Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
цкім, С Я Баранцавай) // Мннеральносырьевые ресурсы Беларусп 2002: состоянпе н перспектнвы освоення. Мн., 2002; Седнментологнческая ннтерпретацня глнноземнстых гнейсов гранулмтовых комплексов ВосточноЕвропейского кратона // Докл. Нац. АН Беларусн. 2003. Т. 47, № 2.
АКСЕЛЬРОД (Axelrod) Джуліус (н. 30.5.1912, НьюЙорк), амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1971).JJp філасофіі (1955). Скончыў НьюЙоркскі унт (1935), дзе працаваў у 1933—49. 3 1949 у Нац. інце здароўя, з 1955 заг. аддзела Інта псіхічнай гігіены (г. Бетэсда). Навук. працы па абмене норадрэналіну, выявіў асн. шляхі яго інактывацыі. Дас
ледаваў ролю парушэнняў абмену катэхаламінаў у патагенезе гіпертаніі і некат. захворванняў нерв. сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970 (з Б.Кацам і У С .Эйдерам). В.Ф.Ермакоў.
АКСЁНЧЫК Анатоль Уладзіміравіч (н. 13.7.1946, г. УладзімірВалынскі Валынскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Др фіз.матэм. н. (2003). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1970). 3 1973 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па нелінейнай тэорыі магутных прылад ЗВЧ, метадах аптымізацыі. Стварыў нелінейную тэорыю працэсаў дыскрэтнага ўзаемадзеяння электронных патокаў з эл.магн. палямі ў магутных прыладах ЗВЧ, выявіў гранічныя ккдз прылад і даследаваў фіз. асаблівасці аптымальных працэсаў узаемадзеяння.
Тв.: Метод пояска глобального экстремума для решення задач оптнмального управлення с нспользованяем теорнм атомарных функцнй // Эл.магн. волны м электрон. смстемы. 2001. Т. 6, № 4; Моделнрованне эффектнвных нерегулярных ЛБВ на ЦСР с нспользованмем эквнвалентных четырех н шестнполюсннков // Там жа. 2002. Т. 7, № 3; Мошные прмборы СВЧ с днскретным взаммодействнем. Мн.. 2003 (разам з А.А.Кураевым).
АКУЛІЧ Аляксандр Васілевіч (н. 24.10.1957, в. Пераколь Клічаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання харч. прамсці. Др тэхн. н. (2000), праф. (2003). Засл. вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001). Чл.кар. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі тэхнал. інт (1981). 3 1981 у Магілёўскім унце харчавання (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па працэсах і апаратах харч. і хім. вытворчасцей, тэорыі і тэхніцы закручаных патокаў. Стварыў і ўкараніў у вытвсць новыя класы высокаэфектыўных апаратаў з кіравальнай гідрадына.мікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў.
Тв.: Гндродннамнка двухкамерных внхревых сушнлок co встречно соударяюшнмнся закрученнымн потокамн газовзвесн // Мнженернофнз. журн. 1999. Т. 72, № 3; Гмдравлмка н гндропрнвод. Могнлев, 2002.
АКУЛбВІЧ Леанід Міхайлавіч (н. 19.5.1941, в. Малоткава Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (2000). Скончыў БПІ (1970). 3 1970 на інж,канструктарскай рабоце ў КБ і НДІ г. Мінска. 3 1984 нам. дырэктара, з 2003 гал. інжынер унітарнага прадпрыемства «Канструктарскатэхнал. інт сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі». Навук. працы па тэхналогіі машынабудавання. Распрацаваў тэарэт. асновы тэрмамех. ўмацавання і аднаўлення дэталей у эл.магн. полі, а таксама інш. тэхналогіі ва ўмовах гібкай аўгаматычнай вытвсці. Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР» (1973). Прэмія CM Беларусі 1991.
332 АКЦЯБРСКІ
Тв:. Технологня размерночнстовой н упрочняюшей обработкн. Мн., 1993 (у сааўт ); Алмазноабразнвная обработка й упрочненне нзделнй в магнятном поле. Мн., 1997 (у сааўт); Термомеханнческое упрочненне деталей в электромагннтном поле. Новополоцк, 1999 А.В.Нікіфараў.
АКЦЙБРСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Акцябрскім рне Гомельскай вобл. Засн. ў 2003 для захавання ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый. Пл. 4070 га. Ландшафты нізінныя алювіяльнатэрасаваныя. Глебы дзярновападзолістыя, тарфянабалотныя. Расліннасць пераважна лясная: чорнаальховыя лясы (50,8%), хваёвыя (29%), ёсць дубровы, ясеннікі, грабнякі. Шмат спелых і перастойных лясоў (32%), узрост асобных дрэў да 200 гадоў. У флоры 507 відаў вьшіэйшых сасудзістых раслін, у т.л. рэдкія віды: купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, зубніца клубняносная, дзеразабаранец, фіялка багнавая і інш. У фауне млекакормячых 43 віды, птушак — 130, рыб — 32, рэптылій — 5, амфібій — 8; у Чырв. кнігу занесены 13 відаў: малая паганка, чорны бусел, вялікі бугай, вялікі і малы падворлікі, каршачок, журавель шэры, зімародак звычайны, соня арэшнікавая і інш. П.І.Лабанок.
АЛАДЗЬЕЎ Віктар Захаравіч (н. 14.6.1942, г. Гродна), эстонскі вучоны ў галіне тэарэт. кібернетыкі, стваральнік навук. школы па тэорыі аднародных структур. Др матэматыкі (1972). Акад. Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1994), Міжнар. акадэміі наасферы (1994). Скончыў Тартускі унт (1966). 3 1968 у н.д. і праектных установах Таліна. 3 1993 акад.сакратар Балт. аддз. Міжнар. акадэміі наасферы. Навук. працы па матэматыцы, інфарматыцы, тэарэт. кібернетыцы і іх дастасаванні да інш. прыродазнаўчых і тэхн. навук. Распрацаваў матэм. тэорыю аднародных структур, вынікі якой пакладзены ў аснову новага раздзела тэарэт. кібернетыкі — тэорыі клетачных аўтаматаў. Аўтар манаграфій, падручнікаў і навуч. дапаможнікаў, выдадзеных у Эстоніі, Беларусі, Расіі, ЗША і інш. краінах.
7в.: К теорнн однородных структур. Таллнн, 1972; Основы ннформатнкй. М., 1998 (разам з Ю.А.Хунтам, М.Л Шышаковым); Однородные структуры: Теорет. н прнкладные аспекты. Кмев, 1990; Решенме математнческйх, статнстнческнх н мнженернофпзнческнх задач. М., 2001 (разам з М.А.Багдзявічусам). А.І.Болсун.
АЛАЙ Анатоль Іванавіч (н. 4.10.1940, Мінск), бел. рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Скончыў БДУ (1972). 3 1961 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». У фільмах «Не плачце па мне...» (1988), «Марынеска» (1990), «Андрэй Грамыка» (2001, з Расіяй) А. звяртаецца да герояў незвычайнага лёсу. У работах ваен. тэматыкі «Яго схавалі ў шар зямны» (1989), «Чорны шлях»
(1992, з Германіяй), «Адрынуты» (1993), «Балканскі паход» (1998, з Балгарыяй), «Саддаты Італіі» (2002, з Італіяй), «Гастэла» (2003) даследуе праблемы маралі. Сярод аператарскіх работ: «Экран, час, жыццё» (1964, з У.Цеслюком), «Арсенал прагрэсу» (1970), «Шлях да Арыёна» (з Ю.Іванцовым, У.Пужэвічам), «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя» (абодва 1974), «Пра мацярэй можна расказваць бясконца» (1975, з Ф.Кучарам, Р.Масальскім), «I ўдзень і ўначы» (з В.Купрыянавым), «Расплата» (абодва 1977), «Зямля мая — лёс мой» (з С.Пятроўскім), «Бессмяротны подзвіг Мінска» (абодва 1978), «Гарачыя травы», «Тры колеры радасці» (з Ю.Гарулёвым, Б.Марозавым і інш.), «Дэсант на Чару» (усе 1979), «Хроніка знаходжання на Зямлі» (1980), «Захад—81» (з С.Канавалавым, Купрыянавым), «Дзевяноста шостая восень», «Забродзенскія навасёлы» (усе 1981), «Пераадоленне» (1982), «Навальнічная далеч памяці» (1983, з А.Сіманавым), «Дарога жыцця» (1984) і інш. Аўтар кн. «Сустрэчы на ўсё жыццё: Запіскі кінааператара» (1989). Г.У.Шур.
АЛЕКСАНДРбВІЧ Алег Радаслававіч (н. 12.8.1952, в. Мажары Разанскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Др біял. н. (1997). Праф. (з 1998) Бел. пед. і ВарміньскаМазурскага (г. Ольштын, Польшча) унтаў. Скончыў БДУ (1974). 3 1975 у Інце аховы раслін. 3 1985 у Бел. пед. унце. Навук. працы па экалогіі, фауністыцы і зоагеаграфіі цвердакрылых насякомых Усх. Еўропы.
Те.: Каталог жесткокрылых Беларусй. Мн., 1996 (у сааўт.); У кн.: Parki Narodowe і Rezerwaty Przyrody. 1999. Т. 18(lsupl.). S. 133—142; Influence of Decis spraying on the community structure and species composition of beetles (Insecta: Coleoptera) on potato field // Baltic J. of Coleopterology. 2002. T. 2, № 2.
АЛІЕЎ (aiiyev) Ільхам Гейдар аглы (н. 24.12.1961, Баку), дзяржаўны і паліт. дзеяч Азербайджана. Сын Г.Аліева. Магістр гісторыі і міжнар. адносін (1985). Скончыў Маскоўскі інт міжнар. адносін (1982), дзе ў 1985—90 працаваў выкладчыкам. 3 1991 займаўся камерцыйнай дзейнасцю ў Маскве і Стамбуле, з 1994 1ы віцэпрэзідэнт Дзярж. нафтавай кампаніі Азербайджана. 3 1995 дэп. парламента Азербайджана, з 1999 нам., з 2001 1ы нам. старшыні кіруючай партыі «Ені Азербайджан». 3 4.8.2003 прэм’ерміністр. 15.10.2003 выбраны прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі. Прэзідэнт Нац. алімпійскага кта Азербайджана (з 1997).
АЛПІЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 23.6.1949, г. Лепель Віцебскай вобл ), бел. філосаф і культуролаг. Др філас. н. (1993), праф. (1996). Скончыла БДУ (1972). 3 1972 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1976 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. 3 2002 прарэктар Міжнар. гуманіт.эканам. інта.
Навук. працы па праблемах сац. філасофіі і культуралогіі, сац. міфалогіі і рэлігіязнаўства, тэорыі і метадалогіі адукацыі і выхавання.
7в.: Соцнальный мнф: сушность, структура, функцнн. Мн., 1992; Соцнальный мнф как культурнойсторйческйй феномен. Мн., 1994; Введенне в культурологню. Мн., 1997; Таннства человеческого бытня. Мн., 1997; Релнгня. Человек. Обшество. Мн., 1997; «Ты прожнл жнзнь, что дальше...». Мн., 2000; Духовный потенцнал релнгйй // Человек. Обшество. Государство. Мн., 2000; Проблемы воспйтання: Теоретнкометодол. аспект // Гуманнстйческая параднгма воспнтательной pa60™ в вузе. Мн., 2003.
АЛПЁЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.10.1946, в. Рудня Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел., гісторык і палітолаг. Канд. гіст. н. (1979). Акад. Міжнар. кадравай акадэміі (1996). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў. 3 1994 рэктар, з 2003 ген. дырэктар Міжнар. гуманіт.эканам. інта. Заснавальнік і гал. рэдакгар навук.тэарэт. час. «Гуманітарнаэканамічны веснік». Аўтар кніг гісторыкапубліцыст. эсэ «Мы — народ... XX стагоддзе» (1998), «...I не было заўтра» (2000), «Зямля мая — доля мая (2002), зб. вершаў «Любоў у сэрцы маім» (2002), песенных збкаў (з кампазітарам У.Буднікам) «Любоў мая, Беларусь» (2002), «Душа кліча да Бога» (2003) і інш.
Тв.: Развнтне нндустрнн БССР в 70—80е годы. Мн., 1991; Методологня нсторйй. Мн., 1996 (у сааўт.); Полнтологйя. Мн., 1996 (у сааўт.); Дннамнка сойнальнополнтнческого процесса в Республнке Беларусь в условнях раднкального реформнровання всех сфер жнзнедеятельностн обшества. Кмев, 1999; Раздумья о судьбах Отечества. Мн., 2003; На нзломе нсторнй. Мн., 2003.
АЛУКІР Сямён Майсеевіч (17.1.1893, г. Гомель — 1.3.1955), бел.