• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    .Шоцкі (гл. Дадатак).
       Літ:. Развмтне учебного заведення: проблемы, варнанты решення: Юбнлейный сб. науч. статей, посв. 20летню Барановнчского гос. высшего пед. колледжа. Ч. 1. Барановнчн, 2002. Л.Ф.Мірзаянава.
    
    БАРАНАВІЦКІ ЭКАНбМІКАЮРЫДЬІЧНЫ Т^ХНІКУМ Засн. ў 1992 у г. Баранавічы як каледж, філіял Бел. інта правазнаўства. 3 1996 тэхнікум. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): эканоміка і кіраванне; правазнаўства. Mae камп’ютэрны парк, базу навуч. практыкі з лабараторыяй інфарм. тэхналогій.
    
    БАРАНІ (Bdrdny) Роберт (22.4.1876, Вена — 8.4.1936), аўстрыйскі отарыналарынголаг; адзін з заснавальнікаў атыятрыі. Скончыў Венскі унт (1900). У 1903—11 у клініцы вушных захворванняў. У 1914—18 ваен. ўрач. 3 1917 заг. кафедры ва унце г. Упсала (Швецыя). Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарата, метадах яго даследавання і хірург. лячэння. Нобелеўская прэмія 1914. В.Ф.Ермакоў.
    
    
    БАРАНбЎСКІ Станіслаў Іванавіч (н. 2.5.1953, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1999), праф. (2001). Скончыў Маскоўскі тэхнал. інт мясной і малочнай прамсці (1980). 3. 1983 працаваў на здзе Лідсельмаш, з 1989 у бел. філіяле Усесаюзнага НДІ тэ.хн.эканам. даследаванняў, з 1992 у Н.д. эканам. інце Дзяржэканамплана Рэспублікі Беларусь, з 1996 заг. сектара Бел. НДІ эканомікі і інфармацыі АПК, з 1999 заг. кафедры Бел. тэхнал. унта. Навук. працы па праблемах мікраэканомікі, маркетынгавай дзейнасці, развіцця карпаратыўных структур у лесапрамысл. комплексе і інш. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ, у.т.л. «Фінансы прадпрыемстваў АПК» (2000), «Эканоміка прадпрыемстваў і палін АПК» (2001).
       Тв:. Проблемы развнтня перерабатываюшей промышленностн АПК й путй нх решення. Мн., 1998; Экономнка перерабатываюшнх предпрнятнй АПК н обоснованне нх сырьевых зон. Мн., 1998; Экономйческне
    
    
    проблемы развнтня деревообрабатываютей промышленностн. Мн., 2002; Мнкроэкономнка. Мн., 2003.
    
    БАРДЗІН (Bardeen) Джон (23.5.1908, г. Мадысан, ЗША — 30.1.1991), амерыканскі фізік і інжынерэлектронік; адзін са стваральнікаў тэорыі звышправоднасці. Чл. Нац. АН ЗША (1954), Нац. інж. акадэміі ЗША (1972). Замежны чл. АН СССР (1982). Скончыў Вісконсінскі (1929) і Прынстанскі (1936) унты. 3 1935 у Гарвардскім, з 1938 у Мінесоцкім унтах, з 1945 у «Бел тэлефон лаборатарыс». 3 1951 праф. Ілінойскага унта. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы нізкіх тр, звышправоднасці. Адкрыў транзістарны эфект і вынайшаў паўправадніковы трыёд з кропкавымі кантактамі (1947; з У.Н.Братэйнам, гл. Дадатак). Пабудаваў (разам з Л.Х.Куперам і Цж.Р.Шрыферам) паслядоўную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера; 1957), прадказаў звышцякучасць вадкага гелію3 (1958). Вялікі залаты медаль і.мя Ламаносава AH СССР (1987). Нобелеўскія прэміі 1956 (з Братэйнам і У.Б.Шоклі), 1972 (з Куперам і Шрыферам).
       Тв:. Рус. пер. — Новое в нзученйй сверхпроводнмостн. М., 1962 (разам з Дж. Шрыферам).
       Літ.: Алферов Ж.І. Памятн велхкого фнзнка современностн // Фнзнка й техннка полупроводннков. 1991. Т. 25.
    М. М. Касцюковіч.
    
    
    БАРДбВІЧ Анатоль Майсеевіч (н. 3.1.1928, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Канд. філал. н. (1958), праф. (1992). Скончыў Мінскі пед. інт (1951), з 1953 выкладае ў ім (з 1965 заг. кафедры, з 1974 нам. дэкана, у 1978—2001 дэкан). Даследуе пытанні марфемікі і словаўтварэння. Адзін з аўтараў навук. і навуч.метадычных комплексаў для студэнтаў і навучэнцаў: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (1989, з Л.М.ІПакуном), «Сучасная руская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (1993), «Супастаўляльны курс рускай і беларускай моў» (1999, з А.А.Гіруцкім і Л. В. Чарнышовай), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2003, з М.М.Круталевічам і А.А.Лукашанцам) і інш. Г.А.Гваздовіч.
    
    БАРД^ (Bordet) Жуль (13.6.1870, г. Суаньі, Белыія — 6.4.1961), бельгійскі
    
    
    імунолаг і бактэрыёлаг. Чл. Бельгійскай каралеўскай акадэміі, Лонданскага каралеўскага тва, Нац. АН ЗША. Скончыў Брусельскі унт (1892). У 1894— 1901 у Інце Пастэра ў Парыжы. У 1901 заснаваў і ўзначаліў Інт Пастэра ў Бруселі. 3 1907 праф. Брусельскага унта. Навук. працы па вывучэнні механізмаў сываратачных рэакцый імунітэту; адкрыў рэакцыю звязвання камплементу. Выявіў узбуджальніка коклюшу і распрацаваў метад імунізацыі супраць яго. Нобелеўская прэмія 1919. В.Ф.Ермакоў.
    
    БАРЗДбЎ Уладзімір Міхайлавіч (н. 12.1.1954, Рыга), бел. вучоны ў галіне мікра і нанаэлектронікі. Др фіз.матэм. н. (2000), праф. (2003). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных станаў. Ўстанавіў асаблівасці пераносу электронаў у шэрагу паўправадніковых прыборных структур мікра і нанаэлектронікі. Распрацаваў фіз. мадэлі і праграмныя сродкі іх лікавага мадэліравання.
       Тв:. Моделнрованне электрофнзнческнх свойств твердотельных слонстых структур ннтегральной электроннкм. Мн., 1999 (разам з Ф.Ф.Камаровы.м); Моделнрованне технологнческнх процессов н прнборных структур в мнкро н наноэлектроннке (у сааўт.) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4; Основы радйоэлектронмкм. Мн., 2003.
    
    БАРКЛА (Вагкіа) Чарлз Главер (7.6.1877, г. Уіднес, Вялікабрытанія — 23.10.1944),
    
    
    Р.Барані
    
    Ж.Бардэ.
    
    Ч.Баркла.
    
    
    англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1912). Скончыў Ліверпульскі унт (1898), дзе працаваў у 1905—09. 3 1909 праф. Лонданскага, з 1913 Эдынбургскага унтаў. Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў. Упершыню эксперыментальна ажыццявіў палярызацыю рэнтгенаўскіх прамянёў, чым даказаў іх хвалевую прыроду (1904). Адкрыў характарыстычнае рэнтгенаўскае выпрамяненне з лінейчастым спектрам, якое выпрамяняецца рассейвальным рэчывам і характэрна для яго (1906; гл. Мозлі закон). Паказаў (1911), што характарыстычнае выпрамяненне цяжкіх хім. элементаў бывае двух тыпаў (К і Lвыпрамяненне). Нобелеўская прэмія 1917.
      Літ:. Forman Р. Barkla, Charles Glover // Dictionary of Scientific Biography. New York, 1970. Vol. 1. М.М.Касцюковіч.
    
    БАРКбЎСКІ Віталь Міхайлавіч (н. 1.1.1947, в. Астравы Мінскага рна),
    
    
    БАРЫСЕНКА 345
    
    бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). У 1969—78 працаваў у трах Беларусі, у 1980—87 у Магілёўскім абл. тры драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік трастудыі «ДзеЯ?» (1987— 90, з М.Труханам), эксперым. майстэрняў «АКТ» у Мінску (1990—95), з 1997 гал. рэжысёр, з 2001 маст. кіраўнік Нац. акад. тра імя Я.Коласа. Яго работы вызначаюцца адкрытым постмадэрнізмам, гранічнай засяроджанасцю на псіхааналізе. Сярод пастановак: «Апошні тэрмін» паводле В.Расгтуціна (1976), «Стары дом» А.Казанцава (1978, абодва з Труханам), «Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка (1979), «Васа Жалязнова» М.Горкага (1980), «Талент кахання» Н.Думбадзе (1982), «Заўтра была вайна» Б.Васільева (1986), «Роспач» паводле У.Караткевіча (1987, з Труханам), «Ілюзіён» У.Сегліньша (1989), «Марк Шагал» (1990), «У стылі барака...» (1991), «Апошняя п’еса Трэплева» (1992) і «Каляровы» (1993) паводле п’ес В.Острава, «Мар’я» А.Кудраўцава (1991), «Нора» Г.ібсена (1993), «П’еса для ненароджаных дзяцей» паводле Ф.Дастаеўскага (1996), «Свавольнікі лёсу» (1996, лепшы спектакль на фестывалі «Бонскае біенале» 1997) і «...Таму што люблю» («Дзень карабля») (1998) А.Паповай, «Пісьменныя» паводле М.Чоке (Гранпры фестывалю сучаснай ням. драматургіі ў Мінску), «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г.Марчука, «Рагнеда» паводле Н.Рапа (усе 1998, апошні з Труханам), «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясвіжа») А.Дударава, «Я, ты, ён, яна, яно...» паводле Ф.Шылера (абодва 1999), «Шагал.. Шагал...» (1999, Гранпры Эдынбургскага міжнар. фестывалю, лепшы спектакль бел. драматургіі на міжнар. фестывалі «Белая вежа» 2000) і «Мадам Боншанс» (2001) паводле У.Драздова, «Зямля» паводле Я.Коласа (2001), «Тузы» У.Відмэра, «I нас пацалуе світанак...» Острава (абодва 2002), «Сон на кургане» паводле Я.Купалы (2003) і ІНШ. Т.В.Катовіч.
    
    БАРСУКбЎ Уладзімір Георгіевіч (н. 25.7.1954, с. Верашчакі Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Др тэхн. н. (1999). Скончыў БПІ (1977). 3 1978 у Інце механікі металапалімерных сістэм (з 1989 заг. лабараторыі), з 1993 у Аддзеле праблем рэсурсазберажэння Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1999 нам. дырэктара). 3 2000 у Гродзенскім унце (праф., з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі машын для перапрацоўкі палімераў, тэорыі трэння ў дысперсных матэрыялах, тэхнал. механіцы. Распрацаваў асновы нелінейнай тэорыі фрыкцыйнага пластычнага кантакту ў дысперсных матэрыялах і яе тэхнал. дастасаванняў.
       Тв.: Технологнческое тренне прн экструзнн компознтов. Гродно,1998 (разам з А.І.Свірыдзёнкам); Технологня переработкн высоконаполненных компознтов. Гомель, 2000 (разам з В.М.Шапавалавым, Б.І.Купчынавым).
    
    БАРЎІПКА Аляксандр Пятровіч (н. 22.3.1939, в. Блудзень Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне кіравання энергетыкай. Др тэхн. н. (1993). Скончыў БПІ (1961). 3 1975 нам. гал. інжынера Белэнерга. 3 1981 у Бел. аддзяленні Усесаюзнага н.д. і праектнага інта энергапрамысловасці (заг. аадзела). 3 1986 у Дэпартаменце па тэхн. супрацоўніцтве ААН. 3 1995 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па пытаннях кіравання якасцю і надзейнасцю ў энергетыцы, павышэння безадказнасці, рамонтапрыдатнасці і гатоўнасці ў энергасістэмах. Даследаваў асновы мадэрнізацыі і рэканструкцыі электрастанцый у краінах у стадыі развіцця па праграме ААН.
       Тв:. Управленне качеством в энергоснстеме. Мн., 1981; Энергоснстема: цель — качество. Мн., 1985; Выбор будушего: Quo vadis. Мн., 1997.
    
    БАРЫС Якаў Сяргеевіч (н. 13.4.1939, с. Астралучча Кіеўскай вобл., Украіна), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1992), праф. (1992). Скончыў Нежынскі пед. інт (1963). 3 1972 у Гомельскім унце. 3 1993 у Польшчы. Навук. працы па інтэгральных мнагастайнасцях дыферэнцыяльных сістэм.
       Тв.: Об одном методе построення прнблнженных ннтегральных многообразнй // Докл. AH СССР. 1988. Т. 301, № 2; Прнблвженные ннтегральные многообразня. Клев, 1993 (разам з В.Б.Лыкавай).
    
    БАРІ>ІС I ГЛЕБ (не пазней за 988— 1015), першыя ўсх.слав. святыя, малодшыя сыны кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча і бÐ