• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ць актыўныя цэнтры (1935). Распрацаваў колькасную тэорыю працэсаў суполімерызацыі (1951). Адкрыў і даследаваў механізм іоннай радыяцыйнай полімерызацыі (1959—65), стварыў арыгінальны метад атрымання поліакрыламіду (1966—70). Адкрыў існаванне нізкатэмпературнай мяжы скорасці хім. рэакцый пры набліжэнні да абс. нуля (у сааўт., 1967; зарэгістравана як адкрыццё ў 1977) і фотасенсібілізаваную полімерызацыю (1980). Ленінская прэмія 1980.
       Тв:. Раднацнонная хнмня полммеров. М., 1973 (у сааўт.). М.М.Касцюковіч.
    
    АБРАГАМ (Abragam) Анягаль (н. 15.12.1914, Масква), французскі фізіктэарэтык; заснавальнік навук. школы па ядз. магнетызме. Чл. Парыжскай АН (1973). Замежны член Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1974), Hau. АН ЗША (1977), Лонданскага каралеўскага тва (1983). Маці нарадзілася на Беларусі. Скончыў Парыжскі (1936) і Оксфардскі (1950) унты. У 1947—80 у Камісарыяце па атамнай энергіі. Адначасова з 1960 у Калеж дэ Франс. У 1967 прэзідэнт франц. фіз. тва, у 1977—80 віцэпрэзідэнт Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. магнетызме, фізіцы кандэнсаванага стану, фізіцы паскаральнікаў. Адкрыў дынамічную ядз. палярызацыю (солідэфект; з амер. фізікам У.Проктарам, 1958), ядз. антыферамагнетызм (1970) і ядз. прэцэсію нейтронаў (1973). Прапанаваў метад пабудовы (1958) і стварыў палярызаваную пратонную мішэнь. Эксперыментальна пацвердзіў канцэпцыю спінавай
    
    тры і яе ідэнтычнасць тэрмадынамічнай тры (1957—58). Медаль Лорэнца (1982). Вялікі залаты медаль Ламаносава Pac. АН (1995).
       Тв.. Рус. пер. — Ядерный магнетнзм. М., 1963; Электронный парамагннтный резонанс переходных нонов. Т. 1—2. М., 1972 73 (разам з Б.Бліні); Ядерный магнетнзм: порядок н беспорядок. Т. 1—2. М., 1984 (з М.Гольдманам); Время вспять, шім Фнзйк, фнзнк, где ты был. М., 1991. М.М.Касцюковіч.
    
    
    
    01 ail
    
    A Д Абкін            A Абрагам
    
    
    
    АБРАЗЁВІЧ Іван Канстанцінавіч (н. 9.9.1953, в. Вяжышча Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл.), бел. хормайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1977). 3 1976 хормайстар хар. капэлы Дома культуры Упраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкома, у 1977 і з 1979 гал. хормайстар Нац. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча. Кіраўнік праграм «Звонкія галасы Беларусі», «Палескае вяселле» і інш.
    
    АБРАЗЦбЎ Мікалай Сяргеевіч (н. 8.7.1946, Мінск), бел. вучоны ў галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Канд. тэхн. н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1970). 3 1975 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па ахове радыёэлектроннай апаратуры ад уздзеяння эл.магн. імпульсаў вял. магутнасці, распрацоўцы
    
    
    
    328 АБРЫКОСАЎ
    
    выпрабавальнага стандарту на ўстойлівасць да імпульсных сігналаў для вырабаў электроннай тэхнікі.
       Тв.: Формнрованне высоковольтных нмпульсов с помошью быстродействуюшмх снловых прнборов (разам з А.І.ПІнаевым, С.Ю.Макарэвічам) // Нзв. Бел. ннженер. акад. 2000. № 1; Основы конструнровання нзделнй радноэлектроннкн. Мн., 2001 (разам з Ж.С.Вараб’ёвай, І.М.Цыральчуком).
    
    АБРЫКбСАЎ Аляксей Аляксеевіч (н. 25.6.1928, Масква), расійскі фізіктэарэтык. Акад. Pac. АН (1987; чл.кар. 1964). Чл. Нац. АН ЗША (2000). Замежны чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1991), Лонданскага каралеўскага тва (2001). Др фіз.матэм. н. (1955), прафесар. Сын А.І.Абрыкосава. Скончыў Маскоўскі унт (1948). 3 1948 у Інце фіз. праблем AH СССР, з 1965 заг. адцзела Інта тэарэт. фізікі AH СССР, з 1988 дырэктар Інта фізікі высокіх ціскаў AH СССР. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага унта, з 1977 заг. кафедры Маскоўскага інта сталі і сплаваў. 3 1991 у Аргонскай нац. лабараторыі (ЗША). Навук. працы па тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, фізіцы плазмы, квантавай электрадынаміцы, астрафізіцы, фізіцы металаў і паўметалаў, статыст. фізіцы, звышправоднасці. Прадказаў існаванне дзвюх груп звышправаднікоў (1952); стварыў тэорыю магн. квантавых віхроў («віхры Абрыкосава», 1957). Прадказаў з’яву бясшчыліннай звышправоднасці (I960; з Л.П.Гарковым), адкрытую ў 1962. Пабудаваў тэорыі паўметалаў тыпу вісмуту (1962—73), бясшчылінных праваднікоў (1970—74), спінавага шкла з кароткадзеяннем (1978—80). Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1982, Нобелеўская прэмія 2003 (з ЭЛ^Легетам, тл. Дадатак; ВЛ.Гінзбургам).
       Тв:. Введенне в теормю нормальных металлов. М., 1972; Основы теорнн металлов. М., 1987; Методы квантовой теорнн поля в статястмческой фнзнке. 2 нзд. М., 1998 (разам з Л.П.Гарковым, І.Я.Дзялашынскім).
    М. М.Касцюковіч.
    
    АБУХбВІЧ Віктар Станіслававіч (н. 27.7.1930, в. Струпіна Гродзенскага рна), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1986), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1959). 3 1959 на гасп. рабоце ў Гродзенскай вобл., з 1967 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі Мінсельгаса Беларусі (з 1976 заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела). 3 1989 у Бел. с.г. акадэміі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі вытвсці прадукцыі жывёлагадоўлі ў комплексах індустр. тыпу, аграпрамысл. інтэграцыі суб’ектаў гаспадарання ў прадуктовым падкомплексе АПК.
       Тв:. Рэзервы вытворчасці мяса. Мн., 1973; Пронзводство говяднны в Белорусснн по ннтенснвной технологан. Мн., 1988; Комплексная свстема управлення качеством труда я продукцня на сельскохозяйственном предпрнятнм. Мн., 1989 (у сааўт.); Арендные отношенмя в подразделенмях жнвотноводства. Мн , 1992 (у сааўт); Органнзацвонноэконо
    
    
    ммческме отношення в агропромышленном комплексе переходного первода. Смоленск; Горкн, 1998 (у сааўт.); Реформнрованне агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.); Роль предпрнннмателя как ннвестора в рыночной снстеме пронзводства. Горкн, 2004.
    
    
    
    А А.Абрыкосаў. В Адамкус.
    
    АБУХбЎСКІ Юрый Максімавіч (н. 6.5.1944, в. Жытомля Гродзенскага рна), бел. географ. Др геагр. н. (1998). Скончыў БДУ (1967). 3 1967 у Бел. геолагаразведачным НДІ, з 1981 у Інце прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН Беларусі, з 2003 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па геамарфалогіі, ландшафтнай індыкацыі, дыстанцыйных метадах у геаграфіі і геалогіі.
      Тв.: Антропогеновые нзменення торфяноболотных комплексов. Мн., 1988 (разам з І.Г.Танавіцкім); Ландшафтная нкднкацвя четвертнчных отложенмй н почв Прнпятского Полесья. Мн., 1990; Днстанцнонное картографнрованне прнродной среды. Мн., 1995 (у сааўт.); Аэрокосмнческне нсследовання ландшафтов Беларусн. Мн., 1999 (разам з В.М.Губіным, Г.І.Марцынкевіч).
    
    АБ’ЯДНАНЫ ІНСТЫТЎТ ПРАБЛЁМ
    ІНФАРМАТЫКІ Нацыянальнай АН Беларусі. Створаны ў Мінску ў 2002 з мэтай паглыблення даследаванняў па кібернетыцы, аўтаматызацыі, прыкладной матэматыцы, інфарматыцы і ўздзеянця перспектыўных інфарм. тэхналогій на ўсе сферы інфарматызацыі краіны і грамадства. У яго ўвайшлі Інт тэхн. кібернетыкі (існаваў з 1965), прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі» і праграмнакаардынуючыя аддзелы былога н.д. аб’яднання «Кібернетыка» (існавала з 1996) Нац. АН Беларусі. Асн. навук. кірункі: аўтаматызацыя праектавання тэхн. сістэм, мадэліраванне тэхнал. працэсаў, лагічнае праектаванне дыскрэтных прылад; апрацоўка і распазнаванне сігналаў, відарысаў і вуснай мовы; геаінфарм. і лічбавыя картаграфічныя сістэмы, аўтаматызацыя картаграфічнай вытвсці; камп’ютэрныя сеткі, базы даных і тэлематычныя дапасаванні; увод і вывад відэаінфармацыі; даследаванне аперацый і дыскрэтная аптымізацыя; прагназіраванне і прыняцце рашэнняў у надзвычайных сітуацыях; эрганоміка, бія і медінфарматыка; ахова інфармацыі. У інце тры н.д. аддзяленні (мадэліравання інтэлектуальных працэсаў; мадэліравання працэсаў фарміра
    
    
    вання і распазнавання вобразаў; інфарм. тэхналогій і сістэм), 23 лабараторыі і аддзелы, аспірантура, дактарантура, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
      Інт ажыццяўляе функцыі галаўной аргцыі па праграме фундаментальных даследаванняў па навук. асновах новых інфарм. тэхналогій, якая накіравана на развіццё інфарм.вылічальных сістэм і сетак, метадаў сістэмнага аналізу, матэм. мадэліравання, выліч. і прыкладной матэматыкі і іх масавага выкарыстання ў розных галінах ведаў. Інт з’яўляецца вядучым у выкананні буйных навук.тэхн. праграм: перадавыя інфарм. і телекамунікацыйныя тэхналогіі; камп’ютэрныя тэхналогіі праектавання і вытвсці новай прадукцыі; распрацоўка і асваенне ў серыйнай вытвсці сям’і мадэлей высокапрадукц. выліч. сістэм з паралельнай архітэктурай (кластэрных суперкамп’ютэраў «СКІФ») і стварэнне на іх аснове магутных прыкладных праграмнаапаратных комплексаў для машына і прыладабудавання, медыцыны, дзейнасці банкаўскай сістэмы, метэапрагнозаў, рашэння трансп. і інш. навукаёмістых задач; распрацоўка і выкарыстанне перспектыўных сродкаў і тэхналогій атрымання, апрацоўкі і адлюстравання касм. інфармацыі. 3 удзелам інта ствараецца Бел. касм. сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая дазволіць аператыўна вырашаць праблемы прыродакарыстання, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, пытанні картаграфіі. Праведзены Першы бел. касм. кангрэс (28—30.10.2003), на якім абмеркаваны асн. кірункі развіцця касм. даследаванняў і тэхнікі ў Беларусі. 3 2004 выпускае штоквартальны час. «Інфарматыка». Распрацаваныя ў інце сістэмы, метады, спосабы і сродкі адзначаны Дзярж. прэміяй СССР 1985 і Дзярж. прэміямі Беларусі 1978, 1986, 1998. За цыкл даследаванняў «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых відарысаў» і ўкараненне важных прыкладных сістэм на іх аснове прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 2002 групе вучоных (С.У .Абламейка, Р.Х.Садыхаў, В.В.Старавойтаў, А.В.Тузікаў, Ю.С.Харын). У інце працуюць чл.кар. Нац. АН Беларусі С.У.Абламейка, АДз.Закрэўскг, працавалі акад. В.С.Тамаеў, чл.кар. Г.К.Гаранскі, Х.С.Кавалёў, Г .Р.Маньшын, V В .Рымскі.
    С. УАбламейка, М. П. Савік.
    
    АБ’ЯДНАНЫ ІНСТЫТЎТ ЭНЕРГЕТЬІЧНЫХ I ЙДЗЕРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ «СбСНЫ» Нацыянальнай АН Беларусі. Створаны ў 2002 у пас. Сосны пад Мінскам. У склад яго ўвайшлі Цэнтр ядзерных тэхналогій «Сосны», Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізікахімічных праблем, Інстытут радыеэкалагічных праблем, інж.тэхн. прадпрыемства «ІТЦ—Сосны».
      Асн. навук. кірункі: энергапланаванне, энергет. бяспека; выкарыстанне другасных энергарэсурсаў, тэхналогія і стратэгія выкарыстання нетрадыц. і аднаўляльных крыніц энергіі, у тл. на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях; стварэнне тэорыі, метадаў і сродкаў забеспячэння радыяцыйнаэкалагічнай бяспекі насельніцтва пры аварыях і тэхнагенных катастрофах; распрацоўка ядз. рэактараў з шаравымі мікрацвэламі, забеспячэнне надзейнасці АЭС новага пакалення; даследаванні па фіÐ