• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ам Скарынаю. Прага 1517—1519» — гэта каментарыі да факсімільнага выдання «Бібліі» Скарыны (Мн., т. 1—3, 1990—91). У ёй пад рэд. Ротэ і Ф.Шольца змешчаны артыкулы бел. навукоўцаў А.Жураўскага, А.Конана, Г.Галенчанкі, І.Саверчанкі, В.Шматава, У.Свяжынскага. 2я ч. — «Апостал. Вільна 1525» — факсімільны тэкст «Апостала» Скарыны з каментарыямі Ротэ. У ім даследуюцца крыніцы, якія былі падставай і тэкстамі для перакладаў твораў Скарыны на старабел. мову. Выданне ілюстраванае.
       Літ:. Сакалоўскі У. Скарынаўская біблія: Нямецкая славістыка і выданне беларускай культурнай спадчыны Адраджэння // Роднае слова. 2003. № 6; Я г о ж. Бнблня Скорнны в Германнн // Неман. 2003. № 8.
    У.Л. Сакалоўскі.
    БІЗІО (Bisio) Стэфан Ларэнца (1720, паводле інш. звестак 14.2.1724, Венецыя, Італія — 1787), урач, адзін з заснавальнікаў мед. калегіума Гал. школы Вял. кн. Літ. (1781). Др філасофіі і медыцыны (1746). 3 1748 выкладаў ва Урачэбным калегіуме г. Турын, займаўся ўрачэбнай практыкай у Венецыі. У 1763—68 па запрашэнні княгіні Ганны Ябланоўскай працаваў яе прыдворным лекарам у маёнтку Сямяцічы пад Драгічынам, дзе яна стварыла прыродазнаўчы музей, сабрала багатую бібліятэку і арганізавала школу акушэрак. 3 1768 прыдворны лекар князя Караля Радзівіла ў Нясвіжы. 3 1772 у Вільні, дзе ўпершыню правёў анатаміраванне і апублікаваў яго вынікі. У 1773 у Вільні на лац. мове вьшадзена кніга Б. «Пісьмо аб метадзе, які выкарыстоўваюць для лячэння злаякаснай ліхаманкі». 3 1781 узначальваў мед. калегіум Гал. школы Вял. кн. Літ. (Віленскай акадэміі). У 1787 выехаў у Італію. А.Г.Эльяшэвіч.
    
    БІНІГ (Binnig) Герд Карл (н. 20.7.1947, г. ФранкфуртнаМайне, Германія), нямецкі фізік. Замежны чл. Нац. АН ЗІПА (1987). Скончыў Франкфурцкі унт (1978). 3 1978 у Цюрыхскай н.д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова ў 1987—95 у Мюнхенскім унце. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы паверхні, электроннай мікраскапіі, нанатэхналогіі. Вынайшаў і пабудаваў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Рорэрам), які дазволіў атрымаць відарысы асобных атамаў на электраправодных паверхнях. Стварыў атамны сілавы мікраскоп (1986), які дазваляе вызначыць мікрарэльеф паверхняў любых рэчываў. Нобелеўская прэмія 1986 (з Рорэрам і ЭА.Ф.Рускам).
       Тв:. Рус. пер. — Растровый туннельный мвкроскоп (з Г.Рорэрам) // В мнре наукй 1985. Вып. 10; Сканнруюшая туннельная мнкроскопня — от рождення к юностн (з ім жа) // Успехн фнз. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
    М.М.Касцюковіч.
    
    БІРУКбЎ Барыс Рыгоравіч (н. 7.11.1948, в. Новая Рудня Ельскага рна Гомельскай вобл.), бел. спарт. дзеяч, спецыя
    
    
    ліст па водных відах спорту. Засл. трэнер Беларусі (1986), засл. трэнер СССР (1988). Скончыў Гомельскі унт (1970). 3 1978 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцячаюнацкай школы алімп. рэзерву г. Бабруйска. У 1985—2002 ст. трэнер рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства па водньгх відах спорту (Мінск), адначасова трэнер зборнай каманды Беларусі (1978—82, 1989—95), зборнай СССР (1983—88); трэнеркансультант па веславанні на байдарках і каноэ ў Індыі (1987). Сярод выхаванцаў — В.Рэнейскі, А.Рэнейскі, А.Курляндчык. А.А.Дубовік.
    
    
    
    Г.Бініг.                Г.Блобель.
    
    БІТНб Леанід Рыгоравіч (н. 4.6.1945, г. Заслаўе Мінскага рна), бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Др тэхн. н. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1968). 3 1971 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (з 1978 нач. лабараторыі). 3 1990 дырэктар навук.вытв. фірмы «Окулюс». 3 1995 у НДІ фіз.хім. праблем БДУ. Навук. працы па стварэнні аўтаматаў, аснашчаных тэхн. зрокам для абсталявання зборкі вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады і апаратуру распазнавання крышталёў інтэгральных схем і транзістараў і дакладнага вызначэння іх становішча для безаператарнай зборкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
       Тв:. Автоматвческая сборка МС: Технол. процесс. Оборудованне. Управленне. Техн. зренне. Мн., 1990 (разам з В.А.Зяньковічам, Я.Я.Анегіным).
    
    БЛАЖКб, малая планета № 2445. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 451,4 млн. км, перыяд абарачэння 5,243 г. Адкрыта ў 1935 (П.Ф.Шайн, Сімеізская абсерваторыя). Назва прысвоена ў 1982 у гонар С.М.Блажко.
    
    БЛАХА (Blaha) Джон Элмер (н. 26.8.1942, г. СанАнтоніо, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1965), унт Перд’ю (1966), Аэракасм. школу пілотаўдаследчыкаў ВПС ЗША (1972). У 1980—97 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 13—18.3.1989 і 23—28.11.1989 на КК «Дыскаверы» (як пілот), 2—11.8.1991 на КК «Атлантыс» і 18.10—1.11.1993 на КК «Калумбія» (як камандзір), 16.9.1996 — 23.1.1997 на КК «Атлан
    
    
    БОНДАР 353
    
    тыс» (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) і арбітальнай станцыі «Мір» (як касманаўтдаследчык). У космасе правёў 161,1 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі», «За выдатнае кіраўніцтва», «За касмічны палёт» (4). Яго імем названа малая планета. М.М.Касцюковіч.
    
    БЛбБЕЛЬ (Blobel) Гюнтэр (н. 21.5.1936. г. Вальтэрсдорф, Германія), амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Др філасофіі (1967). Скончыў Цюбінгенскі унт (1960, Германія). 3 1967 працаваў у Ракфелераўскім унце (з 1976 праф.). Навук. працы па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з інш. выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»), Нобелеўская прэмія 1999.
    
    БЛОМБЕРГЕН, Блумберген (Віоembergen) Нікалас (н. 11.3.1920, г. Дордрэхт, Нідэрланды), галандскаамерыканскі фізік; адзін са стваральнікаў нелінейнай оптыкі і лазернай спектраскапіі. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1956), Нац. АН ЗША (1960). Чл.кар. Каралеўскай Нідэрл. АН (1956). Скончыў Утрэхцкі (1943) і Лейдэнскі (1948) унты. 3 1949 у Гарвардскім (з 1957 праф.), з 2001 у Арызонскім унце. Навук. працы па ядз. магн. рэзанансе, цвердацельных мазерах і лазерах, нелінейнай оптыцы і спектраскапіі. Устанавіў механізм ядз. магн. рэлаксацыі (1948; з Э.М.Пёрселам, Р.В.Паўндам). Прапанаваў выкарыстоўваць метад трох энергет. узроўняў для стварэння мазераў на крышталях, даў схему цвердацельнага мазера неперарыўнага дзеяння (1956). Незалежна ад Р.В.Хахлова і інш. заклаў тэарэт. асновы нелінейнай оптыкі (1962). Упершыню эксперыментальна назіраў вузкія двухфатонныя рэзанансы (1974; незалежна ад А.Л.Шаўлава). Нобелеўская прэмія 1981 (з К.М.Сігбанам і Шаўлавым). Нац. навук. медаль ЗША (1974). Медаль Лорэнца (1978). Яго імем названа малая планета.
       Тв:. Рус. пер. — Нелннейная оптяка. М., 1966; Вынужденное комбннацнонное рассеянне света // Успехн фнз. наук. 1969. Т. 97, вып. 2; Нелннейная оптмка н спектроскопня // Там жа. 1982. Т. 138, вып. 2.
    М.М.Касцюковіч.
    
    БЛЭР, Б л е й р (Blair) Энтані (Тоні) Чарлз Лінтан (н. 6.5.1953, г. Эдынбург, Вялікабрытанія), дзяржаўны і палітычны дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі унт (1975), да 1983 прыватны адвакат у Лондане. 3 1983 дэп. парламента ад Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі, з 1994 яе лідэр. Пад яго кіраўніцтвам лейбарысцкі рух паступова адмаўляецца ад «сацыяліст. атрыбутаў мінулага» (напр., ад ідэі аб прыярытэце грамадскай уласнасці) і перамяшчаецца
    
    
    з левага паліт. фланга краіны да цэнтра. У 1988—97 чл. ценявога кабінета міністраў, у 1997 прэм’ерміністр і 1ы лордказначэй Лондана. 3 мая 1997 прэм’ерміністр Вялікабрытаніі. Урад Б. асн. ўвагу аддае ўдасканаленню сістэмы падаткаабкладання, скарачэнню колькасці беспрацоўных, паляпшэнню сістэм адукацыі і аховы здароўя; у знешняй палітыцы выступае за ўмацаванне еўрап. бяспекі, цеснае ваен.паліт. супрацоўніцтва Вялікабрытаніі з НАТО. Падтрымаў ваен. акцыі ЗША ў Югаславіі (1999), Афганістане (2001) і Іраку (2003).
    
    
    
    Н.Бломберген.          Э Блэр.
    
    БбБРЫК Мікалай Іванавіч (19.5.1901, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 21.12.1956), бел. ўрач і вучоны ў галіне хірургіі. Канд. мед. н. (1937), дац. (1938). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў мед. фт БДУ (1926). 3 1930 працаваў у Мінскім мед. інце. 3 1940 начальнік хірург. аддзялення Мінскага акр. ваен. шпіталя. У 1941—45 старшы хірург палявых эвакапунктаў Зах. і 3га Бел. франтоў, з 1945 гал. хірург мед. ўпраўлення БВА. 3 1946 заг. кафедры Віцебскага мед. інта. 3 1948 у Мінскім мед. інце (з 1955 заг. кафедры), адначасова гал. ўрач Рэсп. анкалагічнага дыспансера (1948—49), заг. хірург. аддзялення Рэсп. бальніцы 4га лячэбнасан. ўпраўлення Мінва аховы здароўя (1949—56), гал. анколаг Беларусі (1949— 54). Навук. працы па анкалогіі, хірург. захворваннях органаў брушной поласці і інш.
       Літ.: Артншевскнй Л.Н, Дерюго Н.К. Н.Й.Бобрнк — нзвестный хярург Белорусснн // Здравоохраненне Белорусснн. 1991. № 9.
    
    б6еР (Boyer) Пол Дэлас (н. 31.7.1918, г. Прова, штат Юта, ЗША), амерыканскі біяхімік. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1968), Нац. АН ЗША (1970). Скончыў унты імя Брайэма Янга (1939; г. Прова) і штата Вісконсін (1943; г. Мадысан). 3 1945 ва унце штата Мінесота (з 1956 праф ), з 1963 праф. Каліфарнійскага унта (г. ЛосАнжэлес; у 1965—83 дырэктар Інта малекулярнай біялогіі). Навук. працы па энзімалопі. Пастуляваў і выкарыстаў для тлумачэння механізму дзеяння пратонтранспартавальнай адэназінтрыфасфатазы новы прынцып работы алігамерных ферментаў («механізм чарга
    
    
    вальнага звязвання»; 1977). Нобелеўская прэмія 1997 (з Дж.Э. Уокерам, Е.К.Скоу).
       Тв.'. Рус. пер. — На путм к поннманню каталнтмческого механнзма АТРсмнтетазы // Бнохммня. 2001. Т. 66, вып. 10.
    М. М. Касцюковіч.
    
    БбНДАР Аляксандр Віктаравіч (н. 28.3.1950, г. БараНавічы Брэсцкай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1971). Працаваў у сістэме грамадскага харчавання, з 1977 у Бел. экан. унце (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах прац. адносін, тэорыі чалавечага капіталу, міжнар. прац. міграцыі насельніцтва.
       Тв:. Воспронзводство рабочмх кадров. Мн., 1991; Экономнческая теорня. Мн., 2001 (у сааўт.); Экономнческая безопасность н определяюшне ее факторы. Мн., 2002 (разам з Н.М.Бондар): Мнвестнцнонный потенцмал внешней трудовой мнграцнн // Бел. экон. журн. 2002. № 4; Макроэкономнческая стабнлнзацмя: белорусскнй путь // Вестн. Бел. гос. экон. унта. 2003. № 2.
    
    БбНДАР Аляксандр Іванавіч (н. 10.3.1945, г. Краматорск, Украіна), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1994), праф. (1993). Засл. трэнеÑ