• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    € Беларусі. Чл.кар. Бел. акадэміі адукацыі (1996). Скончыў Бел. інт фізічнай культуры (1996). 3 1966 у Магілёўскім пед. інце. 3 1968 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту (з 1982 дэкан трэнерскага фта; у 1995—2000 рэктар). 3 2000 дырэктар НДІ фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. 3 2003 у Бел. акадэміі фіз. культуры. Навук. працы ў галіне тэорыі і методыкі спарт. гульняў.
       Тв:. Баскетбол в школе. Мн., 1982 (разам з Г.Л.Астроўскім); Учнсь нграть в баскетбол. Мн., 1985; Спортнвные нгры. Мн., 1993 (у сааўт.); Спортнвные нгры (обшнй курс). Мн., 1996 (разам з Э.К.Ахмеравым).
    
    БОНДАР Павел Іванавіч (н. 26.11.1943, с. Екацярынаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна), бел. гісторык, палітолаг. Др гіст. н. (1992), праф. (1997). Скончыў БДУ (1970) і працаваў у ім. 3 1991 у ЦК КГІБ, Бел. навук.прамысл. асацыяцыі, Дзярж. вышэйшым атэстацыйным кце Рэспублікі Беларусь, Бел. інце інфармацыі і прагнозу. 3 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2001 у Мінскім інце кіравання. Даследуе паліт. гісторыю 20 ст. і сучаснасці, праблемы ўзаемадзеяння маралі і палітыкі, выхаваўчага патэнцыялу лры і мастацтва, культ.асв. устаноў, працэсы трансфармацыі паліт. сістэмы на шляху да дэмакр. грамадства і прававой дзяржавы. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ, адзін з распрацоўшчыкаў дзярж. адукац. стандарту па паліталогіі (1999).
       Тв:. Нравственное воспнтаняе трудяшнхся: На опыте Компартнн Белорусснв. Мн., 1986; Мнр после «холодной войны»: характер н тенденпнм геополмтяческях взмененяй //
    
    
    12. Зак. 111.
    
    354 БОНЧБРУЕВІЧ
    
      Бел. думка. 1996. № 2; Стать другнмн, не уходя от себя: «Новая» мнфологнзацня сознання, нлн «протнвоядне» духовной деградацнк // Бел. думка. 1996. № 11 (разам з У.П.Вялічкам); Полнтологня. Гродно, 1997; Тесты по полнтологнн. 2 мзд. Мн., 2001; Полнтологмя: Учеб.метод. комплекс. Мн., 2003 (разам з Ю.П.Бондарам). М.П.Савік.
    
    
    
    А.М БончБруевіч К.Браўн.
    
      БОНЧБРУЕВІЧ Аляксей Міхайлавіч (н. 23.5.1916, г. Цвер, Расія), расійскі фізік. Чл.кар. Pac. АН (1984). Др фіз,матэм. н. (1956), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Рас. Федэрацыі (1976). Яго продкі паходзілі з в. Саматэвічы Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл. Сын. МА.БончБруевіча. Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1939). 3 1932 у Ленінградскім фізікатэхн. інце АН СССР, з 1947 у Дзярж. аптычным інце імя С.І.Вавілава. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, лазератэрмахіміі, аптычнай тамаграфіі і інш. Даў эксперым. пацвярджэнне 2га пастулата спец. тэорыі адноснасці пра незалежнасць скорасці святла ад скорасці крыніцы выпрамянення (1956). Заклаў фіз. асновы лазернай тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў. Дзярж. прэмія СССР 1974.
       Тв:. Прнмененне электронных ламп в экспернментальной фнзнке. 4 нзд. М., 1956; Радноэлектроннка в экспернментальной фнзнке. М., 1966; Действне нзлучення большой мошностн на металлы. М., 1970 (разам з М.А.Ельяшэвічам).
       Літ:. А.М.БончБруевнч // Успехн фнз. наук. 1996. Т. 166. № 6. М.М.Касцюковіч.
    
    БбРУХАЎ Валянцін Цярэнцьевіч (н. 17.7.1947, в. Новааляксандраўка Чавускага рна Магілёўскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1997). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1970). 3 1975 у Інце цепла і масаабмену, з 1992 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях і матэм. тэорыі кіравання. Распрацаваў новы падыход у даследаваннях структурных уласцівасцей лінейных дынамічных кіравальных сістэм.
       Тв.: Обрашенне лннейных ннварнантных во временн дннамнческнх снстем с распределеннымн параметрамн // Автоматака н телемеханнка. 1994. № 4; Грассмановы многообразня н пары лннейных отношеннй в теорнн
    
      дескрнпторных дннампческнх сястем // Дмфференцнальные уравнення. 1997. Т. 33, № 5.
    
      БбХАН Мікалай Іванавіч (н. 25.12.1932, в. Карпавічы Вілейскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне энсргетыкі і аўтаматызацыі с.г. вытвсці. Канд. тэхн. н. (1964), праф. (1985). Акад. Бел. інж. акддэміі (1995). Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1957). 3 1967 у Бел. агр. тэхн. унце (у 1975— 78 і з 1988 заг. кафедры, у 1978—88 прарэктар). Навук. працы ў галіне аўтаматызацыі працэсаў с.г. вытвсці і энергетыкі. Распрацаваў метады мадэліравання, а таксама шэраг сродкаў аўтаматызацыі працэсаў рамонту і аднаўлення с.г. тэхнікі, канцэпцыю развіцця нетрадыц. і малой энергетыкі і інш.
        Тв:. Элементы н устройства сельскохозяйственной автоматпкн. Мн., 1989 (у сааўт); Средства автоматнкн н телемеханнкн. М., 1992 (у сааўт.); Днагностнрованне тракторов. Мн., 1993 (у сааўт ). А.В.Нікіфараў.
    
      БРАГІНСКІ ГІСТбРЫКАЭТНАГРАф/ЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1987, адкрыты ў 1988 у г. п. Брагін Гомельскай вобл. як карцінная галерэя, з 2002 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 480 м², 1,4 тыс. экспанатаў асн. фонду, 6 залаў (2003). Сярод экспанатаў жал. наканечнікі коп’яў і стрэл, нажы, керамічны посуд 10 ст.; калекцыі бандарных вырабаў, палескіх ручнікоў, посцілак, прылад працы сялян канца 19 — пач. 20 ст., у т.л. з пакінутых вёсак чарнобыльскай «зоны адчужэння». У карціннай галерэі каля 50 абразоў канца 18 — пач. 20 ст., творы мясц. і прафес. мастакоў, у т.л. Г.Вашчанкі, У.Кожуха, В.Шматава. Музей праводзіць выстаўкі вырабаў нар. творчасці, карцін мясц. мастакоў, абразоў і інш. Р.Х.Герасімаў.
    
    БРАДбЎСКІ (Brodowski) Уладзімір Людамір (6.12.1823, Міншчына — 27.10.1903), урач, педагог. Праф. (1864). Скончыў Мінскую гімназію, урачэбную адукацыю атрымаў у Маскве (1848). У 1855 вывучаў за мяжой паталаг. анатомію (Вена, Вюрцбург) і паталаг. гісталогію (Парыж). 3 1861 працаваў у вайск. шпіталі ў Варшаве, адначасова выкладаў у Медыкахірург. акадэміі. 3 1869 у Варшаўскім унце (у 1869—87 дэкан урачэбнага фта). У 1868—74 і 1888—90 узначальваў Тва варшаўскіх урачоў.
    
    БРАІМ Васіль Яфімавіч (н. 20.7.1954, в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыў Гомельскі унт (1980), Мінскае муз. вучылішча (1990), Рас. акадэмію музыкі імя Гнесіных (1994, кл. Н.Мяшко). 3 1980 працаваў інжынерам на здах у Вілейцы і Гомелі. 3 1984 артыст камернага хору Гомельскай абл. філармоніі, з 1986 — Нац. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, адначасова ў 1993—2000 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы, з 1995 —у Бел. унце культуры. Валодае моцным, прыгожага тэмбру і шырокага
    
    
    дыяпазону голасам нар. каларыту, выконвае сольныя партыі. І.Л.Чэбан.
    
    БРАТЭЙН (Brattain) Уолтэр Хаўзер (10.2.1902, г. Сямынь, Кітай — 13.10.1987), амерыканскі фізікэксперыментатар; адзін з вынаходнікаў транзістара. Чл. Нац. AH ЗША (1959), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Арэгонскі (1926) і Мінесоцкі (1929) унты. 3 1929 у фірме «Бел тэлефон лаборатарыс», з 1967 праф. каледжа Уітмена (г. УолаУола). Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, даследаванні паверхневых уласцівасцей цвёрдых цел, біяфізіцы. Адкрыў транзістарны эфект і вынайшаў паўправадніковы трыёд з кропкавымі кантактамі (1947; з Дж.Бардзінам; гл. Дадатак). Нобелеўская прэмія 1956 (з Бардзінам і У.Б.Шоклі.)
       Літ:. Bardeen I. Walter Houser Brattain // Biographical Memoirs. National Academy of Sciences. 1994. Vol. 63. М.М.Касцюковіч. БРАЎН (Braun) Карл Фердынанд (6.6.1850, r. Фульда, Германія — 20.4.1918), нямецкі фізік і вынаходнік; стваральнік навук. школы па радыёфізіцы. Члкар. Берлінскай АН (1914). Скончыў Берлінскі унт (1872). 3 1876 праф. Марбургскага унта, з 1883 Вышэйшай тэхн. школы ў г. Карлсруэ, з 1885 Цюбінгенскага унта (заснавальнік і кіраўнік Фіз. інта пры ім). У 1880—83 і з 1895 у Страсбурскім унце (праф. і дырэктар Фіз. інта). 3 1915 у ЗІПА. Навук. працы па радыётэхніцы, радыёфізіцы, бяздротавай тэлеграфіі. Выявіў аднабаковую праводнасць у крышталях сульфідаў металаў (1874), што прывяло да стварэння крышт. дэтэктара. Абгрунтаваў прапанаванае КЛ.Ле Шатэлье правіла зрушэння тэрмадынамічнай раўнавагі (1887; гл. Ле Шатэлье — Браўна прынцып). Сканструяваў першую электроннапрамянёвую трубку (трубка Б.; 1897). Вынайшаў вагальны контур значнай ёмістасці з малым затуханнем (ланцуг Б.; 1898). Вынайшаў і запатэнтаваў (1899) індуктыўную сувязь паміж раздзеленымі антэнай і іскравым разраднікам праз высокачастотны трансфарматар (перадатчык Б.), што дазволіла выпрамяняць у прастору значна большую энергію. Прапанаваў некалькі тыпаў антэн, у т.л. рамачную (1913). Нобелеўская прэмія 1909 (з Г.Марконі).
       Тв:. Рус. пер. — Мон работы по беспроволочной телеграфпм n по электрооптнке. Речь прп полученнн Нобелевской премнн. Одесса, 1910.
      Літ:. Клнмнн А.І., Урвалов В.А. Фердннанд Браун — лауреат Нобелевской премнп в областн фмзнкм // Электросвязь. 2000. № 8.                М.М.Касцюковіч.
    
    БРАЎН (Brown) Кертыс (н. 11.3.1956, г. ЭлізабетСіці, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1978). 3 1987 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 12—20.9.1992 і 19—29.5.1996 на КК «Індэвар», 3— 14.11.1994 на КК «Атлантыс» (як пілот); 7—19.8.1997, 29.10—7.11.1998 і 20—
    
    
    БУГАЁЎ               355
    
    28.12.1999 на КК «Дыскаверы» (як камандзір). У космасе правёў 57,6 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (6), медалі ВПС ЗША «За выключныя заслугі» і «За выдатныя дасягненні».
    У. С.Ларыёнаў.
    
    БРбКХАЎС (Brockhouse) Бертрам Нэвіл (15.7.1918, г. Летбрыдж, Канада — 13.10.2003), канадскі фізік; стваральнік
    
    
    
    
    Б.Брокхаўс.             С Брэнер.
    
    спектраскапіі павольных нейтронаў. Чл. Каралеўскага тва Канады (1962), Лонданскага каралеўскага тва (1965) і інш. Скончыў унты Брытанскай Калумбіі (1947) і Таронта (1950). 3 1950 у ядз. лабараторыі Атамнага агенцтва Канады, з 1962 праф. Макмасцерскага унта ў г. Гамільтан (у 1967—70 дэкан). Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, няпругкім рассеянні павольных нейтронаў, філасофіі навукі. Распрацаваў схему трохвосевага нейтроннага спектрометра (1952), з дапамогай якога вымераў спектры фанонаў (1955) і ўпершыню (1957) эксперыментальна вызначыў дысперсійныя крывыя для спінавых хваль (магнонаў). Нобелеўская прэмія 1994 (з К.Г.Шулем).
       Тв.: Рус. пер. — Спектроскопяя медленных нейтронов н Велмкнй Атлас фмзнческого мнра // Успехн фнз. наук. 1995. Т. 166. № 12.
    М. М. Касцюковіч.
    
    БРУК Ісак Сямёнавіч (8.11.1902, Мінск — 6.10.1974), расійскі вучоны ў галіне энергетыкі і вылічальнай тэхнікі. Чл.кар. AH СССР (1939), др тэхн. н. (1936). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1925). 3 1925 у НДІ Масквы і Харкава. 3 1935 у Энергет. інце AH СССР, у 1958—64 першы дырэктар Інта электронных кіроўных машын. Навук. працы па электраэнергет. сістэмах, электрычных і электроннавыліч. машынах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны першыя ў СССР лічбавыя ЭВМ з жорсткім праграмным кіраваннем (1948) і створаны малыя лічбавыя ЭВМ М1, М2, М3 з праграмай, якая захоўваецца ў памяці машын (1951).
       Тв.: Машяна для мнтегрмрованяя дмфференцнальных уравненнй. М.; Л., 1941;