Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
(«Bialoruskie zeszyty historyczne», «Беларускія гістарычныя сшыткі»), друкаваны орган Беларускага гістарычнага таварыства (гл. Дадатак). Выдаецца з 1994 у Беластоку 2 разы на
358 бялоў
год на польск., бел., і рус. мовах. У рэдкалегію ўваходзяць Я.Вапа, С.Іванюк, Ю.Каліна, А.Латышонак, А.Мірановіч, Я.Мірановіч, Д.Фёнік, В.Харужы. Фінансавую падтрымку выданню аказвае Мінва культуры і мастацтва Польшчы, а таксама мясц. самакіраванне г. Беласток і фундацыя імя Стафана Баторыя ў Варшаве. Публікуе навук. і дыскусійныя артыкулы, агляды, рэфераты, біягр. і архіўныя матэрыялы, рэцэнзіі на навук. публікацыі, прысвечаныя паліт., гасп. і сац. гісторыі Беларусі, пытанням культуры, дэмаграфіі, гіст. геаграфіі Беларусі з часоў старажытнасці да нашых дзён, а таксама матэрыялы пра бел. грамадскапаліт. рух у Польшчы ў перыяд паміж 1й і 2й сусв. войнамі і ў наш час. Змяшчае працы чл. Бел. гіст. тва, даследчыкаў бел. гісторыі з Польшчы, Беларусі, Расіі, Літвы, анатаваныя агляды манаграфічных выданняў і інш. Друкуе матэрыялы навук. канферэнцый, прысвечаных гісторыі Беларусі, інфармуе чытачоў аб падзеях міжнар. навук. жыцця, аб удзеле ў ім бел. гісторыкаў Польшчы. Выданне ілюстраванае, мае бібліягр. спасылкі і навук.даведачны апарат. Распаўсюджваецца ў Польшчы, Беларусі, Расіі, Літве, ЗША, Вялікабрытаніі і інш. Л.У.Языковіч.
БЯЛбЎ Іван Панфілавіч (27.6.1893, с. Калінічава Валагодскай вобл., Расія — 29.7.1938), савецкі ваен. дзеяч. Камандарм 1га рангу (1935). Скончыў Вышэйшыя акад. курсы Ваен. акадэміі РСЧА (1923). Удзельнік 1й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918: нач. гарнізона і камендант крэпасці ў Ташкенце, адначасова нам. каманд. войскамі Туркестанскай рэспублікі; у 1919 чл. РВС і галоўнакамандуючы войскамі гэтай рэспублікі. У вер. 1919 кіраваў абаронай Андыжана; у жн.—вер. 1921 камандаваў Бухарскай групай войск. Удзельнічаў у падаўленні Кранштацкага паўстання 1921. 3 1921 камандзір дывізіі, корпуса, пам. і камандуючы Паўн.Каўказскай ваен. акругі. 3 1931 камандаваў войскамі Ленінградскай, з 1935 — Маскоўскай ваен. акруг. У чэрв.—снеж. 1937 каманд. войскамі БВА. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—38. Рэпрэсіраваны ў 1938 (расстраляны); рэабілітаваны ў 1955.
БЯЛЬКЁВІЧ Адам (1798, Вільня — 1840), урачанатам. Праф. (1827). Скончыў Віленскі унт (1820). У 1822 праходзіў удасканаленне ў Пецярбургу і Macrae. 3 1827 працаваў у Віленскім унце. 3 1837 праф. Медыкахірург. акадэміі ў Вільні (адзін са стваральнікаў анат. музея, для якога сабраў багатую калекцыю прэпаратаў).
БЯЛЬКб Іван Васілевіч (н. 15.8.1944, в. Бярозаўка Салігорскага рна Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1998), праф. (2001). Скончыў БДУ (1965). 3 1970 у Бел. эканам. унце (з
2002 заг. кафедры). Навук. працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі трансверсальных структур на слоеных разнастайнасцях, выраджаных рыманавых метрыках, класіфікацыі падгруп групы Лорэнца—Пуанкарэ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв:. Днфференцнальная геометрмя. Мн., 1982 (у сааўт); Слоеные группонды Лн н медод Эресмана в днфференцнальной геометрнм. Мн., 1997; Высшая математвка для экономнстов. Мн., 2002 (разам з К.К.Кузьмічом); Теорвя вероятностей н математнческая статнстнка. Прнмеры н задачн Мн., 2002 (разам з Г.П.Свірыдам).
БЯЛЙВІН Кляменцій Яўгенавіч (н. 25.3.1949, Мінск), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Др тэхн. н. (2001). Скончыў БДУ (1971). 3 1973 у НДІ парашковай металургіі (з 1993 заг. лабараторыі). Адначасова з 2001 праф. Бел. тэхнал. унта. Навук. працы па парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялах, электрафізіцы. Распрацаваў метад электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў, тэхналогію атрымання сітаватых парашковых матэрыялаў на яго аснове.
Тв:. Теорня н практнка электронмпульсного спекання порошковых матерналов. Мн., 1997 (у сааўт.); Сварка металлов плавленнем. Мн., 1997 (у сааўт.); Теоретнческне основы электронмпульсного спекання металлнческнх порошков. Мн., 1998. М.П.Савік.
БЯЛЯЕЎ Андрэй Уладзіміравіч (н. 13.10.1968, Мінск), бел. спартсмен (веславанне на каноэ). Майстар спорту СССР (1987), майстар спорту Беларусі міжнар. кл. (1994), засл. майстар спорту Беларусі (2000). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1995). 3 2002 трэнер спорткамітэта Узбр. Сіл Беларусі. Чэмпіён свету (1997, г. Галіфакс, Канада, каноэчацвёрка) на дыст. 200 м; сярэбраны прызёр (1998, г. Сегед, Венгрыя) на дыст. 200 м. Пераможца этапаў Кубка свету (1997, г. Познань, Польшча) на каноэчацвёрцы на дыст. 200 м; (1998, г. Познань) на каноэдвойцы. Сярэбраны прызёр этапаў Кубка свету (1997, г. Сегед) на каноэчацвёрцы на дыст. 200 м; (1997, г. Познань) — на каноэчацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м, на каноэдвойцы на дыст. 200 м; (1999, г. Мехелен, Бельгія) — на каноэдвойцы на дыст. 200 м. Бронз. прызёр этапаў Кубка свету (1994, г. Дуйсбург, Германія) на каноэчацвёрцы на дыст. 1000 м; (1998 і 1999, г. Дуйсбург) на каноэдвойцы на дыст. 200 м; (1997, г. Познань) на каноэдвойцы на дыст. 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1991) на каноэчацвёрцы на дыст. 1000 м. На каноэдвойцы выступаў з А.Рэнейскім. А.А.Дубовік.
БЯЛЙЕЎ Барыс Іларыёнавіч (н. 16.4.1945, г. Чэлябінск, Расія), бел. вучоны ў галіне спектраскапіі і оптыкаэлектроннага прыладабудавання. Др фіз.матэм. н. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1969). 3 1969 у Інце фізікі АН Беларусі. 3 1985 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1986 заг. лабараторыі). На
вук. працы па распрацоўцы метадаў дыстанцыйнай спектраскапіі, стварэнні авіякасм. оптыкаэлектронньгх прылад і сістэм вымярэння выпрамяненняў, аналізе аптычнага поля прыродных і штучных аб’ектаў і асяроддзяў. Створаная ім апаратура эксплуатавалася на арбітальных станцыях «Салют», «Мір», Міжнар. касм. станцыі. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв:. Спектры отраження првродных обьектов н калябровка спектральных прнборов (разам з Л.У.Каткоўскім і В.П.Някрасавым) // Журн. прнкладной спектроскопвн 1998. Т. 65, № 2; Аэрокосмнческне нсследовання прмродных образованнй в оптнческом днапазоне длнн волн (разам з Л.У.Каткоўскім, В.А.Сосенкам) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн„ 2001. Т. 4.
А У Бяляеў В А Вадалажскі
БЯЛЙНКА Марыя Станіславаўна (23.11.1926, в. Юравічы Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. — 1.7.1994), бел. трэнер (веславанне на байдарках). Засл. трэнер Беларусі (1967). Засл. дз. фіз. культуры і спорту Беларусі (1980). Суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (1977). Скончыла Бел. інт фіз. культуры (1952). У 1947—94 трэнер, ст. трэнер Спорткамітэта Беларусі і Мінва спорту і турызму Беларусі.
«БЯСІДА», Ансамбль н а р о д най музыкі «Бяседа» Б е л тэлерадыёкампаніі. Створаны ў 1991. Маст. кіраўнік Л.Захлеўны. У складзе ансамбля выканаўцы нар. песень Н.Раманская, В Кірыленка, Т.Лазоўская, С.Суседчык і арк. група пад узначальваннем М.Алешкі (гармонік); Г.Алешка (скрыпка), С.Загуменкіна і В.Калавур (цымбалы), В.Карэлікава (ударныя), І.Міхалькоў (кантрабас), Ю.Чаркас (дудка, флейта). Праграмы будуюцца з наданнем важнай ролі ў перадачы бел. нац. каларыту, вылучаюцца самабытнасцю выканальніцтва бел. нар. песень з танцамі, жартамі. Ансамблю ўласцівы высокае выканальніцкае майстэрства, універсальнасць удзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні розных жанраў: лірычныя, жартоўныя, абрадавыя і інш. ў апрацоўках М.Алешкі і Захлеўнага, а таксама іх аўтарскія творы. Пра творчасць ансамбля зняты фільм «Вечарынка з «Бяседай» (2002). Лаўрэат шматлікіх фалькл. фестываляў.
Л.К.Захлеўны.
ВАЛЕВАЧ 359
БЯСПАЛАЯ Марыя Аркадзеўна (н. 25.11.1948, в. Выжлавічы Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н., праф. (2000). Скончыла БДУ (1971). 3 1971 навук. супрацоўнік, метадыст Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны, з 1979 выкладае ў Мінскім інце культуры (з 1993 Бел. унт культуры), з 2001 прарэктар па навук. рабоце. Даследуе эканам. і культ. жыццё бел. вёскі ў 20 ст. Аўтар манаграфіі «Беларуская вёска ў першыя гады нэпа (1921—1923 гг.)» (1999), навуч. дапаможніка «Культурнае жыццё беларускай вёскі ў 1920я гг.» (2000).
Тв'. Нацыянальная ідэя ў вясковым асяроддзі 1920х гг. // Becui Нац. АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2000. № 1; Эвалюцыя дзяржаўнай культурнай палітыкі // Весн. Бел. унта культуры. 2002. № 1; Аграрнае пытанне: генезіс і эвалюцыя //Бел. гіст. часоп. 2003. № 6—7.
БЯСПАЛЫ Аляксандр Сяргеевіч (н. 8.11..1948, г. Полацк Віцебскай вобл ), бел. акцёр і рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1973). 3 1973 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 у Трыстудыі кінаакцёра (адначасова ў 1996—98 выкладаў у Бел. AM). Сярод роляў: Дзяніс («Усё яго жыццё» паводле аповесці «Камуніст» Я.Габрыловіча), Чабакоў, Мартын («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага). Паставіў спектаклі: «Фантазіі паводле Гогаля» (1987, і роля Гараднічага), «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча (1993, і роля Япішкіна), «Апошняя жанчына сеньёра Хуана» Л.Жухавіцкага (1997), «Востраў нашага Кахання і Надзеі» Г.Салоўскага (2000), «Поле бітвы» С.Бартохавай (2001, усе з У.Грыцэўскім), «Мы ідзём глядзець «Чапаева» (1993). 3 1973 здымаецца ў кіно: «Таму што кахаю», «Час выбраў нас», «Чорная бяроза», «Дзяржаўная мяжа», «Белыя Росы», «Яго батальён», «Крыж міласэрнасці», «Сівая легенда», «Чорны бусел», «Маленькі баец», «Печка» і інш.
БЯСТЎЖАЎ Аляксандр Пятровіч (14.8.1880, г. Саратаў, Расія — 1946),
расійскі і бел. вучоны ў галіне фармакалогіі і біяхіміі. Праф. (1921). Скончыў Маскоўскі унт (1908). 3 1918 у Саратаўскім унце. У 1921—22 у Смаленскім унце. 3 1922 у БДУ (першы загадчык кафедры фармакалогіі), адначасова (у 1922—30) першы загадчык кафедры біяхіміі. Навук. працы па функцыян. біяхіміі, даследаванні лек. прэпаратаў, атрыманых з раслін і інш.
Літ.'. Александр Петровнч Бестужев: [К 110летню co дня рождення профессора, основателя кафедры фармакологмн н бнохммнн МГМН (медфак БГУ)] // Здравоохраненне Беларусм. 1993. № 2.
ВАДАЛАЖСКІ Васіль Аляксандравіч (9.2.1937, с. Хатомля Харкаўскай вобл., Украіна — 18.7.1992), ваенны лётчык, Герой Расіі (1995). Палкоўнік (1981). Скончыў 160е ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1958). 3 1960 у БВА: з 1975 нам. камандзіра верталётнага палка па лётнай падрыхтоўцы, з 1982 нам. камандзіра корпуса па авіяцыі, нам. нач. аддзела авіяцыі 5га асобнага армейскага корпуса. У жн.—кастр. 1986 кіраваў зводнай аператыўнай групай верталётнага саставу па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, здзÐ