Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¾йчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Маршал авіяцыі (1975). Канд. ваен. н. (1968). Засл. ваен. лётчык СССР (1970).
Скончыў Ваеннаавіяцыйную школу (1942), Ваеннапаветр. акадэмію (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1942 — лётчыкштурмавік, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяпалка; здзейсніў 222 баявыя вылеты. Удзельнік баёў пад Смаленскам, на Беларусі, Польшчы, Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 штурмаваў пазіцыі варожых войск на рэках Дняпро, Друць, Бярэзіна, у Мінскім «катле». Пасля вайны ў Сав. Арміі. 3 1969 1ы нам., у 1984—91 галоўнакаманд. ВПС — нам. міністра абароны СССР. У г. Мілерава Растоўскай вобл. (Расія), дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, устаноўлены бюст Я.
ЯФІМАЎ Барыс Яфімавіч (н. 28.9.1900, Кіеў), расійскі графіккарыкатурыст. Нар. маст. СССР (1967). Правадз. чл. AM СССР (1975). Герой Сац. Працы (1990). 3 1922 у перыяд. друку, з 1966 гал. рэдактар творчавытв. аб’яднання «Агітплакат». Аўтар паліт. карыкатур, выдадзеных у альбомах: «Палітычныя карыкатуры 1924—1934» (1935), «Фашызм —вораг народаў» (1937), «Гітлер і яго зграя» (1943), «Міжнародны рэпартаж» (1961), «Барыс Яфімаў у «Йзвестнях». Карыкатуры за палавіну стагоддзя» (1969).
Тв:. Основы понямання карнкатуры. М., 1961; Сорок лет: Зап. худож.сатнрнка. М., 1961; Работа, воспомннання, встречн. М., 1963; Мне хочется рассказать. М., 1970.
Літ:. Семенова Т. Б.Е.Ефнмов. М., 1953.
ЯФІМАЎ Васіль Аляксандравіч (23.11. 1881, в. Брудна Мазавецкага ваяв., Польшча — 25.5.1955), бел. кампазітар, хар. дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, кл. Б.Залатарова), у 1937—41 і з 1944 выкладаў у ёй (з 1947 дац., заг. кафедры, у 1948—54 нам. дырэктара). Арганізатар і кіраўнік хору Галоўпалітасветы (1921), польскага вак. ансамбля Бел. радыё (1928). Сярод твораў: 2 стр. квартэты, хары, вак. дуэты, рамансы, песні на вершы А.Астрэйкі, П.Броўкі, М.Клімковіча, Я.Купалы і інш., апрацоўкі бел. нар. песень. Аўтар падручніка «Элементарная тэорыя музыкі» (1947).
Літ:. Журавлев Д.Н. Компознтор Васнлмй Ефнмов. Мн., 1967.
ЯФІМАЎ Фёдар Архіпавіч (н. 5.5.1933, с. Наватроіцкае Цярноўскага рна Варонежскай вобл., Расія), бел. паэт. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1967). 3 1959 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1951. У паэт. збках «Армія» (1962), «Ранішні аўтобус» (1964), «Дням цяперашнім» (1972), «Светлыя зімовыя ночы» (1982), «Перайсці поле» (1991), «Падстэп’е» (1995) і інш. прац. і армейскія будні, услаўленне подзвігў народа ў Вял. Айч. вайне. На рус. мову пераклаў вершы А.Русака (зб. «Праляцелі вятры», 1969) і А.Лойкі (зб. «Вызваленне ад чараў Палесся», 1976). Выступае з літ.крытычнымі артыкуламі.
ЯФІМАЎ Юрый Міхайлавіч (1.8.1937, С.Пецярбург — 1.1.1991), бел. дырыжор. Муж Я.Б.Яфімавай. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Нар. арт. Беларусі. (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963, кл. хар., 1965, кл. сімф. дырыжыравання). У 1959—63 дырыжорхормайстар Ленінградскай дзярж. акад. хар. капэлы імя М.Глінкі. 3 1965'дырыжор Дзярж. нар. аркестра Беларусі, з 1966 дырыжор, з 1971 гал. дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнагааркестра Рэспублікі Беларусь. Яго творчасць адметная глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, тонкай інтэрпрэтацыяй, маштабнасцю дырыжорскага мьіслення. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. кампазітараў, у т.л. Я.Глебава, Л.Абеліёвіча, Дз.Смольскага, В.Помазава, Л.Шлег і інш. У 1979 выступаў з філарманічным аркестрам г. Эрфурта (Германія). Дыпламант Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1966).
ЯФІМЦАВА Алена Пятроўна (24.6.1934, г. РастоўнаДоне, Расія — 27.5.1977), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др мед. н., праф. (1970). Скончыла мед. інт у РастовенаДоне (1958). 3 1968 у Віцебскім мед. інце (заг. кафедры). Навук.
320 ЯФРЭЙТАР
працы па бактэрыяхім. даследаваннях узбуджальнікаў чумы, халеры, меліяідозу.
Тв.: Полнсахарнды клеточных стенок бактернй (разам з В.І.Яфрэменкам) // Успехн мнкробпологнв. 1967. №1; Язученне полнсахарцаных комплексов методом ннфракрасной спектроскопнн // Антмбнотнкн. 1969. Т 11, №5.
ЯФР^ЙТАР (ад ням. Gefreiter), 1) вайсковае званне ў арміях шэрагу краін, у т.л. ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь. З'явілася ў 17 ст. ў Германіі. Захавалася ў арміях Расіі (уведзена ў 1716), Германіі, АўстраВенгрыі і інш. У артылерыі рас. арміі Я. адпавядаў бамбардзір, у казацкіх войсках — прыказны. У Сав. Арміі з ліст. 1940 — салдацкае вайсковае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае вайсковаму званню старшы матрос. 2) У арміях некат. краін Я. — першаснае вайсковае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).
ЯФР$М, у Старым запавеце Бібліі ўнук Іакава, народжаны ад яго сына Іосіфа Прыгожага і дачкі егіп. жраца Патыфера Асенефа. Лічыцца родапачынальнікамэпонімам аднаго з ізраільскіх плямён («калена» Я ).
ЯФРЙМАЎ Алег Мікалаевіч (1.10.1927, Масква — 24.5.2000), расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1969). Нар. арт. СССР (1976). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Школустудыю Маскоўскага Маст. акад. тра (1949). 3 1949 акцёр, рэжысёр Цэнтр. дзіцячага тра. 3 1956 арганізатар і кіраўнік тра «Сучаснік», з 1970 акцёр, гал. рэжысёр Маскоўскага Маст. акад. тра (з 1989 імя А.Чэхава). Акцёрскія работы вылучаліся натуральнасцю і шчырасцю, іроніяй і лірызмам, дэтальнай распрацоўкай ролі і адначасова псіхалагічна дакладна пабудаваным вобразам: Барыс Гадуноў, Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Астраў («Дзядзька Ваня» Чэхава), Мальер («Кабала святош» М.Булгакава), Аляксей («У добры час!» В.Розава) і інш. Як рэжысёр адметны вострым адчуваннем часу, імкненнем зрабіць гледача таксама творцай спектакля. Паставіў: «Вечна жывыя» Розава (1957, і роля Барыса), «Пяць вечароў» А.Валодзіна (1959, з Я.Еўсцігнеевым, роля Ільіна), «Нарадавольцы» А.Свабодзіна (1967), «Чайка» (1970, з В.Салюком; 1980, з В.Сергачовым), «Іванаў» (1976, з С.Дзясніцкім), «Дзядзька Ваня» (1985, з М.Скорыкам) Чэхава, «Апошнія» М.Горкага (1971), «Качынае паляванне» (1978, з А.Мягковым, роля Зілава), «Так пераможам!» М.Шатрова (1981), «Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай (1988, абодва з Р.Сіратой), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1992, з І.Уласавым), «Барыс Гадуноў» (1994, з А.Беларучавым), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (2000, са Ско
рыкам). 3 1956 здымаўся ў кіно: танкіст Іваноў («Жывыя і мёртвыя», 1964), следчы Падбярозавікаў («Сцеражыся аўтамабіля», 1966), шафёр таксі Саша («Тры таполі на Плюшчысе», 1968), Палынін («Выпадак з Палыніным», 1971). Сярод інш. фільмаў: «Гары, гары, мая зорка», «Вайна і мір», «Дні хірурга Мішкіна», «Інспектар ДАІ» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1969, 1974, 1983. Дзярж. прэмія Расіі 1997. Л.В.Календа.
А.М.Яфрэмаў ВС.Яфрэмаў
ЯФР^МАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 1.5.1951, с. Салган Ніжагародскай вобл., Расія), бел. рэжысёр кіно і тэатра. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1976). 3 1976 на кінастудыі «Беларусьфільм». Адначасова з 1990 выкладае ў Бел. AM (з 2001 праф.). 3 1991 маст. кіраўнік Тэатрастудыі кінаакцёра. Творчую манеру вызначае паглыблены псіхалагізм, дакладная распрацоўка сцэнічных характараў, беражлівае стаўленне да драматургічнай асновы, адчуванне рытму, стылю, аўтарскага светаўспрымання. Зняў маст. фільмы «Вялікае каханне М.П.Чараднічэнкі» (1977), «Давай пажэнімся» (1982), «Экзамен на дырэктара» (1986, тэлефільм), «Наш чалавек у СанРэма» (1991), «Павадыр» (2001; сярэбраны прыз на Міжнар. кінафестывалі «Лістапад—2001», Мінск). Паставіў спектаклі: «Міленькі ты мой» М.Варфаламеева (1994, разам з У.Гасцюхіным), «Айседора. Танец кахання» паводле п’есы З.Сагалава «Тры жыцці Айседоры Дункан» і кн. Дункан «Мая споведзь» (1995), «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага (1996), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа (1999), «Пігмаліён» Б.Шоу (2002). 3 1976 здымаецца ў кіно: «Падары мне святло месяца», «Скрыжаванне», «Пакуль нясуць ногі» і інш. Здымае таксама дакумент. і відэафільмы. А.В.Усцінава.
ЯФР&МАЎ Аляксандр Лаўрэнцьевіч (н. 4.6.1947, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне экалогіі глебазнаўства. Др біял. н. (2000). Праф. кафедры Магілёўскага дзярж. унта (2000) і Бел. дзярж. тэхнал. унта (2002). Скончыў БДУ (1972) і Бел. інт патэнтазнаўства (1984). 3 1968 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (у 2000—02 заг. лабараторыі). 3 2002 у Бел. дзярж. тэхнал. унце.
Тв.: Мнкробмота н бмогенность почв сос
новых лесов Беларусм. Мн., 2002; Методвческне особенностн определення бногенностн почв фнтоценозов. Могмлев, 2002; Агрохммнческне свойства в бноэнергетнческне ресурсы деграднрованных торфяных почв Брестского Полесья (у сааўт.) // Прнродные ресурсы. 2003. №1.
ЯФРЭМАЎ Васіль Сяргеевіч (14.1.1915, г. Валгаград, Расія — 1990), удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.фаш акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (май, жн. 1943). Палкоўнік (1960). Скончыў Ваеннаавіяцыйную школу лётчыкаў (1937) і Ваеннапаветр. акадэмію (1949). У Сав. Арміі з 1934. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941 —камандзір звяна і эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Удзельнік баёў пад Сталінградам, у Крыме, вызвалення Украіны і Беларусі. Зрабіў 340 баявых вылетаў з мэтамі бамбардзіроўкі і разведкі, знішчыў 32 варожыя самалёты на зямлі і 4 у паветр. баях. Пасля вайны нам. камандзіра авіяпалка, лётчыкінструктар авіявучылішча, лётчыквыпрабавальнік. У г. Валгаград устаноўлены бюст Я.
ЯФРЙМАЎ Іван Антонавіч (22.4.1907, в. Вырыца Ленінградскай вобл., Расія — 5.10.1972), расійскі пісьменнік, палеантолаг. Др біял. н. (1940). Скончыў Ленінградскі горны інт (1935). У 1937—50 у Палеанталагічным ійце АН СССР (заг. лабараторыі). Кіраўнік шэрагу экспедыцый, у т.л. ў пустыню Гобі. Заснавальнік тафаноміі (праца «Тафаномія і геалагічны летапіс», 1950