• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ·іцы і хіміі ўзаемадзення выпрамянення з рэчывам, ядз. фізшы і радыяцыйных тэхналогіях. У інце 23 лабараторыі, аспірантура, дактарантура, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый. Вынікі даследаванняў: створаны доследны ўзор перасоў
    
    
    АДАМКУС 329
    
    най атамнай станцыі «ПамірбЗОД», спраектавана АЭС магугнасцю 300 МВт з рэактарам на хуткіх нейтронах, што ахаладжаюцца нітрынам (БРІГ300); распрацавана фіз.матэм. забеспячэнне праектавання рэактараў высокай і звышвысокай удзельнай магутнасці на аснове шаравых мікрацвэлаў; створаны Нац. эталон адзінак вымярэння колькасці цеплаты; аўтаматызаваныя сістэмы прамяністага забеспячэння тэмпературных умоў у лячэбных установах і цэхах прыладабуд. прадпрыемстваў; кампактныя катлыутылізатары для выкарыстання скідавага цяпла прамысл. прадпрыемстваў. Распрацавана канцэпцыя энергет. бяспекі Рэспублікі Беларусь і навук. асновы нац. стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. У інце працавалі акад. Нац. АН Беларусі Л.К.Красін (заснавальнік Інта ядз. энергетыкі), А.А.Міхалевіч, чл.кар. Нац. АН Беларусі ГЛз.Карпенка, ЛЛ.Калыхан, В.Ь.Несцярэнка, \.\.Саламатаў. В.П.Колас.
    
    АВАКЎМАЎ Сяргей Георгіевіч (н. 1.5.1933, Масква), бел. спартсмен, трэнер (гандбол). Майстар спорту СССР (1967). Заснавальнік гандбола на Беларусі. Арганізатар першых у рэспубліцы секцый гандбола (Бел. інт фіз. культуры, БПІ, інт народнай гаспадаркі), першы трэнер зборных мужчынскай і жаночай каманд Беларусі (1958—74), першы старшыня Федэрацыі гандбола Беларусі (1956—69). Скончыў інт фіз. культуры (1958). Чэмпіён Украіны (1954—55). Чэмпіён рэсп. пяршынстваў, удзельнік усесаюзных спаборніцтваў (1957—66). Сярод яго выхаванцаў 22 майстры спорту СССР, 4 кандыдаты ў зборную каманду СССР (В.Вальчак, А.Несцярчук, Т.Мехцібейлі, А.Чаркаскі), засл. трэнеры СССР і Беларусі Э.Бабровіч, А.Брыцко, А.Залеўскі, У.Касінскі, С.Мірановіч, Д.Рэзнікаў, І.Ценін, М.Русак і інш. А.А.Дубовік.
    
    «АВІЗЫ ГРОДЗЁНЬСКЕ» («Awizy grodzienskie», «Гродзенскія весці»), першы інфармацыйны бюлетэнь на Беларусі. Пачаў выдавацца ў 1678 у час пасяджэнняў у Гродне сеймаў Рэчы Паспалітай. Выходзіў на польск. мове. У Ягелонскай бйы ў Кракаве захаваўся 1 нумар «А.г.» за 13.12.1698 (фармат 13,5х х20 см, 1 аркуш, друк двухбаковы). У ім
    
    
    Avizy {GjidiinffieJ. Iteni t Brzesciaj ze L'rovSj J W^: Іійі) Die 13. Deccmbris, A. D.idpj. /.
                         DO GHdoA'pr^flaWMbftf^ ^liTi M. ^ByieJAi утуЯпегуП^ hffjiejScuai przeftegeftAnH by I pvGrldniepinwtanda:tv/fyt&b , JJPP.SenateroratAmebeiAbyeb,i'ACenfiltunt: iaioz l. tt^. I. bf. Pah y XiStcdan U^iltn^i Hetmah:Palny№i.'XᵣLit: iaratfy Grainadi'tbnl^ h Mi tvyieidlMt; Ale inni dlftMaidftiiftAftff mreli, 'Ah) bhieestu'ftbif' ditrze6teyi>gedjm6gti,ilhn»ebivira£Pnrta'Dil[eatienfoW /. lietegetyCAyty. 1. iF.' I>M,X'.'Bijku,p Wen/^^^
                        Й GwAnAde Obtae Pt^fl'negD KujSfhia tbieftenedlR^          yj> '
                         ferfaajtoaetgpdy; gdiie tei naydoitia ffy miat 7,7^. l;M.^Srdb/lt • ZmuhtJu. ./InterimbJatAshteyfij Krol I, M. frAgnacyM benefit 'tiffM ! Krelefbvii.ftarabjtywjlelihm ^ffobem eiftobieeie tychrz'my'.'ypi^ ‘. lift dtMX.'b M. TAnd PodGeArbiega 'JFielbega №^iX/,Ut^iuUd^nt\ ' tAehtea di ley igidy lM. yRelitnbdJniegt 1. IF. I.jM.J’.lFeieMdl,' IFilenJklego HetneAni IFielkiegi IP. X. 'Lili Aby dAley\nKbbftHite^^ ftypili, Me zJ peivaga MAieftatU ft.rtleB>fk]egi,chileli ftfW wjfytliel'ftk
    «Авізы Гродзеньске».
    
    паведамляецца пра падзеі феад. вайны 1697—1702 у ВКЛ; пра тое, што кароль адправіў з Брэста ў Гродна свайго ўпаўнаважанага, які 21.11.1698 склікаў сенатараў на раду, дзе яны абмеркавалі пазійыю магнацкага роду Сапегаў, што проціпаставілі сябе інш. шляхце ВКЛ, a кароль праз сваіх пасланцаў і ўплывовых асоб жадаў загладзіць гэту справу. Паведамляецца таксама, што ў час паспалітага рушэння шляхты віцебскі кашталян М.Коцел стаў з войскам пад мяст. Жалудок, а харунжы ВКЛ Р.А.Агінскі — пад в. Стаклішкі; супраць яго былі гатовы выступіць некалькі харугваў з Троцкага ваяв.; што 21.11.1698 арганізавана ген. кола войска ВКЛ, з якога пасланы дэлегаты да караля, каб засведчыць сваё вернападданства. Паведамляецца, што ням. войска (саксонскія атрады караля) падышло да Гродна і затрымаецца там на зіму. Таксама выкладзены інш. падзеі. Невядома, да якога года выдаваўся, колькі нумароў «А.г.» выйшла ў свет.
    Я.В.Скрабоцкі.
    
    АВЎЛЬС (ад лац. avulsus адарваны, адняты), у Польшчы і Беларусі да 19 ст. назва невял. зямельнага ўладання, звычайна без населенага пункта (вёскі), адарванага ад асн. маёнтка. У юрыд. практыцы А. называлі і зямлю, што перайшла да інш. ўладальніка ў выніку неафіц. дзеяння, калі, напр., змянілася канфігурацыя рэчышча, узнік востраў і г.д. Тэрмін А. захаваўся ў тапаніміцы Беларусі (чыг. ст. Авульс каля Гродна).
    Л.Р.Казлоў.
    
    АГЁЕЎ Сяргей Міхайлавіч (н. 22.3.1957, г. Варонеж, Расія), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1996). Скончыў Маскоўскі унт (1979). 3 1982 у Брэсцкім унце (у 1995—2000 заг. кафедры). Навук. прайы па геам. тапалогіі, тэорыі кампактных груп пераўтварэнняў. Устанавіў рэдукцыю гіпотэзы Гільберта—Сміта да тэорыі класіфіцыруючых свабодных прастораў. Распрацаваў аксіяматычны метад у тэорыі прастораў Менгера і Нёбелінга, у выніку чаго ат
    
    
    рымана рашэнне класічнай праблемы характарызацыі прасторы Нёбелінга.
        Тв.: Класснфнцаруюшне пространства для свободных действйй н гяпотеза Гнльберта— Смнта // Матем. сб. 1992. Т. 183, № 1; Характервзацня свободного действня нульмерной компактной группы на kмерном менгеровском компакте // йзв. РАН. Математнка. 1995. Т. 59, № 2.
    
    АГЁЕЦ Уладзімір Юльянавіч (н. 15.4.1949, в. Кусянцы Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аграхіміі і с.г. радыеэкалогіі. Др с.г. н. (2003). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1971). 3 1974 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. 3 1997 дырэктар Інта радыеэкалогіі (г. Гомель). Навук. працы па вывучэнні міграцыі радыенуклідаў па с.г. ланцугах і распрацоўка прынцыпаў вядзення аграпрамысловай вытвсці на забруджаньгх тэрыторыях. Даследуе праблемы сац.эканам. развіцця раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы і інш.
       Тв.: Основы ведення сельского хозяйства (разам з І.М.Багдзевічам, С.К.Фірсанавай) // Экологнческйе, медйкобнологмческне й соцнальноэкономйческме последствня катастрофы на ЧАЭС в Беларусч. Мн., 1996; Сйстема радноэкологнческмх контрмер в агросфере Беларусм. Мн., 2001; Мнграцня радмонуклндов в почвах Беларуся // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 2002. № 1.
    
    АГЁНЧАНКА Фёдар Яфімавіч (12.2.1905, в. Выдрэя Лёзненскага рна Віцебскай вобл. — 20.9.1954), бел. і рас. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Др мед. н. (1943), праф. (1946). Скончыў Мінскі мед. інт (1930). 3 1930 у Інце аховы здароўя дзяцей і падлеткаў (Масква). 3 1937 у Цэнтр. інце туберкулёзу. У Вял. Айч. вайну нач. паталагаанат. лабараторыі (2і Прыбалт. фронт). 3 1954 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе нервовай сістэмы пры туберкулёзе.
       Тв:. Патанатомчя й класснфнкацня туберкулезного менннгнта. М., 1938; Патоморфологня нервной снстемы прм туберкулезе. Мн., 1958.
    
    АДАМКУС (Adamkus) Валдас (да 1955 Адамкявічус Вальдэмарас; н. 3.11.1926, г. Каўнас, Літва), дзяржаўны і паліт. дзеяч Літвы. Скончыў Ілінойскі тэхнал. інт (г. Чыкага, ЗША, 1960). У гады ням.фаш. акупацыі Літвы (1941 — 44) вучыўся ў Каўнаскай гімназіі «Аўшра». 3 1944 у Германіі, з 1949 у ЗША (у 1955—98 амер. грамадзянін). 3 канца 1950х г. уваходзіў у кіраўніцтва шэрагу грамадскіх і грамадскапаліт. аргцый літоўцаў ЗША. 3 1970 на кіруючых пасадах у федэральнай службе ЗША па ахове прыроды, у т.л. ў 1981—97 кіруючы адміністратар 5га рэгіёна краіны (6 штатаў). 3 1972 удзельнік перагавораў ЗША з СССР па пытаннях аховы прыроды (часта наведваў Літву), у 1980— 97 — старшыня амер. дэлегацыі ў Міжнар. аб’яднанай камісіі (ЗША і Канада)
    
    
    330 АДАМОВІЧ
    
    па Вял. Азёрах. 3 1988 удзельнічаў у паліт. і грамадскім жыцці, падтрымліваў рух «Саюдзіс». У 1996 у час выбарчай кампаніі ў сейм Літвы арганізаваў блок памяркоўных цэнтрыстаў. У 1998—2003 прэзідэнт Літвы. Праводзіў курс на «хуткую мадэрнізацыю» краіны і яе паскораную інтэграцыю ў зах.еўрап. паліт. і эканам. струкгуры і НАТО.
    
    АДАМрВІЧ Галіна Валянцінаўна (н. 19.10.1969, Мінск), бел. рэжысёр дакумент. кіно. Скончыла Бел. AM (1994). 3 1995 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Яе творчасці ўласцівы цікавасць да сац. праблематыкі, аналітычнасць у спалучэнні з вобразнымі маст. пошукамі. Зняла фільмы: «Палюбі мяне чорненькім» (1994, прыз Міжнар. кінафестывалю жаночага кіно ў Мінску), «Жаночае пытанне» (1995, дыплом Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» у Мінску), «Канікулы для сіраты» (1998, дыплом Міжнар. кінафестывалю ў г. Піргас, Грэцыя), «Жылібылі» (відэафільм, 2001; прызы міжнар. кінафестываляў у Слэцьёары, Румынія; кароткаметражных фільмаў у г. Ісмаілія, Егіпет; у г. БанскаБістрыца, Славакія), «Геній месца» (2002). Фільмы «Музыка, дапамажы...» (відэафільм), «Фауст Арлена» (абодва 1996), «Гораду і свету» (1997), «На Беларусі Бог жыве...» (1999), «Кінарэжысёр Барыс Сцяпанаў» (абодва відэафільмы; 2002) прысвечаны дзеячам бел. культуры. Г.У.Шур.
    
    АДАМЎШКА Уладзімір Іванавіч (н. 1.1.1952, в. Падгайна Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. гісторык, дзярж. дзеяч Беларусі. Канд. гіст. н. (1988). Скончыў БДУ (1973). У 1975— 90 у Бюро міжнар. маладзёжнага турызму «Спадарожнік» ЦК ЛКСМБ, Кце маладзёжных аргцый Беларусі, Мінскай вышэйшай парт. школе. 3 1991 нач. аддзела, нам. старшыні Дзярж. кта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з 2002 старшыня Нац. цэнтра па архівах і справаводстве (з ліп. 2002 Кт па архівах і справаводстве пры CM Рэспублікі Беларусь). Чл. Кантрольнага савета Бел. рэсп. фоНду «Узаемаразуменне і прымірэнне» (1993—2003), старшыня навук.кваліфікацыйнай камісіі па вызначэнні (пацвярджэнні) статуса месц прымусовага ўтрымання грамадзян на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну, прадстаўнік урада Рэспублікі Беларусь у Апякунскім савеце (Кураторыуме) фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», нам. старшыні Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў Вял. Айч. вайны 1941—45 пры CM Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы паліт. рэпрэсій 1920—50х г. на Беларусі і рэабілітацыі іх ахвяр, вывазу цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію Ñ