• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . На Беларусі трапляецца на тэр. Белавежскай пушчы, занесены ў Чырв. кнігу. Расце асобнымі экзэмплярамі ў ясенніках, грабавых дубровах кіслічнага тыпу.
      Шматгадовая травяністая ярказялёная ра
    
    
    Ячменеваласнец еўрапейскі.
    
    
    сліна выш. 60—120 см. Карэнішча ўкарочанае. Сцёблы пустыя, прамастойныя, каля вузлоў касматыя. Лісце шурпатае, пляскатае. Каласы лінейныя, звужаныя да верхавінкі. Каласкі звычайна аднакветкавыя. Плод — зярняўка.
    
    ЯЧМЁНЬ (Hordeum) род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакаў). Каля 30 відаў. Пашырайы ў нетрапічных абласцях Паўн. паўшар’я, у Паўд. Амерыцы, некат. ў высакагор’ях тропікаў. Як харч. і кармавая культура Я. вядомы з 12—10га тыс. да н.э., радзіма — Пярэдняя Азія. На Беларусі 4 віды Я.: грывасты (Н. jubatum), двухрадковы (Н distichon), звычайны, або шматрадковы (Н. vulgare), мышыны (Н. murinum). Трапляюцца ўздоўж дарог, па
    
    
    
    Ячмень пасяўны.
    
    травяністых схілах, на сметніках. Як заносныя адзначаны Я. дзікі (Н. spontaneum) і каленчаты (Н. geniculatum). Культывуюць аднагадовыя віды Я. двухрадковага і звычайнага, вядо.мыя на Беларусі з 11 ст., якія часам аб’ядноўваюць у паліморфны від Я. пасяўны (Н. sativum).
       Шматгадовыя (утвараюць дзярніны) або аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 135 см. Каранёвая сістэма валасніковістая. Сцябло — саломіна. Лісце лінейнае. Суквецце — колас, аднакветкавыя каласкі размешчаны па 3 у 2 радкі (або 6 радкоў) па баках коласа. Плод — зярняўка. 3 зерня вырабляюць ячныя крупы і ячменную муку, выкарыстоўваюць у вытвсці піва і соладавага экстракту; асн. маса, як і салома, ідзе на корм жывёле. Усе шматгаловыя Я. — каштоўныя кармавыя травы. Я. грывасты з доўгімі асцюкамі вырошчваюць як дэкар. расліну.
    
    ЯЧМЁНЬ у м е д ы ц ы н е, вострае гнойнае запаленне сальнай залозы павека або валасянога мяшочка вейка. Выклікаецца звычайна стафілакокамі (пры мясц. траплянні або пранікненні праз кроў), часцей у аслабленых людзей
    
    
    324 ячонка
    
    на фоне блефарыту, танзіліту, цукр. дыябету і інш. Бывае вонкавы і ўнутраны. Вонкавы ўзнікае як балючая кропка на павеку з прыпухласцю, пачырваненнем скуры і кан’юнктывы. Праз 2—3 дні ўтвараецца гнайнічок жоўтага колеру, які ўскрываецца на 3—4ы дзень (на месцы гнайнічка можа ўтварацца рубец). У некат. выпадках гнайнічок не ўскрываецца, яго змесціва рассысаецца і ўшчыльняецца (часцей пры ўнутр. Я). Прыкметы Я. звычайна знікаюць праз тыдзень. Зрэдку бывае ў выглядзе некалькіх кропак, што зліваюцца ў адзін запаленчы ачаг. У такіх выпадках парушаецца агульны стан, павышаецца тра цела, павялічваюцца калявушныя і падсківічныя лімфавузлы. Лячэнне тэрапеўт., зрэдку хірургічнае. I М.Семяненя
    
    ЯЧбНКА, Я ч э н к а, рака ў Стаўбцоўскім рне Мінскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 21 км, пл. вадазбору 100 км². Пачынаецца ў балоцістай мясціне за 1,5 км на ПнЗ ад чыг. ст. Коласава, упадае ў Нёман на Пд ад в. Жукаў Барок. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
    
    ЯЧЫНЙЎСКАЯ (К і м а н т  Я ч ы ноўская, ЯчыноўскаяКім о н т, КімантЯцына) Марыя (1858?, г. Шаўляй, Літва — 1922), піяністка, кампазітар і грамадскі дзеяч. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. У 1914 арганізавала (з В.Ратасэпам) у Вільні канцэртбаль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В.ДунінаМарцінкевіча (паст. з А.Бурбісам у 1915). Кіравала бел. хорам (пасля І.Шыдлы) і рыхтавала муз. аддзелы ў Беларускім музычнадраматычным гуртку. Да 1986 дзейнасць Я. памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцаліне КімантЯцыне.
      Літ:. Купала Я. «Залёты»; Аперэтка В.ДунінаМарцінкевіча // Наша ніва. 1915. 6 лют.; Н а в і н a А. Марыя Кімонтовая // Беларускі звон. 1922. № 18;Янушкевіч Я. Марыя ЯчыноўскаяКімант // ЛІМ. 1986. 29 чэрв. Я.Я.Янушкевіч.
    
    ЯЧЙІСТЫ БЕГбН, від лёгкага бетону, структура якога характарызуецца наяўнасцю значнай колькасці (да 85% аб’ёму) сітавін (ячэек). Утвараецца пры зацвердзяванні ў аўтаклаве сумесі вяжучага (цэменту ці вапны), вады, сітавінаўгваральніка і крэменязёмістага кампанента. У залежнасці ад спосабу ўспучвання сыравіннай сумесі адрозніваюць газабетон і пенабетон. Выкарыстоўваюць для вырабу сценавых панэлей і блокаў, пліт перакрыццяў і цеплаізаляцыйных укладышаў у буд. канструкцыях.
    
    ЯЧ&ЙКА ПАМЯЦІ ЭВМ, сукупнасць запамінальных элементаў (ці ўчастак запамінальнага асяроддзя), прызначаных для захоўвання інфармацыі ў памяці
    
    
    ЭВМ; састаўная частка запамінальнага прыстасавання. Mae індывідуальны адрас ці канал для звяртання да яе.
      Асн. характарыстыка — фіксаваная даўжыня, г.зн. найб. колькасць двайковых знакаў (бітаў) інфармацыі, якая можа адначасова ў ёй захоўвацца, звычайна роўная даўжыні машыннага слова (ці кратная ёй) і ў залежнасці ад класа ЭВМ складае 8, 16, 32 ці больш бітаў. Агульны лік Я.п. ЭВМ вызначае ёмістасць яе памяці.
    
    ЯЧЙЙКА СТРАЛКбВАЯ, элемент траншэі, акопа, хода зносін, які прызначаны для размяшчэння стралкоў (кулямётчыкаў, гранатамётчыкаў) і вядзення агню. Бываюць адзіночныя або парныя; прымкнутыя (урэзаны на 40— 50 см у пярэднюю крутасць траншэі, акопа, хода зносін) ці вынесеныя на пэўную адлегласць і злучаныя з акопам або траншэяй ходам зносін. Я.с. звычайна абсталёўваюцца брустверам, байніцай, пакрыццем (казырком) з мясц. матэрыялаў, нішай для боепрыпасаў.
    
    ЯЧ^ЎСКІ Артур Артуравіч (4.2.1863, с. Рылькава Смаленскай вобл., Расія — 12.2.1932), расійскі вучоны ў галіне батанікі. Члкар. AH СССР (1923). 3 1896 у Пецярб. бат. садзе. У 1907 арганізаваў і ўзначаліў Бюро па мікалогіі і фітапаталогіі Дэпартамента земляробства, адначасова (з 1904) праф. вышэйшых навук. устаноў у Пецярбургу. Навук. працы па сістэматыцы і філагеніі грыбоў, па грыбных, бактэрыяльных і вірусных хваробах раслін. Аўтар першага на рус. мове вызначальніка грыбоў (1897). Складальнік «Штогодніка звестак пра хваробы і пашкоджанні культ. і дзікарослых палявых раслін» (т. 1—7, 1904—17).
    
    ЯШАР КЕМАЛЬ (Yasar Kemal; сапр. Гёкчэлі Кемаль Садык; н. 1922, с. ХемітэГёкчэлі, Турцыя), турэцкі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939. Раманы «Худы Мемед» (т. 1—2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963), «Эфе з Чакырджа» (1972) пра сац. супярэчнасці тур. вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973, і «Юсуфчык Юсуф», 1975) пра жыццё тур. качэўнікаў. Аўтар збкаў апавяданняў «Спёка» (1952) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971), раманаў «Бляшанка» (1955), «Апора» (1960), «Легенда гары» (1970), «Разбойнік» (1972), «Калі забіць змяю» (1976), «Голас крыві» (1991), аповесцей, вершаў, даследаванняў па фальклоры.
    
    ЙШКІН Іван Якаўлевіч (н. 12.2.1932, в. Шаламы Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл ), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1970). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1954). 3 1957 працаваў у Полацкім пед. інце, з 1959 у Інце мовазнаўства Нац. АН Беларусі, з 1999 у Нац. навук,асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. Даследуе дыялекталогію, лінгвагеагра
    
    
    фію, лексікаграфію, лексікалогію, гісторыю бел. літ. мовы, тэрміналогію, анамастыку, тапаніміку, айканімію, сацыялінгвістыку, этнаграфію, фалькларыстыку, краязнаўства. Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы: Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Фанетыка» (1979), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Марфалогія. Сінтаксіс» (1980), манаграфіі «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995, у сааўт.). Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1977—78; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87), укладальнік карт і рэдактар «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98). Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
       Тв:. Грнбы. Мн., 1986 (з Г.І.Сяржанінай); Грыбы ў традыцыйнай беларускай кухні. Мн , 1995.
    
    ЯШМА (араб.), асадкаваметамарфагенная тонка або скрытакрышт. шчыльная горная парода. Складзена з тонказярністых агрэгатаў кварцу і афарбавана аксідамі і гідраксідамі жалеза і інш. MiHep. прымесей у чырв., жоўты, зялёны, карычневы, шэры, белы і інш. колеры. Адрозніваюць дэкар. тыпы Я.: аднародныя, плямістыя, палоскавыя (плоскапаралельныя і хвалістыя), стракатыя («паркалёвыя» і «парчовыя»), брэкчыяпадобныя і пейзажныя (утвараюцца пры перакрышталізацыі і метасаматозе першасных сургучных і інш. аднародных Я ). Выкарыстоўваецца як вырабны камень у ювелірнай справе, як тэхн. камень (апорныя прызмы, ступкі, матрыцы і інш.), у гемалогіі і каменярэзнай справе. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Індыі, Венесуэле, на Украіне і інш. У гемалогіі і каменярэзнай справе да Я. адносяць яшмоіды і яшмападобныя пароды, блізкія да іх па фіз. уласцівасцях і дэкаратыўнасці (акварцаваныя туфіты зеленакаменных тоўшчаў, халцэдонавыя і кварцхалцэдонавыя гідратэрмальнаметасаматычныя ўтварэнні базальтавых тоўшчаў, кварцпалевашпатавыя кантактавыя рагавікі, кіслыя эфузіўныя пароды — фельзіты і фельзітавыя парфіры.
    
    
    
    Сузор’е Яшчарка
    
    яшын 325
    
    АіПЧДЛД (Jaszcold) Францішак (1808— 6.9.1873), бел. і польскі архітэктар. Вучыўся ў Варшаўскім унце. Работы на Беларусі: Косаўскі палац, палац у в. Вістычы Брэсцкага рна (1830я г., не захаваўся), шэраг палацаў на Гродзеншчыне і Палессі. ВФ.Марозаў.
    
    ЙШЧАРКА (лац. Lacerta), сузор ’е Паўн. паўшар’я неба. Знаходзіцца ў Млечным Шляху. Найб. яркая зорка 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 35 зорак ярчэй 6й зорнай велічыні. 3 тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл. Зорнае неба.
    
    ЙШЧАРКІ (Sauna), падатрад паўзуноў атр. лускаватых. З’явіліся ў трыясе. Продкі змей. 20 сучасных сям., у т.л. агамы, вараны, геконавыя, ігуанаеыя, сцынкавыя, хамелеоны, вераценніцы, сапраўдныя Я. і інш. Больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. Большасць вядзе наземны спосаб жыцця; некат. жывуць у глебе, закопваюцца ў пясок (круглагалоўкі і інш.), на дрэвах, скалах; марская яшчарка жыве каля лініі прыбою і часта заходзіць у ваду. На Беларусі 3 віды: вераценніца ломкая, Я. жывародная (Lacerta vivipara) і Я. порсткая (L. agilis).
      Даўж. ад 3,5 см (некат. геконы) да 3,7 м, маса да 150 кг (вараны). Тулава валькаватае або цыліндрычнае, рознай афарбоўкі. Большасць мае развітыя канечнасці, у некат. яны слаба развітыя або іх няма. Цела ўкрыта лускавінкамі ці інш. рагавымі ўтварэннямі. Многія Я. здольныя да аўтатаміі хваста. Я. ў асн. яйцакладныя, ёсць яйца