• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Œтуры. Навук. працы па метадалогіі і гісторыі педагогікі, праблемах кіравання школай, стварэння школ для адораных дзяцей, пытаннях арганізацыі навуч. працэсу ў сярэдняй школе і ВНУ, распрацоўкі крытэрыяў ацэнкі ведаў навучэнцаў, маральнага выхавання вучняў старэйшага школьнага ўзросту і інш. Аўтар даследаванняў «Вывучэнне паспяховасці навучэнцаў па стандартызаваных тэстах», «Арганізацыя навуковай работы» (абодва 1926), «Арганізацыя школ для адораных дзяцей», «Арганізацыя школ для звышадораныхдзяцей» (абодва 1927), «Вывучэнне здольнасцей дзяцей» (1928), «Нарматыўныя элементы педагогікі пры выкладанні яе ў педагагічных ВНУ» (1929),
    
    
    БЕРЛУСКОНІ 351
    
    «Вялікі рускі педагог К.Дз.Ушынскі» (1946) і інш.
       Тв.: Внявлення організаторів у групі та внмірювання організованостн групн. Луганськ, 1928; Педагогіка як наука. Луганськ, 1929.
       Літ.'. Прафесар Фама Антонавіч Бельскі: Бібліягр. паказ.; Профессор Фома Антоновпч Бельскнй: Бнблмогр. указ. Мн., 2002.
    А.І.Бельскі.
    
    БЕЛЯКбВІЧ Надзея Мікалаеўна (н. 1.12.1946, в. Сакалы Лагойскага рна Мінскай вобл.), бел. сацыёлаг, філосаф і палітолаг. Др сацыялаг. н. (1993), кавд. філас. н. (1976), праф. (2000). Скончыла БДУ (1971), дзе і працуе (з 1994 праф. кафедры паліталогіі). Навук. працы па праблемах паліт. і сац.класавай трансфармацыі сучасных грамадстваў, сац. адносін, правоў і свабод чалавека. Распрацавала тэарэт. асновы сацыялогіі творчасці і новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння паліт. працэсаў і дзейнасці інтаў грамадз. супольнасці як феноменаў сац. творчасці. Аўтар навуч., вучэбнаметадычных і практычных дапаможнікаў па курсах «Паліталогія (1998, 2001)», «Правы і свабоды чалавека» (2001). Навук. рэдактар і сааўтар «Паліталагічнага слоўніка» (2004).
       Тв:. Соцнальная актнвность рабочего класса. Мн., 1978; Полнтмческая леятельность как феномен соцнального творчества // Право н демократая. Мн., 1998. Вып. 9; Лоббнстскме группы как ннстктуты гражданского обшества // Там жа. Мн., 1999. Вып. 10; Соцмальное государство как основной гарант прав человека // Выбр. навук. працы БДУ. Мн„ 2001. Т. 3; Права человека: «прнрожденная» данность, нлй соцнокультурное образованне // Право м демократня. Мн., 2003. Вып. 14; Соцнологня творчества. Мн., 2004.
    
    БЁНЯШКРЫВЁЦ Валерый Вацлававіч (н. 28.2.1961, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.), бел. матэматык. Др фізматэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1983). 3 1983 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па алгебры. Даследаваў мнагастайнасці выяўленняў канечнапароджаных груп і выкарыстаў іх для вывучэння камбінаторнай будовы гэтых груп.
       Тв.'. Representation varietes of the fundamental groups of compact orientable surfaces (разам з А.С.Рапінчуком i У.І.Чарнавусавым) // Israel journal of mathematics. 1996. Vol. 93; Многообразня представленнй фундаментальных групп компактных неорнентнруемых поверхностей (разам з У.І.Чарнавусавым) // Матем. сб. 1997. Т. 188, № 7; О ра?ложммостн конечнопорожденных групп в свободное пронзведенне с обьеднненной подгруппой // Матем. сб. 2001. Т. 192, № 2.
    М.П.Савік
    
    БЕРАЗІЁНКА Валерый Пятровіч (н. 13.12.1938, г. Чаркасы, Украіна), бел. вучоны ў галіне зварачнай вытвсці. Др тэхн. н. (1998), праф. (1999). Вынаходнік СССР. Скончыў Кіеўскі політэхн. інт (1961). 3 1963 у Магілёўскім тэхн. унце (з 1973 дэкан фта, у 1975—85 заг. кафедры). Навук. працы па павышэнні нясучай здольнасці злучэнняў, атрыманых кантактавай зваркай. Прапанаваў новыя спосабы кантактавай
    
    
    зваркі і выпрабаванняў зварных злучэнняў на цыклічную трываласць.
       7в.: Ресурсосберегаюшне технологнн в сварочном пронзводстве. Мн., 1989 (у сааўт.); Совершенствованне технологнн контактной точечной н рельефной сваркн. Мн., 1990 (разам з В.А.Папкоўскім, С.Ф.Мельнікавым).
    
    БЕРАЗНЙК Аляксандр Якаўлевіч (29.12.1912, с. Баяркіна Маскоўскай вобл. — '7.7.1974), савецкі авіяканструктар; адзін са стваральнікаў сав. рэактыўнай авіяцыі і крылатых ракет. Др
    
    
    А Я Беразняк.
    
    тэхн. н. (1968). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1973). Скончыў Маскоўскі авіяц. інт (1938). 3 1943 на кіруючых пасадах у спец. НДІ і КБ. У 1941 сумесна з А.М./саевым (гл. Дадатак) сканструяваў першы сав. знішчальнік БІ1 з вадкаснарэактыўным рухавіком. У 1950— 70я г. пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створана і перададзена ў серыйную вытвсць сям’я крылатых ракет розных класаў і тыпаў базіравання для марской і далёкалётнай авіяцыі. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1970. Яго бюст устаноўлены ў г. Дубна (Расія), імем Б. названы пік на Зах. Паміры.
      Літ:. А.Я.Березняк. Жпзнь м деятельность. Дубна, 2002. М.М.Касцюковіч.
    
    БЕРАСНЁВІЧ Віктар Вячаслававіч (н. 23.3.1971, г. Узда Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1993). 3 1993 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу закону нуляадзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў. Атрымаў дакладныя вынікі аб набліжэннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі, а таксама для дыяфантавых набліжэнняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.
      Тв.: Аналог теоремы Хннчнна—Грошева для крнвых в R” // Дакл. Hau. AH Беларусі. 2000. Т. 44, № 3. М.П.Савік.
    
    БЁРАСТАЎ Аляксандр Віктаравіч (н. 19.5.1957, Масква), бел. фізік. Канд. фіз.матэм. н. (1990). Скончыў БДУ (1979). 3 1979 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нізкафонавай ядз. спектраскапіі, выкарыстанні метаду супадзенняў пры рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў. Адзін з аўтараў і стваральнікаў унікальнага спектрометра гамасупадзенняў АРГУС, спектрометра «ПРЫПЯЦЬ» і яго мады
    
    
    фікацый. Адкрыў новую фіз. з’яву — часавыя асцыляцыі вуглавога размеркавання гамаквантаў пры распадах атамаў ортапазітронію ў слабым магн. полі, распрацаваў метад адбору анігіляцыйных падзей пры такіх распадах. Прэмія CM СССР 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
       Тв:. Observation of time oscilation in 3 yannigilation of positronium in a magnetic field (y сааўт.) // Physics Letters A. 1989. Vol. 136, № 7, 8; Жявотный мнр в зоне аварнн Чернобыльской АЭС. Мн., 1995; Спектрометр для нзучення угловых корреляцнй прн распаде полярнзованного познтроння (разам з Н.М.Антовіч, С.К.Андруховічам) // Прнборы н техннка экспернмента. 2000. № 4.
    
    БЕРАСТАЎ Іван Іванавіч (н. 1.5.1938, г. п. Круглае Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Др с.r. н. (1994). Скончыў БСГА (1960). 3 1967 у БелНДІ земляробства і селекцыі. Навук. працы па пытаннях аптымізацыі мінер. жыўлення с.г. культур, распрацоўцы эфектыўных сістэм выкарыстання ўгнаенняў у севазвароце.
       Тв.: Уплыў угнаенняў і арашэння на спажыванне раслінамі элементаў мінер. жыўлення // Весці АН БССР. Сер. с.r. навук. 1980. № 3; Продуктмвность культур севооборота прн разной обеспеченностп почвы фосфором н влагой // Агрохнмня. 1986. № 12.
    
    БЕРГ (Berg) Пол (н. 30.6.1926, НьюЙорк), амерыканскі біяхімік; адзін з заснавальнікаў генетычнай інжынерыі. Чл. Нац. АН ЗША (1966), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966), замежны чл. Франц. АН (1981). Скончыў Пенсільванскі унт (1948) і унт ВестэрнРэзерв (1952; г. Кліўленд). 3 1953 ва унце Дж.Вашынгтона (г. СентЛуіс), з 1959 праф. Станфардскага унта. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кт, малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя (складзеныя з генаў розных арганізмаў) малекулы дэзоксірыбануклеінавай кты (ДНК). Ініцыятар часовай забароны даследаванняў такіх ДНК да высвятлення іх бяспекі для чалавецтва («мараторый Б.»; 1974). Нобелеўская прэмія 1980 (з У.Плбертам, Ф.Сенгерсм).
       Тв:. Рус. пер. — Гены і геномы. Т. 1—2. М., 1998 (разам з М.СІнгер).
    М. М. Касцюковіч
    
    БЕРЛУСКбНІ (Berlusconi) Сільвіо (н. 29.9.1936, г. Мілан, Італія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Італіі, бізнесмен. Скончыў Міланскі унт. Набыў вял. капітал на аперацыях з нерухомасцю, потым заняўся бізнесам у сферы масавай інфармацыі. У 1974 стварыў сістэму кабельнага тэлебачання, у 1980 — першы прыватны тэлеканал у Італіі. Уладальнік фугбольнага клуба «Інтэр». У 1994 стварыў і ўзначаліў паліт. партыю «Наперад, Італія», якая ў саюзе з інш. правымі партыямі перамагла на парламенцкіх выбарах 1994 і 2001. Прэм’ерміністр Італіі ў 1994 і з 2001. В.У.Адзярыха.
    
    
     352 БЕСКАПЫЛЬНЫ
    
    БЕСКАПЫЛЬНЫ Валерый Мікалаевіч (н. 24.11.1944, г. Сочы, Расія), бел. вучоны ў галіне пошукаў, разведкі і распрацоўкі пакладаў нафты. Др геолагамінералаг. н. (2001). Скончыў Маскоўскі унт (1971). 3 1971 у ВА «Беларусьнафта» (з 2001 нам. дырэктара), адначасова ў 1994—2001 выкладаў у Гомельскім тэхн. унце. Навук. працы па нафтагазаўтварэнні, фарміраванні пакладаў нафты, перспектывах нафтагазаноснасці на Беларусі, тэхналогіі геолагаразведачных работ на нафту і газ.
       Тв:. Об основном очаге нефтеобразованвя в Прнпятском нефтегазоносном бассейне // Нзв. AH СССР. Сер. геол. 1975. № 10; Нефтегеологнческое районнрованне Прнпятской впаднны по генетнческому прннцнпу // Геологня нефтн н газа. 1978. № 10; Об нспользованнн отражательной способностн внтрнннта прн палеотектоннческнх реконструкцнях // Докл. АН БССР. 1981. № 6; Перспектнвы понсков залежей нефтн н газа в фаменскнх отложеннях палеовулканнческой областн Прнпятской впаднны // Докл. АН БССР. 1982. № 3.
    
    БЁРШ (Burah) Даніэл (н. 25.7.1957, г. Брыстал, ЗІІІА), касманаўт ЗША. Скончыў Ваен.марскую акадэмію ЗША (1979). 3 1990 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 12— 22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 30.9— 11.10.1994 і 19—29.5.1996 на КК «Індэвар», 5.12.2001—19.6.2002 на КК «Індэвар» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правёў 226,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (4).
    У. С.Ларыё'наў.
    
    БІБІЛА Валянціна Мікалаеўна (н. 6.8.1949, в. Нацавічы Мастоўскага рна Гродзенскай вобл), бел. юрыст. Др юрыд. н. (1996), праф. (1997). Скончыла БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па праблемах развіцця прававой дзяржавы і легітымнасці дзярж. улады, асаблівасцях рэалізацыі суд. улады і ажыццяўлення прынцыпаў правасуддзя, пытаннях тэорыі і праюыкі крымін. права і працэсу. Чл. навук.кансультацыйнага савета пры Вярх. судзе Рэспублікі Беларусь.
       Тв.: Констнтуцнонные прннцнпы правосудня н нх реалнзацня в стаднн нсполнення прнговора. Мн., 1986; Органнзацмя обучення студентов в юряднческях высшнх учебных заведеннях. Мн., 1998; Судебная власть в уголовном судопроязводстве. Мн., 2001; Судоустройство. Мн., 2001.
    
    «БІБЛІЯ СЛІВІКА» («BIBLIA SLAVIСА»), навуковая праграма па выданні слав. біблій. Засн. ў 1988 ням. славістамі Г.Ротэ і Р.Олешам. Mae 6 серый: «Чэшская біблія», «Польская біблія», «Усходнеславянская біблія», «Сербская біблія», «Харвацкая біблія», «Літоўская біблія». У серыі «Усходнеславянская біблія» ў вьшве Ф.Шонінга ў 2002 выйшла выданне «Біблія славіка. Ill 1. Скарына. Каментарыі. Апостал 1525», якое складаецца з 2 частак. 1я ч. — «Біблія
    
    
    руская. Выкладзена доктарам Францыск