• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °юцца асобы з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. На бюджэтнай аснове рыхтуе спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі па спецыяльнасцях: машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамсці і быт. абслугоўвання; першасная апрацоўка лубяных культур; тэхналогія пражы, нятканых матэрыялаў, тканін і тканых вырабаў; тэхналогія машынабудавання; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. На бюджэтнай і камерцыйнай аснове ажыццяўляецца навучанне па спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; банкаўская справа; эканоміка і арганізацыя вытвсці; правазнаўства. 3 1995 дзейнічае аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, аператар і карыстальнік персанальных ЭВМ.
    
    АРШАНСКІ ТЙХНІКУМ ЧЫГЎНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ Беларускай ч ы г у н к і. Засн. ў 1929 у г. Орша Віцебскай вобл. на базе школы фабр.зав. навучання, якая рыхтавала памочнікаў машыністаў і дзяжурных па станцыі, як эксплуатацыйны тэхнікум, з 1942 сучасная назва. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на дзярж. і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка, электразабеспячэнне, арга
    
    
    нізацыя перавозак і кіраванне рухам, арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў на чыг. транспарце.
    
    АРЙШЧАНКА Уладзімір Дзянісавіч (н. 10.3.1924, в. Крутабярозка Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне эканомікі працы. Канд. с.г. н. (1958), праф. (1981). Скончыў Бранскі лесагасп. інт (1954). 3 1957 у Бел. НДІ лясной гаспадаркі. 3 1972 у Гомельскім дзярж. унце. 3 1992 у Бел. дзярж. эканам. унце. 3 1997 у Бел. дзярж. тэхнал. унце. Навук. працы па пытаннях арганізацыі працы, цякучасці кадраў, матэрыяльным стымуляванні працы.
       Тв:. Проблемы стабнлнзацнн трудовых коллектмвов. Мн., 1982 (разам з С.С.Драздом, А.У.Жуком); Экономнка предпрнятня. Мн., 1999 (разам з А.В.Няверавым); Управленне персоналом. Мн., 2003 (разам з А.В.Няверавым).
    
    АСАЁНАК Іван Сцяпанавіч (н. 25.1.1937, в. Семяньковічы Барысаўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне мед. і біял. навук. Др мед. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед. інт (1963). 3 1966 у Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві. 3 1973 у Бел. філіяле Цэнтр. НДІ працы (заг. лабараторыі). 3 1988 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры медыцыны катастроф). 3 1994 у Бел. унце інфарматыкі і электронікі (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ўплыву на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя, распрацоўцы метадалогіі прагназіравання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі ва ўмовах пастаяннай змены фактараў асяроддзя і інш.
       Тв:. Построенне моделн медакоэкологнческого моннторннга в РБ (разам з Я.У.Новікавым) // Предпатологня: проблемы н решення. Мн., 2000; Террнторйальноднфференцнрованный подход к оценке здоровья населенпя с учетом оценкв загрязненвя окружаюшей среды (разам з С.М.Сакаловым) // Здоровье н окружаюшая среда. Мн., 2001; Путн решення проблемы экологнческой безопасностй как управляемой снстемы // Там жа. Мн., 2002. Т. 1.
    
    АСІПЁНКА Фама Георгіевіч (17.10.1894, с Пінчукі Кіеўскай вобл., Украіна — 10.7.1970), бел. хімік. Праф. (1938). Працаваў у ВНУ і НДІ Кіева. 3 1932 на н.д. і пед. працы ў Мінску. У 1938—62 заг. кафедры, у 1940—41 прарэктар БДУ. 3 1962 у Бел. тэхнал. інце. Навук. працы па хіміі скуры і сінт. дубільнікаў, бітумаў, сапрапеляў, вывучэнні ўзаемадзеяння фенолаў з карбанільнымі злучэннямі, даследаванні пластмас.
        Тв:. Свнтетнческне дубнтелм мз торфяной смолы (разам з Э.ВЛІпкінай) // Кожевеннообув. промсть СССР. 1934. № 8; Фенольнофурфурольные сннтаны нз торфяной смолы (разам з ёй жа) // Журн. прнкладной хнмнн. 1937. Т. 10, вып. 3; Нсследованне некоторых фнзнческнх свойств продуктов конденсацмн однокснбензола с формальдегндом (разам з А Н.Сеўчанкам, П.А.Матусевічам) // Докл. AH СССР. 1965. Т. 160, № 5.
    
    
    АСЛібК Віктар Мікалаевіч (н. 26.11.1961, в. Ляскавічы Акцябрскага рна Гомельскай вобл.), бел. рэжысёр і сцэнарыст дакумент. кіно. Скончыў БДУ (1984), Бел. AM (1994). Здымае фільмы ў аб’яднанні «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», у «Белвідэацэнтры». Розныя эпохі нац. гісторыі адлюстраваны ў цыкле фільмаў «Невядомая вайна» (1992), «Слёзы блуднага сына» (1995, прызы міжнар. кінафестываляў «Маладосць» у Кіеве і «Альтэрнатыва» ў г. ТыргуМурэш, Румынія), «Казка пра горад Копысь» (1997), «Край тужлівых песень» (1998). У фільмах «Трыццаць гадоў чакання» (1996), «Добры вечар, сад, сад» (1999, дыплом Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» у г. Смаленск, Расія), «Андрэевы камяні» (2000), «Кола» (2003, прызы міжнар. кінафестываляў «Залаты Віцязь» у г. Калуга, Расія, дакумент. і анімацыйных фільмаў у г. Лейпцыг, Германія) у цэнтры ўвагі духоўныя праблемы моладзі, пошукі сучаснікамі маральных каштоўнасцей. Абагульнены партрэт старых вясковых жанчын у вобразнаметафарычнай форме прадстаўлены ў фільме «Мы жывём на краі» (2002, прызы міжнар. кінафестываляў у г. Трыест, Італія; кароткаметражных фільмаў у г. ВіладуКонду, Партугалія; у г. Нойбрандэнбург, Германія; дакумент. і кароткаметражных фільмаў у г. Драма, Грэцыя; тэлевізійных фільмаў у г. Плоўдзіў, Балгарыя; дакумент. і антрапалагічных фільмаў у г. Пярну, Эстонія і інш.).
    В.Ф.Нячай.
    
    АСТАНА, назва сталіцы Казахстана з 1998 (у 1992—98 наз. Акмала).
    
    АСТАПАЎ Валерый Пятровіч (н. 2.1.1942, в. Хальч Веткаўскага рна Гомельскай вобл ), бел. ваен. дзеяч. Ген.лейт. унутр. службы (2001). Скончыў Харкаўскае пажарнатэхн. вучылішча МУС СССР, БПІ (1968). 3 1961 у ваенізаваных пажарных часцях розных раёнаў Мінска. 3 1973 нам. нач. ўпраўлення, з 1977 нач. аддзела пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкома. 3 1986 нач. упраўлення пажарнай аховы МУС БССР, з 1991 нач. Гал. ўпраўлення пажарнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь, з 1993 нач. Гал. ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. 3 1999 міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
    
    АСТАХАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 27.7.1939, пас. Кузьмінкі Маскоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н. (1986), праф. (1988). Скончыла Мінскі мед. інт (1963). 3 1963 працавала ў Маларыцкай раённай бальніцы. 3 1968 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. 3 1970 у Мінскім мед. інце (у 1986—88 заг. ка
    
    
    338        АСТАШЫНСКІ
    
    федры), адначасова ў 1983—88 гал. педыятр Мінва аховы здароўя. 3 1988 нам. дырэктара НДІ радыяцыйнай медыцыны. 3 1995 кіраўнік мед. цэнтра паталогіі шчытападобнай залозы. Навук. працы па пытаннях выяўлення схільнасці да захворванняў у дзяцей, уздзеянні фактараў Чарнобыльскай аварыі на шчытападобную залозу дзяцей і падлеткаў і інш.
       Тв.: Шнтовпдная железа у детей: последствня Чернобыля. Мн., 1996 (у сааўт.).
    
    АСТАШЬІНСКІ Валянцін Міронавіч (н. 29.6.1950, Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1973). 3 1969 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. сектара). Навук. працы па фізіцы плазменных паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў.
       Тв.: Physical processes in quasistationary plasma accelerators with ion current transfer (paзам з Л.Я.Мінько) // The Physics of Ionized Gases. Belgrade, 1999; Формнрованне компресснонных эрознонных плазменных потоков заданного состава в плотных газах // Журн. прнкладной спектроскопнп. 2000. № 2.
    
    АСТРАВЬІ ДУЛЁБЫ, гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Бялыніцкім і Клічаўскім рнах Магілёўскай вобл. Засн. ў 1998 для аховы каштоўных прыродных комплексаў, што ўключаюць балотны і лясны масівы, якія выконваюць водаакумуляцыйную ролю для вытокаў каскада рэк. Пл. 26 600 га. Рэльеф — плоская, флювіягляцыяльная раўніна. Глебы дзярновападзолістыя (75%), тарфяністыя і тарфянабалотныя (25%). Вярховыя і пераходныя балоты (Дулебскае і Вялікае) займаюць 11 % плошчы, пусткі — 11%, лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і інш.) — 76%. У флоры 705 відаў вышэйшых сасудзістых раслін," з іх 12 у Чырв. кнізе: цыбуля мядзведжая, купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, пальчатакарэннік майскі, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі і інш. У фауне 170 відаў наземных пазваночных, у т.л. 38 — млекакормячых, 118 —птушак, 8 —амфібій, 6 — рэптылій, з іх 22 віды ў Чырв. кнізе: барсук, рысь, мядзведзь буры, змеяед, пугач, курапатка белая, журавель шэры, сыч касманогі, рапуха чаротная і ІНШ. П.І.Лабанок.
    
    АСГРбЎСКІ Юрый Пятровіч (н. 6.1.1952, в. Мхінічы Краснапольскага рна' Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне сардэчнасасудзістай хірургіі. Др мед. н. (1996), праф. (2002). Скончыў Мінскі
    
    
    дзярж. мед. унт (1974). 3 1994 працуе ў НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп. навуковапрактычны цэнтр «Кардыялогія»), з 2001 нам. дырэктара па хірург. дапамозе. Навук. працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнар. выстаўкі 1998), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрома і сардэчнай недастатковасці. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
       7в.: Хнрургня сердца. Мн., 1999 (у сааўт.); Зашнта мнокарда в хнрургнн сердца. Мн., 1999; Руководство по карднологнн. Мн., 2003.
    
    АТАМАНАЎ Юрый Яўгенавіч (н. 1.12.1937, г. Хабараўск, Расія), бел. вучоны ў галіне трансп. машынабудавання. Канл. тэхн. н. (1975). Скончыў БПІ (1964). 3 1969 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1997—2002 праф. кафедры). Навук. працы па цягавай дынаміцы, кіравальнасці і ўстойлівасці руху колавых машын, метадах выбару рацыянальных параметраў колавых трактароў. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для тэхн. ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
       7в.: Тракторные поезда. М., 1982 (у сааўт.); Троллейбусы: Устройство н техн. обслужмванне. Мн., 1997 (у сааўт ); Троллейбус: Теорня, конструнрованне н расчет. Мн., 1999 (разам з М.У.Богданам, А.І.Сафонавым).
    АЎТКА Аляксандр Аляксандравіч (н. 5.9.1946, в. Жытомля Гродзенскага рна), бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Др