• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ). Як пісьменнік друкаваўся з 1944. Аўтар навук.фантаст. аповесцей «Зорныя караблі» (1947), гіст.прыгодніцкай дылогіі «Вялікая дуга» («На краі Айкумены», 1949; «Падарожжа Баўрджэда», 1953), раманаў: сац.філас. «Туманнасць Андрамеды» (1957), «Лязо брытвы» (1963), «Гадзіна Быка» (1969), гіст. «Таіс Афінская» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1952.
      Тв:. Собр. соч. Т. I—6. М., 1992.
      Літ.'. Р ю р м к о в Ю. Через 100 н 1000 лет: Человек будушего н сов. худож. фантастнка. М., 1961; Б р а н д н с Е., Д м н т р н е в с к н й В Через горы временн: Очерк творчества М.Ефремова. М.; Л., 1963.
    
    ЯФРЭМАЎ Міхаіл Рыгоравіч (11.3.1897, г. Таруса Калужскай вобл., Расія — 19.4.1942), савецкі военачальнік, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ген.л. (1940). Герой Расіі (1996). Скончыў Ваен.паліт. (1930) і Ваен. імя Фрунзе (1933) акадэміі. Удзельнік 1й сусв. вайны, прапаршчык (1916). У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну вызначыўся як камандзір атрада бронепаяздоў пры ўзяцці г. Баку ў 1920. У 1920—30я г. камандаваў дывізіяй, корпусам, войскамі Прыволжскай, Забайкальскай, Арлоўскай, Паўд.Каўк., Закаўк. ваен. акруг. У пач. Вял. Айч. вайны пад яго камандаваннем войскі 21й арміі (з ліп. 1941) і Цэнтр. фронту (са жн. 1941) абаранялі дняпроўскія рубяжы на Гомельскім напрамку (гл. Гомеля абарона 1941, РагачоўскаЖлобінская
    
    
    ЯХТА 321
    
    аперацыя 1941). 3 кастр. 1941 камандаваў 33й арміяй Зах. фронту. Удзельнік Маскоўскай бітвы 1941—42, у ходзе якой ударная групоўка 33й арміі ў лют. 1942 прарвалася да г. Вязьма, але была акружана сіламі праціўніка. Пасля 2месячных баёў у акружэнні пры спробе прарвацца на злучэнне з асн. сіламі Зах. фронту Я. цяжка паранены і, каб пазбегнуць палону, застрэліўся. Пахаваны гітлераўцамі з воінскімі ўшанаваннямі, пасля вызвалення гэтых мясцін у 1943 перапахаваны ў г. Вязьма, дзе яму пастаўлены помнік (аўтар Я.В.Вучэціч). Дэп. Вярх. Савета СССР (1936—40).
       Літ.: Капусто Ю. Последннмм дорогамн генерала Ефремова. М., 1992. М.Г.Нікіцін.
    
    ЯФРЙМАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 14.4.1940, г. Бранск, Расія), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Др тэхн. н. (1998), праф. (2003). Скончыў Варашылаўградскі машынабуд. інт (1970). 3 1967 у ВА электроннага машынабудавання (г. Варашылаў' град). 3 1982 у Фіз.тэхн. інце АН Беларусі. 3 1988 у Бел. аграрным тэхн. унце (у 1993—98 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях тэхнал. забеспячэння якасці рабочых кантаў інструменту і дэталей, шліфавання і заточвання, магнітнаабразіўнай апрацоўкі, рэзання матэрыялаў. Распрацаваў тэхналогію магнітнаабразіўнай даводкі рабочых кантаў дэталей і інструменту, прапанаваў лічбавыя мадэлі працэсу цеплаўтварэння пры шліфаванні і заточванні.
       Тв:. Образованне рабочнх кромок упрочняюшнм шлнфованнем. Мн., 1989 (разам з П.І.Яшчарыцыным); Технологнческое обеспеченне качества рабочнх кромок ннструмента н деталей. Мн., 1997 (з ім жа).
    
    ЯФР^МЕНКА Аляксей Антонавіч (17.3.1910, в. Грыбы Краснапольскага рна Магілёўскай вобл. — 27.11.1977), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). 3 1935 працаваў у калгаснасаўгасных Барысаўскім, з 1938 у Заслаўскім, у 1939—41, 1946—54 Пінскім, з 1954 у Магілёўскім абл. драм. трах. Акцёр вострахарактарнага плана. Створаныя ім вобразы вызначаліся яркасцю сац. характарыстык, сакавітым нар. гумарам, трапнымі дэталямі, жыццёвай верагоднасцю. Сярод лепшых роляў: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Барадач («Гады навальнічныя» К.Губарэвіча), Вярэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Сілан («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Трубач («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Скварэц («Ленінградскі праспект» І.Штока), Валодзька Хірамант («Канец Хітрова рынку» паводле А.Бязуглава і Ю.Кларава), Дон Луіс («Каханне не жарты» П.Кальдэрона) і інш.
    
    ЙХАНТ, стараславянская назва чырв. ювелірнага карунду — рубіну; адпаведна «яхант блакітны» — сапфір. 3 19 ст.
    
    
    тэрмін ужываецца пераважна ў маст. літаратуры.
    
    ЙХАНТАЎ Уладзімір Мікалаевіч (28.11.1899, г. Седльцы Мазавецкага ваяв., Польшча — 16.7.1945), расійскі артыст эстрады; стваральнік жанру літ. кампазіцыі. Вучыўся ў 2й Студыі Маскоўскага маст. тра, студыі Я.Вахтангава. На эстрадзе з 1922. У 1924—26 акцёр Тра імя У.Меерхольда. У 1927 удзельнічаў у стварэнні эстр. тра аднаго акцёра «Сучаснік» (існаваў да 1935). Аўтар і выканаўца літ. кампазіцый «Пушкін» (1926), «Так, вадэвіль ёсць рэч!» (1929), «Вечары Маякоўскага» (1931), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1932), «Настасся Піліпаўна» паводле Ф.Дастаеўскага (1933), «Расія грозная» (1942) і інш., якія адметныя спалучэннем слова з пантамімай, арганічным зліццём драматург. і муз. матэрыялу, інтэлектуальнасцю і творчай культурай. 1я прэмія Усесаюзнага конкурсу майстроў маст. слова (1937).
       Тв:. Театр одного актера. М., 1958.
       Літ.: К р ы м о в a Н. Владнмнр Яхонтов. М., 1978.
    
    ЙХВЕ (яўр. YHWH), Ягве, Іегова, у іудаізме імя Бога, якое нелыа вымаўляць. Паводле Старога Запавету Бібліі, гэтае імя адкрыў Бог Майсею на гары Харыў. Да 3 ст. да н.э. яго мог вымаўляць раз на год (Дзень ачышчэння) нячутна для іншых першасвятар, які перадаваў тайну гучання свайму пераемніку. Потым вымаўленне імя «Я.» канчаткова забаронена і, калі яно сустракаецца ў час чытання ўслых свяшчэнных тэкстаў, яго замяняюць словам «Аданай» (у рус. перакладзе Бібліі з грэч. мовы — «Господь»).
    
    ЯХІДНА аўстралійская (Tachyglossus aculeatus), млекакормячая жывёла сям. яхіднавых атр. аднапраходньіх. Пашырана ў Аўстраліі, на Тасманіі і Паўн.Усх. Новай Гвінеі. Жыве ў лясах і камяністых кустовых стэпах.
       Даўж. цела да 53 см. Хвост вельмі кароткі. Цела зверху ўкрыта калючкамі, жоўтымі каля асновы і чорнымі ўверсе. Галава з доўгай цыліндрычнай «дзюбай», прамой ці крыху выгнутай уверх. Язык чэрвепадобны, даўж. да 25 см. У самак на перыяд размнажэння ўтвараецца вывадкавая сумка з 2 млечнымі залозістымі палямі, у якой выношваецца дзіцяня,
    
    
    што вылупліваецца з яйца. Корміцца беспазваночнымі.
    
    ЯХІМбвіЧ Фёдар Аляксеевіч (21.1.1887, в. Азяроды Вілейскага рна Мінскай вобл. — 14.1.1959), бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Др мед. н. (1945), праф. (1946). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў 1ы Маскоўскі унт (1923). 3 1928 у Мінскім (заг. кафедры), з 1936 у Віцебскім, з 1941 у Кіеўскім (у Чэлябінску), у 1943—56 у Мінскім мед. інтах. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі нерв. дзейнасці. Прапанаваў і ўкараніў у практыку спосаб падскурнага пералівання крыві.
       Тв.: Роля нейрагенных і фізікахімічных фактараў у рэгуляцыі гематаэнцэфалічнага бар'ера // Працы Бел. дзярж. інта фтызіятрыі, неўралогіі і траўматалогіі. 1936. Вып. 1; О сннаптнческой передаче нервного нмпульса // Сб. работ Мннского мед. ннта. 1949. Т. 2.
    
    ЯХІмбЎШЧЫНА, вёска ў Палачанскім с/с Маладзечанскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 98 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Палачаны, каля аўтадарогі Маладзечна—Валожын (2 км). 441 ж., 155 двароў (2003). Спіртзавод. Сярэдняя школа, школасад, бка, клуб, Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Яхімоўшчына». Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 19 ст.). За 700 м на Пн ад вёскі курганны могільнік.
    
    ЙХІН Рустэм МухаметХазеевіч (16.8.1921, Казань, Татарстан — 1993), татарскі і расійскі кампазітар, піяніст. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар. арт. СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). Пачынальнік канцэртнага жанру ў тат. музыцы: канцэрт для фп. з арк. (1951), больш за 300 песень і рамансаў. Ў творчасці пераважаюць вак. і інстр. творы, рамансы, песні, апрацоўкі тат. нар. песень і інш. Яго творы вылучаюцца паэтычнасцю, сувяззю з нарпесенным мастацтвам, спалучэннем традыцый рас. і зах.еўрап. кампазітарскай школ. Дзярж. прэмія Татарстана 1959.
    
    ЯХТА (англ. yacht ад галанд. jagen гнаць, праследаваць), паруснае, маторнае або паруснаматорнае судна для воднага спорту, турызму, прагулак. Найб. пашыраны парусныя Я. Яхтамі наз. малыя парусныя судны незалежна ад іх памераў і канструктыўнага тыпу.
       Парусныя Я. падзяляюцца на крэйсерскія, разлічаныя на далёкія плаванні і гонкі ў адкрытым моры, гоначныя (прагулачныя) — для плавання на азёрах і рэках у прыбярэжнай зоне і вучэбныя; паводле формы корпуса — на кілевыя, у якіх днішча пераходзіць у баластны кіль (павышае астойлівасць Я.), мелкасядзячыя, з высоўным кілем (швертам — швертботы) і кампрамісы, якія маюць баластны і высоўны кілі. Да маторных Я. адносяць катэры з рухавікамі ўнутр. згарання, даўжынёй больш за 8 м, з камфартабельнымі
    
    
    11. Зак. 111.
    
    322            ЯХТКЛУБ
    
    (фальшкіль)
    
    Схема корпуса яхты і яе папярочнага сячэння: a — яхты з высоўным кілем; б — кілевай яхты; в — яхты кампраміс.
    
    каютамі. Паруснаматорныя Я. маюць звычайнае паруснае аснашчэнне і рухавік. Існуюць Я. 2корпусныя (катамараны) і 3корпусныя (трымараны), адна і мнагамачтавыя. Спарт. парусныя Я. падзяляюць на класы, у якія аб’яднаны аднолькавыя па канструкцыйных (абводы корпуса, плошча парусоў і інш.) і хадавых якасцях судны. Вядомыя з 17 ст.
      На Беларусі найб. развіццё атрымалі спарг. масавыя класы Я.: «Лазер», «470», «Еўропа», «Фін», парусная дошка «Містраль». Актыўна развіваюцца Я. міжнар. класаў «Аптыміст», «Кадэт», «Праменьміні», папулярныя Я. класа «Мікра». У стандартны камплект алімпійскай Я. ўваходзяць корпус, мачта, гік, ветразі, рулявое прыстасаванне, шверт (кіль), такелаж (шкоты, брасы, фалы і інш.). Гл. таксама Парусны спорт. У.М.Сацута, А.Ю.Сполан.
    
    ЯХТКЛУБ, спартыўная арганізацыя, якая культывуе парусны спорт, радзей вяслярны і інш. віды воднага спорту. Mae пэўнае забеспячэнне і абсталяванне — судны (яхты) розных класаў і комплекс абслуговых збудаванняў (элінгі, прычалы і боксы для швартоўкі і стаянкі яхтаў, механізмы для падымання і спуску суднаў, майстэрні і інш.).
      Першыя Я.к. засн. ў 1720 (г. Корк, Вялікабрытанія); у Расіі — у 1720я г. на Анежокім воз., у сярэдзіне 19 ст. — у С.Пецярбургу і Маскве, у інш. краінах.
      Першы на Беларусі Я.к. створаны ў 1969 у Мінску (Заслаўскае вадасх.); яго ўзначальваў засл. трэнер Беларусі М.Ф.Кірык. Найбуй