• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     с.г. н. (1994). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1973). 3 1972 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства. 3 1990 у Бел. НДІ агароднінаводства (з 1999 дырэктар). Распрацаваў сучасныя механізаваныя тэхналогіі вырошчвання расады і агародніны ў адкрытым і ахаваным грунце. Стварыў комплекс спецыялізаваных машын для вырошчвання агароднінных культур.
       Тв.. Рассада овошных культур. Мн., 1992; Технологня возделывання овошных культур. Мн., 2001; Теплмчное овошеводство. Мн., 2003 (разам з М.М.Долбікам, І.П.Казлоўскай); Прнорнтеты современного овошеводства. Мн., 2003 (разам з Г.І.Ганушам, М.М.Долбікам).
    
    АЎДЗЁЕЎ Сяргей Васілевіч (н. 1.1.1956, г. Чапаеўск Самарскай вобл., Расія), расійскі касманаўт. Герой Рас. Федэрацыі (1993). Лётчыккасманаўт Рас. Федэрацыі (1993). Скончыў Маскоўскі інжфіз. інт (1979). 3 1987 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як бортінжынер) 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 27.7.1992 — 1.2.1993 на КК «Саюз ТМ15» і арбітальнай станцыі (AC) «Мір», 3.9.1995—29.2.1996 на КК «Саюз ТМ22» і AC «Мір», 13.8.1998— 28.8.1999 на КК «Саюз ТМ28» і AC «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ29»). У космасе правёў 747,6 сут (сусветны рэкорд на май 2004), у т.л. ў адкрытым космасе 42 гадз (10 выхадаў). Медаль НАСА «За касмічны палёт».
    У.С.Ларыёнаў.
    
    АЎСЙННІКАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1.1924, г. Адэса, Украіна), расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Др мед. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Адэскі мед. інт (1948). У 1951—56 у клініцы НДІ туберкулёзу (Адэса). 3 1956 у інце ўдасканалення ўрачоў (г. Запарожжа). 3 1962 у інце ўдасканалення ўрачоў (Кіеў). У 1964— 85 у Гродзенскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, хірургіі вуха.
       Тв.: Отдаленные результаты мастопдопластнкн прн хнрургмческом леченнн больных хроннческммн гнойнымн средннмн отіггамн // Вестн. оторнноларннгологнн. 1970. № 5; Способ пластнкп прн атрезнн наружного слухового прохода // Там жа. 1975. № 4; Костнопластмческая фронтотомня прн невоспалнтельных заболеваннях лобных пазух (разам з Б.М.Шнэйдэрам) // Журн. ушных, носовых н горловых болезней. 1978. № 3. А.ГХораў.
    
    
    
    С.В.Аўдзееў.
    
    С.Ачоа
    
    АЎТАМАТЫЗАВАНЫХ СІСТЭМ ПЛАНАВАННЯ I КІРАВАННЯ НАРЙДНАЙ ГАСПАДАРКАЙ НДІ Дзяржаўнага планавага камітэта Беларусі, навуковадаследчая ўстанова, якая існавала ў 1983—88. Гл. Эканамічны навуковадаследчы інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
    
    АЎТУХбВІЧ Таццяна Яўгенаўна (н. 19.1.1951, г. Гродна), бел. літаратуразнавец. Др філал. н. (1998). Скончыла БДУ (1974). Настаўнічала. 3 1982 у Гродзенскім унце (з 1998 заг. кафедры). Даследуе праблемы ўзаемадзеяння рыторыкі і лры на розных этапах літ. працэсу. Аўтар прац «Рыторыка і рускі раман XVIII стагоддзя: Узаемадзеянне ў пачатковы перыяд фарміравання жанру» (1995), «Антычная рыторыка» (2003), шматлікіх артыкулаў і інш.
    
    АЎЧЬІННІКАЎ Эльмар Віктаравіч (н. 29.7.1929, г. Тамбоў, Расія), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі буд. вытвсці. Канд. тэхн. н. (1968), праф. (1988). Засл. будаўнік Беларусі (1979). Скончыў БПІ (1953). 3 1953 у Бел. нац. тэхн. унце (у 1974—86 дэкан буд. фта). Адзін са стваральнікаў і аўтараў цыкла дапаможнікаў для ВНУ па тэхналогіі буд. вытвсці.
       7в: Технологня стромтельного промзводства. М.. 1984 (у сааўт.); Технологня, механнзацпя п автоматмзацня строптельства. М., 1990 (у сааўт.).
    
    
    БАБЕНКА 339
    
    АФАНАСЬЕЎ Віктар Міхайлавіч (н. 31.12.1948, г. Бранск, Расія), расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1991). Лётчыккасманаўт СССР (1991). Палкоўнік. Скончыў Качынскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), Маскоўскі авіяц. інт (філіял у Ахтубінску, 1980), Гуманіт. акадэмію Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995). 3 1985 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў 4 палёты як камандзір экіпажаў касм. караблёў (KK): 2.12.1990— 26.5.1991 на КК «Саюз ТМ11» і арбітальнай станцыі (AC) «Мір», 8.1 —
    9.7.1994 на КК «Саюз ТМ18» і AC «Мір», 20.2—28.8.1999 на КК «Саюз ТМ29» і AC «Мір», 21.10—31.10.2001 на КК «Саюз ТМ33» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правёў 555,8 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 38,4 гадз (7 выхадаў). У. СЛарыёнаў.
    
    АФРЫКАНСКІ САЮЗ (AC), агульнаафрыканская міжнар. арганізацыя (53 дзяржавычлены ў 2003). Створаны на аснове Арганізацыі афрыканскага адзінства (ААА) на яе 38й асамблеі ў ліп. 2002 у г. Дурбан (Паўд.Афр. Рэспубліка, ПАР). Пасля таго, як у 1994 быў скасаваны рэжым апартэіду ў ПАР, гал. мэты, якія стаялі перад ААА, былі дасягнуты і паўстала пытанне аб рэфармаванні гэтай арганізацыі. На сустрэчы ў вер. 1999 у г. Сірт (Лівія) прынята рашэнне аб стварэнні AC, а 36я асамблея ААА у чэрв. 2000 прыняла праект Устаноўчага акта AC, ратыфікаваны да 2002 большасцю афр. дзяржаў. Ён прадугледжвае большую ступень інтэграцыі членаў AC, чым гэта было ў ААА, у прыватнасці, пры падтрымцы ²/з дзяржаў AC мае права на ваен. інтэрвенцыю ў краіну, якая з’яўляецца членам AC, у надзвычайных абставінах (генайыд супраць насельніцтва, ваен. злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці). Вышэйшы орган AC — асамблея кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў; важную ролю адыгрываюць таксама Выканаўчы кт, Кт прадстаўнікоў. Дзейнасцю Саюза кіруе адм. орган — Камісія AC са штабкватэрай у г. АдысАбеба (Эфіопія). Побач з Эканам., сац. і культ. саветам, у AC прадугледжана стварэнне 7 спецыялізаваных тэхн. ктаў, Усеафр. парламента, Афр. банка, Афр. валютнага фонду і Афр. інвестыцыйнага банка. У мэтах эканам. інтэграцыі краін AC прынята праграма Новае партнёрства для развіцця Афрыкі.
      Літ:. У с о в В . От панафрнканнзма — к созданню Афрнканского союза // Азня м Афрпка сегодня. 2002. № 10. В.У.Адзярыха.
    
    АХІЁЗЕР Навум Ільіч (6.3.1901, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 3.6.1980), украінскі матэматык; заснавальнік харкаўскай матэм. школы. Чл.кар. АН Украіны (1934). Др фіз. матэм. н. (1936), праф. (1940). Брат А.І.Ахіезера. Скончыў Кіеўскі інт нар. адукацыі (1923), дзе працаваў у 1928—33. У 1933—41 і з 1947 у Харкаўскім інце (заг. кафедры,
    
    
    у 1935—50 дырэктар НДІ матэматыкі і механікі). Навук. працы па аэрагідрадынаміцы, канструктыўнай тэорыі функцый, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных аператараў, тэорыі апраксімацыі, гісторыі матэматыкі. Развіваў даследаванні ПЛ.Чабышова і рас. матэматыка С.Н.Бернштэйна па тэорыі найлепшых набліжэнняў функцый. Прэмія імя Чабышова AH СССР (1949).
       Тв:. Лекцнн по теорнм аппрокснмацнн. 2 нзд. М., 1965; Элементы теормм эллнптнческнх функцнй. 2 нзд. М., 1970; Теорня лннейных операторов в гмльбертовом пространстве. Т. 1—2. Харьков, 1977—78 (разам з І.М.Глазманам); йзбранные труды по теорнн функцнй н математнческой фнзнке. Т. 1—2. Харьков, 2001. М.М.Касцюковіч.
    
    АЦЬКбЎ Алег Юр’евіч (н. 9.5.1949, с. Хварасцянка Самарскай вобл., Расія), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984). Лётчыккасманаўт СССР (1984). Др мед. н. (1984), праф. (1991). Падпалкоўнік мед. службы. Скончыў 1ы Маскоўскі мед. інт (1973). 3 1973 ва Усесаюзным кардыялагічным навук. цэнтры АМН СССР. 3 1983 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.Гагарына. 8.2—2.10.1984 з ЛДз.Кізімам і У .А.Салаўёвым здзейсніў (як касманаўтурачдаследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т10» і арбітальнай станцыі «Салют7» (пасадка на КК «Саюз Т11»). У космасе правёў 236,95 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР (1986). Дзярж. прэмія СССР 1989.
    У. С.Ларыёнаў.
    
    АЧАПбЎСКІ Ян (1800, в. Пацейкі Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. — 7.3.1871), бел. і польскі вучонымедык. Др медыцыны (1824). Скончыў Віленскі унт. 3 1826 працаваў у Варшаве ўрачом, з 1842 урачом у дэпартаменце сената Польшчы, ардынатарам у Евангелічным шпіталі. Даследаваў і прапанаваў новы спосаб лячэння эпілепсіі (1839), член камісіі па вывучэнні эпілепсіі. Прапанаваў спосабы лячэння рэўматычных хвароб ёдазмяшчальнымі вадкасцямі. 3 1839 нам. рэдактара мед. часопіса ў Варшаве. Л.В.Кірыленка.
    
    АЧбА (Ochoa) Севера (24.9.1905, г. Луарка, Іспанія — 1993), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Нац. АН ЗША (1957). Замежны чл. AH СССР (1966), Pac. АН (1991). Скончыў Мадрыдскі унт (1929). 3 1929 (і ў 1936) у Інце мед. даследаванняў (г. Гайдэльберг, Германія), з 1931 (і ў 1934—35) у Мадрыдскім унце, з 1932 у Нац. інце мед. даследаванняў (Дондан). 3 1937 на марской біял. станцыі (г. Плімут, Вялікабрытанія). 3 1938 у Оксфардскім, з 1941 у Вашынгтонскім, з 1942 у НьюЙоркскім унтах. Навук. працы па расшыфроўцы генет. коду і механізма біясінтэзу нуклеінавых кт. Вылучыў і даследаваў фермент полінуклеатыдфасфарылазу. Нобелеўская прэмія 1959 (з А.Корнбергам). В.Ф.Ермакоў
    
    
    АЧбА (Ochoa) Элен Лоры (н. 10.5.1958, г. ЛосАнджэлес, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі ў галіне электратэхнікі (1985). Скончыла унты штата СанДыега (1980) і Станфардскі (1981). 3 1985 у Нац. лабараторыі Сандыя, Эймскім н.д. цэнтры НАСА. 3 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 8—17.4.1993 і 27.5—6.6.1999 на КК «Дыскаверы» (як спецыяліст), 3—14.11.1994 (як камандзір па карыснай нагрузцы) і 8—19.4.2002 (па праграме Міжнар. касм. станцыі, як спецыяліст і бортінжынер) на КК «Атлантыс». У космасе правяла 40,8 сут. Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За выдатнае кіраўніцтва», «За касмічны палёт» (4). М.М.Касцюковіч.
    
    АШЧЗПКАЎ Павел Кандратавіч (24.6.1908, в. Зуевы Ключы, Удмурція, Расія — 1.12.1992), расійскі фізік; вынаходнік радыёлакатара, інтраскапіі і энергаінверсіі. Др тэхн. н. (1958). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі. Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1931). 3 1932 служыў у войсках ПВА, распрацаваў тэорыю радыёлакацыі, у 1934 выпрабаваў першы ў свеце радыёлакатар (з 1937 іх пастаўлялі ў часці ПВА Чырв. Арміі). У 1937—47 рэпрэсіраваны (арыштаваны па лжывым абвінавачанні па «справе М.М.Тухачэўскага»). 3 1947 нач. лабараторыі НДІ Мінва абароны СССР, з 1954 дырэктар Інта інтраскапіі. У 1967—92 кіраваў створаным ім інтам Энергетычнай інверсіі (пасля смерці А. носіць яго імя).
       Тв.: Жнзнь н мечта. М., 1984.
       Літ.: Алексеенко С. Электронные глаза земной цнвйлнзацнй: (К 90летню рождення взобретателя раднолокацнм П.К.Отепкова) // Свет. 1998. №6. Ю.В.Бажэнаў.
    
    
    БАБЁНКА Эрнст Міхайлавіч (н. 21.10.1937, г.п. Плешчаніцы Лагойскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі паліва. Др тэхн. н. (1989), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Маскоўскі хімікатэхнал. інт (1959). У 1962—68 і 1976—85 (дырэктар) у н.д. і праектнаканструктарскім інце электроднай прамсці (г. Чэлябінск). 3 1968 у Наваполацкім філіяле Бел. тэхнал. інта (з 1970 дырэктар), у 1974—76 і 1987—93 рэктар Наваполацкага політэхн. інта, з 1993 у Полацкім унце (у 1993—2003 рэктар). Навук. працы па сувязных матэрыялах і тэхналогіі іх выкарыстання ў электроднай вытвсці, па навуковаметадычным абгрунтаванні новых канцэпцый у вышэйшай адукацыі. Распрацаваў спец. каменнавугальныя і нафтавыя пекі і тэхналогію іх выкарыстання ў вытвcui вугляродных матэрыялаў. Даследаваў