Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
на рус. мове «Курса практычнай механікі» (т. 1—2, 1837—38), за які атрымаў Дзямідаўскую прэмію 1839. Быў аматарам маст. літаратуры і прыхільнікам таленту М.В.Гогаля.
Літ:. Г у с а к А.А. Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992. П.Г.Космач. ЙСЫ (Iasi), горад на ПнУ Румыніі, на р. Бахлуй. Адм. ц. жудзеца Ясы. Упамінаецца як Яскі торг з 1387, назва Я. з 1408. У 2й пал. 16 ст. — 1859 сталіца Малдаўскага княства. 333,9 тыс. ж. (1994). Буйны трансп. вузел. Эканам. і культ. цэнтр усх. ч. Румыніі. Прамсць: чорная металургія, машынабудаванне (цяжкае, радыёэлектроннае, станкабудаванне), хім. (вытвсць пластмас, сінт. валокнаў, антыбіётыкаў), мэблевая, тэкст., швейная, гарбарнаабутковая, харчовая. Унт. Філіял АН. Музеі: маст., этнаграфічны. Тэатры. Цэрквы і манастыры 15—17 ст.
ЯСЫР (ад тур. esir палонны, раб), 1) у сярэднія вякі пашыраная сярод цюркамоўных народаў (туркі, татары і інш.) назва ваеннапалонных, якіх прадавалі ў рабства. Гэтае слова было перанята і ў Расіі, дзе да 18 ст. ўжывалася ў значэннях «палонныя ў татараў», проста «палонныя». 2) Назва найб. бяспраўнай групы насельніцтва ў башкіраў у феад. эпоху.
ЯСЬКАЎШЧЫНА, вёска ў Лёзненскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 14 км на ПнУ ад г.п. і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 178 ж., 63 двары (2003). Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
ЯСЬКО Алег Іосіфавіч (28.9.1928, г. Барысаў Мінскай вобл. — 28.1.2000), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэхнікі нізкатэмпературнай плазмы. Др тэхн. н. (1973), праф. (1978). Скончыў БПІ (1955). 3 1958 у Акадэмічным навук. комплексе «Інт цепла і масаабмену» Нац. АН Беларусі (у 1967—93 заг. лабараторыі), адначасова з 1983 праф. Мінскага радыётэхн. інта. Навук. працы па электрадугавых плазматронах, фізіцы нізкатэмпературнай плазмы. Распрацаваў спосабы фіз. мадэліравання цеплаабмену ў дугавых разрадах, метады абагульнення вольтамперных і цеплавых харакгарыстык плазменных генератараў у шырокім дыяпазоне зменных параметраў, метады разліку прамысл. плазменных установак.
Тв.: Электрнческая дуга в плазмотроне. Мн., 1977; Взанмодействне дугн с электрода
мн плазмотрона. Мн., 1982 (разам з А.П.Неўскім, А.І.Шарахоўскім); Электродуговые, топлнвнодуговые нагревателн газа н электрогазовые горелкн. Свердловск, 1982 (разам з У.К.Літвінавым). М.П.Савік. ЯСЮКАЙЦЬ Антон Аляксандравіч (н. 1.3.1944, в. Навіянка Воранаўскага рна Гродзенскай вобл ), бел. мастак. Скончыў маст.графічны фт Віцебскага пед. інта (1970). 3 1970 выкладае ў Бабруйскім праф.тэхн. маст. каледжы. Працуе пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта. Сярод работ: акварэлі «Бабіна лета» (1969), «Хлебнае поле. Ля возера» (1971), серыі «Космас» (1971), «Стары Віцебск» (1970—72), «Стары Бабруйск» (1973—76); жывапісныя кампазіцыі «Эгвекінот. Каменны мяшок» (1978), «Вытокі» (1982), «Раніца» (1997), «Перад дажджом. У Навіянцы» (1999), «Дажджлівая восень» (2000), «Раніца. Кармеліцкі касцёл» (2001), «Цёплы дзень» (2002). Творы вылучаюцца мяккімі тонавымі пералівамі, лірычнасцю, тонкай перадачай святлопаветранага асяроддзя.
ЯСЮЧ$НЯ Уладзімір Мікалаевіч (17.11.1925, в. Станькі Капыльскага рна Мінскай вобл. — 12.3.1945), бел. паэт. Загінуў на фронце ў Вял. Айч. вайну. Да вайны друкаваўся ў газ. «Піянер Беларусі». Пісаў пераважна лірычныя вершы, у якіх выяўляў юнацкія пачуцці, замілаванне роднай прыродай. Падборка яго вершаў апублікавана ў зб. «Дзень паэзіі — 80». Аўтар апавяд. «Бацькаў сын».
Літ.: Гіль М. На дваццатай вясне // Дзень паэзіі — 80. Мн., 1980; Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 194—195. Г.А.Каханоўскі. ЯСЯНЁВЫЯ ЛЯСЫ, я с е н н і к і, фармацыя карэнных шыракалістых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае ясень. Пашыраны ў Еўропе (ясень звычайны), Азіі (ясень маньчжурскі) і Паўн. Амерыцы (ясень ланцэталісты і інш.).
На Беларусі пашыраны па ўсёй тэр., займаюць 0,23% лесапакрытай плошчы. Фарміруюцца на стыку тыповых шыракалістых лясоў (дуброў) і лясоў эўтрофных балот (чорнаалешнікаў). Растуць у лагчынах, поймах рэк і на высокаўрадлівых, вільготных глебах са шчолачнай рэакцыяй. Вылучаюць 7 тыпаў Я.л.: кіслічныя, сніткавыя, крапіўныя, папарацевыя, вятроўнікавыя, балотнаразнатраўныя, поймавыя. Маюць важнае водаахоўнае значэнне. Даюць высакаякасную драўніну для мэблевай прамсці.
ЯТАГАН (тур. yatagan), сякучаколючая халодная зброя. Вядома з 16 ст. Асаблівасць Я. —лязо знаходзіцца на ўвагнутым баку клінка, эфес без гарды, рукаятка з пашырэннем, ножны з дрэва, абцягнутыя скурай або абліцаваныя металам. Агульная даўж. Я. 80 см, даўж. клінка 65 см, маса з ножнамі 1200 г, без ножан да 800 г. Акрамя Турцыі Я. выкарыстоўваўся ў арміях краін Б. Усходу, Балканскага пва і Паўд. Каўказа.
ЙТРА, вёска ў Навагрудскім рне Гродзенскай вобл., на р. Ятранка. Цэнтр
сельсавета і адкрытага акц. тва. За 33 км ад г. Навагрудак, 205 км ад Гродна,
17 км ад чыг. ст. Наваельня. 267 ж., 128 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Упершыню ўпамінаецца ў 1554 у ВКЛ як двор Ю В.Цішковіча (Тышкевіча). У 1562 атрыманы дазвол вял. кн. Жыгімонта II Аўгуста на заснаванне мястэчка, права мець корчмы, праводзіць таргі і кірмашы. У 1761 у Я. заснавана уніяцкая царква Багародзіцы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. BecKa Пачапаўскай воласці Навагрудскага пав. У 1851 заснавана нар. вучылішча, у якім вучыўся Я.Карскі. У 1897 сяло, 328 ж., 49 двароў, нар. вучылішча, царква, вадзяны млын, 2 крамы, хлебазапасны магазін, карчма. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска Пачапаўскай ™іны Навагрудскага пав., 384 ж., 67 дамоў. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Валеўскім рне, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета, 25.11.1940 у Карэліцкім рне Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 у Навагрудскім рне. М.П.Гайба. ЯТРАГЕННЫЯ ХВАРбБЫ, псіхагенныя (псіхасаматычныя і псіхавегетатыўныя) расстройствы, што ўзнікаюць у пацыентаў у выніку неабдуманы.х выказванняў або дзеянняў мед. работнікаў. Гал. этыялагічны іх фактар — неасцярожнае слова, якое датычыцца здароўя пацыента, напр., «гэты сардэчны прыступ — першы званок» і інш. Часцей узнікаюць у асоб з павышанай трывожнасцю і даверлівасцю, у жанчын, падлеткаў. Прыкметы: парушэнне сну, трывога, жахі (у т.л. фобіі, напр., боязь інфаркта, раку), галавакружэнне, болі галавы ці ў вобласці сэрца і інш. Дячэнне: псіхатэрапія, псіхатропныя сродкі.
І.М.Семяненя.
ЯТРАНКА, рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім рнах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас. р. Нёман). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 208 км². Пачынаецца каля в. Ярошычы Навагрудскага рна, цячэ па паўд.зах. схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на Пд ад г.п. Наваельня Дзятлаўскага рна. Прытокі — Мутніца, Лапушанка. Рэчышча на працягу 4,7 км ад вытоку каналізаванае. Каля вёсак Круцілавічы і Стараельня створаны сажалкі (пл. па 0,01 км² кожная).
ЯТРАФІЗІКА (ад грэч. iatros урач + фізіка), кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога спрабавалі растлумачыць усе фізіял. і паталаг. з’явы на аснове законаў фізікі (механікі). Напр., рымскі ўрач Дж.Бальіві сцвярджаў, што рука дзейнічае як рычаг, сэрца падобна помпе і інш. Адыграла станоўчую ролю ў барацьбе са схаластыкай і містыкай.
314 ЯТРАХІМІЯ
ЯТРАХІМІЯ (ад грэч. iatros урач + хімія), кірунак у медыцыне 16—18 ст., прадстаўнікі якога разглядалі працэсы, што адбываюцца ў арганізме, як хім. з’явы, а хваробы — як вынік парушэння хім. раўнавагі. Прыхільнікі Я. ставілі за мэту пошук хім. сродкаў для лячэння хвароб. Адыграла станоўчую ролю ў барацьбе са схаластыкай.
ЯТРбЎКА, у беларусаў жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Наз. таксама вятроўка.
ЯТРЬІШНІК (Orchis), род кветкавых раслін сям. архідных. Больш за 100 (паводле інш. звестак каля 60) відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 відаў Я., занесеных у Чырв. кнігу: абпалены (0. ustulata), дрэмлік (О. mono), клапаносны (О. coriophora), мужчынскі (О. mascula), шлеманосны (0. militaris). Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Каранёвыя клубні суцэльныя. Сцёблы прамыя, звычайна аблісцелыя. Лісце сцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі няправільныя, белыя, жоўтыя, бэзавыя, ружовыя, у коласападобных суквеццях. Плод — каробачка. Клубні некат. відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лек. сродак — салеп. Лек., дэкар. расліны.
ЯТРЫШНІКАКВЁТНЫЯ, а р х і д н ы я (Orchidales), парадак і адзінае, самае вял. сямейства (Orchidaceae) аднадольных раслін. 600—700 родаў, больш за 20 тыс. відаў (паводле інш. звестак, каля 800 родаў, 35 тыс. відаў). Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей і пустынь, найб. разнастайныя
Ятрышнік: 1 — мужчынскі; 2 — дрэмлік; 3 — пурпурны; 4 — шлеманосны;
5 — абпалены; 6 — клапаносны.
і шматлікія ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Паўд. Азіі. У культуру Я. ўведзены больш за 1 тыс. гадоў назад у KiTai. У Еўропе паявіліся на мяжы 16—17 ст., у пач. 20 ст. распрацаваны спосаб іх вырошчвання ў аранжарэях з насенпя, заражанага грыбамсімбіёнтам. На Беларусі 36 відаў з родаў броўнік, венерын чаравічак, гайнік, гняздоўнік, ладдзян, неатыянта, пальчатакарэннік, тайнік, чараўнік, ядрушка, ятрышнік і інш. Шэраг відаў занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя травяністыя расліны, наземныя (з карэнішчамі або падземнымі клубнямі) і эпіфіты. Лісце суцэльнае, у эпіфітных форм і сапратрофаў рэдукаванае да лускавінак. Кветкі Я. няправільныя, у коласа ці гронкападобных суквеццях часам даўж. да 2—3 м, радзей адзіночныя. Калякветнік яркі, пахучы, вычварнай формы, падвоены. Ніжнія пялёсткі (т.зв. губа) складанай будовы, звычайна выступаюць з кветкі і ўтвараюць «пасадачную пляцоўку» для насякомыхапыляльнікаў. У многіх Я. магчыма самаапыленне. Характэрная асаблівасць — зрастанне тычынкі са слупком з утварэннем калонкі. Плод — каробачка. Ад апылення да выспявання насення і пладоў да 2 і болей гадоў. У некат. Biflay насенне прарастае толькі пасля пападання ў іх грыбоў, што ўтвараюць эндатрофную мікарызу. Плады ванілі выкарыстоўваюць у харч. прамсці, з высушаных карэнішчаў ятрышнікаў і некат. інш. відаў атрымліваюць лек. сродак — салеп. Лек., харч., дэкар. расліны.
Літ:. Жнзнь растенмй. Т. 6. М., 1982.
ЯТУСІВІЧ Антон Іванавіч (н. 2.1.1947, в. Асобавічы Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне вэтэрынарнай паразіталогіі. Др вет. н. (1990), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1972), дзе і працуе (з 1984 прарэктар, з 1990 заг. кафедры, з 1998 рэктар). Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў і паразітарных хвароб
жывёл, паразітацэнозаў, распрацоўцы лек. сродкаў.
Тв:. Пратазойныя захворванні сельскагаспадарчых жывёл. Мн., 1993; Ветэрынарная энцыклапедыя. Мн., 1995 (у сааўт.); Ветерннарная м меднцннская паразнтологня. М., 2001 (разам з І.У.Рачкоўскай, В.М.Каплічам); Болезнн круп