку пед. кадраў да інавацыйнай дзейнасці, навук. кансультаванне і метадычнае суправаджэнне доследнаэксперым. работы ў адукац. установах. Штогод праводзіцца больш за 200 курсаў павышэння кваліфікацыі розных тыпаў, на якіх навучаецца да 8 тыс. розных катэгорый кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, дзейнічае камп’ютэрная сістэма кіравання навуч. працэсам.
Гал. кірункі навук.пед. дзейнасці: выяўленне, аналіз, абагульненне і распаўсюджванне лепшага вопыту ў засваенні новага зместу, форм і тэхналогій адукацыі; інфарм. і навук.метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі пед. работнікаў; праблем развіцця адукацыі, у т.л. якасці адукацыі, стварэння новых метадаў і інструментаў яго кантролю; пераемнасці розных ступеней адукацыі, кіравання, інфарматызацыі, выхавання і пазашкольнай работы. На базе акадэміі праводзяцца рэсп. і міжнар. навук.
АКУЛОВІЧ 331
практ. канферэнцыі, конкурсы прафес. майстэрства педагогаў («Крыштальны журавель», «Сацыяльны педагог года»), рэсп. метадычныя выстаўкі. Ажьшцяўляецца супрацоўніцтва з роднаснымі ўстановамі Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Чэхіі, Нідэрландаў, Даніі, Швецыі і інш. краін. Штогод выдаецца каля 70 навуч., навук. і метадычных дапаможнікаў. Супрацоўнікі акадэміі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы дзярж. стандартаў адукацыі, навуч. праграм, падручнікаў, навуч.метадычных дапаможнікаў, рэкамендацый і манаграфій. Усяго ў акадэміі працуе каля 300 супрацоўнікаў, у т.л. больш за 50 дроў і канд. навук. Сярод іх дры навук УЛ.Кабуш, ГА.Нікалаенка (гл. Дадатак), А.І. Таўгень, У.А.Янчук і інш. А.І.Таўгень.
АКЕРМАН Уладзімір Іосіфавіч (17.5.1890, г. РастоўнаДоне, Расія — 29.1.1972), рас. і бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Др мед. н. (1936), праф. (1939). Скончыў Сарбонскі унт (1914). 3 1927 у Маскоўскім унце, з 1930 у НДІ судовай псіхіятрыі. У 1933—39 у Іркуцкім мед. інце (заг. кафедры). У 1939—41 і 1944—50 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры), адначасова (1944—50) гал. псіхіятр Мінва аховы здароўя Беларусі. 3 1954 кансультант Мінскай рэсп. і Магілёўскай абл. псіхіятрычных бальніц, з 1962 у Гродзенскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні шызафрэнічных псіхозаў.
Літ:. Здравоохраненне Белорусснн. 1972. № 3.
АКІНЧЫЦ Іван Іванавіч (н. 5.7.1941, в. Багданавічы Кармянскага рна Гомельскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1989), праф. (1990). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1998). Скончыў БДУ (1965). Працаваў з 1967 у Гродзенскім унце імя Я.Купалы, з 1973 у Брэсцкім тэхн. унце, з 1986 у Брэсцкім абл. інце ўдасканалення настаўнікаў (заг. кафедры). 3 1989 у Брэсцкім унце (заг. кафедры, з 1994 дэкан гіст. фта). Навук. працы па праблемах сац. філасофіі, рэлігіязнаўства, гісторыі хрысціянства, атэізму, сац. установак і каштоўнасных арыентацый пратэстанцкай моладзі.
Тв:. Релнгня н молодежь. Мн., 1975; Эволюцня хрнстаанского сектантства в СССР (у сааўт.) // Вопросы научного атензма. М., 1979. Вып. 24; Атеястнческне беседы с учашнмнся. Мн., 1985 (разам з Г.М.ФІлістам); Поросль отрезанной ветвн. М., 1986; Закозель: земля м людн. Барановвчн, 1999 (разам з В.В.Здановічам, М.С.Якаўчыкам); Современный веруюшнй. Брест, 1999.
АКІЙМА Таехіра (н. 22.6.1942, Токіо, Японія), першы касманаўт Японіі; першы журналіст у космасе. Скончыў Міжнар. сялянскі унт (1966). 3 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 2.12—10.12.1990 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ11» і арбітальнай станцыі «Мір» (асн. экіпаж — В.М.Афанасьеў, гл. Дадатак, М.Х.Манараў; пасадка на КК «Саюз ТМ10»), У космасе правёў 8,4 сут. У.С.Ларыёнаў.
АКРАТЫ (ад акра... + тэма), найбуйнейшае падраздзяленне агульнай
стратыграфічнай шкалы, што аб’ядноўвае геал. ўтварэнні, якія сфарміраваліся на Зямлі за найб. працяглы прамежак часу — акрон. Тэрмін прапанаваў рас. геолаг У.В.Менер у 1977, уключаны ў «Стратыграфічны кодэкс» у 1992.
Вылучаюць 3 А.: архейскую, пратэразойскую; 3я А. адпавядае фанеразою (назвы яшчэ не мае). Архейскую А. падзяляюць на ніжне і верхнеархейскую эонатэмы, пратэразойскую А. адпаведна на ніжне і верхнепратэразойскую. Утварэнні названых А. пашыраны і ў зямной кары Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.
Літ.: Стратнграфнческкй кодекс. СПб., 1992; Геологня Беларусн. Мн., 2001.
С.А.Кручак.
АКРбН (ад грэч. akros крайні, самы аддалены, высокі), падраздзяленне вышэйшага рангу геахраналагічнай шкалы; геахраналагічны эквівалент акратэмы, што адпавядае найбуйнейшаму этапу геал. гісторыі Зямлі. Тэрмін «А.» прапанаваў рас. геолаг У.В.Менер у 1977. Вылучаюць 3 А.: архейскі і пратэразойскі, працягласцю да 2 млрд. гадоў кожны; 3і (найб. позні) адпавядае па працягласці часу фанеразою (назву яшчэ не атрымаў).
А. падзяляюць на эоны. У архейскім А. вылучаюць ранне і познаархейскі эоны, у пратэразойскім адпаведна ранне і познапратэразойскі. Утварэнні названых А. пашыраны і на тэр. Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.
Літ.: Стратнграфнческнй кодекс. СПб., 1992. С.А. Кручак.
АКСАМЕНТАВА Ніна Веньямінаўна (25.7.1934, г. Екацярынбург, Расія), бел. геолаг. Др геолагамінералаг. н. (1999). Скончыла Маскоўскі унт (1957). 3 1969 у Бел. геолагаразведачным НДІ. 3 1986 у Інце геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы па геал. будове і тэктоніцы крышт. фундаменту Беларусі, петраграфіі і геахіміі магматычных і метамарфічных парод, эндагенных працэсах і іх ролі ў фарміраванні структурнарэчыўных комплексаў і рудных фармацый, выкарыстанні горных парод у якасці сыравіны для атрымання буд. матэрыялаў.
74.: Магматнзм н палсогеодннаммка раннепротерозойского ОсннцкоМнкашевнчского вулканоплутоннческого пояса. Мн., 2002; Метадмабазы Мнкашевнчского месторождення — нетраднцнонное сырье для промышленноста стронтельных матерналов (разам з І.АЛяві