Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
н. (1993), праф. (1994). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1973, Гомель), дзе і працуе. У 1987—89 і 1993—2001 заг. кафедры, адначасова ў 1994—97 дэкан электратэхн. фта, з 2001 прарэктар па навуч. рабоце —дырэктар Інта павышэння кваліфікацыі Бел. дзярж. унта транспарту. Навук. працы па выпрабаваннях на бяспеку функцыянавання і эл.магн. сумяшчальнасці сістэм кіравання адказных тэхнал. працэсаў.
Тв.: Мйкропроцессорные ннформацйонноуправляюіцйе сйстемы в железнодорожной автоматяке й телемеханмке. Методы обеспечення безопасностй функцноннрованйя. Гомель, 2002 (разам з С.М.Харлапам); Методы проведенйя нспытанйй мйкроэлектронных сйстем СЦБ на безопасность й ЭМС (у сааЎт.) // The 7th international scientific conference of railway experts. Vmjacka Banja, 2000.
БАШМАКбЎ Віктар Іванавіч (н. 20.8.1933, г. Валгаград, Расія), бел. вучоны ў галіне металазнаўства і фізікі металаў. Др фіз.матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Харкаўскі політэхн. інт (1959). 3 1967 заг. кафедры Харкаўскага інта грамадскага харчавання. 3 1973 у Мазырскім пед. унце
БЕЛА 347
(у 1977—82 дэкан фта, з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні фіз. прыроды і заканамернасцей развіцця пластычнай дэфармацыі ў метал. крышталях, працэсах пластыфікацыі і ўмацавання металаў і сплаваў ва ўмовах пераважнай дэфармацыі двайнікаваннем. Распрацаваў прынцыпы матэм. мадэліравання працэсаў пластычнасці рэальных крышталёў. Заклаў асновы тэорыі пластыфікацыі і ўмацавання метал. крышталёў.
Тв\ Пластнфнкацня н упрочнснне металлнческнх крмсталлов прн механнческом двойнмкованнн. Мн., 2001 (разам з Т.С.Чыкавай); Эволюцня геометрмн двойннковых граннц в внсмуте прн увелнченвв нагрузкн (з ёй жа) // Крвсталлографня. 2002. Т. 47, № 3.
БАШМЁТАЎ Валерый Сцяпанавіч (н. 8.1.1947, в. Канец Гарадоцкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Др тэхн. н. (1993), праф. (1994). Акад. Бел. інж. акадэміі (1995), Міжнар. АН вышэйшай школы (1997). Скончыў Віцебскі тэхнал. інт лёгкай прамсці (1971). 3 1977 у Віцебскім тэхнал. унue (з 1986 дэкан фта, з 1993 рэктар). Навук. працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамсці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхнал. працэсаў вытвсці тэкст. матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін, сканструяваў новыя прыстасаванні да ткацкіх станкоў для павелічэння іх прадукцыйнасці.
Тв:. О некоторых параметрах двухьярусного лентоткачества (разам з С.А.Пятровым) // Нзв. вузов. Технологня текстнльной промышленностн. 1991. № 3; Расчет натяження уточных нвтей на бесконечных лентоткацкпх станках (разам з В.В.Сілівончыкам) // Вестн. Московской гос. текстнл. академнн 1994.
А.І.Болсун.
БАЯРКІН Алег Міхайлавіч (н. 15.4.1947, г. Чайбалсан, Манголія), бел. фізіктэарэтык. Др фіз.матэм. н. (1997). Скончыў Днепрапятроўскі унт (1968) 3 1980 у Гродзенскім унце (з 1996 заг. кафедры). 3 1998 у Бел. пед. унце (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Прапанаваў калібровачную тэорыю, якая аб’ядноўвае ўсе магчымыя варыянты леваправых мадэлей электраслабага ўзаемадзеяння, прадказаў карэляцыю нейтрыннага патоку з сонечнымі ўспышкамі, выканаў шэраг інш. даследаванняў па фізіцы нейтрына.
Тв.: Понскм нарушення лептонного флэйвора на мюонных коллайдерах (разам з Г.Р.Баяркінай) // Ядерная фнзнка. 1997. Т. 60, № 4. А.І.Болсун.
БЁДНАРЦ (Bednorz) Іаганес Георг (н. 16.5.1950, г. Нойнкірхен, Германія), нямецкі фізік. Скончыў Мюнстэрскі унт (1976) і Швейц. тэхнал. інт (Цюрых; 1982). 3 1982 у Цюрыхскай н.д. лабараторыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс». Навук. працы па звышправоднасці. Адкрыў (з КА.Мюлерам) высокатэмпературную звышправоднасць у керамічных матэрыялаў на аснове аксідаў медзі,
лантану і барыю (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (з Мюлерам).
Тв.: Рус. пер. — Оксвды перовсквтного тмпа — новый подход к высокотемпературной сверхпроводнмостн (разам з К.А.Мюлерам) // Успехн фнз. наук. 1988. Т. 156, вып. 2; Сверхпроводнмость: ннкогда не следует говорнть «нет» // Хнммя в жмзнь. 1988. № 6.
М. М. Касцюковіч.
БЕЗБАРОДАЎ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 5.2.1952, г. Паставы Віцебскай вобл.), бел. хімік. Др хім. н. (2000). Скончыў БДУ (1974). 3 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па хіміі вадкакрышт. злучэнняў, поліцыклічных арган. злучэнняў, люмінесцэнтных матэрыялаў і фарбавальнікаў. Распрацаваў новыя вадкакрышт. злучэнні і метады іх сінтэзу, перспектыўныя вадкакрышт. кампазіцыі для электрааптычных устройстваў адлюстравання інфармацыі.
Тв:. Текстурообразованме н структурная упорядоченность в жмдкнх крнсталлах. Мн,, 1987 (у сааўт.); Present and future of the liquid crystals chemistry (разам з Р.Даброўскім) // Mol. Cryst. Liq. Cryst. Sci. and Techn. 1997. Vol. 299; Электрооптнческне эффекты для жндкокрнсталлнческмх днсплеев (у сааўт.) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4.
«БЁЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК», музей нар. творчасці. ў в. Бездзеж Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. Адкрыты 17.1.1999. Пл. экспазіцыі 227 м², каля 650 экспанатаў асн. фонду, 7 залаў (2003). У экспазіцыі фрагмент сял. падворка з прыладамі працы, інтэр’ер сял. хаты з мэбляй і рэчамі хатняга ўжытку 19 — пач. 20 ст., кросны, прылады для апрацоўкі лёну, сучасны інтэр’ер з творамі нар. мастацтва, вырабамі з керамікі; карта рамёстваў раёна. Асобная зала знаёміць з гісторыяй стварэння паўсядзённых і святочных бездзежскіх фартухоў. Музей праводзіць выязныя выстаўкі вырабаў мясц. майстроў ткацтва і вышыўкі, прац навучэнцаў мясц. школы нар. творчасці. Н.С.Ярмац.
БЁЙКЕР (Baker) Майкл Ален (н. 27.10.1953, г. Мемфіс, ЗША), касманаўт ЗША. Капітан ВМФ ЗША. Скончыў Тэхаскі унт (1975), школу пілотаўвыпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1982), дзе выкладаў з 1983. 3 1986 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 2—11.8.1991 на КК «Атлантыс» і 22.10—1.11.1992 на КК «Калумбія» (як пілот), 30.9—11.10.1994 на КК «Індэвар» і 12—22.11.1997 на КК «Атлантыс» (як камандзір). У космасе правёў 40,2 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі», «За выдатнае кіраўніцтва», «За касмічны палёт» (4). 3 1997 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (у 1997—2001 нам. дырэктара па праграме пілатуемых касм. палётаў НАСА ў Расіі); адначасова ў 1998—2001 першы афіц. прадстаўнік НАСА пры Расійскім авіяцыйнакасмічным агенцтве і інш. касм. аргцыях Расіі. М.М.Касцюковіч.
БЕКЕШЫ (Bekesy) Дзьёрдзь фон (3.6.1899, Будапешт — 13.6.1972), амерыканскі фізік, біяфізік і фізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Будапешцкі унт (1923), дзе працаваў з 1936. 3 1946 у Каралінскім інце (Стакгольм), з 1947 у Гарвардскім унце (ЗША). У 1966—72 у Гавайскім унце. (Ганалулу). Навук. працы па акустыцы і фізіялогіі слыху. Адкрыў фіз. механізм узбуджэння ва ўнутр. вуху. Нобелеўская прэмія 1961.
В.Ф.Ермакоў.
Дз.Бекешы I Бела
БЕКІШ Тадэвуш Генрыхавіч (н. 17.3.1953, г. Гродна), бел. рэжысёр тэатра. Засл. дз. культ. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі пед. інт (1984). 3 1979 рэжысёр дзіцячага тра пантамімы «Спадарожнік», адначасова з 1980 — нар. тра пантамімы «Рух» Палаца культуры Бел. тва глухіх у Мінску. Паставіў спектаклі: «Жыцйё працягваецца» (1988, з У.Колесавым, і аўтар), «Люстэрка» паводле замалёвак Х.Бідструпа (1990; абодва Гранпры Міжнар. фестывалю пантамімы 1988, 1990; г. Брно, Чэхія), «Курган» паводле паэмы Я.Купалы (1985), «Шоукабарэ «I Love You» (1999, і аўтар). Рэжысёрпастаноўшчык і аўтар пантамім «Экалогія — Чарнобыль» (1996), «Не, СНІДу!» (1998; абедзве Гранпры Міжнар. фестывалю пантамімы 1996, 1998; г. Брно, Чэхія), сцэнічнага нумара «Павуцінне» (2002) і інш.
БЁЛА (Bella) Іван (н. 21.5.1964, г. Брэзна, Славакія), першы касманаўт Славакіі. Лётчыккасманаўт Славацкай Рэспублікі (1999). Палк.інжынер ВПС. Скончыў Вышэйшую ваен. авіяц. школу (г. Кошыцы, 1987). 3 1983 ваен. лётчык, з 1999 у Славацкім цэнтры верыфікацыі Мінва абароны. У 1998 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 20—28.2.1999 з В.МЛ^насьевым (гл. Дадатак) і Ж.П.Эньерэ (Францыя) здзейсніў (як касманаўтдаследчык) палёт на касм. караблі «Caros ТМ29» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,9 сут. Сярэбраны медаль Славацкай АН (1999). Яго імем названа малая планета. М.М.Касцюковіч.
348 БЕЛА
БЁЛА (Belo) Карлас Феліпе Хіменес (н. 3.2.1948, в. Вайлакама, Усх. Тымор), рэлігійны і грамадскі дзеяч Усходняга Тымора. Біскуп каталіцкай царквы. У 1973—80 атрымаў духоўную адукацыю ў Партугаліі. 3 1981 дырэктар каледжа на радзіме. У 1983 (афіцыйна пасвячоны ў 1987) — ліст. 2003 біскуп сталіцы Усх. Тымора г. Дылі. Асуджаў рэпрэсіі супраць мясц. насельніцтва з боку ўлад Інданезіі, якая ў 1975—99 акупіравала Усх. Тымор, дамогся прыцягнення ўвагі сусв. грамадскасці да масавых парушэнняў тут правоў чалавека. Адыгрываў важную ролю ў паліт. жыцці Усх. Тымора ў перыяд пасля вываду інданезійскіх войск (1999) і да афіц. абвяшчэння незалежнасці (20.5.2002). Нобелеўская прэмія міру 1996 (з Х.РамасамОртам).
В.У.Адзярыха.
БЕЛАВЎС Анатоль Іванавіч (н. 1.1.1951, в. Драбушова Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл ), бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Др тэхн. н. (1999), праф. (2001). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (2001). 3 1973 у ВА «Інтэграл», з 1994 нам. дырэктара прадпрыемства «Белмікрасістэмы» (Мінск). Адначасова з 1995 праф. Бел. нац. тэхн. унта. Навук. працы па мікраэлектроніцы, параралельнай апрацоўцы інфармацыі. Распрацаваў шэраг новых сістэма і схематэхнічных метадаў праектавання інтэгральных схем, мікрапрацэсараў, аднакрышталёвых мікраЭВМ, пабудовы сістэм інтэрфейсу, матэм. мадэлі базавых біпалярных элементаў вял. інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Бмполярные мнкросхемы для ннтерфейсов снстем автоматнческого управлення. Л., 1990 (разам з А.Я.Блінковым, А.Е.Сіліным); Схемотехннка бнполярных мнкросхем для высокопроязводмтельных снстем обработкн ннформацян. Мн., 1998 (разам з А.Е.Сіліным, У.М.Панамаром). М.Л.Савік.
БЕЛАВЎСАЎ Барыс Мікалаевіч (24.7.1930, г. п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 27.6.1998), савецкі касманаўтвыпрабавальнік. Інж.палк. (1981). Скончыў Ленінградскую ваен.паветр. інж. акадэмію імя А.Ф.Мажайскага (1960). 3 1960 інж.выпрабавальнік на палігонах Капусцін Яр і Байканур. У 1965—68 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Прайшоў поўны курс агульнакасм. падрыхтоўкі і быў уключаны ў групу па праграме ваен.даследчага варыянта касм. карабля «Саюз», праходзіў падрыхтоўку па сав. месяцавай праграме. 3 1968 у НДІ Мінва абароны СССР, у 1976—81 у выдве « Воентехнннздат».
Літ.: Советскме н россмйскне космонавты, 1960—2000. М., 2001. У.С.Ларыёнаў.
БЕЛАРЎСКАЕ ГІСТАРЫЧНАЕ ТАВА
РЫСТВА (Bialoruskie Towarzystwo Historyczne), навуковая аргÑ